Халоднае сэрца
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Галіяфы
Памер: 230с.
Мінск 2009
Але што там глыбіня, калі сьвет вакол мяне поўніўся ня меншымі дзівосамі. Наўкола гралі і ўспыхвалі дзіўныя фарбы, мае старыя знаёмыя,
ружовыя рускія зноўку танчылі свае карагоды ў фіялетавай імгле; ускочыўшы сярод ночы, пад радасныя галасы з кухні я пачынаў ціха выць, і тады, быццам у такт майму енку, па пакоі пачыналі кружляць белыя пухіры, такога малочна-атрутнага колеру, які я яшчэ ніколі ня бачыў, а па падлозе струменіла зялёная густая вадкасьць, яна выпаўзала з-пад дзьвярэй лазьніцы і цякла да мяне, насуперак усім законам фізыкі ўздымаючыся на ложак — яе даводзілася вычэрпваць, бы ваду з чоўна. Адзін з маіх гасьцей неяк знайшоў бутэльку з залатым жуком і са сьмехам, што падаўся мне д’ябальскім, паспрабаваў яе адкаркаваць; «Не чапаць!» — закрычаў я дзіка і вырваў бутэльку ў яго з рук, а потым, калі ўсе захраплі, схаваў яе пад мокры матрас.
Я знаходзіў грошы ў самых нечаканых месцах: у сваіх чаравіках, пад пакамечанай газэтай, у якую загортвалі сушаную рыбу, на лавачцы, дзе яны ляжалі, накрытыя бутэлькай зь недапітым спрайтам, каб ня зьдзьмуў вецер; у кіпіэнях, на бальконе пад вазонам; аднойчы нават пад дрэвам, дзе я ўладкаваўся, каб справіць малую патрэбу, бо відавочна не пасьпяваў дамоў. Спадар ван Дрэйк не забываў пра мяне і пунктуальна дасылаў грошы акурат тады, калі яны сканчаліся. Пакрысе я навучыўся ўгадваць, дзе яны павінны ляжаць, і ўжо без сумневаў ішоў потым у запаветнае месца. Mae сабутэльнікі вельмі паважалі мяне і ганарыліся, што п’юць ня з кім-небудзь, а зь перакладчыкам.
Памятаю, як я, напіўшыся, патэлефанаваў у Гамонію — вырашыўшы пакаяцца перад фраў Габіхт.
Нумар альтэрсгайму я зьлёгкасьцю знайшоў у сеціве. «Габіхт? Адну хвілінку... Фраў Габіхт памерла восем дзён таму. Мне вельмі шкада». Я маўчаў і ня клаў слухаўку, у якой, мне здавалася, чуўся ціхі голас Штэльцэнштрасэ. Дзіўна, але слухаўка раптам сказала: «А вы часам не...?» і назвала маё прозьвішча. «Так, гэта я. Яна прасіла мне нешта перадаць перад... перад сьмерцю?» «Так», — слухаўка спакойна, быццам вялося пра нейкія статыстычныя лічбы, прадыктавала яе пасланьне:
«Ідзі за жуком»
Я ня меў сілаў разьбірацца, што б гэта магло значыць
Неяк я, ужо п’яны, але яшчэ прытомны, даслаў мэйл майму сябру Сімі — дзіўным чынам пусты цыгарэтны пачак з накрэмзанай на ім адрэсай адшукаўся ў кішэнях. Гэта быў сьлязьлівы, блытаны ліст, у якім я апісаў усё, што са мной здарылася і прызнаваўся Сімі ў любові, я напісаў яму, што сумую па ім і няхай ён дашле мне хаця б адно слова ў адказ. Але Сімі не адказваў, і я ад тугі і расчараваньня пачаў піць з падвойным імпэтам. Я згубіў лік дням, мне здавалася, прайшло неверагодна шмат часу з таго моманту, як Лера сыйшла, але аднойчы ліловай раніцай зазваніў тэлефон, і, прынамсі, з тым, што сёньня за дзень, усё стала ясна.
* * *
— Вы яшчэ сьпіце? — сказала мне слухаўка пакрыўджана. — Ну нельга ж так, ну паслухайце...
Яна ледзь ня плакала, гэтая маладая журналістка.
— Ды ў нас гадзіна да этэру, нават ужо менш за гадзіну! Я вас тут ужо пятнаццаць хвілін чакаю, пропуск выпісала... ГІерадача зрываецца, ну паслухайце... А я ж хацела вам яшчэ радыё паказаць, такую экскурсію зладзіць...
— Прабачце, — прамармытаў я, ледзь варочаючы перапэцканымі нечым вуснамі. Мне было так моташна, як ніколі ў жыцьці. — Я зараз буду, таксі вазьму... Я зараз.
