• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    Вось тут, каля гэтага парку, у пяціпавярховым доме, я і жыву.
    ♦ ♦ *
    Страх Адысэя: я ўваходзіў у пад’езд і ня мог пазбавіцца ад адчуваньня, што зараз мяне не пазнаюць. Вось я адмыкаю дзьверы, Лера выходзіць насустрач мне са спальні, ненафарбаваная, у халаце, зь нячышчанымі зубамі і чарнатой пад вачыма, і няўцямна пазірае на маю фізіяномію. Ад яе ідзе
    цяжкі, ачмуральны пах сну. «Мой муж у Гамоніі, — кажа яна падазроным голасам. — А вас я ня ведаю. Ішлі б вы адсюль, а то я зараз міліцыю выклічу». Вось яна зачыняе дзьверы ў мяне перад носам, я еду да сваіх бацькоў, да сваіх калег, еду ў родны горад, і ніхто не пазнае мяне. I тады я тэлефаную ў Гамонію — лічбы, лічбы, коды — міжнародны доступ, код краіны, код горада, код маёй рэальнасьці, — і я ж, менавіта я здымаю слухаўку і кажу насьцярожна самому сабе: «Алё, алё, алё», паўтараючы гэта з рознымі адценьнямі, ад надзеі да перапуду.
    Першым, што я пабачыў, калі ўвайшоў у спальню, былі шырока расплюшчаныя вочы маёй жонкі. Яна, відаць, думала толькі што пра нешта важнае, і таму плеўка заклапочанасьці ня зьнікла зь яе вачэй нават тады, калі яна мяне заўважыла. А не заўважыць мяне было цяжка, я зайшоў у спальню менавіта так, як заходзяць да сябе дамоў, адкрыта і чакаючы ўбачыць пакой такім, якім яго калісьці пакінуў — бо я зайшоў у сваю спальню, а не ў чужую. Я трохі паўзіраўся ў гэтыя Лерыны вочы, у якіх заклапочанасьць пакрысе зьмянялася жахам, потым зірнуў ніжэй, на трохі абвіслыя, але яшчэ цалкам прывабныя грудзі, якія мерна пагойдваліся, як быццам віселі на дрэве. Вялікія ружовыя смочкі разглядвалі прасьціну. Грала музыка, нешта чыста інструмэнтальнае, я й ня думаў, што маёй жонцы падабаюцца кампазыцыі, дзе няма словаў, адна музыка. На начным століку стаяла перапоўненая попельніца. На падлозе, акурат перада мной, валяўся Аерын халат. Сама Лера стаяла на каленях, ухапіўшыся рукамі за драўляны
    край ложка, а ззаду над ёй працаваў, цяжка дыхаючы і заплюшчыўшы вочы, нейкі незнаёмы мне голы мужык. Увогуле, клясычная сытуацыя. 3 прачыненай шафы на мяне вінавата глядзелі мае майткі і шкарпэткі. Мая піжама таксама аказалася яму завялікая. А вось жонка якраз. Яны спыніліся.
    — Лерачка, аможна... Можнаяўіншую дзірачку? — не расплюшчваючы вачэй, прамовіў мужык нечакана тоненькім, дзіцячым галаском. Напэўна, ён думаў, што ён вельмі пяшчотны, гэты дзядзька. — Ну, Лерачка, ну пушок, ну калі ласачка...
    — He, — сказаў я. — Лепш ня трэба. Доктар сказаў, у яе падазрэньне на гемарой.
    Ён расплюшчыў вочы, тут жа адвярнуўся і імгненна зьлез зь Леры, нібы малодшы супрацоўнік з дырэктарскага крэсла. Ён выглядаў вельмі недарэчна са сваёй палкай, якая яшчэ нейкі час недаўменна тырчала ў пакоі, быццам тут сабраліся рабіць рамонт. Лера паднялася, надзела халат і села на ложку, ня зводзячы зь мяне зацікаўленага, халоднага позірку. Мужык мітусьліва адзяваўся: перш-наперш ён нацягнуў нагавіцы, і на твары яго зьявілася палёгка, ён нават паспрабаваў нешта сказаць; потым ён, аднак, заўважыў свае майткі, якія ляжалі пад начным столікам — каб дабрацца туды, ён мусіў прайсьці паўз мяне, ён і паспрабаваў гэта зрабіць, але зірнуў на мой суворы твар і перадумаў, разгублена стоячы ля шафы; урэшце ён уздыхнуў і палез праз ложак, на якім яшчэ не разгладзіліся ўмятасьці ад Лерыных каленяў, ложак зарыпеў, так знаёма і родна, што ў мяне зашчаміла недзе пад сэрцам. Але ў чрэс-
    лах маіх шчаміла таксама. Сорамна прызнацца, аднак пабачанае мной відовішча, нягледзячы на ўсю сваю гнюснасьць, мяне амаль што ўзбудзіла; цяпер я ўжо пашкадаваў, што ня даў ім скончыць іхную потную справу.
