Халоднае сэрца
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Галіяфы
Памер: 230с.
Мінск 2009
«Дзьве тоны бітага Ролекса — гэта... Зараз я перавяду ў эўра...» — прамовіў ясны голас Лікі. Я падняўся і, чапляючыся за патыліцы пасажьіраў, пабрыў туды, дзе яны сядзелі. За імі была прыбіральня, яны мяне не пазнаюць. Іхныя твары плавалі ў гарачай сонечнай смузе. Я схапіў гэтую смугу рукой і ўпаў у праход.
Ачуняў я на такой жа вібруючай падлозе, але цяпер нада мной было неба. Сіняе-сіняе, з намаляванымі на ім Шварцвальдамі. Застагнаўшы, я павярнуў галаву ўбок і пабачыў сьпіну майго сябра Сімі. Ён зараз жа абярнуўся і ўсьміхнуўся мне ўсімі сваімі багатымі на кальцый зубамі. Мы імчалі ў адкрытым кабрыялеце па прадмесьці сталіцы Рэспублікі Мбісакі ў бок акіяну.
— Ты страціў прытомнасьць у самалёце, — казаў Сімі, наліваючы мне кактэйль у доўті келіх з выяваю Шклянога Чалавечка. — Але ўсё абыйшлося, я паказваў цябе лекару. 3 табой ужо ўсё ў парадку. Праўда, ніхто ня ведае, дзе твой багаж.
Мы сядзелі на беразе акіяну, і я чакаў ад Сімі аповеду пра тое, як ён маецца тут, дома. Вядома ж, калі па шчырасьці, то мне не цярпелася пачаць расказваць пра сябе, але ж абліжы нож, як казала мая бабуля, становішча абавязвала выслухаць спачатку таварыша Сімі. Побач праляталі чакалядныя людзі ў белых апранахах, і кожны кланяўся майму нейкаму дужа ўжо сумнаму сябру, або цалаваў яму руку. Справа ад нас бялелі нясьцерпнай паўднёвай беласьцю карпусы раскошнага гатэлю, зьлева ўзвышаўся сапраўдны замак з ружовага каменю. Унізе, пад
нашымі нагамі, расьсьцілалася бясконцая паласа раскошнага пляжу. Ведаеце, такога, які мы бачым толькі на карцінках. Ззаду памахвалі дрэдамі пальмы.
— Пачакай, — сказаў я раптам і зазірнуў Сімі ў твар. — Я зразумеў... Гэта ўсё... Твая ўласнасьць?
Твар Сімі засьвяціўся ад задавальненьня. Ён сьціпла прыкрыў вочы і прабубнеў:
— Цяпер я самы багаты чалавек у Рэспубліцы Мбісакі. Толькі вось яе народ пра гэта ня ведае. Толькі не пытайся, калі ласка, адкуль грошы, я ўсё адно не скажу.
— Я, здаецца, ведаю, адкуль, — сказаў я.
Ён спалохана зірнуў на мяне.
— 3 продажу сапсаваных гадзіньнікаў, набытых табой на блышыным рынку Гамоніі, нацюрліх, — прамовіў я і засьмяяўся.
Ён таксама засьмяяўся, але неяк нявесела.
—Ты пераклаў казку ?
Замест адказу ён дастаў аднекуль кнігу і працягнуў яе мне. Што тут скажаш: я адчуў пякучую зайздрасьць да гэтага хвастаеда. Ён здолеў зрабіць тое, што чамусьці было не пад сілу мне, ён пераклаў гэтую зачараваную казку і цяпер быў вольны. Нават ня ведаю, якую свабоду я меў на ўвазе: свабоду ад гэтага неймаверна няўлоўнага тэксту ці ўсё ж свабоду ад спадара ван Дрэйка, нашага... не, не, цяпер ужо толысі майго крэдытора. Сімі зрабіў гэта, а я не; я заставаўся даўжніком, і мне было так крыўдна ад таго, што Сімі зараз пачне мне спачуваць, прапаноўваць дапамогу.
— Віншую, — прамовіўя, нацягнута ўсьміхнуўшыся, і стаў разглядваць вокладку, дзе, натуральна, былі намаляваныя вожык-дрэвы розных памераў.
— Разгарні яе, — маркотна сказаў Сімі.
Разгарнуў. Пад вокладкай былі абсалютна белыя лісты. Ніякага тэксту.
— Я замовіў вокладку і папрасіў, каб мне зрабілі вось такую нямую кніжку, — сказаў Сімі. — Яна існуе ў адным асобніку. Я трымаю яе пры сабе, каб яна нагадвала мне пра мой доўт... Маса ван Дрэйк быў такі добры да мяне... I цяпер, усё гэта... Уся гэтая раскоша... А я... Я тухлая акула, так?
Мы памаўчалі, пацягваючы кактэйлі.
— Я ня ведаю, што са мной. Я разьвёўся з жонкай. Я маю цудоўны бізнэс. I ў мяне катастрафічна не стае часу, каб скончыць пераклад. He, даруй, я хлушу табе: я нават ня браўся за яго з тае пары, як прыехаў дамоў. У мяне ёсьць жаданьне, у мяне ёсьць любоў... Але нешта замінае мне. Як у вас кажуць: кепскаму танцору замінаюць яйкі.
