• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    «Глядзі! — прамовіў Галяндзец Міхель. — Усе гэтыя людзі пазбавіліся страхаў і клопатаў, ніводнае з гэтых сэрцаў ня б’ецца болып баязьліва і ўсхвалявана, і кожны зь іх былых уладальнікаў рады, што выгнаў са свайго дома такога беспакойнага госьця».
    «Але што яны носяць у грудзях замест сэрцаў?» — спытаў Пэтэр, у якога ад усяго, што ён убачыў, закружылася галава.
    «А вось гэта», — адказаў Міхель і працягнуў Пэтэру нешта, што ён выдастаў толькі што з шуфляды. Каменнае сэрца.
    «Як гэта? — сказаў Пэтэр, ня ведаючы, куды яму падзецца ад позірку, які поўзаў па ягоных грудзёх. — Сэрца з мармуру? Але паслухайце, спадару Міхель, гэта ж павінна быць дужа халоднае сэрца».
    «Вядома, але гэта прыемная прахалода. Чаму гэта сэрца абавязкова мусіць быць цёплае? Зімой ягонае цяпло табе нічога ня дасьць, узімку лепш выпіць добрае вішнёўкі, каб сагрэцца; а ўлетку, калі задуха і сьпёка — о, ты ня ведаеш, як прыемна мець летам у сваім нутры халоднае сэрца. I, як я ўжо казаў, ні страху, ні жаху, ні дурнога спачуваньня, ні ініпага глупства — нічога ня грукае ў грудзёх».
    «I гэта ўсё, што вы мне можаце прапанаваць? — спытаў нясьмела Пэтэр. — Я спадзяваўся атрымаць грошы, а вы даяце мне камень».
    «Ну, я мяркую, што ста тысяч гульдэнаў табе на першы раз хопіць. Калі будзеш абачліва іх траціць, то неўзабаве станеш міліянэрам!»
    «Сто тысячаў? — усклікнуў Пэтэр радасна. — Ну, у маіх грудзёх грукае ўжо зусім моцна, ды неўзабаве мы скончым з гэтым. Добра, Міхель; давай мне грошы і свой камень, і можаш забраць дурную трывогу зь яе нары».
    «Я ведаў, што ты разумны хлопец! — прамовіў Міхель, па-сяброўску ўсьміхаючыся. — Хадзем, нальем сабе яшчэ і я адлічу табе твае грошы».
    Яны зноў селі за стол і пілі, пакуль Пэтэра не адолеў глыбокі сон.
    ...Пэтэр Мунк прачнуўся ад гуку паштовага ражка і ўбачыў, што ён сядзіць у прыгожай карэце і едзе па шырокай дарозе. Калі ён высунуўся з акна, то зразумеў, што Шварцвальд ляжаў у блакітнай смузе далёка за ягонай сьпінай. Спачатку ён не даваў веры таму, што гэта сапраўды ён, Пэтэр Мунк,
    сядзіць у гэтай прыгожай карэце; ды і вопратка ягоная была зусім іншай, чым тая, у якой ён быў учора; але ён памятаў усё, што зь ім адбылося, так ясна, што адкінуў прэч сумневы і ўсклікнуў: «Ды не, гэта я, Пэтэр Мунк, і ніхто іншы!» Уласны выгляд прыводзіў яго ў захапленьне, ён ганарыўся, што не адчувае ніякае тугі, пакідаючы ўпершыню ў жыцьці сваю радзіму, лясы, дзе ён так доўга пражыў, дзе ён гадаваўся; нават сьляза не выкацілася зь ягоных вачэй, калі ён падумаў пра сваю маці, якая заставалася жыць у нядолі і безь ніякае падтрымкі, нават уздыху не вырвалася зь ягоных грудзей. Яму было ўсё адно. «Ах, ну так, — сказаў ён тады, — сьлёзы і ўздыхі, настальгія і туга ідуць жа з сэрца, і дзякуй Галяндцу Міхелю: маё, на шчасьце, халоднае і зроблена з каменю».
    Ён паклаў руку на свае грудзі, там было ціха і нічога не варушылася. «Калі ён трымае слова з грашыма гэтаксама, як з сэрцам, то я вельмі ўсьцешуся!» — прамовіў ён і стаў дасьледаваць сваю карэту. Ён знайшоў шмат адзеньня самага рознага фасону і кшталту, але грошай не было; нарэшце Пэтэр стаў шукаць па кішэнях і адшукаў шмат тысяч талераў у манэтах і банкнотах, якія прымалі ва ўсіх вялікіх гарадах. «Цяпер усё так, як я хацеў», — падумаў ён і ўсеўся зручней у куце карэты, якая везла яго ў далёкае падарожжа.
