• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    «Пэтэр, — сказаў чалавечак вельмі сур’ёзна і выпусьціў воблачак дыму з сваёй піпкі. — Пэтэр, не кажы ні слова пра гэтых людзей. Яны здаюцца шчасьлівымі, а насамрэч што ні год усё няшчасьнейшыя. Ты ня мусіш пагарджаць сваёй працаю. Твой дзед і твой бацька былі вартыя пашаны людзі і таксама займаліся вугалем, Пэтэр Мунк! Я спадзяюся, што зусім не любоў да марнаваньня часу прывяла цябе сюды да мяне».
    Пэтэра напалохала сур’ёзнасьць Шклянога Чалавечка, і ён пачырванеў:
    «Не, марнатраўнасьць і лянота заслугоўваюць толькі асуджэньня, спадар Лясны Скарбнік, але ж не асуджайце мяне толькі за тое, што мне хочацца чагосьці лепшага. Быць вугляром — гэта зусім нікчэмна, іншая справа гутнікі, плытнікі, гандляры лесам, майстры гадзіньнікаў, іхусе паважаюць».
    «Пыха і ганарыстасьць нікога не даводзяць да дабра, — адказаў на гэта Шкляны Чалавечак ужо больш лагодна. — Дзіўны вы народ, людзі! Рэдка хто з вас задаволены тым, з чым ён нарадзіўся і ў чым выхаваны. Ну быў бы ты шкляром — дык цябе пацягне стаць гандляром лесам, а станеш гандляром — захо-
    чаш быць на дзяржаўнай службе. Але згода, хай сабе: калі ты паабяцаеш мне сумленна працаваць, я дапамагу табе. Я клапачуся пра тых, хто нарадзіўся ў нядзелю — вядома ж, калі яны здольныя адшукаць мяне. Можаш загадаць тры жаданьні, я іх выканаю, першыя два няхай будуць любыя, а трэцяе я магу аспрэчыць, калі яно будзе бязглуздым. Пажадай жа штонебудзь, Пэтэр, але прашу цябе: што-небудзь добрае і сапраўды карыснае».
    «Ура! Вы сапраўдны Шкляны Чалавек, і нездарма вас называюць скарбнікам, вы ж ведаеце пра ўсе скарбы лесу! Ну, маё першае жаданьне будзе... Гэта будзе тое, чаго так прагне маё сэрца: хачу танчыць лепш за Караля Танцораў і мець заўжды ў карчме столькі гроіпай, колькі Тоўсты Эцэхіль!»
    «Ты дурны пень! — сказаў Шкляны Чалавечак абурана. — Што за ідыёцкае жаданьне: умець добра танчыць і мець грошы, каб прасаджваць іх за картамі! Табе ня сорамна, Пэтэр Мунк, так марнаваць тую ўдачу, якая цябе напаткала? Што дасьць табе і тваёй беднай маці тое, што ты будзеш добра танчыць? Нашто табе грошы, калі ты зьбіраесься раскідвацца імі ў карчме, як гэта робіць Кароль Танцораў? У цябе ж потым зноў нічога ня будзе ўвесь тыдзень! Ну добра, яшчэ адно жаданьне я выканаю, але ж глядзі: пажадай штосьці больш разумнае».
    Пэтэр пачырванеў да самых вушэй і, трошкі падумаўшы, сказаў:
    «Ну, я хачу яшчэ мець самую прыгожую і багатую гуту ва ўсім Шварцвальдзе, з усім абсталяваньнем, і грошы, каб яе ўтрымліваць».
    «Больш нічога? — запытаўся Шкляны Чалавечак з заклапочаным тварам. — Больш нічога, Пэтэр?»
    «Ну, яшчэ б добрага коніка... I павозку...»
    «О, бязглузды вугляр Пэтэр! — закрычаў Шкляны Чалавечак і ў шаленстве так кінуў сваю піпку ў камель яліны, што яна раскалолася на сто аскепкаў. — Розуму, здаровага чалавечага розуму і разважлівасьці ты мусіш пажадаць сабе, Пэтэр! Розуму і разважлівасьці, а ня конікаў і каламажак! Ну добра, ня будзь такі сумны; зрэшты, мець гуту — нядрэннае жаданьне, добрая гута, калі ёй правільна кіраваць, корміць людзей: і гаспадара, і працаўнікоў. Маючы сваю гуту, ты можаш стаць і разумным, і разважлівым, а конь і павозка ў такім выпадку зьявяцца ў цябе самі».
    «Але ж, спадар Скарбнік, — заўважыў Пэтэр, — я ж маю яшчэ адно жаданьне, вось і хацеў папрасіць наастачу розуму і разважлівасьці, калі вы кажаце, што яны мне так патрэбныя.»