    Мужычонка (а ён сапраўды прайграваў мне ў габарытах) зноў зьняў нагавіцы і ўзяўся за з такой цяжкасьцю здабытыя майткі. Дагэтуль я проста стаяў у проймах дзьвярэй і назіраў за імі, але цяпер ня вытрымаў. «Пачакайце», прамовіў я няўпэўнена, падыйшоў да мужычонкі і ўрэзаў яму наском чаравіка паміж голых ног. Ён пакорліва паваліўся на ложак і стаў, задыхаючыся, стагнаць, раз-пораз пазіраючы на мяне і быццам чакаючы, абмяжуюся я гэтым ці тое быў адно пачатак экзэкуцыі. Цікава, што здарылася б, калі б я засьпеў Леру з палюбоўнікам іншае камплекцыі і зь іншымі уяўленьнямі пра тое, як трэба рэагаваць у такіх выпадках. Мне пашанцавала; што можа быць прыніжальней, чым быць зьбітым палюбоўнікам сваёй жонкі, стаць ахвярай натуральнага адбору, які некаторыя жанчыны, пры пэўных абставінах, усё яшчэ лічаць галоўным крытэрам пры выбары партнэраў. Ну ды ладна.
    Мая маленькая ўзнагарода гэтаму несамавітаму донхуяну, між тым, быццам бы ўключыла Леры мову: спачатку ціха, але пакрысе ўсё больш павышаючы голас (быццам мы зь ёй спрачаліся, чаго насамрэч не было), яна завяла цалкам чаканую мной песьню: няўдачнік, казала яна з шыпеньнем, у мяне з табой ніколі аргазму нармальнага не было, ты ня маеш ні машыны, ні грошай, ты мяне тутака кінуў,
    а сам, а сам, ты ня хочаш дзяцей, а вось Валянцін... Валянцін — вось, аказваецца, як яго звалі, гэтага донхуяна, зь які.м мая жонка мела лргазмы. Средь шумного бала, случайно... Прыемна пазнаёміцца: такі-растакі, перакладаю Гаўфа. А я Валянцін, трахаю вашую жонку. Ну і як? Ды весьма, весьма. А як там Гаўф? Гэта ня той, часам, Гаўф, які напісаў нешта пра ката? He, гэта Гофман. Яшчэ порцыю пхівосты? 3 прыемнасьцю. Толькі не кладзіце занадта шмат рвачы, у мяне ад яе пякотка.
    I тут, як гэта часта здараецца, у самы неспрыяльны момант зазваніў тэлефон. Давялося даць гэтым дваім шанец на паратунак і выйсьці ў перадпакой.
    — А вашая жонка сказала, вы вернецеся толькі праз тыдзень, — сказаў дзявочы голас. — Як добра, што вы ўжо дома.
    — Ведаеце, я толькі што прыехаў, — прабурчэў я нецярпліва, і слухаўка пасьпешліва загаварыла:
    — Я вяду ранішнюю праграму «Культасьвета» на першым канале Дзяржаўнага радыё. Мы бы хацелі запрасіць вас для інтэрвію, гэта праз два тыдні. Вы ж пераклалі Гаўса, вось пра гэта, уласна, і пагаворым. Згодныя? А восьмай я буду чакаць вас унізе, вы ж ведаеце, дзе радыё ?
    — У мяне яшчэ ніколі ня бралі інтэрвію, — прызнаўся я, пазіраючы ў расчыненыя дзьверы спальні, дзе гэтыя двое пра нешта спрачаліся. — Ну, згодны...
    — I захапіце з сабой пераклад, было б добра пачытаць трошкі, хай слухачы ацэняць... Добра’
    Я выйшаў на кухню, паклаў ногі на стол (чамусьці мне дужа захацелася гэта зрабіць) і выпіў залпам шклянку сьлівовіцы. Што я мог зрабіць яшчэ ў дадзенай сытуацыі? Зьверымся зь літаратурай, напрыклад. Можна было, як адзін з другарадных герояў Апулея, зачыніцца з Валянцінам у пакоі і адпомсьціць яму як сапраўдны старажытны грэк, то бок зрабіць зь ім тое ж, што ён хацеў зьдзейсьніць з маёй жонкай (а вось жа цікава, ці дазволіла б яна яму). Можна было пайсьці ў іншым накірунку і, як герой набокаўскага апавяданьня (сам чалавек падлаваты і пуставаты), выклікаць мужычка на дуэль. Скажам, прапанаваць яму памерацца сіламі на лапатах, якія ляжаць унізе ў двары. Або задушыць яго матузкамі, якія пакінуў мне Сімі. Або проста адлупцаваць гэтага раптоўнага Валянціна якойнебудзь палкай, бо ён цяпер у сапраўдным тупіку, і парнаграфічныя карты мы яму ўжо паказалі.