    Два гады ён катаўся па сьвеце, глядзеў у вокны сваёй карэты на дамы абапал вуліцаў, а калі яны спыняліся, то ён бачыў адно шыльду свайго гатэ-
    лю; ён загадваў вазіць яго па горадзе, паказваць яму мясцовыя славутасьці, але што гэта: нічога ня радавала яго, ні карціны, ні прыгожыя будынкі, ні музыка, ні танцы, ягонае сэрца нічога не кранала, і вочы і вушы Пэтэра былі як анямелыя перад любой пекнатой. Нічога не выклікала ў ім водгуку, у жыцьці ягоным былі толькі ежа, напоі і сон, так і вандраваў ён бяз мэты па сьвеце, набіваў сабе бруха ласункамі і спаў. Праўда, часам ён прыгадваў, што ён быў больш шчасьлівы і вясёлы, калі быў бедны і працаваў, каб зарабіць сабе на хлеб. Тады, даўней, яго кранаў кожны прыгожы від, краналі музыка і танцы, тады ён радаваўся простай ежы, якую маці прыносіла яму да вогнішча. Калі ён думаў пра ўсё сваё мінулае, то яго апаноўвала дзіўнае пачуцьцё, што ён цяпер ня здольны сьмяяцца, а раней жа ён сьмяяўся нават з самых немудрагелістых жартаў; цяпер, калі іншыя сьмяяліся, ён толькі і мог, што ветліва расьцягнуць вусны, але яго сэрца — яно не сьмяялася разам зь ім. Ён адчуваў, што стаў надзвычай спакойным, але задаволеным ён не пачуваўся. У яго не было настальгіі па доме або смутку — але былі спустошанасьць, перасыць, бязрадаснае жыцьцё, што і прымусіла яго ўрэшце вярнуцца.
    Калі ён праехаў Штрасбург і пабачыў цёмньія лясы сваёй радзімы, калі ён зноў змог зірнуць на моцныя постаці і дабрадушныя, верныя твары шварцвальдцаў, калі ён зноўку пачуў адрывістую, суворую, але мілагучную родную гаворку, то нібыта зноў адчуў унутры сваё сэрца, бо кроў яго заструменіла па жылах хутчэй, — і тут ён мусіў заплакаць ад радасьці,
    але не — як ён мог марыць пра гэта, ён жа меў каменнае сэрца; а камень, як вядома, мёртвы і ня можа ні плакаць, ні сьмяяцца.
    Першы свой візыт ён зрабіў да Галяндца Міхеля, які прыняў яго з той жа гасьціннасыцо. «Міхель, — сказаў яму Пэтэр, — я шмат вандраваў па сьвеце і пабачыў усё што можна, але ўсё гэта лухта, я адчуваў толькі сум. Увогуле, вашая каменная рэч, якую я нашу ў грудзёх, ахоўвае мяне ад многіх пошасьцяў: я ніколі не злуюся, ніколі не бываю ў журбе, але я ніколі і ня радуюся, і гэта так, быццам бы я жыву толькі напалову. He маглі б вы зрабіць каменнае сэрца больш адчувальным, а лепш за ўсё — аддайце мне маё старое, я звыкся зь ім за дваццаць пяць гадоў, і калі яно часам і робіць дурноцьце, гэта ўсё ж было бадзёрае і радаснае сэрца».
    Лясны прывід змрочна і горка засьмяяўся: «Калі ты аднойчы памрэш, Пэтэр Мунк, — адказаў ён, — тады ня трэба будзе па ім сумаваць, тады ты зможаш атрымаць назад сваё мяккае, чульлівае сэрца, і зможаш адчуць, што яно прыносіць: радасьць ці боль; але тут, у гэтым жыцьці, яно ўжо ня можа быць тваім! Так, Пэтэр, ты шмат павандраваў, ды з такім падыходам, як у цябе, табе ніколі не атрымаць карысьці ад падарожжаў. Пасяліся дзе-небудзь у лесе, пабудуй дом, ажаніся, вядзі гаспадарку. Табе не хапае працы, бо калі ты не працуеш, то табе, бач ты, сумна, і ты валіш усё на ні ў чым не вінаваты каменны ворган». Пэтэр пабачыў, што Міхель мае рацыю, што яго, Пэтэра, проста гняце марнатраўнае жыцьцё, і вырашыў
    стаць самым багатым чалавекам у краіне. Міхель уручыў яму яшчэ сто тысяч гульдэнаў і разьвітаўся зь ім як са старым сябрам.