    «Не, хопіць, — сказаў Шкляны Чалавечак, — няхай у цябе застанецца адно жаданьне, ты можаш трапіць калісьці ў такое становішча, калі будзеш вельмі рады магчымасьці яго загадаць. А цяпер ідзі дадому, — дадаў лясны дух, — вось тут, — і ён выцягнуў з кішэні мяшэчак, — тут дзьве тысячы гульдэнаў, табе хопіць, і не прыходзь больш да мяне па грошы, інакш я павешу цябе на самай высокай яліне, зразумеў? Тры дні таму памёр стары Вінкфрыц, у якога найлепшая гута ў Шварцвальдзе. Пойдзеш заўтра раніцай у ягоны дом і скажаш, што хочаш набыць яе. Паводзь сябе добра, працуй старанна, а я нсўзабаве
    наведаю цябе, пагляджу, як ідуць твае справы, і дапамагу добрай парадай, калі розуму табе хапаць ня будзе. Але ж я сур’ёзна кажу табе, Пэтэр, тваё першае жаданьне было памылкай; трымайся далей ад карчмы і яе заўсёднікаў, такія месцы і такія людзі яшчэ нікога не даводзілі да дабра.». Пакуль Шкляны Чалавечак казаў усё гэта, ён вынуў новую шкляную піпку, набіў яе ігліцай і сунуў у свой маленькі бяззубы рот. Потым дастаў павелічальнае шкельца, падставіў яго пад сонечны прамень і закурыў. Працягнуўшы Пэтэру руку і даўшы яму на разьвітаньне яшчэ некалькі добрых парадаў, Шкляны Чалавечак пачаў курыць усё хутчэй, зацягвацца ўсё мацней, усё болыпыя клубы дыму ахутвалі яго — пакуль ён раптам ня зьнік у воблачках, што пахлі сапраўдным галяндзкім тытунём і ўздымаліся да самых вершалінаў дрэваў.
    Калі Пэтэр Мунк вярнуўся дахаты, ён знайшоў сваю маці ў вялікім горы: бо яна была ўпэўненая, што Пэтэра забралі ў салдаты. Ён аднак радасна распавёў ёй, што сустрэў у лесе старога сябра, які пазычыў яму грошай, каб Пэтэр мог кінуць сваю справу з вугалем і пачаць нешта больш выгоднае. Хаця ягоная маці ўжо трыццаць гадоў жыла ў хаце вугляра і звыклася з такім існаваньнем, яна таксама была зусім ня супраць усё зьмяніць, і калі Пэтэр падзяліўся зь ёй сваімі бліскучымі плянамі, яна сказала: «Што ж, як маці чалавека, які валодае цэлай гутай, я буду нечым іншым, чым проста суседкай Грэты і Бэты, і буду сядзець у царкве падчас імшы на пярэдняй лаўцы, дзе сядзяць самыя паважаныя людзі».
    Неўзабаве яе сын уладкаваў усе справы з набыцьцём гуты, наняў папярэдне знойдзеных ім работнікаў і стаў ад відна да відна займацца шклом. Напачатку яму падабалася гэтае рамяство, ён рупліва кіраваў гутай, горда заходзіў туды, засунуўшы рукі ў кішэні, хадзіў туды-сюды, зазіраў у кожны куток, казаў з важным выглядам што-небудзь, з чаго рабочыя ўпотай сьмяяліся, а ягонай найвялікшай радасьцю было назіраць, як выдзімаюць шкло. Почасту ён і сам наважваўся паспрабаваць і выдзімаў зь яшчэ мяккай масы дзіўныя фігуры. Аднак хутка яму надакучыла гэтая праца, і ён прыходзіў у гуту толькі на гадзінку, потым стаў зьяўляцца там раз на два дні, у рэшце рэшт ён пачаў наведваць сваё прадпрыемства толькі раз на тыдзень, і нанятыя ім рабочыя рабілі там што хацелі.
