• Газеты, часопісы і г.д.
  • Халоднае сэрца  Вільгельм Гаўф

    Халоднае сэрца

    Вільгельм Гаўф

    Выдавец: Галіяфы
    Памер: 230с.
    Мінск 2009
    46.64 МБ
    Толькі перад самым сваім ад’ездам я раптам заўважыў, што тут, у Гамоніі, у маю сьвядомасьць неяк неўпрыкмет увайшло ўяўленьне пра бога як пра нешта напраўду існае. Раней я быў да яго абыякавы і стараўся, як сапраўдны вернік, ня згадваць ягонае імя занадта часта. Але суворая цэгла цэркваў, усе гэтыя вітражы і хоры, і абсалютная незакасьцянеласьць мясцовых сьвятароў, і, нарэшце, музэі Гамоніі, якія, калі выкінуць зь іх усё рэлігійнае, умомант асыпаліся б, нібы збудаваныя зь пяску, — усё гэта ненавязьліва і мэтанакіравана прывучыла мяне да існаваньня бога. Я з палёгкай і вялікай удзячнасьцю прыняў гэтую найвышэйшую сілу, якая цяпер лунала па-над маім жыцьцём. Стомлены ад п’янства, наіўны і прагны да падпарадкаваньня, я быў пераканы, што гэ-
    та і ёсьць вера, вера ў бога. Адмаўляць яго на радзіме было лёгка і нават весела, аднак ігнараваць бога тут, дзе ніхто не зьнішчаў ягоных сьлядоў, выглядала б бязглузьдзіцай, як гульня ў дурня на перапоўненым стадыёне ў самы разгар напружанага матчу.
    Гамонія мела сваіх прадстаўнікоў у нацыянальнай зборнай і ганарылася гэтым. А яшчэ тут былі два знакамітыя футбольныя клюбы, і калі пра першы горад успамінаў толькі па выходных, калі праходзілі матчы бундэслігі, то другі быў героем горада скрозь і штохвіліны: ягоная пірацкая сымболіка зьвісала з бальконаў і вокнаў, яна імчалася паўз вуліцы і плошчы прымацаваная да ровараў і легкавікоў, яна была на байках і куртках, яна была ўвасобленая ў фарбе на гарадзкіх парканах і наклееная на кожным другім слупе, яна весела шчэрылася, назіраючы за мінакамі зь вітрынаў крамаў і кавярняў, яна красавалася на дзіцячым адзеньні і жаночых сукенках. Існавала нават ніжняя бялізна з чэрапам і касьцямі. Яе любілі значна больш, гэтую каманду Вясёлага Роджэра, вакол яе існаваў цэлы флібусьцьерскі культ, празь які людзі міжволі задавальнялі сваю прагу рамантыкі. За яе проста было цікавей заўзець, чым за прычасаны, салідны першы клюб, які, у адрозьненьне ад «піратаў», мог сабе дазволіць купляць замежных зорак. «Піраты» рэдка дасягалі вяршыняў, і ў гэтым палягала яшчэ адна прычына іхнай папулярнасьці: прыемна падтрымліваць слабейшага, асабліва калі гэты слабейшы — такі абаяльны чарапушка. У піратаў быў свой міт, а ў буржуяў з мацнейшага гаманійскага клюбу — адно рэпутацыя. Менавіта так: міт і рэпута-
    цыя. Ня ведаю, як хто, а асабіста я прамяняў бы любую, нават самую бліскучую рэпутацыю на адзін дабротна змайстраваны міт пра сябе. Дый чым ёсьць гэтыя нататкі, як не няўмела ўзьведзеным будынкам уласнага міту?
