Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Праявай паляпшэння гаспадарчага становішча сялян у другой палове XIX ст. стаў даволі імклівы дэмаграфічны рост у беларускай вёсцы. Паводле звесткак В. П. Панюціча, з 1858 па 1897 г. колькасць вясковых жыхароў у Беларусі вырасла болей чым у два разы і дасягнула 4962,5 тыс. чалавек126.
Інтэнсіўны дэмаграфічны рост у беларускай вёсцы працягваўся ў пачатку XX ст. У Гродзенскай губерні, напрыклад, паводле даных дзяржаўнага статыстычнага ўліку, колькасць вясковага насельніцтва ў 1913 г. складала 110,9 працэнта ў параўнанні з 1897 г., а ў Мінскай губерні за гэты перыяд яна павялічылася на 26,2 працэнта127.
■ Вясковы стараста з жонкай.
Мястэчка Любашоў Пінскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Фота І.А. Сербава
Набыць грошы, неабходныя для пакупкі прылад працы прамысловай вытворчасці, фабрычнага адзення і выплаты падаткаў, большасць сялян магла толькі шляхам наёмнай працы па-за межамі ўласнай гаспадаркі. Напрыклад, паводле даных на 1907 г., каля 75 працэнтаў сялян Гродзенскай губерні не маглі пражыць без дадатковых заробкаў128.
Пры паншчыне паляшук, як пісаў Ч. Пяткевіч, меў у сваім карыстанні столькі зямлі, колькі мог апрацаваць у вольны ад працы на памешчыка час, карыстаўся сенажацямі на балотах і дубровах, меў права пасвіць жывёлу без абмежавання яе колькасці на панскіх палях і лугах пасля сенакосу і жніва. Атрымліваў будаўнічы матэрыял на рамонт жылля і гаспадарчых пабудоў, драўніну на ацяпленне. Сялянам не забаранялася секчы маладыя парасткі ліпы (луццё) на лыка для пляцення лапцей, выдзёўбваць у панскіх соснах борці і ставіць іх на дрэвах сярод панскага лесу без усялякай даніны або грашовай аплаты. Грыбоў, ягад і арэхаў паляшук збіраў колькі хацеў, а за дастаўку іх у панскі двор сялянам залічвалі адпаведную колькасць дзён паншчыны129.
Пасля скасавання паншчыны палескія сяляне пры павелічэнні сям’і павінны былі шукаць арэнды дворскай зямлі на адработак, касіць сена на так званы «трацяк» (два вазы сена памешчыку, а трэці сабе), штогод дамаўляцца з землеўласнікам пра выпас жывёлы на яго выганах, іржышчах, скошаных лугах за адпрацоўку падчас жніва (пэўная колькасць дзён за адну жывёлу). Вельмі распаўсюджанымі былі грашовыя пазыкі і выдзяленне сялянам розных прадуктаў за адпрацоўку. Таму для сялян становішча мала палепшылася, бо цяжкую прыгонную залежнасць змяніў клопат пра пашу, касьбу і ацяпленне130. Паводле успамінаў А. Я. Багдановіча, у 1890— 1900-х гг. яму даводзілася сутыкацца зтакім фактам, як значнае змяншэнне колькасці жывёлы ўсялян у гэты час у параўнанні з 1850-і гг. А рост бясконных сялян — гэта была з’ява агульнавядомая131.
Шмат хто зарабляў грошы на гаспадарчыя патрэбы, наняўшыся да мясцовага памешчыка парабкам або на сезонныя работы. У лясістых раёнах сяляне займаліся рознымі дрэваапрацоўчымі і лесахімічнымі промысламі, вывазам лесу, у вёсках, размешчаных на суднаходных рэках, наймаліся на сплаў розных тавараў і г.д. Але мясцовы рынак працы не мог у дастатковай ступені забяспечыць патрэбу сялян у грашах.
Разам зтым будаўніцтва на тэрыторыі Беларусі Рыга-Арлоўскай, Маскоўска-Брэсцкай, Лібава-Роменскай, Палескай чыгунак, развіццё і добраўпарадкаванне сухапутных шляхоў зносін давалі сялянам магчымасць накіроўвацца на часовыя работы ўдаволі аддаленыя гарады і раёны. Сяляне з Віцебшчыны часта наймаліся на лета чорнарабочымі ў парты Рыгі і Санкт-Пецярбурга, з Магілёўшчыны пашыралася адыходніцтва на шахты Данбасу, з Гомельшчыны выязджалі на заробкі ў Кіеў і іншыя буйныя ўкраінскія гарады.
