• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    кватэру, якая дасталася мне ад памерлай стрыечнай бабулі (той самай, якая папоўніла мой лексычны запас такім сакавітымі народнымі выразамі; бацькі разьбегліся пасьля майго нараджэньня, і гэтая бабуля мяне выгадавала — сьлязьлівая гісторыя, ці ня праўда?); я меў уласны «фольксваген» перадпэнсійнага ўзросту, я меў бязмозглую, але бясконца адданую мне жонку Леру, падобную да зоркі тэлесэрыялаў; мы ажаніліся, калі нам абаім было ўжо за трыццаць. He скажу, што я яе кахаў — мабыць, мы абодва адкахалі сваё ў часы юнацтва, але шлюб наш быў бясхмарна-стабільны. Я меў нават лапік зямлі за горадам і зьбіраўся будаваць там лецішча. To яе, то мой прафсаюз штолета даваў нам пуцёўкі ў лясныя санаторыі з паэтычнымі назвамі. Некалькі гадоў таму мы нават зьезьдзілі на пару тыдняў у Турцыю, і без асаблівых стратаў мя сямейнага бюджэту — незыбыўныя сонечныя дні, якія асабліва прыйшліся даспадобы Леры: тамтэйшыя мужчыны глядзелі на яе як на каралеву; мяркую, што і яна сама, звычайная бляндынка айчыннай вытворчасьці, у думках здрадзіла мне там па меншай меры паўсотні разоў, Шахеразада Васілеўна.
    Усё, усё ў нас дома было як мае быць. Па нядзелях мы езьдзілі на рынак і куплялі там самае моднае эўрапейскае адзеньне. Па серадах пасьля працы мы наведвалі клюб, дзе можна было патанчыць пад нармальную, непапсовую музыку. Што да палітыкі, то мы абое выказвалі ўсё, што думаем пра нашу краіну, на кухні і на працы, і ніхто пакуль не збіраўся кідаць нас за краты. I я, і Лера былі ўпэўненыя, што жывем ня
    ў самай горшай і ня самай лепшай краіне. Маёй жонцы падабалася, што я, апрача працы, трохі займаюся таксама мастацкім перакладам і шмат чытаю, гэта надавала нашаму жыцьцю лёгкі прысмак багемнасьці, далучанасьці да інтэлектуальных колаў. Да таго ж пераклады прыносілі зрэдку няхай і невялікія, але прыемныя грошы. Сама яна часам грала на гітары, і нават мела ўдзячных слухачоў сярод нашых нешматлікіх сяброў. Ніхто б не назваў нас занудамі, і разам з тым мы былі пазбаўленыя цяжару якой бы то ні было славы. Што казаць, нам пашанцавала. Адзінае, чаго ў нас не было — гэта дзяцей. Раз-пораз мне здавалася: час прысьпеў, самы момант папоўніць чалавецтва якім-небудзь падобным да мяне бэйбусам, але Лера пераконвала мяне, што спачатку трэба скончыць будаваньне сямейнага гнязда. Неяк так павялося, што мы ніколі не абмяркоўвалі, як гэтае гняздо мусіць выглядаць у выніку. Мне здавалася, што мы ўяўляем яго аднолькава. Цяпер дык я нават удзячны Леры, што ў нас не было дзяцей. Па-першае, усё пайшло ня так, як мы плянавалі, а па-другое, цяпер я пазбаўлены неабходнасьці апісваць іх у сваім манускрыпце. Тут, відаць, патрэбны смайлік.