    Незадоўга да ад’езду я набыў сабе файную куртку зь іхнай сымболікай, і цяпер, складваючы яе ў валізу, не адмовіў сабе ў задавальненьні яшчэ раз яе прымерыць. На маёй сьпіне паўколам была напісаная назва клюбу, пад якой заходзіўся ў рогаце, скрыжаваўшы на грудзёх рукі, усё той жа бесклапотны чэрап. 3 каго ён сьмяяўся’ Безумоўна, з фанаў іншых, не такіх культавых камандаў, а яшчэ, вядома ж, і з тых, хто траціў выходныя на тое, каб удосталь накрычацца на стадыёне ў ягоны, чэрапа, гонар. Сьпераду, над нагруднай кішэняй, куртка мела флібусьцьерскі герб меншых памераў, вакол якога абвіваліся ягонае футбольнае імя і дата ўтварэньня ліхое дружыны. Цёплая куртка з падкладкай, для якой цяпер было занадта рана, ды і ня стаў бы я надзяваць яе тут, у Гамоніі.
    Наступная раніца аказалася скамечанай і пустой. Было холадна як у турме. Мы зь Сімі прыехалі на вакзал за дзьве гадзіны да адпраўленьня майго цягніка на Бэрлін. Памятаю маркотнага Сімі ў маім паліто, яго вымучаную ўсьмешку, ён запісаў мой мэйл цудоўнай пазалочанай асадкай у сваім размаляваным драконамі нататніку, а я доўга шукаў, чым нашкрабаць ягоны, адкрыў валізу, адкуль адразу ж ува ўсе бакі палезьлі рэчы, рэчы, рэчы, я плюнуў і стаў закрываць яе, і доўга ня мог справіцца з маланкай, мне на дапамогу прыйшоў
    Сімі, і мы сядзелі зь ім на кукішках сярод шматлюднай плятформы і па чарзе кракталі, запіхваючы гэтыя кішкі назад у іхнае пуза; урэшце я ўзяў пяро Сімі і запісаў ягоную адрэсу на пустым цыгарэтным пачку, ненавідзячы сябе за добра знаёмую мне гнюсную ўпэўненасьць, што, як заўжды, выкіну гэты пачак на бэрлінскім вакзале у найбліжэйшую сьметніцу. Мой страўнік тужліва енчыў, да горла падступала млосьць. У Бэрліне я меў некалькі гадзін вольнага часу паміж цягнікамі і плянаваў там паабедаць. Упершыню нам зь Сімі не было пра што гаварыць, мы выпілі кавы і потым сядзелі моўчкі, зрэдку, па чарзе пацягваючы шнапс з маёй біклажкі. Калі стрэлка на гадзіньніку нарэшце ўпёрлася ў тупіковую лічбу (да цягніка была яшчэ гадзіна), я ўжо адчуваў глухую непрыязнасьць да свайго сябра. Ён, відаць, адчуваў гэта і ня вельмі імкнуўся нешта зьмяніць. Стрэлка, стрэлка, стрэлка. Калі цягнік выпаўз з тунэля, Сімі раптам нахіліўся перада мной і пачаў расшнуроўваць мой чаравік. У поўнай разгубленасьці я назіраў за кучаравай галавой Сімі, потым пачаў нерашуча адштурхоўваць яго, але ён як у зямлю ўрос. Звыклыя да ўсяго гаманійцы абыякава назіралі за гэтым гэпенінгам. Сімі дастаў з майго чаравіка матузкі, потым разьвязаў свае, і некалькімі рухамі па-майстэрску памяняў іх месцамі. Мы абняліся, у мяне было такое адчуваньне, што я сьціскаю ў абдымках школьніка. Калі дзьверы вагона зачыніліся, у маёй галаве нешта шчоўкнула, і навакольныя гукі загучалі на поўную моц. Зьдзіўлена я закруціў шыяй, разумеючы, што пакідаю ў Гамоніі нешта, што ня змог, або не хацеў пачуць.
