• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    раскідзістымі ялінамі, дужа рызыкавалі: неаднакроць здаралася, што сякера нават у руках самага ўмелага майстра раптам саскоквала і біла таго па Ha­se, адсякаючы яе да калена, ці якое-небудзь толькі трохі падсечанае дрэва зьнянацку падала так хутка, што абавязкова калечыла або забівала тых, хто стаяў пад ім. Нават самыя прыгожыя яліны, сьсечаныя тут, прыдатныя былі хіба што на дровы — бо плытнікі адмаўляліся браць драўніну зь «ненадзейнага месца», яна танула, як толькі апыналася ў вадзе. Урэшце дрывасекі перасталі сюды наведвацца, і дрэвы там, куды прыйшоў ІІэтэр, былі настолькі высокія і расьлі настолькі шчыльна, што нават удзень тут было цёмна бы ўначы. Пэтэр прабіраўся праз гушчар усё далей і далей, і яму было ніякавата ў тым вусьцішным месцы: нідзе не было чуваць ні галасоў, ні грукату сякераў, ні крокаў; нават птушкі, здавалася, пакінулі гэты лес.
    Нарэшце Пэтэр Мунк дайшоў да нейкае паляны і спыніўся перад ялінай такой неверагоднай таўшчыні, што любы галяндзкі карабельнік аддаў бы за яе цэлую кучу гульдэнаў. «Тут, — падумаў Пэтэр Мунк, — я ўпэўнены, што тут ён і жыве, гэты Шкляны Чалавечак». Ён зьняў свой нядзельны капялюш, нізка пакланіўся, адкашляўся і дрыготкім голасам прамовіў: «Добрага вам вечара, спадар Шкляны Чалавек». Але ніякага адказу на гэта не было, навокал стаяла такая ж цішыня, як і раней. «Напэўна, трэба ўсё ж расказаць вершык», — падумаў ён і прамармытаў:
    «Вялікіх скарбаў уладар, Табе належыць ўвесь гушчар, Жывеш mym тысячу гадоў...»
    Як толькі ён прамовіў гэта, то пабачыў з жахам, што з-за тоўстае яліны выглядвае нейкая дзіўная, маленькая істота — не істота нават, а хіба што яе бляклыя абрысы: і ўсё ж Пэтэр здолеў, як яму падалося, разгледзець чорную куртачку, чырвоныя панчошкі, капялюшык і тварык, хаця й малснькі, але разумны і зусім ня брыдкі. Але ж наколькі раптоўна і хутка чалавечак зьявіўся, настолькі ж імкліва і зьнік! «Спадар Шкляны Чалавек!» — крыкнуў пасьля непрацяглага роздуму Пэтэр. «Зрабіце ласку, пакажыцеся, і не трымайце мяне за дурня. Спадар Шкляны Чалавек, калі вы думаеце, што я вас не заўважыў, то памыляецеся, я бачыў, як вы выглядвалі з-за дрэва». Але ніхто не адказваў. Праўда, потым Пэтэру здалося, што за дрэвам нехта ціхенька пасьмейваецца. У рэшце рэшт нецярплівасьць Пэтэра Мунка перамагла ягоны страх, і ён сказаў: «Ну пачакай, маленькі хітрун, я да цябе дабяруся». Пэтэр у адзін момант падскочыў да дрэва і зазірнуў за яго — але там не было ніякага ўладара скарбаў, толькі вавёрка спрытна караскалася ўверх па камлі.
    Пэтэр Мунк пахітаў галавой; галоўнае — заклён дзейнічае, вугляру не хапала толькі нейкае рымы, нейкага аднаго радка, каб вымусіць Шклянога Чалавечка выйсьці. Але ён думаў, думаў, ды так нічога і не прыдумаў. На ніжнім гальлі яліны зьявілася вавёрка, яна глядзела на Пэтэра і нібы падбадзёрвала яго,
    а можа, і зьдзеквалася з хлопца. Яна пачысьціла сабе лапкамі поўсьць, Пэтэру раптам стала страшна, бо на нейкае імгненьне яму падалося, быццам на вавёрцы надзеты востраканечны капялюш; прайшло яшчэ трохі часу, і капялюш зьнік, затое цяпер на зьвярку былі чырвоныя панчохі і чорныя боцікі. Неўзабаве гэта зноў была пацешная вавёрка — але Пэтэр Мунк ужо быў апанаваны сумневамі на гэты конт, бо падумаў, што ніякім рэчам тут нельга даваць веры.