    Хлусьня. Амаль усё хлусьня. Так, звонку мы выглядалі даволі шчасьлівай парай і ў стасунках паміж сабой таксама старанна рабілі выгляд, што так яно і ёсьць. Але насамрэч... Пачнем па парадку. 3 маімі бацькамі ўсё было як мае быць (ня лічачы адной бруднай гісторыі, якая адняла ў маёй маці ўсё яе небагатае здароўе). Сваю працу я ненавідзеў. За дзесяць гадоў, якія я прабавіў у душным кабінэце на пя-
    тым паверсе забітага офісамі шэрага змрочнага дома, у якім калісьці месьцілася лякарня для хворых на сухоты, я пасьпеў угрузнуць у сваёй працы так, што ня ведаў, як мне вырвацца з гэтае багны, за якую саломінку хапацца. Калегі, дзьве дурныя, як кавалкі паралёну, выпускніцы філфаку і сьмярдзючы сакаракагадовы клептаман і пэдафіл, увасаблялялі для мяне ўсё зло гэтага сьвету. Ніякага гнязда ў нас не было, проста пабудаваная кімсьці безь любові і ўменьня кармушка. 3 кватэры мяне маглі выперці ў любы момант — у бабулі хапала сваякоў, якія маглі заявіць свае правы на жытло, і я са страхам чакаў іхнага зьяўленьня. Мой фольксваген ужо некалькі гадоў нерухома стаяў пад вокнамі; увесну на ягоным даху зладзіла сабе гняздо нейкая птушыная сям’я, а перад самым ад’ездам я бачыў, як нехта спаў у ім, заклеіўшы бакавую шыбу газэтай. Што да Леры, то некалькі гадоў таму я нават ударыў яе. He, гэта бьіла не аплявуха — я ўдарыў яе наводмаш, так, што яна ўпала на падлогу і на яе вусны кінаакторкі неахвотна выцек з носу крывы струменьчык крыві. Ня ведаю, чаму я гэта зрабіў. Відавочных прычынаў не было, дый рукі я ніколі не распускаў. На ўсё жыцьцё запомню, як гэта адбылося: я прыйшоў з працы, кватэра была прыбраная, пахла вячэрай і Лерыным дэзадарантам. Лера сядзела перад тэлевізарам і марудна аблізвала марозіва. Вось тут на мяне і найшло нешта. Уся гэтая карціна, чысьціня, нечая разважлівая, нясьпешная да вязкасьці, перасыпаная дробным ласкавым матам гаворка на вуліцы, якую добра было чуваць праз адчыненае акно, карагод мухаў, што звонкім
    німбам абвіваўся вакол жырандолі — усё гэта раптам выклікала ўва мне сьляпую нянавісьць. Ува ўсім гэтым летнім вечары прысутнічала нечая чужая воля, якая насьпех, неахайна будавала для мяне ляндшафты і інтэр’еры, клапацілася пра гукавае афармленьне і заўсёды забывала пра тое, каб надаць гэтаму ўсяму хаця б ілюзію руху. А мне быў патрэбны рух. Я добра запомніў выраз Лерынага твару, пасьля таго як яна адляцела ў кут і замерла там. Першапачатковае зьдзіўленьне на ім вельмі хутка зьмянілася нейкай незвычайнай усьмешкай: так, так, гэта была ўсьмешка, быццам Лера толькі і чакала, каб я яе ўдарыў. Гэта была вельмі зьдзеклівая ўсьмешка, нутраная усьмешка, усьмешка перавагі. Чыста жаночая ўсьмешка. Я зь цяжкасьцю ўтрымаў тады Леру пры сабе. Нам спатрэбіўся месяц, каб забыць гэты выпадак. Ці каб зрабіць выгляд, што мы ўсё забылі: Лера помсьціла мне, помсьціла упэўнена і мэтанакіравана: у самыя інтымныя моманты я зьнянацку заўважаў на яе твары тую самую зьдзеклівую, высакамерную ўсьмешку, і ўвесь інтым сканчаўся, а яна задаволена сьмяялася. Часьцей, аднак, яна брала ўсё ў свае рукі і мы ўсё ж дасягалі згоды. Відаць, каб ня страціць ілюзію стабільнага шлюбу. Насланьнё тым ня менш не праходзіла, насьцігаючы мяне на працы, у мэтро, дома, на вуліцы: разумееце, мне ўсё часьцей падавалася, што ўсё навокал схіленае, усё замерла, сагнутае папалам, усё навокал знаходзіцца ў стане няспыннага паклону.
    Так, — адказаў я Ісіне. — Натуральна, сумую.
    * * *
    Міма невысокай, парослай кайзэрскім мохам цаглянай агароджы дома састарэлых я праходзіў некалысі разоў на тыдзень, калі ішоў у краму абнавіць запасы сваёй улюбёнай кракаўскай каўбасы і піва і вяртаўся назад. У той дзень якраз была такая нагода. У плашчы, тапачках і рваных хатніх джынсах я нецярпліва чакаў каля сьветлафора, пакуль схлыне паток машын, каб перамахнуць на той бок вуліцы, калі пачуў за сьпінай сіплы, незадаволены голас:
    — Малады чалавек, ці не маглі б вы мне дапамагчы?