— Яйцы, Сімі, яйцы. Яйкі — гэта ў кураў. Ведаеш, я таксама ня справіўся пакуль што з гэтай казкай. I ня ведаю, за што атрымліваю грошы. Я халяўшчык, Сімі. I не пытайся, што гэта значыць. Халяўшчык.
— Як ты лічыш, можа, нам варта прызнаць сваю паразу? Зьвязацца з масам ван Дрэйкам і прызнацца ва ўсім?
— Ara. I ён прымусіць нас кампэнсаваць яму ўсе выдаткі...
Мы выпілі яшчэ па кактэйлі. Пляж унізе паціху запаўняўся народам. Над намі трэсьлі віхрамі пальмы.
— Ну, ня будзем маркоціцца і грызьці сабе локці. Урэшце, я тут, і мы маглі б разам папрацаваць над перакладам. Ты ж паглядзі: цудоўныя ўмовы! Ты, дарэчы, не хацеў бы сам заснаваць якуюсьці стыпэндыю тут, на сваіх астравах? Хай прыяжджаюць немцы і швэды, італьянцы і славенцы, перакладаюць вашыя казкі пра недаедзеных мідыяў.
Але Сімі, здавалася, ня слухаў мяне. Я падумаў пра тую бутэльку белавескай, якая была ў маім багажы — вось што падняло б Сімі настрой.
— Якія ў нас пляны на сёньня, хвастаед? I калі я пайду выкупаюся, мяне адразу зьядуць ці спачатку толькі кастрыруюць?
Сімі неўразумела зірнуў на мяне, а потым нарэшце пасьміхнуўся:
— О, для цябе распрацаваная багатая культурная праграма! У мяне прызапасеная бутэлька аднаго напою, па-нашаму ён называецца кулуку, — ён дазволіць табе ня спаць тры ночы запар, бо ночы ў нас будуць гарачыя! А што да купаньня, то для нас з табой тут недалёка ёсьць пляж са спэцабслугоўваньнем! Калі ты ня супраць, то мы пойдзем туды проста зараз.
— Окэй! — крыкнуў я акіяну, мы падняліся і пайшлі да палацу.
— Скажы, сёньня ў цябе тут не зьяўлялася... Дзьвюх рускіх дамаў, адной гадоў пяцьдзясят пяць, другой — трыццаць пяць ?
— Рускіх — не, — сказаў Сімі, пераскокваючы празь яшчарак.
— Шкада.
— Ёсьць беларускі. To бок беларускі з паходжаньня.
— Ого! Я іх і меў на ўвазе. Дапаможаш іх знайсьці?
— Ня думаў, што ты ў першы ж дзень пачнеш шукаць у Мбісакі суайчыньніц, — зьдзіўлена сказаў Сімі. Палац быў ужо блізка. 3 нашага невысокага ўзгорка я бачыў, як да яго пад’ехаў грузавік, і адтуль сталі выскокваць зялёна-чорныя людзі, аднолькавыя, бы салдацікі.
— Рэч ня ў гэтым, — сказаў я і падумаў, што сёньня ўначы распавяду Сімі пра цёця Шура.
— Давай згуляем, — сказаў я і рэзка спыніўся.
— Давай! — праверашчаў Сімі і, таксама спыніўшыся і гледзячы мне ў вочы, пачаў:
— Келінгхузэнштрасэ!
— Бэрлінэр Top! — важна адказаўя.
— Бармбэк!
— Гагенбэк Тырпарк!
— Аўмюле!
— Барэнфэльд!
— Гэнзэмаркт!
Гэта была нашая зь ім гульня — тая, у якую мы так і не нагуляліся ў Гамоніі. Называць станцыі гаманійскага мэтро было прыемна, быццам бы схіліцца над мапаю места, дзе ты калісьці быў шчасьлівы. Сімі глядзеў мне ў вочы, а я яму: і мы ня бачылі, не маглі бачыць, як да нас цяжка бягуць па пяску босыя зялёна-чорныя салдаты. Я мусіў выйграць.
— Мёнкебэргштрасэ!
— Гоэлюфтсбрукэ!
Нас павалілі на пясок адначасна і заламалі рукі за сьпіны. Я бачыў босыя ногі салдатаў: пазногці, бы каштоўныя камяні, успыхвалі на сонцы. Афіцэр наступіў босым ступаком на галаву Сімі і, прыціснуўшы яе да зямлі, стаў аднастайна крумкаць пра нешта нехарошае.
— Мяне арыштавалі, — сказаў Сімі. — Рэспубліка Мбісакі зноў стала дэмакратычнай дзяржавай. Рэвалюцыйны трыбунал прыгаварыў мяне да басэйна з кракадзіламі трэцяй ступені. Аўф Відэрзэен, сябра. Чу-у-ус!