    Шпаркім крокам, такім жа, якім і прыйшоў сюды, Пэтэр рушыў назад. Цемра яловага лесу здавалася ўсё чарнейшай, дрэвы абступалі яго ўсё шчыльней, і яго ахапіла такая жуда, што ён пусьціўся трушком. Толькі калі ўдалечыні пачуўся сабачы брэх і між дрэвамі зьявіўся дым нейкага коміна, Пэтэр трохі супакоіўся. Аднак калі ён выйшаў з гушчару, пабачыў хату, двор і прыгледзеўся да людзей, то зразумеў, што зь перапуду пераблытаў накірунак — і замест таго каб вярнуцца да гутнікаў трапіў да дрывасекаў. Людзі, якія жылі ў той хаце, і праўда былі лесарубамі: стары, ягоны сын, які і быў тут гаспадаром, і некалькі дарослых ужо ўнукаў старога. Яны добра прынялі Пэтэра, які папрасіўся ў іх пераначаваць, не пыталіся ні ягонага імя, ні пра тое, адкуль ён, пачаставалі яго яблычным шнапсам, а ўвечары ў гонар Пэтэра быў прыгатаваны глушэц — адмысловая страва шварцвальдцаў.
    Пасьля вячэры гаспадыня і яе дочкі селі з шытвом вакол вялікага агмяню, агонь у якім падтрымлівалі з дапамогай яловай смалы; дзед, гаспадар і госьць курылі піпкі і назіралі, як шыюць жанчыны; найма-
    лодшым было даручана выразаць з дрэва відэльцы і лыжкі. Звонку ў лесе завывала бура, трышчалі дрэвы, там і сям быў чуцён вельмі моцны грукат, і здавалася, што гэтыя цэлыя векавыя яліны нахіляюцца да зямлі і ломяцца ўшчэнт ад ветру. Унукі, каб паказаць сваю сьмеласьць, хацелі выйсьці з дому і пагуляць па лесе, паглядзець на гэты жудасна-прыгожы спэктакль, але дзед строгім позіркам вярнуў іх назад і сказаў: «Я б нікому ня раіў зараз выходзіць за дзьверы. Сёньня Галяндзец Міхель ладзіць Ноч новага бервяна ў лесе».
    Наймалодшыя зьдзівіліся; ім хацелася, каб дзед распавёў пра Міхеля, дый госьць, які, жывучы на тым баку, меў пра Галяндца даволі цьмянае ўяўленьне, падтрымаў іх і запытаўся ў старога, што гэта за Міхель і дзе ён жыве. «Ён гаспадар гэтага лесу, — адказаў стары, — і калі вы ў вашым веку гэтага ня ведаеце, то лепш вам сядзець дома ці, прынамсі, не заходзіць глыбока ў лясны гушчар. Добра, я распавяду вам пра Галяндца Міхеля — тое, што ведаю сам, і тое, што кажа пра яго легенда. Сто гадоў таму не было на сьвеце народу больш сумленнага за шварцвальдцаў. Цяпер, калі ў нашым краі так шмат грошай, людзі сталі дрэннымі і не трымаюць слова. Маладыя людзі танчаць і гарланяць па нядзелях, ім і не ў галаве, што яны паводзяць сябе брыдка. I няхай зараз сам Галяндзец зірне ў нашае акно, я ўсё адно скажу, што гэта ён і толькі ён вінаваты ў тым, што ўсё так сапсавалася.
    У тую пару, сто гадоў таму, жыў адзін багаты гандляр драўнінай. Ён меў шмат слуг і сплаўляў свае дрэвы далёка па Рэйне, ягоная справа квітнела, бо ён
    быў разважлівы і разумны спадар. Адным вечарам да яго прыйшоў чалавек, якога гандляр ніколі да Ta­ro ня бачыў. Чалавек быў апрануты як звычайны шварцвальдзец, але быў больш чым на галаву вышэйшы за любога зь іх; ніхто нават уявіць сабе ня мог, што бываюць такія высачэзныя людзі. Незнаёмы папрасіў плытніка ўзяць яго на працу, і калі гаспадар пабачыў, якога моцнага працаўніка ён можа прыдбаць, то, вядома ж, пагадзіўся. Яны дамовіліся наконт заробку, і, трэба сказаць, гаспадар ня быў расчараваны ў навічку. На валцы лесу Міхель — так звалі асілка — працаваў за траіх; ён мог адзін падняць дрэва, якое іншыя здолелі б толькі ўшасьцярох. Праз паўгода Міхель прыйшоў да гаспадара і сказаў: «Я паўгода валіў лес, а зараз хачу паглядзець, куды ён пасьля гэтага адпраўляецца — што калі мне папрацаваць плытнікам?»
