• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    — А чым вы займаліся там, у Гамоніі? — спытаў Бахарэвіч, надзяваючы тапкі — ён чамусьці адмаўляўся курыць на кухні.
    — Я перакладаў «Халоднае сэрца», — сказаў я. — Чулі пра такое ? Ды курыце тут, я ж дазволіў!
    — Гэта казка Гаўфа? — спыталі Бахарэвічы хорам.
    — Ага. Думаю выдаць яе па-беларуску ў наступным годзе, пераклад ужо гатовы, вунь на лядоўні валяецца, — схлусіў я і разьліў каву сабе на калені. — Віншую. У горадзе, дзе мы цяпер знаходзімся, нямногія здольныя адрозьніць Гаўфа ад Гаўса.
    — Ну, я таксама трохі перакладаю, — сказаў Бахарэвіч. — I жонка.
    Магчыма, рэч была ў каве, якая хутка астывала на маіх джынсах. Яны мяне раздражнялі. Фанабэрыстыя, самазадаволеныя, з гэтымі іхнымі цырліхманірліх... Курчаць зь сябе ціпа эўрапейцаў. Каб іх. Адкуль ім ведаць, што такое Гамонія. Адкуль ім ведаць, як гэта: жыць на высьпе. Я злосна закашляўся.
    Аднак кватэра дасталася ім — да красавіка. Я мусіў ад’яжджаць заўтра раніцай і аддаў новым жыльцам свае запасныя ключы — заўтра яны прыедуць сюды, і кватэра ажыве, і забудзе мяне, і вясной я адчую сябе тут госьцем.
    Яны нарэшце сышлі, і я бачыў у акне, як яны ўсьміхаліся адно адному, калі садзіліся ў таксі. Мне захацелася зараз жа пайсьці да ракі і падумаць там пра ўсё, што павінна здарыцца гэтай зімой. Прыдумаць сябе на бліжэйшыя пяць месяцаў. Я накінуў сваю гаманійскую куртку з сымболікай флібусьцьерскага футбольнага клюбу: чарапы ды
    косьці, чарапы ды косткі, абвязаў шыю шалікам, падхапіў ноўтбук і рушыў да ракі. Бываюць такія вечары, калі ты аптыміст і табе здаецца, што ўсё будзе добра, нягледзячы ні на што, нават на гэтае цёмнае неба, захінутае хмарамі, бы анучамі. Казка была ў мяне ў руках. Я нёс у руках сваё халоднае сэрца.
    * * *
    Было ўжо амаль дзесяць вечара, калі я сеў на сваю лавачку ля ракі. Вакол не было ні душы, калі не лічыць душаў памерлых, якіх тут так і не пасьпелі сёлета ўславіць. Ліхтары, што стаялі ўздоўж дарожкі, сьвяцілі бы НЛА перад узьлётам. Алея Пераможцаў ляжала ў цемры, падобная да патаптанага гароду. Цікава, ці адкрыюць яе ўвесну, ці пасадзяць нарэшце дрэўцы ў выкапаныя для іх магілкі, у прызначаныя для іх прабіркі. Лапаты, што ляжалі тут з самае вясны, здавалася, ужо прарасьлі і былі гатовыя выпусьціць увесну жалезныя пупышкі. Мой любімы дуб-калябарцыяніст уздыхаў у змроку аб Шварцвальдзе. Людзі, якія жывуць у гэтым тупіку — ня самым горшым з мажлівых тупікоў — чымсьці падобныя да дрэваў. Шмат хто зь іх — такія, скажам, як мая бабуля — растуць тут, беручы зь зямлі сокі і даючы ёй цень і плады, гадуюцца, старэюць і паміраюць, каранямі прыкутыя да аднаго месца. Яны фізычна ня могуць пакінуць прызначанай ім прасторы. Яны такія ж палонныя, як і дрэвы. Ім няма куды бегчы. Яны любяць вульлі свая, яны любяць ямы свая, яны любяць турмы свая. I да месца, дзе ім наканавана памерці ды засохнуць, яны вялікую ласку імаюць.
    Хіба што насеньне іхнае здольнае калі-небудзь дабрацца да Шварцвальду.
    Пайшоў дождж. Я выключыў ноўтбук і ўзяў слухаўку, якая ўжо даўно вібравала ў кішэні.
    «Гэта Лера», — сказала яна і шумна ўздыхнула. A можа, гэта дуб сказаў нешта сваім нэрвовым старэчым голасам. Яна памаўчала і потым сказала, што мы маглі б павячэраць заўтра дзе-небудзь у цэнтры. Яна ведала, хто мусіў сказаць гэта першым.