    Я азірнуўся. За маёй сьпінай сядзела ў вазку зусім нямоглая старая ў чорным балахоне. Яе рукі ў вязаных пальчатках ляжалі на колах, востры нос высоўваўся з-пад капюшона, вочы глядзелі на мяне злосна і саркастычна. Яе вазок быў старой канструкцыі, не самаходны, а з тых, якія старыя перасоўваюць самі. Mary сабе ўявіць, колькі намаганьняў ёй каштавала дабрацца ажно сюды, да пешаходнага пераходу. Згодна з маімі непрацяглымі назіраньнямі, жыхарам дома састарэлых афіцыйна не было забаронена пакідаць тэрыторыю свайго прытулку, даволі часта на Штэльцэнштрасэ можна было пабачыць дзядулек і бабулек, якія езьдзілі туды-сюды, усьміхаючыся дзецям і раварыстам сваімі галубінымі ўсьмешкамі. Але ж, відаць, выезд за тэрыторыю і не вітаўся. Я паглядзеў паўзьверх яе галавы, ходнік быў пусты, вокны альтэрсгайма спрэс завешаныя фіранкамі.
    — Мне трэба ў кіёск, — патлумачыла старая і рыпнула коламі. Рукі яе трэсьліся. — Скончыліся цыгарэты. He маглі б вы мяне правесьці туды?
    Такім чынам, старая проста хацела пераправіцца на той бераг. Добры паромшчык, я ня стаў доўга думаць, пляснуў па сьветлафорным слупе і заняў сваё месца ззаду вазка. Амаль адразу ж загарэлася зялёнае сьвятло, і мы апынуліся на тым баку. Да кіёска заставалася мэтраў пяцьдзясят, калі нейкая ружавашчокая маладая раварыстка, што ехала нам насустрач, раптам прытармазіла і саскочыла зь сядла:
    — Ай-яй-яй, фраў Габіхт, — з дакорам сказала яна, стаўшы проста перад намі і загарадзіўшы шлях, — зноў вы ня слухаецеся? Як можна быць такой легкадумнай? Зноў па цыгарэты? Вы ж самі ведаеце...
    Мая старая заскрыгатала зубамі і адвярнулася, панура бліснуўшы вачыма. Я адчуў сябе ніякавата.
    — А вам я хацела б сказаць вось што, — зьвярнулася да мяне гэтая мэдсястра ці хто яна там была. — Гэта добра, што вы дапамагаеце нашым апекаванцам. Але вам трэба мець на ўвазе: калі вы пагаджаецеся ім дапамагчы і зь імі нешта здарыцца па-за межамі альтэрсгайма, адказнасьць у такім выпадку будзеце несьці вы. Спадзяюся, гэта зразумела. Ну што, фраў Габіхт, паедзем дамоў ?
    Старая, неяк па-птушынаму натапырыўшыся, пагардліва маўчала. Маладая жанчына ўзялася за ручкі вазка і, спрытна кіруючы адразу і ім і роварам, павезла старую назад, да пераходу.
    Па абедзе зноў пайшоў дождж. Я сядзеў ля акна ў кабінэце, назіраючы за тым, як унізе разгружаюць нейкі фургон, і цадзіў халоднае піва, калі нечакана заўважыў, як невялікія, зусім непрыкметныя дзверы флігеля, празь якія ў дом састарэлых заходзіў адно
    пэрсанал, адчыніліся і адтуль на двор выкацілася чорная фігурка ў вазку. Гэта і сапраўды была фраў Габіхт, яна імкліва, часта-часта працуючы рукамі, праехала двор і спынілася толькі тады, калі дасягнула сьветлафора. Напэўна, такая хуткасьць вымагала ад фраў Габіхт адпачынку, вазок застыў на месцы, цяпер надзейна прыкрыты агароджай. Ходнік быў пусты. Я накінуў плашч і выбег на вуліцу.
    — Малады чалавек, — сказала фраў Габіхт, нібыта бачыла мяне ўпершыню, — не маглі б вы мне дапамагчы? У мяне скончыліся цыгарэты, і мне трэба ў кіёск.
    Гэтым разам я ня стаў губляць час, падхапіў вазок і пабег праз дарогу. Чамусьці мне ўжо тады здавалася, што ад посьпеху нашае авантуры залежыць больш, чым магло падацца на першы погляд. I я ня быў падмануты ў сваім чаканьні. Фраў Габіхт прагна зацягнулася, выпусьціла дым праз ноздры і ўселася ў вазку ямчэй. Цяпер яна ўжо зусім не выглядала кліенткай дома састарэлых — яе погляд быў зусім цьвярозы, на вуснах зьявілася гордая ўсьмешка, і рукі перасталі трэсьціся.
    — Яны забараняюць мне курыць, — прамовіла яна хрыпла. — Дактары... Суцэльнае махлярста. Яны думаюць, у мяне маразм. Ну, няхай думаюць. Хаця, памойму, гэта абраза: лічыць, што я кайфую ад жыцьця пад адным дахам з сотняй прапахлых зямлёй дзівакоў.