• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    — Ніколі ня думаў, што з маімі памерамі я магу аказацца занадта вялікім для гэтай вуліцы, — сказаў ён моршчачыся, калі я ўпусьціў яго ў кватэру. Я зьдзіўлена ўскінуў бровы, але ён махнуў рукой:
    — Нічога асаблівага. Лепш паслухай, што я распавяду...
    I ён, пабліскваючы вачыма, распавёў мне пра падзею, якая яго ўзрушыла. Сімі дасьледаваў Гамонію мэтадам канцэнтрычных колаў, якім вельмі ганарыўся: у першы ж дзень пасьля прыезду ён абыйшоў наш квартал, назаўтра трохі пашырыў сваю геаграфію, праз два дні ён ужо дабраўся да наступнай станцыі мэтро, і так штодня; як кінуты ў ваду камень, ён няўхільна пашыраў вакол сябе межы свайго знаёмства з гэтым горадам. I вось учора гэтыя межы нарэшце дасягнулі ўскраіны; Сімі, галава якога не стамлялася працаваць над перакладам, гуляў прыкладна ў тых мясьцінах, дзе знаходзіўся аблюбаваны некалі мной пляж. I цяпер ён узбуджана распавядаў мне пра тое, як ён бачыў сядзібу, над якой... Што б ты думаў? Нізавошта не ўгадаеш: над якой лунаў сьцяг Рэспублікі Мбісакі! Так, так, наш сьцяг: тузін зялёных зорачак, паводле колькасьці выспаў, на белаультрамарынавым палотнішчы!
    — Ты палічыш мяне дурнем і бязмозглым хвастаедам, але я меў такое адчуваньне, — шэптам прамовіў Сімі, — што я ўжо быў там калісьці, ля гэтай сядзібы, ля гэтай брамы, якую мне ніхто не адчыніў нават пасьля таго...
    Ен ажно задыхнуўся ад абурэньня:
    — ...як я грукнуў па ёй левай нагой!
    Рэч у тым, што грукнуць па дзьвярах левай нагой азначае ў суайчыньнікаў Сімі скрайнюю ступень ветлівасьці. Маладзён, які грукаецца ў бамбукавыя дзьверы каханай левай нагой, мае значна большыя шанцы дабіцца ад яе бацькоў прыхільнасьці, чым калі б ён рабіў тое самае правай; не пазычыць грошай чалавеку, які пагрукаўся да цябе левай нагой, значыць абразіць яго навек і даць сыгнал да крывавай вэндэты; засьпеты начной навальніцай вандроўнік, які левай нагой грукаецца ў першы ж дом напаўзатопленай вёскі, можа разьлічваць ня толькі на абед і кілішак падагрэтага мбэмбэку, але і на бясплатны прагляд спадарожнікавага тэлебачаньня і на тое, што спаць яго пакладуць паміж мужам і жонкай, у самае цёплае месца. Карацей, Сімі быў вельмі абураны, і я супакойваў яго, як мог. Мы пайшлі да яго і, разьліўшы па шклянках віскі, палезьлі ў сеціва, каб вызначыць нарэшце, каму належыць гэтая сядзіба, але так нічога і не знайшлі: проста прыватны дом без апазнавальных знакаў.
    У бок альтэрсгайма я цяпер стараўся не глядзець, але калі, забыўшыся, пачынаў шукаць поглядам фраў Габіхт, яна тут жа зьяўлялася — згубленае чорнае стварэньне, якое сьлепа тыцкаецца туды-сюды па лапіку асфальту каля сьветлафора і прыстае да мінакоў.
    Да майго ад’езду заставалася тым часам усё менш. Сімі, як сапраўдны сябра, ахвяраваў сваёй працай (пагатоў яна ў яго ня клеілася) дзеля мяне, і мы даволі весела бавілі час. Наведалі ўсе галоўныя музэі — я прагна ўзіраўся ў суворыя твары карцінаў, разуме-
    ючы, што страціў за гэтыя месяцы тупога п’янства і гультайства. Забеглі нават на выставу аднаго сучаснага фатографа — на ягоных здымках амаль не было ні людзей, ні жывёлаў, там былі толькі прадуктовыя вазкі, тыя закратаваныя кошыкі на колцах, у якія пакупнікі ў крамах складваюць выбраны імі тавар, але што гэта былі за здымкі: вазкі какетліва выглядвалі з-за кустоўя; вазкі каціліся самі па засыпаных восеньскім лісьцем алеях гарадзкога парку; вазкі, упіраючыся ў бардзюр сваімі круглымі капыткамі, чакалі зялёнага сьвятла каля пешаходнага перахода; вазкі, прыціснуўшыся адзін да аднаго пад ліхтаром, назіралі ўвечары за агнямі на тым баку ракі; вазкі ляжалі на баку пасярод вуліцы, акружаныя маляўніча рассыпаным поп-корнам, і як кранальна круціліся колцы!; не падзяліўшы нешта, два вазкі няўклюдна ўзлазілі адзін да аднаго; вазкі цярпліва і, здавалася, нават пазяхаючы, стаялі ў чарзе ля вакзальнае касы; даверху напоўненыя бутэлькамі зь півам, яны юрліва азіраліся на ножкі мініятурнага вазка, што зь незалежным выглядам праяжджаў міма нейкае кнайпы. А яшчэ на адным здымку была нядаўна закапаная яміна — рудая зямля ў бліскучых плямах вады, і толькі самыя ўважлівыя бачылі колца, якое вытыркалася адтуль, бы нечы маркотны, сьляпы пэрыскоп.
