• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    Галяндца Міхеля, праўда, ніхто з таго часу ня бачыў, але ён не памёр. Вось ужо сто гадоў ён шуміць і балюе ў лесе, і кажуць, што ён шмат каму з тае пары дапамог стаць багатым — але ж ня проста так, a ў абмен на тое, што чалавек аддае яму сваю душу. A больш я нічога не магу распавесьці. Але ж цалкам
    магчыма, што ён і дагэтуль ходзіць па тым гушчары, дзе нельга секчы дрэвы, вышукваючы самыя прыгожыя і высокія яліны і валячы іх. Мой бацька некалі сам бачыў, як Міхель знайшоў такую, у чатыры абхопы, і зламаў яе лёгка, бы гэта быў трысьнёг. У чые плыты ідуць потым гэтыя дрэвы, я ня ведаю. Але ж калі б я быў галяндзкім каралём — я б загадаў сустракаць Міхеля картэчай: бо кожнаму караблю, які пабудаваны з купленай у Міхеля драўніны, наканавана пайсьці на дно. Вось мяркуйце самі: мы шмат чуем пра тое, як тонуць караблі. Ну як жа можа вялікі, бы царква, карабель, бяз дай прычыны пайсьці на дно разам з усёй камандай і грузам? А вінаваты тут бэлькі Міхеля, якія, варта ім апынуцца на вялікай вадзе, выскокваюць, і карабель дае непапраўную цечу. Такая вось існуе легенда пра Галяндца Міхеля, і гэта чыстая праўда, што ўсё зло ў Шварцвальдзе прыйшло ад яго. О, ён любога можа зрабіць багатым! — дадаў нечакана стары. — Але ж я не хацеў бы ад яго дапамогі! He хацеў бы я ўлезьці ў шкуру Тоўстага Эцэхіля і Бамбізы Шлюркера, ды і Караля Танцораў таксама!»
    Пакуль стары распавядаў гэтую гісторыю, бура сьціхла. Жанчыны запалілі лямпы і выйшлі, мужчыны далі Пэтэру Мунку, які зьбіраўся начаваць на лаўцы, набіты лісьцем мех, каб ён мог падкласьці яго сабе пад галаву як падушку, пажадалі яму добрай ночы і таксама разышліся па пакоях.
    Ніколі яшчэ ў Пэтэра не было такіх цяжкіх сноў, як у тую ноч. Яму сьніўся вялізны, змрочны Галянд-
    зец Міхель, які працягвае яму праз акно набіты грашыма кашалёк, і залатыя манэты ў ім зьвінелі так соладка; потым ён пабачыў Шклянога Чалавека, які сядзеў на вялізнай зялёнай бутэльцы, і Пэтэр выразна чуў той самы, ужо знаёмы яму сьмех, які даносіўся тады, у гушчары, з-за яліны; і раптам аднекуль збоку акурат у самае вуха Пэтэра грымнула грубая песьня:
    «Слаўны горад Ротэрдам!
    Да халеры грошай там!..
    Да халеры грошай.
    Там!»
    Тады ён зноўку пачуў у сваім правым вуху вершык пра ўладара незьлічоных скарбаў у яловым лесе, і ціхі, ласкавы голас зашаптаў яму: «Дурань ты, дурань, Пэтэр-вугляр, ня можаш знайсьці такой простай рымы на слова «гадоў»! Ты ж нарадзіўся ў нядзелю, a дванаццатай! Рымуй жа, Пэтэр, рымуй!»
    Ён крактаў, ён стагнаў у сьне, ён намагаўся знайсьці гэтую рыму, але ж ніколі ў жыцьці яму не даводзілася займацца такой справай, таму ўсё было марна. Калі ён прачнуўся на самым досьвітку, сон падаўся яму дзіўным. Ён сеў за стол, скрыжаваў рукі і стаў думаць пра тое нашэптваньне, якое ўсё яшчэ стаяла ў ягоных вушах. «Рымуй, дурань, рымуй!» — казаў ён самому сабе і шчоўкаў пальцам па сваім ілбе, аднак ніводная рыма так і не зьявілася. Ён усё яшчэ сядзеў пры стале і шукаў рыму, калі па вуліцы міма дома прайшлі тры хлопцы і адзін зь іх блазнавата прасьпяваў:
    «Каб заслужыць тваю любоў, Я зорку зь неба Дастаць гатоў, Каб заслужыць тваю любоў, Яў гэты край прыйшо-о-оў!»
    Як бліскавіца, нешта пранеслася ў галаве ў беднага вугляра. Ён падхапіўся, выбег з дома і кінуўся ўсьлед за хлопцамі; на жаль, ён не запомніў словы гэтай дурнаватай песьні. Пзтэр падскочыў да сыіевака і грубавата схапіў яго за руку. «Пачакай, прыяцель, — сказаў Пэтэр, — зрабі мне ласку, прасьпявай яшчэ раз тое, што я толькі што чуў».