    «Вядома ж», — адказаў я, і мы дамовіліся пра сустрэчу. Яна прыйдзе туды, каб я дараваў ёй. Што з таго, што я буду ў гэты час пад’яжджаць да якоганебудзь польскага мястэчка. Дараваць ёй я магу і адтуль. Месца ў такіх справах не адыгрывае ніякай ролі. Ад ракі пацягнула амаль чалавечым холадам.
    Яны зьявіліся зь цемры нечакана, нібыта ўсе разам адначасова вынырнулі з вады. Пасьля стадыённых рыкаў іх палохала гэтая цішыня, і яны, нібыта каб даказаць сабе, што гульня яшчэ ня скончаная, раз-пораз пачыналі скандаваць нешта: шаманскія, перашабытныя выгукі, прызначаныя для таго, каб адганяць чужых духаў ад сваёй цёплай, сьмярдзючай пячоры, дзе на сьценах нашкрабаныя голыя бабы і эмблемы сталічнага «Дынама». Самы маленькі зь іх, пабачыўшы мяне, узьняў над сабой вялікі сьцяг і стаў махаць ім, гледзячы на мяне неміргаючымі, бы ў рыбіны, вачыма. Яны набліжаліся, і справа ад іх была рака, а зьлева — Алея Пераможцаў, і ім было сорамна ісьці так блізка ад Алеі, несучы ўслаўленым тут героям такія сумныя навіны.
    Яны падносілі бутэлькі зь півам да сваіх размаляваных твараў, і гэта было сьмешна. Я ніколі не
    разумеў, як можна піць піва па такой халадэчы, ды яшчэ на хаду. Але яны не задумваліся пра гэта. Іх было шмат, ня всдаю, колькі дакладна — але мне ў той момант падалося, што гэта быў адзін пачварны арганізм, зьвер, якога навучылі гуляць у настольныя гульні — і вось ён прайграў.
    Яны спыталі ў мяне, чаму я сяджу тут і сьмяюся ў такі трагічны дзень.
    «Вы ненавідзіце мяне?» — спытаўя.
    «Хутчэй так, чым не», — пасьміхнуліся яны пагрозьліва і сумна.
    Усё ж так гладка ішло да нулявой нічыей. Але цёмнанаскуры гаманійскі форвард ван Дрэйк забіў нашым на 89-ай хвіліне. Мокрая стадола стадыёна ўраз змоўкла. Вось бля.
    Яны запатрабавалі, каб я прасьпяваў ім нешта, нейкі гімн «Дынаміту», яны чамусьці засумняваліся ў маёй свойскасьці, і ім было важна, гэтым дзецям, каб я яе ім даказаў. Потым самы маленькі зь іх, той, што са сьцягам, заўважыў малюнак на маёй куртцы і ўрачыста паказаў яго астатнім. Яны прыціхлі, яны прымусілі мяне падняцца з лаўкі і кінулі мой ноўтбук у раку, якая, разявіўшы рот, злавіла яго на ляту і абыякава пацякла далей. Яны не маглі зразумець, як такое магло адбыцца: як сваё можа так здрадзіць. Яны вырашылі, што я прадаўся. Яны пакрыўдзіліся. У іх былі палкі і ў іх быў стрэс, іхныя сэрцы загрукалі часьцей, іхныя сэрцы абліваліся крывёй і півам — і калі я зноў усьміхнуўся, яны забілі мяне.
    Спачатку яны кінуліся бегчы, пакінуўшы мяне ляжаць тут ніцма ўпопсрак дарожкі, але no-
    тым вярнуліся. Нехта зь іх стаў мачыцца на мяне, але іншыя заняліся больш важнымі справамі. Яны адцягнулі мяне ў кустоўе на краі Алеі, а потым пайшлі да ракі чысьціць боты. Я чуў, як яны раяцца, што са мной рабіць. Самы маленькі замінаў ім, і яны далі яму некалькі высьпяткаў, каб ён заткнуўся. Адзін зь іх раптам званітаваў на лавачку і цяпер лыпаў вачыма, нібы толькі што прачнуўшыся. Яны вырашылі кінуць мяне ў раку, але потым, як быццам паддаўшыся нейкаму калектыўнаму ачмурэньню, схапілі мяне за ногі і пацягнулі туды, дзе было ўсё неабходнае для хрысьціянскага пахаваньня: лапаты, мокрая зямля, вялікі крыж раскідзістага дуба і трохі засмучанай публікі.
    У іх доўгі час нічога не выходзіла. У рэшце рэшт яны проста запхалі мяне ў зямлю, як паштар запіхвае тоўстую капэрту ў скрыню. У капэрце кніга, у кнізе — папера, на паперы — словы, у словах памылкі.
    Прарасьці тут дрэвам, ці што.
    2008-2009, Гамбург — выспа Зюлып
    КАМЭНТАРЫ
    ХАЛОДНАЕ СЭРЦА
    C.31. Зэксбэцнер — паўднёванямецкая манэта коштам у шэсьць батцэнаў; батцэн — манэта, якая была ў абарачэньні ў Швайцарыі і Паўднёвай Нямеччыне ў 15-19 ст.