    Калі нам не было чым заняцца, мы гулялі ў вынайдзеную Сімі гульню: трэба было назваць станцыі гаманійскага мэтро — досыць разгалінаванага. Той, хто першы запнецца, прайграе. Гэта выдатна трэніравала памяць. Мы абыйшлі ўсе навакольныя
    флёмаркты, адкуль я выносіў пачкамі старыя кнігі, міжволі з зайздрасьцю прыгадваючы стэляжы Ta­ro дома, куды мяне зацягнула праклятая фраў Габіхт, а Сімі — ён дык цягнуў адтуль сапсаваныя электронныя гадзіньнікі. Паводле яго, у Рэспубліцы Мбісакі на гэтым можна было б зрабіць неблагі бізнэс: як і беларусы, так і мбісакцы любяць вешаць дома на сьценку ўсялякае гаўно.
    Мы нават пашвэндаліся неяк па парку атракцыёнаў, які якраз адчыніўся перад маім ад’ездам, каб празь месяц зноў пакінуць пасьля сябе голае поле, гледзячы на якое дзеці будуць да самае вясны ўспамінаць лета. Там, між іншага, аказаўся вельмі цікавы цір, у якім прапаноўвалася ўсадзіць як мага больш зарадаў у апэтытны азадак драўлянай бляндынкі. Я не зьбіраўся ўдзельнічаць, бо мне такая забава падалася пашлаватай, але ў той самы момант, калі я хацеў адцягнуць Сімі далей ад гэтага маленькага салуна, за маёй сьпінай нехта гучна сказаў па-расейску: «Цёць Шур, харэ тут тырчаць, там каля выхаду такія танныя...». Што такога таннага прадавалі на кірмашы ля выхаду, я так і не пачуў; азірнуўся, але адно ўпёрся поглядам у суцэльны, вясёлы, стракаты натоўп; ды толькі гэтыя словы прымусілі мяне ўспомніць нешта дужа непрыемнае, пра што я абавязкова распавяду крыху пазьней, бо гэта важна, важна, халера на яго, для маёй гісторыі — «Стой», сказаў я Сімі, і падштурхнуў яго да стойкі, потым узяў сваю палку-стралялку і адну за другой паклаў, сьцяўшы зубы, чортаў тузін куляў у азадак драўлянай кабеты — тая задаволена рагатала пры кожным стрэле, як быццам яе казыталі.
    Высьветлілася, што я выйграў нейкі прыз. «Вашае імя, снайпэр», — заверашчаў у мэгафон гаспадар ціра, «Макс Мустэрман», — адказаў я змрочна: вакол нас пачалі гуртавацца гледачы. Прызам былі яшчэ пяць бясплатных стрэлаў, я скарыстаў і іх, давёўшы драўляную жанчыну, гэтую цёцю Шуру, да нэрвовых колік.
    А потым, калі пайшоў даўно заплянаваны дождж, мы файна напіліся зь Сімі пад нейкім бяскрайнім, нібы неба, брызэнтавым навесам.
    * * *
    Ня думайце, што я не спрабаваў нешта зьмяніць, вырвацца з той каляіны, якую сам для сябе праклаў — бы выкапаў сабе магілу. Спрабаваў. «Усё, хопіць», казаў я сабе раз-пораз. «3 панядзелка пачынаю новае жыцьцё». Пачаць яго трэба было з дробязяў. Напрыклад, нарэшце ўзяць нажніцы і адрэзаць гэты паскудны цэтлік на ўнутраным баку купленай на распродажы кашулі (ён муляў мне так, што на скуры ад яго заставаўся чырвоны пісяг). Мне чамусьці было дужа лянотна шукаць па кватэры нажніцы. Зноў жа такі, толькі новае жыцьцё магло прымусіць мяне зноў заняцца перакладам. Пераклад быў маёй ганьбай, маім доўгам, гэтая чортава казка была, бадай, адзіным, за што я адчуваў сябе вінаватым перад спадаром ван Дрэйкам. Ну, і — з панядзелка ніякага алькаголю. 3 панядзелка. 3 наступнага ж панядзелка.