    Прычынай усяго гэтага была карчма; у першую ж нядзелю пасьля таго, як Пэтэр вярнуўся зь лесу, ён выправіўся ў карчму: Кароль Танцораў ужо скакаў у залі для танцаў, а тоўсты Эцэхіль сядзеў і гуляў у косьці на адзін кронэнталер. Тады Пэтэр палез у кішэні, каб паглядзець, ці трымае Шкляны Чалавечак сваё слова, і пабачыў, што ягоныя кішэні ажно пухнуць ад золата і срэбра. Ногі Пэтэра гарэлі так, як гэта бывае, калі хочацца патанчыць, і калі першы танец скончыўся, Пэтэр запрасіў нейкую дзяўчыну і стаў кружляць зь ёй каля Караля Танцораў. Там, дзе Кароль Танцораў рабіў тры скокі, Пэтэр рабіў усе чатыры — ды прытым крокі ягоныя былі такія цудоўныя і грацыёзныя, а нагамі ён круціў так мудрагеліста і прыгожа, што ўсе гледачы былі ў захапленьні. Калі ж
    у залі пайшла чутка, што Пэтэр ня так даўно набыў гуту, калі ўсе пабачылі, як ён кідае музыкантам падчас танцаў зэксбэцнеры, зьдзіўленьню у карчме не было межаў. Адны вырашылі, што ён знайшоў у лесе скарб, іншыя, што ён атрымаў добрую спадчыну, але ўсе цяпер паважалі яго і лічыліся зь ім — толькі таму, што ён меў грошы. У той самы вечар ён прайграў дваццаць гульдэнаў, і шторазу, калі ён лез у кішэні, знаходзіў там яшчэ сто талераў. Як толькі Пэтэр пабачыў, як яго ўсе шануюць, ён апынуўся на сёмым небе ад радасьці і гордасьці. Ён кідаў грошы жменямі, і казаў тым часам беднаму люду, што ён, Пэтэр Мунк, добра ведае, што такое жыць у бядоце, бо яго самога яна таксама калісьці душыла. Мастацтва Караля Танцораў ўмомант паблякла перад мастацтвам Пэтэра, і Пэтэру прысвоілі тытул Імпэратара Танцаў. Самыя прадпрымальныя і азартныя гульцы ня ставілі на кон столькі, колькі Пэтэр, але ж яны і не прайгравалі столысі ж, колькі ён. I чым больш ён прайграваў, тым больш выйграваў. Усё было менавіта так, як і пажадаў Пэтэр у дамове з Шкляным Чалавечкам: ён хацеў, каб грошай у яго кішэнях заўжды было столькі ж, колькі ў Тоўстага Эцэхіля, і якраз Тоўсты Эцэхіль быў тым, каму Пэтэр шторазу прайграваў. I калі Пэтэр прайграваў дваццаць, трыцаць гульдэнаў, то роўна на столькі ж папаўняўся капітал у ягоных кішэнях. Усё больш і болып часу бавіў Пэтэр у гульні, не раўнуючы самы вялікі марнатраўца ў Шварцвальдзе, і хутка яго часьцей сталі называць Пэтэр-Гулец, чым Імпэратар Танцаў — бо ён гуляў сем дзён на тыдзень. Праз гэта ягоная гута прыйшла ў поўны заняпад, і вінаватая
    ў тым была толькі Пэтэрава дурасьць. Шкла гута вырабляла столькі ж, колькі заўжды, але ж, набыўшы яе, Пэтэр забыў набыць веданьне таго, што трэба рабіць з таварам. Таму ён проста прадаваў яго за паўцаны гандлярам — абы расплаціцца з рабочымі.
    Аднойчы ўвечары ён, як звычайна, ішоў з карчмы дадому і, нягледзячы на ўсё тое віно, якое выпіў, каб павесялець, думаў з жахам і сорамам пра занядбанасьць сваёй гуты. Раптам ён заўважыў, што нехта ідзе зь ім поруч: гэта быў Шкляны Чалавечак. Тут Пэтэра апанавала злосьць, ён вырашыў, што гэта лясны курдупель вінаваты ва ўсім: «Што там конік, што павозка? — закрычаў ён. — Што дае мне гэтая гута і ўсё маё шкло? Калі я быў бедным вугляром, я пачуваўся значна лепш, чым цяпер, і ня меў такіх турботаў. Цяпер я вымушаны са страхам думаць, калі прыйдзе чыноўнік і ацэніць маю маёмасьць, каб аддаць яе крэдыторам, а мяне адправіць у астрог!»
    «Вось як? — адказаў Шкляны Чалавечак. — Я вінаваты ў тым, што ты няшчасны? I гэта падзяка за маю дабрыню? Хто ж прымусіў цябе загадаць такое бязглуздае жаданьне? Ты захацеў стаць гутнікам, ня ведаючы, куды будзеш прадаваць шкло? Хіба я не казаў табе, што ты мусіш быць асьцярожны з жаданьнямі? Розуму, Пэтэр, розуму і разважлівасьці — вось чаго табе не хапала.»
    «Што розум, што разважлівасьць! — усклікнуў Пэтэр. — Я такі ж разумны, як і іншыя. I зараз я гэта дакажу табе». 3 гэтымі словамі ён схапіў Шклянога Чалавечка за руку і закрычаў: «Цяпер ты мой, ула-
    дар скарбаў! I я хачу, каб ты выканаў маё трэцяе жаданьне, тое, якое ў мяне яшчэ захавалася. Зараз жа, на гэтым самым месцы гані сюды дзьвесьце тысяч талераў цьвёрдай манэтай, а яшчэ дом і — а-а!!!» — закрычаў ён і затрэс рукой, бо Шкляны Чалавечак ператварыўся ў зіхатлівае гарачае шкло і апёк ягоную руку бы полымя. А самога Шклянога Чалавечка ён больш ня бачыў.