У пошуках апахмелкі я выйшаў на кухню. Там сядзелі некалькі цалкам бадзёрых, але не знаёмых мне асобаў і як бы нічога й не было цягнулі піва. Я пашарудзіў па стале, па шафах, прабегся па пакоях, але апрача піва дома нічога не было.
— Тут учора бутэлька гарэлкі стаяла, — сказаў я незнаёмцам. — Дакладна памятаю. Непачатая.
— Дык гэта, прамовіў адзін. — Дык гэта.
Астатнія апусьцілі вочы.
— Дзеяна?
— Хто?
—Бутэлька?
— Дык гэта, — паўтарыў дзядзька пасьля кароткага роздуму і зьбянтэжана апусьціў вочы. — Дык... Выпілі.
— А ну піздуйце адсюль, — сказаў я, трымаючыся за лоб. — Каб ня бачыў больш вас тут, мудакі.
— Дык гэта, сказаў дзядзька. Ты канчай так, Гафа. Нехарашо так з пацанамі.
— Які я табе Гафа ?
Яны, вдаць, лічылі мяне занадта інтэлігентным, але я хутка даказаў ім, што гэта не зусім так, прынес малаток і з асалодай зьнішчыў прывезены з Гамоніі куфаль, той самы, зь якога гэты да глыбіні пакрыўджаны ў самых лепшых пачуцьцях дзядзька піў маё піва. Высакароднае панства нехаця паднялося і пабрыло да дзьвярэй. Відавочна, я забіў нечую мару пра рай. А людзі ж два тыдні жылі з адчуваньнем цуду, ставіліся да мяне як да бога. Хістаючыся, я пайшоў у лазьніцу і выліў на сябе вядро халоднай вады — здаецца, палягчала. Выклікаў па тэлефоне таксі, выбег, сеў у машыну — на павароце давялося вылезьці і зноў падняцца дамоў: я прыгадаў, што ў мяне прасілі захапіць пераклад, і цяпер ледзь адшукаў усе тыя пакамечаныя лісткі, на якія я раздрукоўваў яго яшчэ ў Гамоніі.
Яна была непрыгожая, гэтая журналістачка, пуставаценькія вочкі зірнулі на маю распухлую фізіяномію са зьдзіўленьнем і тут адвярнуліся, вялікія, не чапаныя яшчэ, відаць, нікім грудзі падняліся і апусьціліся. Каго я тут сапраўды зацікавіў, дык гэта мянта, што дзяжурыў на ўваходзе, ён хацеў мне нешта сказаць, ды псрадумаў. Мы падняліся на ліфце, кабіна якога адразу ж адчула на сабе, колькі вогненных напояў грэлі мяне за гэтыя два тыдні. Журналістка мужна цярпела. У калідорах ніхто не зьвяртаў на мяне ўвагі, тут, відавочна, і не такое назіралі. Я папрасіў у журналісткі вады, і яна спагадліва прынесла мне цэлую бутэльку. «Вы захапілі з сабой тое, што я прасіла?» Я кіўнуў, і яна супакоена выдыхнула. Міма
прабягалі самыя розныя людзі, і многія спыняліся, каб перакінуцца з маёй журналістачкай парай словаў, а са мной ніхто нават не вітаўся. Атмасфэра ўсеагульнай заклапочанасьці панавала тут, і мой погляд міжволі шукаў на сьценах знакаміты плякат «Таварыш! Будзь ляканічны! Сваім візытам ты замінаеш занятаму чалавеку». Я адпрасіўся ў прыбіральню, дзе мяне грунтоўна, як у чыстцы, званітавала, і жыцьцё адразу ж падалося мне не такім ужо кепскім. Аднак пачатак інтэрвію мне не спадабаўся. Журналістачка прадставіла мяне сваім слухачам і пачалося:
— Распавядзіце, калі ласка, над чым вы працавалі ў Гамбургерску ?
— Э-э-э, — сказаў я асьцярожна. — Э-э-э...
Яна падбадзёрыла мяне адчайным мірганьнем вачэй.
— Э-э-э... Трэба сказаць, Гамбург — састарэлая назва, — сказаў я. — Цяпер гэты востраў называецца Гамонія. Я працаваў там над перакладам казкі «Халоднае сэрца» на беларускую мову. А трапіў я туды на запрашэньне...