Сялянскі фонд надзельнай зямлі пасля рэформы 1861-1866 гг. ужо істотна не мяняўся. Паправіць сваё гаспадарчае становішча сяляне маглі толькі здапамогай купленай зямлі, а такую магчымасць мелі нямногія. Традыцыйны шлях падзелу бацькоўскіх зямельных надзелаў паміж нашчадкамі вёў да малазямелля. Таму ўканцы XIX — пачатку XX ст. варыянтамі выжывання для многіх сялян актыўнага ўзросту сталі адыходніцтва, заробкавая эміграцыя, пераход у статус наёмнага работніка (парабка), перасяленне ў горад ці ў іншыя рэгіёны імперыі, атрыманне адукацыі і набыццё новай прафесіі.
Разам з малазямеллем вялікую нязручнасць у сялянскім землекарыстанні ў Беларусі складала цераспалосіца, якая перашкаджала ўвядзенню перспектыўных метадаў гаспадарання. Вырашыць гэтую праблему спрабавала сталыпінская рэформа, якая прадугледжвала перавод сялян на надзел зямлі ў адным месцы.
У 1907-1915 гг. у пяці беларускіх губернях было створана 113,8 тыс. хутарскіх і водрубных гаспадарак. У Віцебскай губерні на хутары і адрубы выйшла 23,3 працэнта сялянскіх двароў, Магілёўскай — 12,3, Мінскай — 4,6, Гродзенскай — 5,8 працэнта132. Пераход на хутар патрабаваў ад сялян вялікіх сродкаў, звязаных з паслугамі каморнікаў і пераносам сядзібы на новае месца. Таму гэта было па сілах толькі заможным сялянам. Многія гаспадары, усведамляючы нязручнасць цераспалосіцы, усё ж не згаджаліся перасяляцца на хутар, бо баяліся, што замест сваіх апрацаваных і ўгноеных шнуроў ім патрапіць у надзел кепская зямля133.
Значная роля ў ажыццяўленні сталыпінскай рэформы належала сялянскаму пазямельнаму банку, які прадаваў сялянам у крэдыт землі памешчыкаў. Але ўБеларусі зямля каштавала дорага, паколькі многія памешчыкі добра прыстасаваліся да рыначных умоў і дваранская зямельная ўласнасць на Беларусі скарачалася больш павольна, чым у Цэнтральнай Расіі. Па гэтых прычынах выкарыстанне крэдытаў сялянскага пазямельнага банка было даволі рэдкай з’явай134.
Важнейшым мерапрыемствам палітыкі расійскага ўрада па рэалізацыі сталыпінскай рэформы стала перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір і іншыя ўсходнія рэгіёны імперыі. За 1907— 1914 гг. з пяці беларускіх губерняў у Сібір перасяліліся 335 366 чалавек, сярод якіх мігранты з Магілёўскай губерні складалі 48,8 працэнта, Віцебскай — 25,3, Мінскай — 18,5, Віленскай — 5,3, Гродзенскай — 4,1 працэнта135. Як паказваюць гэта даныя, у Сібір найбольш перасяляліся сяляне з усходніх губерняў — Магілёўскай і Віцебскай.
Сяляне Заходняй Беларусі лічылі за лепшае паехаць на заробкі ў Амерыку на два-тры гады, сабраць грошы і пасля вяртання прыкупіць зямлі. У далёкую і суровую Сібір яны перасяляліся толькі ў крайнім выпадку, калі зусім не было надзеі неяк уладкавацца ў сваёй мясцовасці136.
Такім чынам, па-ранейшаму пераважная большасць сялян у пачатку XX ст. традыцыйна трымалася за сваю гаспадарку і адлучалася з дому толькі на кароткачасовыя або сезонныя заробкі. Нягледзячы на ўсе намаганні сялян і распачатыя шырокія ўрадавыя меры, накіраваныя на вырашэнне праблемы сялянскага малазямелля, на Беларусі і наогул у Расійскай імперыі яна так і не была вырашана.