    Яны тым часам пасьпешліва зьбіраліся ў суседнім пакоі, я чуў іхнае пыхценьне і прыглушаны мат Леры. Я закурыў і стаў глядзець у вакно. Там, за стандартным сталічным дваром, віднеўся дуб, а калі выцягнуць шыю, то можна было пабачыць сквэрык, і ямінкі пад саджанцы, і раку, і, трохі пазьней, дзьве чалавечыя істоты, мужчыну і жанчыну, якія ішлі і махалі рукамі. Потым яны на імгненьне спыніліся, мужчына ўдарыў жанчыну ў твар і пайшоў далей, а яна пабегла за ім — і бегла так ажно да стаянкі таксі.
    * * *
    Што робіць нармальны, сярэднестатыстычны мужчына ў такім становішчы, якім было маё? Нату-
    ральна, п’е. I я запіў. Гэта было ня тое рамантычнае п’янства, якому я аддаваўся ў Гамоніі, з кнігамі, сьвечкамі, марамі і тым незвычайным покрывам на ўсіх навакольных рэчах, які бачаць адно алькаголікі; рэгуляванае і ўпарадкаванае п’янства, ня п’янства нават, а ўрачыстае піцге. He, тут, у родным горадзе гэта было нястрымнае паглынаньне разнастайных айчынных напояў, з ванітамі, разбуральным галаўным болем, смуродам, пустымі міскамі з акамянелымі недаедзенымі пяльменямі, п’янымі гістэрыкамі і неадвязнымі думкамі пра сьмерць, зь незнаёмымі мне людзьмі, якія ляжалі, сядзелі, рагаталі, лаяліся, біліся і мірыліся ў маёй кватэры; часам, гледзячы на іх у хвіліну прасьвятленьня, я з жахам думаў, што ня ведаю нікога зь іх, а яны начавалі ў мяне, лазілі па маім халадзільніку, па маіх шафах, і, што цікава, амаль не размаўлялі са мной. Калі я напіваўся, яны, наадварот, падаваліся мне наймілейшымі, гэтыя незнаёмцы, і калі суседзі прыходзілі сварыцца, я горача абараняў тых, хто моўчкі лыпаў каламутнымі вачыма ў мяне за сьпінай. У двары, калі я з маімі новымі сябрукамі ішоў цудоўным, сонечным, цёплым ранкам да крамы, на мяне глядзелі коса, але мне было ўсё адно, алькаголь клікаў мяне, алькаголь ратаваў мяне. Айчынныя напоі, як высьветлілася, значна адрозьніваліся ад гаманійскіх: калі гаманійскія шнапсы прыемна прасьвідроўвалі ў маёй галаве тысячы маленькіх дзірачак, то ад напояў, якія прапаноўваў мне родны горад, галава разьляталася адразу, бы ад наўпроставага пападаньня артылерыйскага снарада. О, Гамонія, калі б я быў гаманітам, я б такса-
    ма піў, сядзеў бы на Рэпэрбане ў якім-небудзь бары і ціхамірна жлукціў бы віскі пад выключаны тэлевізар (карцінка відавочна ўзятая з галівудзкіх фільмаў), a потым бы пайшоў да псыхатэрапэўта, запісаўся б у ананімныя алькаголікі. А тут ананімных алькаголікаў вакол хапала і так, яны сядзелі ў маёй кватэры і пілі за мой кошт, і кожны зь іх быў сам сабе псыхатэрапэўт.
    Я зусім не чакаў, што здрада Леры так на мяне падзейнічае. Рэч была, відавочна, не ў каханьні, рэч была ў звычцы і, што самае галоўнае, у страце ўласнасьці. Я страціў уласнасьць, цёплую жонку разам з усімі аксэсуарамі, і таму адчуваў сябе прыніжаным. Ну, і вядома, прыніжэньне ад Ta­ro, што камусьці аддалі перавагу перад табой, гэта заўжды балюча, будзь тое ў дзіцячым садку ці ў доме састарэлых. I, задаваў я сабе пытаньне ўсіх, каму калісьці здрадзілі: з кім, з кім, зь нейкім Валянцінам, плюгавай нікчэмнасьцю, што яна ў ім знайшла, што, аргазмыі Я недзе чуў, што вось такія, лысенькія, нізенькія, такія Дэні дэ Віта насамрэч часта бываюць сэксуальнымі гігантамі — прырода дапамагае ім кампэнсаваць рост і ўбогую камплекцыю з дапамогай сэксу. Што, яна мне дагэтуль помсьціць за той выпадак, калі я ўдарыў яе?.. Сам ня ведаю, што са мной тады адбылося, як мала мы ведаем пра саміх сябе, і беражы нас божа ад таго, каб даведацца пра ўсё, каб пазнаёмміцца з тым, хто жыве ў нас, на дне нас, у нашай цёмнай чалавечай глыбіні.