    Гаспадар адказаў яму так: «Мне патрэбныя моцныя людзі тут, каб валіць дрэвы, і я не хачу цябе адпускаць, бо ты можаш не вярнуцца і знайсьці сабе працу ў іншым месцы, але ж няхай гэтым разам будзе па-твойму».
    Плыт, на якім мусіў выправіцца ў дарогу Міхель, меў восем частак, і ў апошняй былі самыя вялікія бэлькі. Але што адбылося? За дзень да адплыцьця Міхель прыцягнуў яшчэ восем бэлек, такіх вялікіх і тоўстых, што ніхто ня ведаў і дагэтуль ня ведае, дзе ён іх узяў. Прычым прынес ён іх сам, на плячох, нібыта яны былі зусім лёгкімі кіёчкамі. Гандляра ўсё гэта дужа цешыла, бо ён адразу ж палічыў, за колькі можна прадаць такія бярвёны. Але Міхель сказаў: «Гэ-
    тыя бэлькі патрэбныя мне для плаваньня, на малых я далёка не даеду». Гаспадар хацеў падарыць Міхелю боты, якія носяць усе плытнікі, але асілак ня ўзяў іх, а прыцягнуў свае ўласныя — ніхто яшчэ ня бачыў такіх вялікіх ботаў: мой дзед казаў, яны важылі сто пфунтаў і былі пяць пфутаў вышынёй.
    Плыт выправіўся ў шлях, і гэтаксама, як калісьці дрывасекаў, Міхель зьдзіўляў цяпер плытнікаў. Здавалася б, з-за велізарных бэлек плыт мусіў бы рухацца паволі — але не, ён хяцеў наперад па Нэкары, як страла. Калі ж рака рабіла паварот і плытнікі з усяе моцы імкнуліся ўтрымаць плыт на сярэдзіне, каб плынь ня выкінула яго на пясок або мель, Міхель шторазу саскокваў у ваду і адным намаганеьнем накіроўваў плыт направа або налева, туды, куды было трэба, так што ён сьлізгаў далей па рачной роўнядзі без усялякае рызыкі. Калі ж плыт зноў апынаўся на простым адрэзку ракі, Міхель бег на пярэднюю частку плыта, дадаваў туды бярвёнаў, утыркаў адну са сваіх агромністых жардзінаў у жвір, адштурхоўваўся — і ад аднаго ягонага руху плыт ляцеў далей з такой хуткасьцю, што берагі зь іхнымі дрэвамі і вёскамі, здавалася, проста прабягаюць міма. Нічога дзіўнага, што яны дабраліся да Кёльну, патраціўшы толькі палову таго часу, які зазвычай сыходзіць на такое падарожжа. У Кёльне яны меліся прадаць свой груз, але тут Міхель заявіў: «Вы ўсе сапраўдныя гандляры і разумееце, што такое камэрцыя. Думаеце, жыхары гэтага гораду купляюць усю нашую драўніну для саміх сябе? He, яны набываюць яе ў нас за паўцаны, а потым прадаюць яе галяндцам, за значна большыя гро-
    шы. Давайце прадамо ў Кёльне самыя малыя бэлькі, а з астатнім таварам паплывем далей, у Галяндыю, і ўжо там зробім усё з сапраўднай выгодай. Што атрымаем звыш звычайнага кошту, зможам забраць сабе».
    Так сказаў падступны Міхель, і ўсе плытагоны пагадзіліся зь ягонай прапановай. Адны, таму што ім хацелася паглядзець на Галяндыю, іншыя дзеля грошай. Яны паплылі далей па Рэйне, Міхель кіраваў плытом і хутка прывёў яго ў Ротэрдам. Там за іхны груз прапанавалі ў чатыры разы больш, чым у Кёльне, а асабліва шмат грошай галяндцы аддалі за агромністыя бэлькі Міхеля. Калі шварцвальдцы пабачылі столькі манэтаў, яны ледзь ня страцілі розум ад радасьці. Міхель падзяліў здабычу: адна чвэрць ад прыбытку — гаспадару, усё астатняе плытнікам. Цяпер людзі Міхеля сядзелі па корчмах і тавэрнах з матросамі і іншай басотай, прапівалі і прайгравалі заробленае ў косьці і карты. 3 таго часу Галяндыя стала для шварцвальдзкіх хлопцаў чымсьці падобным да раю, а Галяндзец Міхель, як яго сталі называць, — іхным каралём. Гандляры лесам доўгі час нічога ня ведалі пра тое, як насамрэч адбываецца продаж іхнага тавару, і ў Шварцвальд непрыкметна прыйшлі з Галяндыі няправедныя грошы, брыдкая лаянка, кепскія звычкі, п’янства і азартныя гульні.