Халоднае сэрца
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Галіяфы
Памер: 230с.
Мінск 2009
«Каменныя сэрцы яшчэ здольныя хацець чагосьці? — сказаў Шкляны Чалавечак. — Ты маеш усё, што трэба тваёй сапсаванай душы, і наўрад ці я магу выканаць тваё жаданьне».
«Але ж вы абяцалі мне тры жаданьні, і адно засталося!»
«I я магу яго скасаваць, калі яно дурное, — сказаў Шкляны Чалавечак. — Але добра, скажы, што ты хочаш?»
«Дастаньце зь мяне каменнае сэрца і вярніце мне маё жывое», — сказаў Пэтэр.
«Хіба я заключаў з табой дамову? — спытаў Шкляны Чалавечак. — Хіба я — Галяндзец Міхель, які раздае багацьці і сэрцы? Ідзі да яго, там і шукай».
«Ах, ён ніколі не аддасьць яго мне», — сказаў Пэтэр.
«Мне шкада, што ў цябе ўсё так дрэнна, — прамовіў Чалавечак пасьля роздуму. — Але тваё жаданьне зусім не бязглуздае, і я ня супраць табе трохі дапамагчы. Слухай. Сілай ты сваё сэрца ня вернеш, але хітрасьцю — можаш, і гэта ня так ужо й цяжка. Бо Міхель — гэта ўсяго толькі дурны Міхель, якога б разумніка ён зь сябе ні строіў. Ідзі зараз жа да яго і рабі тое, што я табе скажу». I тады Чалавечак распавёў яму, што трэба рабіць, і даў крыжык з чыстага шкла. «Міхель не забярэ твайго жыцьця і адпусьціць цябе, калі ты будзеш трымаць крыжык перад ім і маліцца. А калі атрымаеш, што хочаш, прыходзь да мяне на гэтае самае месца».
Пэтэр Мунк узяў крыжык, пастараўся запомніць усе запаветы Чалавечка і пайшоў туды, дзе жыў Галяндзец. Ён тройчы пракрычаў імя асілка, і той умомант вырас перад Пэтэрам. «Ты прыбіў сваю бабу? — спытаў Галяндзец са сьмехам. — Я б таксама гэ-
та зрабіў, яна марнавала твае грошы на розны зброд. Але ты хочаш на некаторы час зьнікнуць з краіны, бо падымецца шум, тваю жонку будуць шукаць — і ты прыйшоў папрасіць у мяне грошай?»
«Ты ўгадаў, — сказаў Пэтэр. — I гэтым разам прасіць буду шмат, бо Амэрыка далёка».
Міхель павёў яго да свайго жытла. Там ён адчыніў куфар, дзе ляжала яго багацьце, і дастаў адтуль некалькі вялікіх скруткаў з манэтамі. У той час, пакуль Галяндзец лічыў іх, расклаўшы на стале, Пэтэр нібы незнарок сказаў:
«А ты вялікі махляр, Міхель! Лоўка ты мяне падмануў: сказаў, што ў мяне ў грудзях каменнае capita, а маё цяпер у цябе!»
«Хіба гэта ня так? — спытаў Міхель зьдзіўлена. — Ты што, адчуваеш сваё сэрца? Хіба яно не халоднае, як лёд? Адчуваеш страх або смутак, раскайваесься у чымсьці?»
«Ты толысі спыніў яго, але яно ўсё яшчэ ў грудзёх, маё сэрца, і з Эцэхілем тое самае. Ён сказаў мне, што ты падмануў нас. Ты ж ня той чалавек, які можа так вось непрыкметна і без усялякай пагрозы для здароўя дастаць з чалавечага цела сэрца. Каб быць здольным на такое, трэба быць чараўніком».
«Але я хачу цябе ў гэтым запэўніць! — усклікнуў Міхель незадаволена. — Ты, і Эцэхіль, і ўсе заможныя людзі, якія заключылі са мной дамову, маюць такія самыя халодныя сэрцы, як і ты, а вашы сапраўдныя сэрцы я захоўваю тут, у маёй каморцы».
«Што за мана! — засьмяяўся Пэтэр. — Распавядай гэта камусьці іншаму. Думаеш, я ня бачыў тузіны
такіх штукарстваў падчас сваіх падарожжаў? Тыя сэрцы, якія ты трымаеш у каморы — ты ж проста вылепіў іх з воску! Ты багаты хлопец, гэта я гатовы прызнаць; але чараваць ты ня ўмееш».
I тады асілак раззлаваўся і адчыніў дзьверы каморы. «Зайдзі і зірні на цэтлікі: вось сэрца Пэтэра Мунка, глядзі, як яно б’ецца. Такое, па-твойму, можна зрабіць з воску?»
«I ўсё ж яно васковае, — адказаў Пэтэр. — Сапраўднае сэрца так ня б’ецца. Маё ў мяне ў грудзях. He, чараваць ты ня ўмееш!»