    Чамусьці людзі майго ўзросту часта прызйачаюць пачатак новага жыцьця менавіта на панядзелак. У аўторак і чацьвер, у сераду і пятніцу, у суботу і на-
    ват у нядзелю яны кажуць сабе, прыемна зьдзіўленыя ўласнай сьмеласьцю: «Усё, з панядзелка пачынаю жыць па-новаму». Як дзеці, далібог. Тыя, хто пачынае новае жыцьцё, — яны, як правіла, па горла сытыя сваім цяперашнім існаваньнем і прагнуць пераменаў. Але, заўважце: толькі па горла. Дыхаць мы яшчэ можам, вось у чым праблема. Прыйшоўшы да ўсьведамленьня заганнасьці таго, як мы жылі раней, усімі фібрамі душы адчуваючы патрэбу ў абнаўленьні, мы тым ня менш хочам напасьледак удосталь накачацца ў сваім брудзе. Справядліва разважыўшы, што рэзкі пераход да новага, шчасьлівага і вольнага жыцьця можа нам зашкодзіць, мы зьбіраемся прыйсьці да яго паступова, прынамсі, расьцягнуць сваё ўступленьне ў гэтую партыю new creatures на некалькі этапаў. Магчыма, мы проста жадаем яшчэ раз пераканацца, што робім правільны выбар, пазбаўляючыся путаў старога, вылузваючыся зь мёртвай скуры свайго грэшнага мінулага. Хочам яшчэ раз парадавацца за саміх сябе: няхай сёньня я зноў такі самы мярзотнік, варты жалю і пагарды, але ж панядзелак ужо хутка — і ніхто не перашкодзіць мне тады пачаць маё новае, маё правільнае жыцьцё. Дый наогул: навошта скакаць празь бездань, калі можна паволі перайсьці яе па мосьце. Дарослыя людзі ня скачуць, як горныя казлы, дарослыя людзі думаюць перад тым, як прымаць рашэньні.
    Да таго ж, калі пачынаць жыць па-новаму ў аўторак або, крый божа, у суботу, гэта выглядае неяк непрыгожа, як флюс на твары фотамадэлькі. Што казаць, ды гэта нават гучыць падазрона: «3 аўторка я
    пачынаю новае жыцьцё». Скажыце гэта каму-небудзь са знаёмых. «А чаму, уласна, з аўторка?» — запытаецца знаёмы, на ўсялякі выпадак пакруціўшы ў галаве так і сяк гэты дзень тыдня і наўскідку праверыўшы яго на прадмет сьвяточных падзеяў. «Што такога адбудзецца ў аўторак? Здаецца, зусім звычайны дзень. Ніякіх сьвятаў, ні сямейных, ні дзяржаўных. Ці, можа, вы падалі на развод?» I можна доўга запэўніваць знаёмага, што з асабістым жыцьцём у вас усё ў поўным парадку — з гэтага часу на вас і вашую жонку заўжды будзе падаць агідны цень недаверу. Яшчэ горш — абвясьціць, што новае жыцьцё вы сабраліся пачынаць у суботу. Сказаць такое сябрам значыць наклікаць на сябе іхную нянавісьць. Бач ты, мы тут адпачываем пасьля цяжкага працоўнага тыдня, расслабляемся, a ён там новае жыцьцё пачынае. Мы, значыць, гаўно на канапе, ногі задралі і «Эўраспорт» глядзім, і толькі ён у нас малайчына які, анёлак, маць яго — новае жыцьцё там закручвае. Нібы пальцам у нас тыцкае: вось, валяюцца тут, вочы з ранку заліўшы, замест Ta­ro каб новае жыцьцё пачынаць. Нібы не стаяў пяць дзён запар за суседнім станком. Друх называецца.
    Сапраўды, новае жыцьцё вымагае кропкі апоры, і лепшай за першы дзень тыдня тут не знайсьці. Ад панядзелка зручней за ўсё адштурхоўвацца, каб потым за адно імгненьне прабегчы ўсю дыстанцыю. «3 панядзелка пачынаю новае жыцьцё», — кажаце вы. «А, — адказваюць вам. — Ну, удачы». Усё проста. Усе задаволеныя.