Халоднае сэрца
Вільгельм Гаўф
Выдавец: Галіяфы
Памер: 230с.
Мінск 2009
не тут са старой, якой, як яны, відаць, лічылі, ім удалося пасьпяхова пазбавіцца.
«Значыць, вы стыпэндыят?» — сказала фраў Габіхт і зірнула на мяне так, што ў пакоі стала неяк вусьцішна.
«Ну так», — адказаў я і чамусьці дадаў: «Цяпер час такі... Эпоха грантаў і стыпэндый... Культура ня можа сама...»
«Не сьмяшыце мяне, — прамовіла фраў Габіхт з усьмешкай. — Першым стыпэндыятам у гэтай краіне — прынамсі, з тых, каго я ведаю асабіста — быў гер Марцін Лютэр. Гэта было... Гэта было пяцьсот гадоў таму, — сказала яна хутка, навобмацак шукаючы цыгарэты. — Пасьля Вормскага эдыкту сябры дапамаглі Лютэру схавацца ад перасьледу ў вартбургскім замку Фрыдрыха Трэцяга. Там ён, жывучы на ўсім гатовым, пераклаў на нямецкую Новы Запавет і пачаў перакладаць усю Біблію».
Я ня ведаў, што сказаць. Пацягнуўся да Агаўцы, каб пагладзіць, але яна зірнула на мяне з такой пагардай, што я зьбянтэжана пачухаў нагу. Фраў Габіхт пад’ехала да мяне ўшчыльную.
— Чаго вы баіцеся?
— Я баюся людзей з палкамі.
У гэтым, напэўна, сьмешна прызнавацца эўрапейцу дваццаць першага стагодзьдзя, але, тым ня менш: больш за ўсё я баюся людзей з палкамі.
Нашай моваю лепш было б сказаць «з кіямі» ці «з дручкамі», але я не баюся нейкіх там кіёў. Я баюся людзей з палкамі.
Калі мне было гадоў сем, некалькі ўзброеных жалезнымі дрынамі малпаў, якія якраз зьбіраліся падвергнуцца облагоражіваюгцему воздействію труда — паступіць у бліжэйшае ПТВ, загналі мяне ў невялічкі тупічок за гаражамі. Я памятаю мокры бэтон агароджы, намаляваны нечым сьмярдзючым струмянём заход сонца на ёй, пах мачы, натужны, змораны, зласьлівы сьмех маіх перасьледнікаў і гэтае катастрафічнае адчуваньне тупіка, раптоўную аднавымернасьць прасторы. Я задыхаўся. Малпы, на шчасьце, апусьцілі дрыны і, трохі пакамечыўшы маю балоневую куртку, сталі паказваць мне свае скарбы, з гонарам і амаль сяброўскай радасьцю: набор парнаграфічных картаў, пісталетныя гільзы, скрадзены ў кагосьці касэтны магнітафон. Мяне ня білі, не, але з таго часу ў мяне зрэдку пачынае торгацца вока — калі я хвалююся або калі парэжу сабе выпадкова палец. Я баюся людзей з палкамі, і нічога не магу з сабой зрабіць.
Практычна ўсе мае аднаклясьнікі сталі міліцыянтамі. I цяпер яны ходзяць па маім раёне, патрулюючы яго або вяртаючыся зь дзяжурстваў, у кожнага на поясе дручок, і калі я бачу іх, я заўжды адчуваю сябе ў тупіку. Я ведаю, што яны прыходзяць да сябе дамоў, да маіх былых аднаклясьніцаў, зь якімі яны ўсе ўрэшце перажаніліся (своеасаблівы інцэст), і адшпільваюць там свае дручкі, і вешаюць іх на цьвічок, але нават высоўваючыся са сваіх кухняў, у сваіх майках-барцоўках, са сваімі злымі дзецьмі на плячах, але і тады яны застаюцца людзьмі з палкамі — якіх варта пазьбягаць. Тут, у Гамоніі, на вуліцы рэд-
ка пабачыш паліцэйскага, але калі я іх бачу — мне хочацца выцягнуцца ў струнку. Бо за сьпінай адразу ж пачынае пахнуць тупіком. У тупіка няма грамадзянства. Хто мачыўся на той тупік майго дзяцінства: перасьледнік, які ўрэшце атрымаў асалоду ад ахвяры, або ахвяра, якая ў адчаі нарабіла ў нагавіцы, прыціснутая да бэтону? Няважна. Тупік ўсіх раўняе ў правах. Правіла выжываньня: дзе б ты ні спыніўся, заўсёды май за сьпінай прасьвет, праход, шчыліну, лаз...