«Але я табе дакажу! — крыкнуў Міхель злосна. — Ты сам адчуеш, што гэта тваё сэрца!» Ён узяў сэрца Пэтэра, сарваў з вугляра камзол, вынуў камень зь яго грудзей і паказаў яму. Потым зноў схапіў Пэтэрава сэрца, падзьмуў на яго — і як толькі Галяндзец асьцярожна вярнуў яго на месца, Пэтэр адчуў, як яно грукае, і мог зноў гэтаму радавацца.
«Ну як?» — спытаў Міхель з усьмешкай.
«Сапраўды, ты меў рацыю, — адказаў Пэтэр, непрыкметна дастаючы з кішэні крыжык. — Ніколі б не паверыў, што такое магчыма!»
«Ці ня праўда? Цяпер ты бачыш: я ўмею чараваць. Але ж хадзі сюды, я зноў устаўлю табе камень...»
«Спакойна, спадар Міхель! — крыкнуў Пэтэр, адступіўшы на крок назад і выставіўшы перад сабой крыжык. — На сала ловяць мышэй, вось і цябе абдурылі!» I ён пачаўмаліцца.
Міхель станавіўся ўсё меншы і меншы, упаў, закруціўся, як чарвяк, ён крактаў і стагнаў, і сэр-
цы вакол пачалі грукаць і біцца, як быццам усё адбывалася ў гадзіньнікавай майстэрні. Пэтэр, аднак, спалохаўся, ён выбег з каморы, адчыніў дзьверы і пабег; гнаны страхам, ён стаў караскацца па скале; ён чуў, як Міхель спахапіўся і рушыў за ім, як ён цяжка ступае і ў шаленстве выкрыквае страшныя праклёны. Калі Пэтэр апынуўся наверсе, ён памчаўся да яловага гушчару, надвор’е стала проста жахлівым, маланкі білі ў зямлю то справа, то зьлева ад Пэтэра і разьбівалі ў ашмоцьце дрэвы, але Пэтэр шчасьліва абмінуў іх і дабраўся да ўладаньняў Шклянога Чалавечка.
Яго сэрца радасна грукала і рабіла гэта толькі з адной прычыны — бо яно зноў грукала. Пэтэр з жахам азірнуўся на сваё жыцьцё — як на буру, якая зараз ламала дрэвы. Ён падумаў пра сваю жонку, прыгажуню Лізбэт, якую ён забіў са сквапнасьці, і падаўся сам сабе нейкім чалавечым адкідам; і калі ён прыйшоў на ўзгорак Шклянога Чалавечка, то горка плакаў.
Скарбнік сядзеў ужо пад ялінай і курыў маленькую піпку. Выглядаў ён весялейшым, чым тады, калі Пэтэр бачыў яго апошні раз. «Чаму ты плачаш, вугляр Пэтэр? — спытаў ён. — Ты не атрымаў назад сваё сэрца? У тваіх грудзях усё яшчэ тое, халоднае?»
«Ах, спадару Скарбнік! — уздыхнуў Пэтэр. — Калі б я ўсё яшчэ насіў у грудзях камень, я б ня плакаў, і вочы мае былі б сухія, як зямля ў ліпені. Але цяпер мне разьбівае сэрца тое, што я нарабіў! Маіх
даўжнікоў я давёў да жабрацтва, спускаў сабакаў на бедных людзей, і... Ну, ды вы самі ведаеце пра тое, што зрабіў я сваёй пугай!»
«Пэтэр! Ты быў вялікім грэшнікам! — сказаў Шкляны Чалавечак. — Грошы і марнатраўства сапсавалі цябе настолькі, што тваё сэрца ператварылася ў камень і ня ведала больш ні радасьці, ні пакуты, ні раскаяньня, ні спачуваньня. Але раскаяньне ачышчае, і калі б я толькі ведаў, што ты і праўда адчуваеш згрызоты сумленьня за тое, што зрабіў, то мог бы табе ў нечым дапамагчы».
«Не хачу больш нічога, — адказаў Пэтэр і схіліў галаву. — Са мной усё скончана, як я магу жыць і цешыцца пражытым дням, што я буду рабіць зусім адзін на сьвеце? Мая маці ніколі не даруе мне таго, што я ёй зрабіў — мажліва, я давёў яе да труны, я — мярзотнік! А Лізбэт, мая жонка! Лепш забіце мяне, спадар Скарбнік, тады маё праклятае жыцьцё скончыцца».
«Добра, — сказаў Шкляны Чалавечак, — калі ты больш нічога ня хочаш, то можаш атрымаць тое, пра што папрасіў. Я якраз прыхапіў з сабой сякеру».
Ён вынуў з рота піпку, выбіў яе і потым зноў набіў. Затым паволі падняўся і сышоў за яліны. Пэтэр жа сядзеў, плачучы, у траве, жыцьцё страціла для яго сэнс, і ён цярпліва чакаў сьмяротнага ўдару. Празь нейкі час ён пачуў ззаду ціхія крокі і падумаў: «Ну, вось і ўсё». I на нейкае імгненьне яму падалося, што далёка ў лесе грыміць, заглушаючы раз-пораз пошум ялінаў, злавесная песьмя:
«Слаўны горад Ротэрдам!
Да халеры грошай там! Да халеры грошай Там!»
ПАСЬЛЯМОВА
ПЕРАКЛАДЧЫКА
Hi ў яклй іншлй краіне я не адчувлў сябе так вольна, як тут.
Але стрлшэннл блюся я тлемных плдкопаў млгічнлй нлвукі, якіх немлгчыма плзьбегнуць.
Апулей, «Зллаты лсёл, лбо Мэтлмлрфозы»
Гой, хто вандруе па Швабіі, абавязкова павінен хаця б на нейкі час наведаць Шварцвальд. Вы бывалі калі-небудзь у Шварцвальдзе ? Я таксама пакуль што не. Праўда, цалкам магчыма, што летась я пралятаў па-над ім. «Паважаныя пасажыры», абвясьціў капітан такім голасам, нібыта сабраўся разьвітвацца з намі, «у дадзены момант мы пралятаем над Шварцвальдам. Вышыня пяць тысяч мэтраў. Тэмпэратура паветра за бортам...». 3 прафэсійным інтарэсам я зірнуў у акно. Шварцвальд быў белы і бухматы, бязьмсжная пена, якую чамусьці так карцела зачарпнуць крылом. Сумна, і хочацца, каб сьцюардэса паўтарыла гэтую сваю пантаміму з кіслароднай маскай, у дзяўчыны відавочны талент. Пра што гэта я, што я такое вярзу? Нічога падобнага са мной
ніколі не адбывалася, усё сказанае вышэй — падман. Я ніколі ня лётаў ні над якімі Шварцвальдамі, я наогул стараюся пазьбягаць авіяпералётаў, бо кепска іх пераношу; ніякага прафэсійнага інтарэсу да Шварцвальду летась у мяне быць не магло, а наш капітан, якога мы ўсе так любім, нязьменна літасьцівы як да мяне, так і да астатніх пасажыраў. Тады чаго ж гэта я? Ну, перадусім ад разгубленасьці. Трэба ж неяк пачынаць. Ад мяне так доўга чакалі пераклад, а я ўзяў і накрэмзаў уласны манускрыпт. А яшчэ таму, што я ненавіджу праўду. Я ненавіджу праўду за тое, што яна не дае ў сабе сумнявацца. Будзь ты артыст, будзь ты Франц Ліст, засранец, вернік, атэіст, — сумнявайся, заўжды сумнявайся... Так, ці прыкладна так сказаў паэт Рынгельнац, якога я калісьці перакладаў. Зусім ня праўда прывяла мяне калісьці ў вольны горад Гамонію, дзе я пражыў паўгода і дзе пачалася мая неверагодная гісторыя, — зусім ня праўда, але хлусьня, выдумка, дакладней кажучы, казка. Паводле дамоўленасьці са спадаром ван Дрэйкам, парушаць якую мне і ў галаву не прыходзіла, я мусіў прадаць яму свой сьмех... He, гэта нейкая іншая гісторыя, я зноў нешта блытаю.
Але шчоўкайце далей, зашмальцаваныя клявішы праўды! Я прыехаў у Гамонію на пачатку красавіка, калі дрэвы цьвітуць тут з такім выклікам. Аглухлы пасьля самалёта, я ніяк ня мог зразумець, што мне казала тая дзяўчына, ці то Надзін, ці то Наталі, якая мяне сустракала... Стоп, стоп, якія самалёты? Прыехаў жа я на цягніку. Але вось, успомніў: яшчэ на мяжы, прачнуўшыся ў абсалютна пустым вагоне,
я адчуў, што аглух на правае вуха. Адчуваньні чалавека ў маім становішчы льга было параўнаць хіба што з роспаччу турыста, у якога скралі палову багажу. Так што, як я ні ўсьміхаўся Надзін на гаманійскім вакзале, усьмешка ў мяне атрымлівалася даволі вымучаная. Па-мойму, яна нават засумнявалася ў тым, што я валодаю яе мовай, і менавіта таму неўзабаве пачала адказваць на мае пытаньні выключна па-расейску. Яе расейская была някепскай: «Хутчэй так, чым не, — усьміхаючыся, адказвала Наталі на мае асьцярожныя пытаньні. — Хутчэй нс, чым так». Сымфанічная музыка, якая лунала па-над вакзалам, надавала бязладным чалавечым перамяшчэньням навокал дзіўную злавеснасьць. Вакзал — гэта заўжды панядзелак, што б там ні казаў чыгуначны расклад. Але вось мы ўвайшлі ў паўпусты вагон гарадзкое электрацыі і трапілі нарэшце ў звычайную, утульна-сонную гаманійскую нядзелю. Графіці на цагляных сьценах, шэры квадрат вады...