    * * *
    Цягнік ішоў на паўночны захад. Гэта даволі цяжка, рухацца ў кірунку паўночнага захаду, знаходзячыся ў цягніку, які едзе на паўднёвы ўсход. Але да вагонарэстарацыі я ўсё ж дабраўся — замовіў сабе піва і, каб адагнаць непатрэбную сэнтымэнтальнасьць, непазьбежную пры такіх разьвітаньнях, стаў думаць пра бібліятэку.
    Цікава: што б ні здаралася ў маім жыцьці, я ніколі не забываў пра бібліятэкі. Спадзяюся, калісьці, калі ўсе мае грахі і дасягненьні будуць заносіцца ў адмысловы рэестар, гэтая прага бібліятэк і гэтая любоў да кніг абавязкова будуць улічаныя. Ня ведаю толькі, у якой графе.
    Бібліятэка, па сутнасьці, таксама ёсьць вялікім тупіком — месцам, дзе выраўноўваюцца магчымасьці і вартасьці кніг. Бібліятэка — скрайні пункт, куды кніга можа трапіць на працягу свайго існаваньня. Далей ёй проста няма куды ісьці. Нават вогнішчы, куды кнігі раз-пораз кідаюць, зусім ня ёсьць іх канцавым прыпынкам — хутчэй наадварот, вогнішчы падаўжаюць жыцьцё кніг, даюць ім славу; нават ня так: вогнішчы даюць кнігам новае жыцьцё, амаль бесьсьмяротнасьць. Вогнішчы — той панядзелак, які, у адрозьненьне ад нашых панядзелкаў, спраўджвае ўсе чаканьні. Самы вялікі крытэр прызнаньня аўтара — вогнішча для ягоных кніг. Тыя, хто спальвае кнігі, гэтага не разумеюць і працягваюць гуляць у свой панылы сымбалізм, як дзеці радуючыся запалкам.
    У гаманійскай бібліятэцы я бачыў, як стаяць на адной паліцы найвялікшыя шэдэўры, што дзякуючы аг-
    ню набылі бесьсьмяротнасьць, і побач, дакранаючыся да шэдэўраў сьпінамі — кніжкі кшталту сачыненьняў аднаго гандляра ікрой, які, пераехаўшы калісьці ў Гамонію па пятым пункце, вырашыў раптам, што ён пісьменьнік. У яго было досыць вольнага часу, і таму цяпер тры ягоныя кніжкі стаяць у бібліятэцы, побач з Борхесам. На тытульным аркушы ён, Валодзя Бляхін, акуратна напісаў: «Всем монм чнтателям, сегодняшннм н завтрашннм, с пожеланнем счастья н добра в новом году». I дату паставіў, добры моладзец. Я, памятаю, панюхаў гэтыя кніжкі (дзьве аповесьці і paMan) — старонкі сапраўды пахлі рыбінай ікрой, ня ведаю, праўда, чырвонай або чорнай.
    Я — перакладчык, і таксама бяру ўдзел у напаўненьні бібліятэк кнігамі. Праца ў нікуды, у тупік. Праца, якая вымушае ні на хвілю не забывацца на існаваньне Энтузіяста (вы разумееце, што я маю на ўвазе). Толькі пісьменьнік можа зразумець, што такое літаратура. Дзякуючы гэтым сваім нататкам, якія я зрабіў, ідучы ўсьлед выключна за ўласнай памяцьцю (а яна, як ува ўсіх алькаголікаў, усё часьцей мяне падводзіць) і якія з гэтай прычыны сапраўднай літаратурай лічыцца ня могуць, я ўсё ж трохі наблізіўся да разуменьня таго, што гэта значыць: пісаць. Літаратура — гэта медны бык.
    У пятым стагодзьдзі да нашай эры адзін сыцылійскі тыран па імені Фаларыс загадаў майстру Пэрылу пабудаваць вялікага меднага быка. Бык быў патрэбны тырану для таго, каб спальваць у ім зажыва нялюбых яму падданых. Калі гэтыя людзі там гарэлі, яны, натуральна, крычалі, і Фаларыс зада-
    волена паціраў рукі: збоку сапраўды здавалася, што медны бык пранізьліва раве. Але першым тыран раенарадзіўся спаліць у медным быку Пэрыла — каб выпрабаваць змайстраванае ім прыстасаваньне.