    «А табе што з гэтага, хлопча? — адказаў гэты шварцвальдзец. — Я сьпяваю што хачу, і адпусьці маю руку, а то...»
    «Не, ты мусіш мне прасьпяваць!» — крыкнуў Пэтэр, раззлаваўшыся, і схапіў сьпевака яшчэ мацней. Але двое друтіх ня сталі доўга думаць, а накінуліся на Пэтэра з кулакамі і зьбілі яго ў горкі яблык, так што ён паваліўся на калені. «Вось цяпер ты атрымаў сваё, — сказалі яны, сьмеючыся, — і запомні, хлопча: ніколі ня стой на дарозе ў такіх, як мы».
    «Я запомню гэта, — адказаў з уздыхам Пэтэр, — але ўжо зараз будзьце так ласкавыя, прасьпявайце мне тое, што я прасіў».
    Хлопцы зноў пачалі кпіць зь яго і зьдзекавацца, але той, які сьпяваў, усё ж з ухмылкай паўтарыў Пэтэру словы; сьмеючыся і гарланячы, кампанія рушыла далей.
    «Прыйшоў! Цябе пабачыць я прыйшоў! — радасна прамовіў Пэтэр, спрабуючы прывесьці сябе ў
    нармальны выгляд; цяпер яму ўсё стала ясна. — Ну, Шкляны Чалавечак, мы з табой яшчэ пагаворым!» Ён вярнуўся да сваіх гаспадароў, забраў капялюш і кій, разьвітаўся з усімі і зноў рушыў у лес.
    Ён ішоў павольна і намагаўся прыгадаць увесь вершык: усё складвалася цяпер проста цудоўна, і Пэтэр ажно падскочыў ад радасьці. Ён ужо амаль дайшоў да таго самага запаветнага гушчару, яліны станавіліся ўсё вышэйшыя, лес абступаў Пэтэра ўсё шчыльней. Нечакана з-за ялін выйшаў агромністага росту чалавек у адзеньні плытніка, на плячы ў яго была бэлька, доўгая бы карабельная мачта. У Пэтэра Мунка падкасіліся калені, калі ён пабачыў, што чалавек паволі падыходзіць да яго. «Гэта ніхто іншы, як Галяндзец Міхель», — падумаў ён. Жахлівая постаць моўчкі абыйшла вакол яго, і Пэтэр спалохана касавурыўся на гэтага асілка. Ён быў на галаву вышэйшы за самага высокага чалавека, якога даводзілася бачыць Пэтэру, яго твар быў ня тое каб малады, але і не стары, і ўвесь у зморшчынах і складках. На Галяндцы Міхелі была палатняная куртка і агромністыя боты, нацягнутыя на скураныя порткі, — тыя самыя, пра якія распавядаў учора стары.
    «Пэтэр Мунк, што ты робіш тут, у гушчары?» — спытаў нарэшце гаспадар лесу нізкім, грозным голасам.
    «Добрага вам дня, зямляча, — сказаў Пэтэр Мунк, намагаючыся не выглядаць занадта напалоханым, але пры гэтым увесь дрыжэў. — Я вяртаюся празь лес дамоў».
    «Пэтэр Мунк, — прамовіў Міхель і кінуў востры, страшны позірк на вугляра. — Дарога да твайго дома не ідзе праз гэты ельнік».
    «Уласна, так, — сказаў Пэтэр. — Але сёньня сыіёка, і я падумаў, што ісьці празь ельнік будзе прыемней».
    «Ты хлусіш мне, вугляр Мунк! — прагрымеў Міхель. — Ты хочаш, відаць, каб я выцяў цябе гэтай бэлькай! Думаеш, я ня ведаю, што ты марыш пабачыць гэтага курдупеля! — дадаў ён ужо мякчэй. — Ну ідзі, ідзі, гэта было поўнае глупства з твайго боку, добра, што ты ня ведаў вершыка, ён сквапны, гэты курдупель, і дае чалавеку няшмат, а каму дае, той жыве нявесела. Пэтэр, ты бедны дурань, і гэта мяне засмучае. Такі бадзёры, файны хлопец, толькі пачынаеш жыць — і вымушаны паліць вогнішчы, каб прадаваць вугаль! Тым часам як іншыя вытрасаюць з рукавоў талеры і дукаты, ты ня можаш паставіць і пары пятакоў! Гэта ўбогае жыцьцё».
    «Гэта праўда, — сказаў Пэтэр. — Убогае».
    «Ну, мне гэта не даспадобы, — працягваў жудасны Міхель. — Я ўжо дапамог некаторым хлопцам вырвацца зь нядолі, так што ты ня першы, каму я працягваю руку. Скажы, колькі сотняў талераў табе трэба для пачатку?»