    С. 59. «...яму падалося, што далёка ў лесе грыміць, заглушаючы раз-пораз пошум ялінаў, злавесная песьня....... — сказ у арыгінале адсутнічае. Дый казка насамрэч на гэтым не канчаецца. Яна мае гэпі-энд, праігнараваны як перакладчыкам, так і ўкладальнікам кнігі. Пакідаем гэты факт на іхным сумленьні і прыводзім тут канцоўку казкі:
    «Азірніся, Пэтэр Мунк!» — крыкнуў Шкляны Чаллвечлк. Ен выцер сьлёзы з влчэй, лзірнуўся — і пабачыў сваю маці і разлм зь ёй Аізбэт: яны ллскавл глядзелі на Пэтэра. Ен ускочыў на ногі: «Ты жывля, Аізбэт? I вы тут, мама, і даравалі мне?»
    «Яны даравллі тлбе, — сказаў Шкляны Чллавечлк. — Таму што ты лдчувлеш слпрлўднае рлскляньне, і ўсё пмінна быць забыта. Ідзі ў хаціну твайго блцькі і стань зноў вугляром, як раней. Ты добры і сумленны хлопец, дбай старанна пра сваю гасплдарку, і суседзі будуць любіць / паважаць цябе больйі, чым ка.іі бты меў тоны золата!» Так склзаў Шыяны Чалавечак і разьвітаўся зь імі.
    Усе трое падзякавалі яму і пайшлі дадому.
    Шыкоўнага домл багача Пэтэра больш не было, млланкл трапіла ў яго і спаліла разам з усімі баглцьцямі, ме да блцькоўскай хаты было недалёка, туды яны і скірлвміся і не засмучаліся з гэтай нлгоды.
    Але як яны зьдзівіліся, калі прыйшлі да сваёй хлты! Анл стала прыгожым смянскім домам, іўсёўнутры было простае, лле добрле і чыстле.
    «Гэтазрабіў Шкляны Члллвечлк!» —усклікнуў Пэпіэр.
    «Як прыгожа, — сказала фраў Аізбэт. — I тут я адчувлю сябе дома — ня тое штоў вялікім доме, поўным граху».
    3 таго часу Пэтэр стлў руплівым і старанным чалавекам. Ён быў задаволены тым, што меў, няспюмна дбаў пра сваю гаспадарку, і так і стлллся само сабой, што з-зл сваёй стараннай працы ён стаў паважаным чалавекам у лесе. Ён ніколі не свлрыўся з жонкаю, шанаваў маці і заўжды падлваў бедным, кллі яны грукллісяў дзьверы. Калі праз год і лдзін дзень фрлў Аізбэт нарадзіла прыгожага хлопчыкл, Пзтэр плйшоў у яловы гушчлр і прачытлў той самы вершык. Аднак Шкляны Чалавечак не нлклзвлўся. «Снлдлр Скарбнік! — крыкнуў ён. — Я не хачу ні пра што прасіць влс — толькі пра тое, каб вы стллі хросным блцькам майго сына!» Але адказу не было. Толькі павеў ветру прайшоў па ялінах, і некаторыя галінкі ўпалі ў траву. «Вазьму гэта на плмяць пра вас, калі вы ня хочаце выходзіць», — сказаў Пэтэр, схаваў лапкіў кішэню і паййюў дамоў. Але калі дома ён зьняў сьвяточны камзол і яго млці выеернула ў ім кішзні, каб пакласьці яго ў куфар, то яна знайшла там шмат нлвюткіх бадэнскіх талераў, і сярод іх ніводнага флльшывага. Гэтл быў падлрунак ад Шклянога Чалавечка мллому Пэтэрхену на хрост.
    Тлк яны і жылі далей спакойнл, нястомна працлвалі, Пэтэр Мунк дажыў дл сівых вллос і ніколі не забывлў паўтарлць: «Быў я ў сеаім жыцьці бедны, быў і багаты. I кллі быў бедны, то не разумеў, што насамрэч маю баглцьце, а калі быў баглты — то ня ведаў, што я сапраўдны жлбрлк. Аепш злдавольвлцца малым, чым мець шмат золатл іхалоднае сэрца».
    (перлкллд Т. Антонлва-Млкуценкі)
    ПАСЬЛЯМОВА ПЕРАКЛАДЧЫКА
    С.64. «...паэт Рынгельнац...» — Ёахім Рынгельнац (18831934) — нямецкі паэт, празаік, кабарэціст.
    Гамонія — ад лац. Hammonia (апякунка горада Гамбургу).
    С.69. Маледыкталёгія — галіна лінгвістыкі, якая вывучае лаянку.