    Ці ня ёсьць гэты медны бык увасабленьнем літаратуры, якая першым прымае ў сваё вогненнае сьмертаноснае чэрава аўтара, а затым ужо — усіх створаных ім пэрсанажаў, крыкі якіх ствараюць ілюзію праўдападабенства? I хто ў дадзеным выпадку Фаларыс — Аўтар усіх кніг, Дырэктар усіх бібліятэк сусьвету? I ці не рызыкуе перакладчык, які надта захапляецца тым тэкстам, над якім працуе, падыйсьці ў пэўны момант занадта блізка да распаленага меднага быка?
    Лісьлівы голас, які абвясьціў, што празь некалькі хвілінаў мы прыедзем у Бэрлін, вырваў мяне з маіх роздумаў. Празь некалькі месцаў перада мной пагойдвалася па-над сядзеньнямі галава Вільгельма Гаўфа. Малады чалавек гадоў дваццаці пяці сядзеў там і з жывым інтарэсам пазіраў у акно, якое паволі зануралася ў вакзальную цемру. Ён заўважыў мяне і на імгненьне азірнуўся; цяпер я бачьгў яго анфас, і гэта дакладна быў Гаўф, тыя самыя высокія валасы, той самы рамантычны лоб, той самы натхнёны твар (у дзевятнаццатым стагодзьдзі мець такі яшчэ не лічылася пошласьцю). Але вось ён падняўся, высокі старамодны каўнер аказаўся ўсяго толькі запраўленым пад чорную непрамакальную куртку шалікам, шырокія ваенныя штаны пакамечыліся ад дзьвюхгадзіннага сядзеньня. Ён падхапіў з багажнай паліцы заплечнік і
    трохі горбячыся рушыў да выхада. Цягнучы за сабой сваю валізу, я пабрыў за ім, наверх, да сонца ОйропаПляц.
    * * *
    У тую восень усе толькі пра гэта і гаварылі: адзін багаты рускі зьеў за вячэрай язык свайго госьця.
    Рускі меў дом за горадам, там усё і адбылося. Прыбіральшчыца, пачакаўшы да раніцы, паведаміла пра людажэрства прэсе, усьлед за журналістамі прыехала паліцыя. Аднак паліцэйскім давялося пакінуць вілу ні з чым: рускі памахаў у іх пад носам адпаведна заверанымі дакумэнтамі, згодна зь якімі ахвяра ня мела нічога супраць таго, каб яе язык зьмяніў анатамічнае падданства на гастранамічнае; у паперах было належным чынам абгаворана, у чый менавіта страўнік мусіць трапіць няшчасны ворган. Ахвяра сядзела ў садзе, гайдаючыся на крэсьле, і не магла схаваць задаволенай усьмешкі: на яе рахунак ужо была пераведзеная сума, якая дазваляла безьязыкаму ня толькі не адчуваць сябе інвалідам, але і лічыць інвалідамі ўсіх астатніх. Было відаць, што гэтаму чалавеку, ад якога нядаўна адкусілг кавалачак, падабаецца быць у цэнтры ўвагі — дражнячы фатографаў, ён раз-пораз трохі разяўляў рот; доктар, які рабіў яму абязбольныя ўколы, стаяў за ягонай сьпінай і бясстрасна ўсьміхаўся. Гурман, сымпатычны саракагадовы масквіч, спачатку нікому не адмаўляў у інтэрвію. «Чаму я зрабіў гэта? — перапытваў ён з моцным акцэнтам і потым задуменна пачэсваў грудзі. — Ня ведаю. Нудна неяк стала, лянгвайліш, фэрштэйн’».