Палка — старажытны сымбаль. Сымбаль улады, магічнага веданьня, магічнае магутнасьці. Менавіта дотык палкі — няважна, маленькай або сапраўднай доўбні — паводле старажытных павер’яў, быў здольны прымусіць скалу пырснуць зьнянацку жывой вадой, дотыкам сваёй палкі зь дзьвюма зьмеямі на канцы Гэрмэс напаўняў ветрам безжыцьцёвыя ветразі караблёў, пладамі засушаныя звар’яцелым летам нівы, чалавецтвам — паўвыспу Пэлапанэс... Індыйскае боства сьмерці абавязкова мела пры сабе палку: каб вяршыць суд, каб караць. Кітайцы адганялі палкай, зробленай з персікавага або тутавага дрэва, злых духаў. Палка была выяўленьнем боскай волі, палка ператварала нсжывое ў жывое, як гэта рабіў Асклепій, бог усіх мэдыкаў, сваім абвітым зьмеямі дручком. Іосіф перад заручынамі з Марыяй меў у руках кій, посах пастуха меў Ісус, эстафэтныя палачкі трымалі ў лапах бізантыйскія анёлы... Старажытныя франкі ўрачыста ламалі палку, калі хацелі скасаваць нейкую дамову, або падчас пакараньня вінаватага. Палка сьціплая, але амаль усемагутная: менавіта яна даказа-
ла небараку Герману, што ён не мастак, а ўсяго толькі забойца. Палка, палка, палка... Палачка-выручалачка. Палка — мужчынскі атрыбут. «Паставіў сваёй пару палак», — рэха тых часоў, калі палка была яскравым фалічным сымбалем, размова ў войску, дзе я меў сваю палку, пазычаную мне дзяржавай, і тым быў прыроўнены адначасова да Ісуса, Гэрмэса і Асклепія. Палка раўняе людзей ня горш за тупік, усе, хто мае палку, роўныя між сабой, людзі дзеляцца на тых, хто мае палку, і тых, хто палкі ня мае. Тупік і палка: два канцы аднаго посаха, з дапамогай якога мы ідзем па гэтых камяністых схілах, кожны ў сваю Гамонію.
— Падумайце яшчэ, — ухвальна прамовіла фраў Габіхт, трымаючы котку, быццам нейкі партатыўны дэтэктар хлусьні. — А я пакуль што прыгатую нам кавы. He, дзякую, я ў стане зрабіць усё сама. Я даўно не займалася гэтай прыемнай справай — гатаваць каву для такіх сымпатычных маладых людзей.
I яны з Агаўцы паволі пакацілі да кухні. Дзьверы за імі зачыніліся. Я пахадзіў трошкі туды-сюды, паразглядваў кніжныя сьпінкі, пастаяў перад здымкам маладога афіцэра вэрмахту ў сьціплай рамцы, які вісеў у куце. 3 кухні не даносілася ні гуку. Афіцэр быў вельмі прыгожы, як у кніжцы Касінскага, і глядзеў на мяне добразычліва-паблажліва. Што яна дасьць мне: грошы, чароўную палачку, атруты ў кубачку кавы, прапануе кантракт, пранясе па-над дахамі, падымаючы іх, бы накрыўкі рондляў, раскрые сакрэт Гамоніі, дзякуючы якому гэты горад стане маім? Або нарэшце выкрые перада мной таямнічага спадара
ван Дрэйка? Пакуль што ўсе гэтыя яе намёкі гучалі проста сьмешна. Напякла блінцоў карова, як сказала б мая бабуля. 3 кухні між тым не было чутно ні гуку. Прайшло дзесяць, пятнаццаць, дваццаць хвілінаў, і ад гэтай цішыні, якую рабіў яшчэ больш задушлівай мерны пульс гадзіньніка на сьцяне, мяне раптам пацягнула ў сон. Ня ведаю, ці сапраўды спаў я, ці толысі праваліўся на нейкае імгненьне ў дрымоту — да мяне чамусьці ніяк не даходзіла, колькі паказвае гадзіньнік, калі я, здрыгануўшыся, паспрабаваў прыгадаць, дзе знаходжуся. Няблага было б дадаць да кавы каньяку. Я пацягнуўся і пайшоў на кухню.
Ніякіх прыкметаў прыгатаваньня кавы там я не заўважыў. Фраў Габіхт сядзела ў сваім вазку сьпінай да мяне, і Агаўцы ціхамірна спала на стале. На кухні было халодна; патыліца старой не варухнулася. Я зайшоў сьпераду і зазірнуў старой у твар. Яе вочы былі як шкляныя, і на нейкую сэкунду я з жахам падумаў, што яна, відаць, памерла. Толькі гэтага мне не хапала. Але не: яна падняла галаву і ўтаропілася на мяне пустым, ідыёцкім позіркам.