Тут я зразумеў, што ня памятаю, як называлася арганізацыя, якую ўзначальваў спадар ван Дрэйк, і гучна прамовіў:
— ...на запрашэньне фонду «Das-kalte-Herz»Stiftung. Фонд ставіць перад сабой задачу перакласьці гэты твор на ўсе без выключэньня мовы плянэты. Гонар перастварыць шэдэўр на нашу мову выпаў мне. Дарэчы, фонд плянуе выданьне вялікай анталёгіі, дзе будуць сабраныя пераклады «Халоднага сэрца», выкананыя ягонымі стыпэндыятамі.
— Ну добра, — яе адсгавала журналістка. — Але я хацела задаць вам вось якое пытаньне. Скажыце: вось чаму менавіта Гаўс? Чаму менавіта гэты матэматык, які, як мы толькі што высьветлілі, быў яшчэ і сусьветна вядомым казачнікам? Усе мы ведаем і любім пасьляваенную нямецкую літаратуру, Ганну Зэгерсон, Рудольфа Штрытэнмаера, Гюнтэра дэ Бройля і іншых майстроў пяра. Іх творчасьць актуальная і дагэтуль. I тут — казка, напісаная матэматыкам. Вы захапляецеся матэматыкай?
— Мне здаецца, «Халоднае сэрца» застаецца актуальным дагэтуль, — хрыпла сказаў я, трохі агаломшаны. — А пасьляваенная нямецкая літаратура зьяўляецца натуральным працягам традыцый дзевятнаццатага стагодзьдзя. У гэтай казцы дабро перамагае зло. Вечная тэма, цудоўна ўвасобленая вялікім майстрам.
— Ашто вы скажаце наконт матэматыкі?
— Думаю, аўтар «Халоднага сэрца» някепска яе ведаў, — выціснуў я зь сябе, пачынаючы злавацца. — Што да мяне, то мая мама працуе настаўніцай матэматыкі.
— Як цікава! — усклікнула вядучая зь непадробным інтарэсам. — Здаецца, мы вас выкрылі (яна засьмяялася — як па мне, дык занадта звонка для жывога этэру). Скажыце, вось мне здаецца, што літаратура дзевятнаццатага стагодзьдзя трохі, як бы гэта сказаць, панылая, нецікавая, і сучасны чытач не разумее яе. Як вы думаеце, ці будзе творчасьць Карла Гаўса запатрабаваная беларускім чытачом?
— Калі перанесьці сюжэт гэтай казкі на нацыянальную глебу і перакласьці яе на расейскую мову,
то, безумоўна, у гэтай казкі ёсьць усе шанцы стаць бэстсэлерам, — сказаў я раздражнёна. — Але гэтага я рабіць ня буду. Гэта значыла б апаганіць памяць вялікага чалавека і пазьдзекавацца са скарбу сусьветнай літаратуры. «Халоднае сэрца» — шэдэўр, бо ён стаіць па-за часам і актуальнасьцю. Да таго ж гэта ўзор такога стылю, які недаступны сучасным аўтарам.
— Скажыце, а што было самым цяжкім у вашай працы, там, у Гуммібэрску ?
— Mae нямецкія калегі забясьпечылі мяне ўсім неабходным для працы, я меў такія ўмовы, пра якія нашы перакладчыкі, на жаль, могуць адно марыць.
— Ну а ўсё-такі? Я думаю, нашым слухачам ня церпіцца хаця б адным вокам зазірнуць на, так бы мовіць, перакладчыцкую кухню!
— Э-э-э... Ну, матэматычныя формулы, вядома ж, — сказаўя помсьліва. — У Вільгельма... прабачце, у Карла Гаўса шмат формул у тэксьце, і таму мне давялося папацець.
— Можа, зьвернецеся па дапамогу да мамы? — вядучая шчасьліва засьмяялася, задаволеная сваім тупым жартам. Я таксама ветліва парохкаў пару сэкундаў у мікрафон.
— А вось цікава: ці выйдзе ваш пераклад у якімнебудзь беларускім выданьні? У часопісе, напрыклад? Я думаю, гэта абавязкова павінна адбыцца.
— Ну, я быў бы ня супраць. Разумееце, я толькі што вярнуўся...
— Скажыце, вось Карл Гаўс пражыў такое доўгае жыцьцё... — перапыніла яна мяне. — Як вы лічыце,
шмат у «Халодным сэрцы» аўтабіяграфічнага? Памойму, гэта так цудоўна, калі аўтар укладае ў свае творы што-небудзь такое... аўтабіяграфічненькае...
— Ну, так, аўтар «Халоднага сэрца» пражыў дваццаць пяць гадоў, гэта, безумоўна, рэкорд доўгажыхарства сярод пісьменьнікаў, — панесла мяне, але яна ня слухала, жэстамі перамаўляючыся з кімсьці, хто сядзеў у куце памяшканьня. Ёй паказалі на гадзіньнік, і яна павярнулася да мяне: