• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    Гэта возера?
    — Хутчэй не, чым так.
    На Штэльцэнштрасэ, дзе я мусіў атайбавацца, было ціха, толькі ў сьпіну мне раз-пораз пазвоньвалі раварысты. Прыцемкі ўсё ніяк не надыходзілі, дождж церусіў, як чалавек, які ад няма чым заняцца заштрыхоўвае простым алоўкам квадрацікі ў нататніку... Мы прайшлі міма нейкага вялікага, амаль на ўсю сьцяну, акна, на шыбіне якога там-сям тырчалі смаўжы. Так, так, зноў: якія, на халеру, смаўжы, хіба чалавеку, што ўпершыню трапіў у незнаёмы горад,
    магло быць да нейкіх там смаўжоў? Але не, у самім гэтым вечары прысутнічала нешта ад падманлівае смаўжовае здранцьвеласьці. Цяпер Наталі спачувальна маўчала. Мы падняліся на трэці паверх, і толысі калі Надзін уключыла сьвятло, на вуліцы з палёгкай пацямнела. He разуваючыся, мы пераходзілі з пакоя ў пакой, і паркетная падлога адгукалася ў самых нечаканых месцах. «Гэта лазьніца», гучна сказала Наталі, «Ня можа быць», прамармытаў я, няголены сьмярдзючы гун, звыклы спаць на кабылах; урэшце яе сухая моцная рука паціснула маю, пакінуўшы там зьвязку ключоў, і Надзін сыйшла.
    У лядоўні я знайшоў шмат сыру, яйкі, шпінат і бутэльку белага віна, а на стале бохан хлеба і цыдулку, напісаную, відаць, уласнаручна спадаром ван Дрэйкам. «Сардэчна запрашаем», пісаў мне спадар ван Дрэйк, «віно ў лядоўні, зоры ў небе, Кніга ў кабінэце. Удачы!». I подпіс, вялікі, размашысты, быццам нехта расьпісваў асадку. Пасланьне выглядала даволі лаканічным, але большага мне ў той вечар не было трэба. Пагатоў пад цыдулкаю ляжала банкаўская картка на маё імя і яшчэ ўсялякія акуратна складзеныя важныя паперкі ў дадатак... Разьбірацца ў іх не было ні моцы, ні жаданьня, я адкаркаваў віно і неўпрыкмет выпіў усю бутэльку, забыліся і сапсаванае вуха, і дзьвюхсэрыйная памежная мітусьня...
    Смаўжы на аконнай шыбе ледзь прыкметна здрыгануліся і папаўзьлі.
    * * ♦
    На другі дзень я прачнуўся рана, чамусьці ўсё яшчэ адзеты і тым ня менш зьмерзлы. Канапа мела трывалы пах марыхуаны, відаць, да мяне ў гэтай кватэры працавалі з выкарыстаньнем самых наватарскіх мэтодык. Уключаючы паўсюль ацяпленьне, я адначасова знаёміўся са сваім новым жытлом. Мая спачывальня глядзела ў застаўлены роварамі двор, а акно кабінэта выходзіла на шыкоўны, у стылі барока, будынак дома састарэлых, справа ад якога нетаропка цякла зялёная, зусім кароткая, ад сьветлафора да сьветлафора, Штэльцэнштрасэ. Квадратнае вакенца кухні дазваляла любавацца выкшталцоным узорам сьляпой цаглянай сьцяны суседняга дома. У куце кабінэта быў нацягнуты гамак, што сваімі колерамі наводзіў на думкі пра нейкіх лацінамэрыканскіх паўстанцаў. Са сьцяны па тонкіх стужках у пакой спускаліся павукі гіерогліфаў, і ніяк не наважваліся зрабіць апошні крок, каб саскочыць на падлогу. Магчыма, гэта была нейкая засьцярога ад злых духаў, але ўсе злыя духі, відаць, даўно пакінулі гэтую кватэру, ня вытрымаўшы навязанага ёй мультыкультуралізму. А ў фатэлі... У фатэлі сядзела зусім новая, пульхная сувэнірная балалайка, размаляваная як пасхальнае хахламское яйка. Пабачыўшы яе, я адразу адчуў сябе няўтульна, нібы да мяне сабраліся падсяліць камандзіровачнага з Масквы. Відавочна, яе паставілі тут нядаўна, адмыслова да майго прыезду, з мэтай зрабіць мне прыемнае. Можа быць, спадар ван Дрэйк разьлічваў, што я, зьняможаны ад працы, буду задуменна перабіраць яе струны доўгімі гаманійскімі вечарамі і ліць насталы ічныя
    сьлёзы на яе кідка, як у прастытуткі, расфарбаваны твар. Ці, удала скончыўшы пераклад мудрагелістага разьдзелу, буду хапаць інструмэнт і ліха брынькаць на ім, дэклямуючы ад радасьці якую-небудзь з тысячы вядомых мне прыпевак. «У Івана Кузіна бальшая кукурузіна...» Мяркуючы з выгляду балалайкі, яна была гатовая суцяшаць мяне хоць зараз, і я з агідай схаваў яе ў шафу.
    Кніга і праўда ляжала на стале ў кабінэце, вялікая і пляскатая. Простая шэрая вокладка, ніякіх выходных дадзеных... Гэта было, наколькі я зразумеў, адмысловае выданьне, прызначанае выключна для вязьняў дзіўнай кватэры на Штэльцэнштрасэ. Тэкст быў набраны даволі буйнымі літарамі, як я і марыў, але спадар ван Дрэйк або ягоныя падначаленыя перастараліся: я зь цяжкасьцю чытаю старанямецкі шрыфт, а менавіта яго мне і падсунулі. Зрэшты, шрыфт ёсьць справай звычкі, і я не сумняваўся, што мае вочы неўзабаве зьмірацца зь ягонай недарэчнарыцарскай вуглаватасьцю... Над сталом вісела рэпрадукцыя гравюры: Пэтэр Мунк гутарыў з Шкляным Чалавечкам, і на твары Пэтэра была дрэнна схаваная нецярплівасьць. Я зірнуў у акно: вокны дома састарэлых былі завешаныя фіранкамі, яны выглядалі нібы вочы, якія вось-вось расплюшчацца, і толькі на першым паверсе можна было пабачыць дзьвюх дзяўчат у белых халатах, якія курылі, седзячы на падваконьні.
    Надзін казала, што сёньня ўвечары мне мусілі прывезьці кампутар, і я вырашыў не губляць час: паклаў побач з кнігай сваю небагатую калекцыю
    слоўнікаў і выправіўся ў гарадзкую гавань, дзе ў поўнай адзіноце, нібы патрапіў на карабель-прывід, дасьледаваў нутро знакамітага грузавога цеплахода, што пагойдваўся на вечным прычале адразу ж ля выхаду з мэтро. Было нешта прыніжальнае для вялізнага акіянскага судна ў тым, што народжаны сярод раўнінаў сухапут-ліліпут поўзае па ягоных мастках і рубках; калючы марскі вецер зьдзімаў мяне на бераг, да таго ж усё церусіў і церусіў, быццам выконваючы свой службовы абавязак, дробны дождж, і таму ўжо а дванаццатай я зноў ішоў па набярэжнай, міма ўзгрувашчанага на п’едэстал, бы скульптура, чыгуннага карабельнага рухавіка, міма маленькай плошчы, над якой грукаталі цягнікі... Часу ў мяне была процьма, і дамоў я вырашыў ісьці пешкі. Мапа нясьпешна вяла мяне за руку праз горад, і чым далей я адыходзіў ад гавані, тым больш станавілася народу на вуліцах, вось, казаў я сам сабе, вось людзі, якія нават не здагадваюцца, што назва смажанае бульбы гучыць для некаторых гасьцей іх горада як імя вясёлага румянага манаха, а дэсэрт у італьянскіх рэстарацыях — як імя шляхетнай дамы ў фальшывых, зрэшты, мяхах... I нічога, жывуць, шчасьлівыя. Вось маладая афрыканка Эўропа, якая вывучае ў мясцовым унівэрсытэце славянскую маледыкталёгію, ісьляндзкую арніталёгію і заадно зь ёй вэб-дызайн, выгульвае сваіх сабакаў і абыякава пазірае на мяне, стомільённапершага быка ў яе жыцьці, які беспасьпяхова ўдае, нібыта прыехаў сюды, каб перакладаць Гаўфа. Ну паспрабуй, паспрабуй, паблажліва кажа яна аднаму з сабакаў, а насамрэч мне.
    Маладзён, які прыйшоў да мяне ўвечары, каб усталяваць кампутар, усё мармытаў сабе пад нос нейкую песеньку. Я прапанаваў яму віна, але ён прабурчэў нешта кшталту таго, што п’е толькі пасьля заходу сонца, і зноў забубніў сабе пад нос. «Вы тут з жонкай?» — запытаўся ён празь некалькі хвілін з-пад стала.
    — Хутчэй не, чым так. Яна засталася дома.
    — Значыць, ваша мандаліна ўпала, — сказаў ён упэўнена, ня гледзячы ў мой бок.
    Я абярнуўся да шафы. Балалайка і праўда ляжала цяпер ніцма, выглядваючы з-за прачыненых дзьвярэй, і нягучна гудзела. Я заштурхаў яе ў кут і кулаком прымусіў шафу зачыніцца. Маладзён больш не зьвяртаў на мяне ўвагі, і я выпіў паўбутэлькі віна, пакуль ён удыхаў у кампутар жыцьцё. Сонца тым часам зайшло.
    — Гатова, — сказаў ён, задаволена ўсьміхнуўся і зрабіў такі жэст, нібыта грэў ля манітора рукі. Сапраўды, усё выглядала так, як быццам яму ўдалося запаліць агонь у сырым каміне. — Можаце праверыць. Я нават усталяваў вам расейскую мову.
    — Дзякую, але ж мне патрэбная беларуская.
    Ён зірнуў на мяне з сумненьнем.
    — Мне, ведаеце, эгаль, русіш, вайсрусіш, грунрусіш, розарусіш... — прамармытаў ён нарэшце. — Русіш, ён у наладках толькі адзін.
    Спачатку я хацеў пакрыўдзіцца і запытацца ў яго, як ён адрэагуе, калі я назаву, напрыклад, Шварцвальд Грунвальдам. Але я ня стаў спрачацца. Пагатоў за гэты чароўны розарусіш я гатовы быў дараваць яму на-
    ват тон, які ён са мной узяў. Мы выпілі віна, і ён раптам сказаў:
    — Тут паблізу ёсьць неблагія курсы вязаньня. Я Ma­ry даць вам адрэсу і тэлефон.
    — Курсычаго?
    — Курсы вязаньня. He, я ведаю, што там, адкуль вы прыехалі, гэтым займаюцца пераважна жанчыны. Але... Эх... Вось, зірніце, гэта я зрабіў уласнымі рукамі.
    Ён прымусіў мяне памацаць ягоны зялёны швэдар.
    — Файна, — сказаў я. — Але, ведаеце, у мяне шмат працы...
    I я вінавата паказаў на свой працоўны стол: экран манітора кідаў свой зыркі водсьвет на Кнігу, збоку змрочна грувасьціліся слоўнікі, і шэрай плямай цямнела на сьцяне выява гравюры.
    Ён махнуў рукой:
    — Кіньце... Так я і паверыў, што вы будзеце нешта перакладаць. Яшчэ ніхто ў гэтай кватэры не займаўся справай. Тут некалі жыў адзін сібірскі цырульнік, дык пустую тару мы за ім выносілі два дні... Калі вы разумны чалавек, а не ідыёт, запішыцеся лепш на курсы вязаньня. Хаця б нечым карысным зоймецеся. Замест таго, каб марнаваць час.
    — Я ўсё ж паспрабую зрабіць тое, дзеля чаго я сюды прыехаў, — адказаў я, трохі агаломшаны. Маладзён дапіў віно і паглядзеў на мяне з пагардай:
    — Ну, справа ваша. Толькі я вас вельмі прашу, калі надумаеце вешацца, не рабіце гэтага ў спачывальні, ідзіце лепш у прыбіральню. Тут паркет, і калі своечасова не прыбраць, то...
    Ачмурэлыя ружовыя рускія ў маёй галаве шпарка арудавалі пруткамі. Ён, відаць, заўважыў, што я захваляваўся, і прымірэнча дадаў:
    — Ну-ну... Усё будзе добра.
    Я баяўся, што выправадзіць яго будзе цяжка, але адразу ж пасьля гэтых словаў ён улез у старую джынсавую куртку, сунуў ногі ў кеды і сыйшоў.
    * ♦ *
    Гэты кампутаршчык, відавочна, не зусім разумеў, хто я і навошта сюды прыперся. Як не разумеў і Ta­ro, як добра можа працавацца перакладчыку пасьля бутэлькі добрага белага віна. Магчыма, яго проста не цікавілі падрабязнасьці, ён бачыў адно рэшткі жыцьцядзейнасьці жыхароў гэтай кватэры, бачыў адкіды, непазьбежныя нават пры самай інтэлектуальнай працы, але ня ведаў пра чароўныя вынікі разнамоўных творчых вывяржэньняў. Ды і адкуль яму было ведаць? Наўрад ці таямнічы і ўсемагутны спадар ван Дрэйк пасьвячаў яго ў свае пляны і дапускаў да стырна. Мне здавалася, я быў значна лепш інфармаваны.
    Усё пачалося неўзабаве пасьля новага году, амаль за тры месяцы да майго прыезду ў Гамонію. Неяк глыбокай ноччу, ужо напаўатручаны інтэрнэтам, я раптам атрымаў мэйл, падпісаны самім спадаром ван Дрэйкам, з прапановай паўдзельнічаць у іхнай праграме для перакладчыкаў. «Іхнай», кажу я: так, гэта быў нейкі сьмешны фонд, створаны з мэтай перакладу казкі «Халоднае сэрца» на ўсялякія рэдкія мовы. He, не зусім так... Па-мойму, галоўнай ягонай задачай