    Галяндзец патрос манэтамі ў сваіх безразьмерных кішэнях, і іхны звон гучаў гэтаксама, як сёньня ўначы ў Пэтэравым сьне. Але сэрца Пэтэра загрукала спалохана і балюча ад гэтых словаў, яму стала блага, і Галяндзец Міхель не выглядаў на чалавека, які можа даць камусьці грошай проста так, з чыстага
    спачуваньня, не запатрабаваўшы чагосьці наўзамен. Яму прыгадаліся загадкавыя словы старога пра багатых людзей, і, апанаваны няясным страхам і трывогай, ён усклікнуў: «Вялікі дзякуй, спадару! Але я не хачу мець з вамі ніякіх справаў, мне шмат пра вас расказвалі», — і пабег адтуль што было моцы. Але Галяндзец ішоў побач зь ім, робячы велізарныя крокі, і, цяжка дыхаючы, казаў пагрозьліва: «Ты яшчэ вернесься, Пэтэр, ты прыйдзеш да мяне, гэта напісана на тваім ілбе, у тваіх вачах, ты нікуды не падзенесься. He бяжы так хутка, тут ужо мяжа маіх уладаньняў». Але калі Пэтэр пачуў гэта і пабачыў недалёка раўчук, ён пабег яшчэ шпарчэй, так што і Міхель быў вымушаны паскорыць хаду, асыпаючы Пэтэра пагрозамі і пракляцьцямі — але тут вугляр заўважыў перад сабой раўчук і пераскочыў празь яго — Міхель кінуў у хлопца сваю бэльку, ды тая нібыта трапіла ў нябачны мур, раскалолася ў паветры і доўгі яе абломак ўпаў да ног Пэтэра.
    Трыюмфальна ён падняў яго, каб кінуць у Міхеля, які застаўся на тым баку, але бэлька ў ягонай руцэ ўмомант зварухнулася і ператварылася ў зьмяю, якая, высунуўшы джала і пабліскваючы вачыма, абвілася вакол цела Пэтэра. Яму ўдалося яе скінуць, аднак яна павісла на ягонай руцэ, пагойдваючыся, і яе галава набліжалася да твару Пэтэра. I тут нечакана і невядома адкуль зьявіўся глушэц, які схапіў галаву зьмяі ў дзюбу, адарваў яе і ўзьняўс.ч ў паветра. Галяндзец Міхель, які назіраў за ўсім з таго боку раўчука, злосна залямантаваў, калі пабачыў, як мёртвая зьмяя падае долу.
    Дрыжучы, зьнясілены Пэтэр пайшоў далей. Сьцежка станавілася ўсё вузейшай, лес наўкола — дзічэйшы, і неўзабаве хлопец выйшаў да агромністае яліны. Зноў, як і ўчора, ён нізка пакланіўся нябачнаму Шкляному Чалавечку і зьвярнуўся да яго:
    «Вялікіх скарбаў уладар, Табе належыць ўвесь гушчар, Жывеш mym тысячу гадоў, Цябе пабачыць я прыйшоў.»
    «Не зусім правільна, вугляр Пэтэр, — пачуўся мяккі, прыемны голас, — але калі ўжо гэта ты, дык трэба выходзіць». Хлопец зьдзіўлена агледзеўся: пад самай ялінай сядзеў малы, стары чалавечак, адзеты ў чорны камзол і чырвоныя панчохі, зь вялікім капелюшом на галаве. У яго быў адкрыты, добразычлівы твар, а валосьсе барады тонкае, бы павуціньне. Дзіўным было і тое, што чалавечак курыў піпку зь сіняга шкла; калі Пэтэр падыйшоў бліжэй, то пабачыў, што і адзеньне, абутак і капялюшык чалавечка таксама былі шкляныя — пры кожным руху чалавечка яны пераліваліся, нібы былі яшчэ гарачыя.
    «Ты спаткаў гэтага хама, Галяндца Міхеля? — спытаў чалавечак, дзіўна прыкашліваючы пры кожным слове. — Ён хацеў цябе напужаць, але я прагнаў ягоныя злыя чары, больш яны ня вернуцца».
    «Так, спадар Лясны Скарбнік, — адказаў Пэтэр зь нізкім паклонам, — мне сапраўды было жудасна. Але вы ператварыліся ў глушца, які адкусіў зьмяі гала-
    ву, і я дужа вам удзячны. Аднак я прыйшоў сюды, каб папрасіць у вас парады. Мне жывецца кепска і цяжка, праца вугляра не дае мне нічога, а я — я ж яшчэ малады, і вось падумаў, можа, зь мяне магло б атрымацца нешта лепшае, я часта бачу, чаго дасягнулі за кароткі час іншыя... Напрыклад, Эцэхіль або Кароль Танцораў — у іх грошай больш чым яловых іголак у лесе».