У 1880-1910 гг. рост прадукцыі расійскай прамысловасці перавышаў 9 працэнтаў у год. Па тэмпах росту прамысловай вытворчасці і прадукцыйнасці працы Расійская імперыя выйшла на першае месца ўсвеце, апярэдзіўшы Злучаныя Штаты Амерыкі. Яна ператварылася ў галоўнага экспарцёра найважнейшых сельскагаспадарчых прадуктаў, вырошчваючы на сваёй тэрыторыі больш як палову жыта, больш як чвэрць пшаніцы і аўса, каля чвэрці бульбы, 2/s ячменю сусветнай вытворчасці137.
Даволі значная частка агульнарасійскага экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі была выраблена на Беларусі, чаму садзейнічалі яе блізкае знаходжанне адносна заходнееўрапейскіх рынкаў збыту і добрыя шляхі
зносін. Згодна з афіцыйнымі данымі, у 1913 г. па насычанасці чыгуначнымі шляхамі на 1000 км2 Беларусь у 1,8 разоў перавышала сярэдні паказчык па еўрапейскай частцы Расіі138. Экспарт лёну з Беларусі складаў ’/ частку ад агульнарасійскага, шмат вывозілася збожжа і іншых прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці135.
Сярод губерняў Еўрапейскай Расіі Гродзенская губерня займала першае месца па ўраджайнасці жыта, Мінская — трэцяе, Віленская — пятае, Магілёўская — адзінаццатае140. Адбываўся рост капіталаў у створаных сялянамі таварыствах узаемнага крэдытавання, колькасць якіх у 1913 г. складала больш за дзве тысячы з сумай укладаў S3 млн рублёў141.
У гады рэформы паслядоўна павялічвалася колькасць заможных сялянскіх, хутарскіх і адрубных гаспадарак з прыватным валоданнем зямлі, якія ўсё больш выконвалі ролю вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі для рэалізацыі яе на рынку. Такія гаспадаркі не маглі існаваць і развівацца сіламі сваёй сям’і, а вялі вытворасць прадукцыі з удзелам наёмных рабочых, колькасць якіх у перыяды палявых работ значна ўзрастала.
На надзелах заможных сялян хуткімі тэмпамі пашыралася травасеянне і прымяняліся мінеральныя ўгнаенні, уводзіліся шматпольныя севазвароты, выкарыстоўваліся сельскагаспадарчыя машыны. Адначасова набіраў сілу працэс сацыяльнага расслаення сялян. Гаспадарка малазямельных вяскоўцаў усё больш выразна набывала статус парцылярнай: яна забяспечвала сем’і харчаваннем, але страціла здольнасць быць вытворцам таварнай прадукцыі.
Умацаванне заможнага сялянства, колькасны рост вясковага пралетарыяту, развіццё рыначных сувязей у галіне сельскай гаспадаркі былі яркім сведчаннем капіталістычнай эвалюцыі беларускай вёскі, але, нягледзячы на правядзенне шырокіх урадавых мер, зямельнае пытанне на Беларусі, як і наогул у Расійскай імперыі, так і не было вырашана.
1	Шчарбакоў С. А., Штыхаў Г. В. Формы феадальнай залежнасці і катэгорыі сялянскага насельніцтва // Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т.Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997. С. 36.
2	Повесть временных лет/ пер. Д. С. Лнхачева м Б. А. Романова; под ред. В. П. АдрнановойПеретц. М.; Л., 1950. Ч. 1.С. 237; Памятнмкн русского права. Вып. 1.: Памятнмкм права Кмевского государства.Х-ХІІ вв./ сост. A. А. Змммн. М., 1952. С. 117,179.
5	Там же. Ч. I. С. 20-21, 31,43,47.
4	ПСРЛ.Т. 2. Мпатьевская летопмсь. М., 1998. С. 71.
5	Шчарбакоў С. А., Штыхаў Г. В. Формы феадальнай залежнасці і катэгорыі сялянскага насельніцтва.С. 42.
6	Кухаренко Ю. В. Средневековые памятннкн Полесья. М.,1961. С. 22-26.
7	Шчарбакоў С. А., Штыхаў Г. В. Формы феадальнай залежнасці і катэгорыі сялянскага насельніцтва. С. 38.
8	Тамсама. С. 39-40.
9	Зммнн A. А. Холопы на Русм (с древнейшнх времен до конца XV в.). М., 1973. С. 76.
10	Довнар-Запольскмй М. В. Очеркн по органнзацнн западно-русского крестьянства в XVI в.Кнев, 1905. С. 142.