    Неўзабаве па Шварцвальдзе папаўзьлі чуткі, што вугляр ГІэтэр, ці Пэтэр-гулец, зноў зьявіўся і што ён стаў яшчэ багацейшы, чым быў. Усё пайшло пастарому: калі ён быў жабраком, усе яго зракліся, a цяпер, калі ён аднойчы вечарам у нядзелю прыехаў у карчму, кожны лічыў сваім абавязкам парукацца зь ім, пахваліць ягонага каня, распытаць пра ягоныя падарожжы. А калі ён сеў гуляць з Тоўстым Эцэхілем, то ўсе за сталом ставіліся да ягонай пэрсоны з такой самай павагай, як і рансй. Цяпер ён больш не займаўся шклом, а распачаў гандаль лесам, але гэта было толькі для выгляду. Ягонымі асноўнымі заняткамі сталі ліхвярства і продаж збожжа. Палова Шварцвальду залезла да яго ў пазыку, але ж ён пазычаў толькі пад дзесяць працэнтаў. Збожжа Пэтэр прадаваў бедным, тым, хто ня здольны быў заплаціць адразу — але прадаваў па кошце ўтрая вышэйшым. 3 чыноўнікам яны сталі добрымі сябрамі, і калі спадару Мунку нехта ня мог заплаціць у прызначаны дзень, то чыноўнік ехаў са сваімі людзьмі ў дом небаракі, ацэньваў дом і маёмасьць, а сям’ю выганяў у лес. Напачатку гэта ўсё трохі непакоіла Пэтэра: натоўпы бедных стаялі пад ягонымі дзьвярмі, мужчыны малілі Пэтэра даць ім адтэрміноўку, жанчыны намагаліся хаця б неяк зьмякчыць каменнае сэрца, дзеці з плачам прасілі кавалачак хлеба. Але калі Пэтэр завёў пару
    аўчарак, гэтая кашэчая музыка, як ён называў мольбы няшчасных, умомант сьціхла: варта было яму сьвіснуць сваім сабакам, жабракі адразу ж з крыкамі разьбягаліся. Але больш за ўсё праблемаў стварала яму адна «старая баба». Гэта была ніхто іншая, як фраў Мунк, маці Пэтэра. Яна жыла ў вялікай бядоце, калі іхны дом і двор пайшлі з малатка, а яе сын, калі ён вярнуўся з-за мяжы багатым чалавекам, не хацеў на яе нават глядзець. Часам яна прыходзіла, абапіраючыся на драўляны кій, старая, слабая і згорбленая, да Пэтэравага дому. Увайсьці яна не наважвалася — аднойчы ён яе ўжо прагнаў, але ёй было балюча жыць на міласьціну ад чужых людзей, калі ўласны сын мог ёй забясьпечыць спакойную, бязьбедную сгарасьць. Аднак каменнае сэрца Пэтэра ні разу не зварухнулася ад погляду на бледны, з маленства знаёмы твар, на ўмольныя вочы, на сухія, зморшчаныя рукі, на зьнясіленае цела; калі аднойчы ў суботу яна зноў пагрукала ў дзьверы, ён з бурчэньнем дастаў зэксбэцнер, загарнуў яго ў паперу і перадаў ёй праз слугу. Ён чуў яе дрыготкі голас за дзьвярыма, чуў, як яна дзякавала і зычыла яму ўсяго найлепшага ў гэтым жыцьці, чуў, падкраўшыся да дзьвярэй, як жахліва яна кашляе, але ён думаў толькі пра тое, што змарнаваў цэлы зэксбэцнер.
    Нарэшце Пэтэр надумаў ажаніцца. Ён ведаў, што любы бацька ў Шварцвальдзе ахвотна аддасьць за яго сваю дачку. Але яму было цяжка зрабіць выбар, бо ён ведаў, што на шалях ягоная ўдача і ягоны розум. Таму ён аб’езьдзіў на кані ўсё навакольле, вы-
    глядаючы сабе нявесту, і ніводная шварцвальдка не падавалася яму дастаткова прыгожай. У рэшце рэшт, наведаўшы ўсе залі для танцаў ва ўсіх корчмах, ён аднойчы пачуў, што найпрыгажэйшай і найпрыстойнейшай ва ўсім лесе была дачка аднаго беднага дрывасека.
    Яна жыла ціха і сьціпла, рупліва даглядала бацькоўскі дом і ніколі не паказвалася на танцах, нават на тройцу і храмавае сьвята. Калі Пэтэр даведаўся пра гэты цуд Шварцвальду, ён вырашыў прапанаваць ёй руку, распытаў, дзе яна жыве, і паехаў да яе дому. Бацька прыгажуні Лізбэт вельмі зьдзівіўся госьцю, але ён быў проста агаломшаны, калі пачуў, што ягоны госьць — багач Пэтэр Мунк, які хоча стаць яму зяцем. Ён не раздумваў доўга, бо меркаваў, што цяпер беднасьці і турботам прыйдзе канец, нават не спытаўшы дачку пагадзіўся на прапанову Пэтэра — і добрая дзяўчына безь пярэчаньняў стала неўзабаве жонкай спадара Мунка.