Гэта было апошняе, што я чуў. Сімі пацягнулі да палацу, дзе дзелавіта чакаў грузавік. Мяне адтранспартавалі ў іншы бок і кінулі ў нейкі джып, які стаяў ля гатэлю. Праз паўгадзіны мы вярнуліся ў распалены, белы, сьмярдзючы, перапоўнены малпамі горад, які ўжо на ўсю моц сьвяткаваў рэвалюцыю. Скрозь валяліся п’яныя, трыбунал, наколькі я зразумеў, адкрыў для народу склады з кулуку. А яшчэ празь пяць хвілінаў я ляжаў, зьвязаны, перад трыбуналам: трыма афіцыянтамі, якія сьпехам начапілі на сябе пагоны. Падлога пахла мачой, а мача — какосавым алеем.
— Трыбунал не даказаў вашага супрацоўніцтва са здраднікам, эксплюататарам, нгабандоем і спэкулянтам Ісіне Сімі, — перапалохана прамармытаў перакладчык, арыштаваны рэвалюцыянэрамі ангельскі прафэсар-мбісаказнаўца. — Як замежнік, вы будзеце дэпартаваныя з краіны з правам далейшага абскарджаньня гэтага рашэньня ў Вялікім народным судзе.
У той дзень я першы і апошні раз плакаў у аэрапорце. Я ведаў, што сказаў бы мне Сімі, калі б у нас
была магчымасьць пабачыцца хаця б на хвіліну. «Прабач, маса, — сказаў бы ён маркотна. — Усё адбылося так, як адбылося, з адной і толькі адной прычыны. Ты трапіў у гэтую краіну на насілках. А трэба было грукнуць па ёй левай — памятаеш? — левай і толькі левай нагой».
Левай нагой, зь якой зьвісаюць завялыя матузкі — адзінае, што засталося ад майго сябра Сімі.
* * *
Як усё ж цяжка пісаць пра сябе ў першай асобе. Чарговае «я» кінутае жывым на патэльню, выгінаецца і ціха скуліць, выдзяляе адрэналін.
Ад свайго падарожжа на выспу Мбісакі я адыходзіў некалькі тыдняў. Раз-пораз я парываўся ўзяць і паглядзець усё ж пераклад Энтузіяста, параўнаць яго са сваімі крамзолямі, а то і натхніцца на тое, каб паспрабаваць нарэшце ператварыць тыя крамзолі ў кнігу. Але ўсе мае сілы засталіся ў самалётах ціхаакіянскіх авіякампаній. У мяне не хапала моцы нават на тое, каб уключыць кампутар. I таму я заставаўся даўжніком, і паціху пачынаў зайздросьціць лёсу Сімі і марыць пра ратавальных, бы чэрці ў пекле, кракадзілаў. Бо грошы — грошы працягвалі расьці вакол мяне, нібы ў нейкім зачараваным садзе, і мне не было куды іх дзяваць. Думаеце, я не хацеў аддаць іх на дабрачынныя мэты? Хацеў. Але я цудоўна ведаў, што ў любой краіне, незалежна ад таго, як ты іх траціш, грошы мусяць мець свой дакумант: адкуль, дзе і колькі ты атрымаў і куды яны паплылі з тваіх рук. Таму лепш было не высоўвацца.
Новае жыцьцё не надыходзіла, але і старое прыкметна зьмянілася. Пачнем з таго, што аднойчы ўначы мяне разбудзілі дзіўныя, надта ўжо ветлівыя людзі і загадалі паехаць зь імі. He адчуваючы ніякага страху, нібы лунатык, я выконваў іхныя ўказаньні і апынуўся ўрэшце ў невялікай залі, падобнай да тых, у якіх праходзяць прафсаюзныя сходы ня самых буйных дзяржаўных прадпрыемстваў. Мне пачалі гаварыць нешта, я ня ўсё зразумеў, але адно было ясна, соладка і трывожна ўсьведамляць — у гэтую ноч нейкая таямнічая сіла давала мне магчымасьць пагуляцца ў сапраўднага судзьдзю. На мяне надзелі мантыю, але яна была мне замалая і неўзабаве намуляла плечы. Па адным у залю ўваходзілі абвінавачаныя, і я з радасьцю бачыў, што выбар іх цалкам адпавядаў маім жаданьням. Спачатку ўвайшла Лера і кінулася мне ў ногі — яе, відаць, таксама вырвалі з ложка пасярод ночы, таму і прывезьлі сюды ў адной начной кашулі. Гэта была незнаёмая мне кашуля, прынамсі, я ёй такую не купляў. Лера выглядала памаладзелай, але гэта мяне не злавала. Я прапісаў ёй усяго трыццаць палак, затое наступнаму — праклятаму Энтузіясту — я назначыў усе сто. Мой былы Начальнік і калегі па рабоце атрымалі паўсотні, а пэдафіла і клептамана, што шмат гадоў запар сядзеў насупраць майго стала, я асудзіў на павольную і пакутлівую сьмерць: ён павінен быў працаваць там, дзе сядзіць, яшчэ сто гадоў, не выходзячы з кабінэта, не разгінаючы сьпіны. Прабеглі па залі і спыніліся за крок ад мяне, баязьліва азіраючыся і са злосным шыпеньнем выпускаючы джалы і кіпцюры, цёць Шур і Ліка, і я доўга