— Хто вы? — разьляпіла яна вусны, яе голас гучаў жаласьліва і бездапаможна. — Мне халодна, я хачу дамоў.
— Гэй, гэй, мы так не дамаўляліся, — запратэставаў я. — Вы цудоўна ведаеце, хто я, і чаму я тут.
Яна раптам пачала бессэнсоўна і хрыпата лаяцца, паўтарала адно і тое, зьвяртаючыся відавочна не да мяне. Рукі ў яе зноў задрыжэлі, перада мной сядзеў у вазку зусім іншы чалавек, разьбіты, цяжка хворы і да сьлёзаў стары. Яе вочы глядзелі на мяне як на пу-
стое месца, з роту раптам пацякла сьліна. Котка без асаблівай цікаўнасьці пазірала на нас, мыючы сабе пысу. Казка руйнавалася зь неверагоднай хуткасьцю, замест паважнай, дасьціпнай і мудрай старой жанчыны я бачыў паўчалавека, істоту, якая ў болі і сьлепаце дажывае сваё жыцьцё. Маёй злосьці не было межаў. Я крычаў і тупаў нагамі, але фраў Габіхт можна было біць сякерай па галаве — гэта нічога б у ёй не зьмяніла. Гэта была страшная, бязглуздая, убогая старасьць, бачачы якую маладыя людзі звычайна адварочваюцца і клянуцца памерці да сарака. Яна ня чула мяне.
А гадзіньнік цікаў. «Што вы хацелі мне даць’ — крычаў я ёй у твар, у вушы, у бяззубы рот. — Вы хацелі даць мне нешта, што для мяне важна. Што гэта? Што вы хацелі даць мне? Што ты хацела мне даць, сволач, дай мне гэта! Вы хацелі даць мне нешта асаблівае, прызначанае толькі мне? Дзе яно? Тут? Або тут?» Я вывез яе з кухні, я адчыняў і зачыняў шуфляды і дзьверкі, куфэркі і маленькія сэйфы. «Гэта яно? Або гэта? Аддай мне маё, аддай, ведзьма!» Фраў Габіхт уголас сьпявала нейкую народную песьню на невядомым мне дыялекце і не зьвяртала на маю гістэрыку ніякай увагі. Урэшце я супакоіўся, адшукаў на кухні бутэльку віскі і каўтануў проста з рыльца. Трэба было як мага хутчэй выбірацца адсюль. Я вытрас попельніцу, няўмела прывёў у парадак усё, што нядаўна распатрашыў, і ўзяўся за ручкі вазка. Ужо зьбіраючыся выйсьці, я спыніўся і пасьля нядоўгіх ваганьняў прыхапіў з сабой бутэльку з жуком. Фраў Габіхт нават не паглядзела ў мой бок.
* * *
У вас ніколі не бывала так: ваш погляд раптам набывае дэманічную сілу — няхай толькі на пяць хвілінаў, але гэтая сіла сапраўды магічная, нейкі дух-хуліган апанаваў вас, узяў вашае цела пакарыстацца: на Karo б зь мінакоў вы ні зірнулі, ён адразу ж адчувае на сабе ваш погляд? Я падыйшоў да акна і зірнуў на спакойную, мірную Штэльцэнштрасэ, і тут пачалося: маладая доўгавалосая раварыстка ў яркім шлеме, якая прыгожа і элегантна зьбіралася пераехаць праз дарогу на зялёнае сьвятло, зьнячэўку заблыталася ў пэдалях і грымнулася на асфальт; я перавёў погляд на супрацьлеглы дом, і з рук задуменнага курца, што стаяў на бальконе, выпала і бразнулася на тратуар цяжкая попельніца; я, засаромеўшыся, нібы напраўду быў прычынай гэтых здарэньняў, пасьпешліва паглядзеў уніз, на ходнік: і маленькі хлопчык, які бесклапотна бег паперадзе сваіх бацькоў, спатыкнуўся і з усяго размаху пляснуўся тварам аб бардзюр — і пранізьліва закрычаў, б’ючы нагамі па зямлі. Мой погляд забегаў па вуліцы: з таго боку вуліцы пачуліся звон разьбітага шкла, ветлівая лаянка, пацалаваліся два легкавікі, што яшчэ сэкунду таму цалкам упэўнена зьбіраліся прыпаркавацца каля дома, выпаў з вазка, нібы з самалёта, адзін з жыхароў альтэрсгайма, які выбраўся на шпацыр; сонечны дзянёк, дагараючае лета, так і ня высахлыя за ноч лужыны. Адыходзячы ад акна, я пасьпеў захапіць сваім сьмертаносным позіркам беднага Сімі, які, відаць, сьпяшаўся да мяне, і ён наляцеў на слуп, схапіўшыся за пахвіну ад болю.