Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Да сярэдзіны XVI ст. цяжка выявіць адрозненні ў землеўладанні і землекарыстанні дзяржаўных, прыватнаўласніцкіх і царкоўных сялян Беларусі, бо яны былі нязначнымі22. Больш істотнымі, на думку даследчыкаў, былі адрозненні паміж Усходняй Беларуссю і яе цэнтральнай і заходняй часткамі. Гаспадарскія (вялікакняжацкія) землі ў XVI ст. займалі амаль палову тэрыторыі дзяржавы, бо да 1560-1570-х гг. не існавала падзелу зямель на ўласнадзяржаўныя і вялікакняжацкія. Калі ў Заходняй Беларусі вялікакняжацкія землі перамяжоўваліся з прыватнаўласніцкімі, то на ўсходзе краіны ў пачатку XVI ст. уся зямля была вялікакняжацкай23. Дамен Вялікага князя Літоўскага, у які ўваходзілі асабіста вялікакняжацкія і дзяржаўныя землі, у сярэдзіне XVI ст. займаў амаль палову тэрыторыі княства24. Памер велікакняжацкага дамена пастаянна змяншаўся з прычыны продажу часткі зямель на пакрыццё як дзяржаўных, так і асабістых патрэб вялікага князя і яго двара, раздачы іх за службу феадалам, падараванняў цэрквам, манастырам і інш.25 Адбывалася паступовае пераразмеркаванне дзяржаўнай зямельнай уласнасці на карысць феадалаў. У XVI ст. прыватнае землеўладанне складала каля 65 працэнтаў усёй зямельнай уласнасці Вялікага Княства Літоўскага, дзяржаўнае — 30, царкоўнае — 5 працэнтаў26.
Напрыканцы XVI ст. масавыя падараванні зямель ва ўласнасць феадалам спыніліся. У сувязі з падзелам казны ў 1590 г. на дзяржаўную і каралеўскую адпаведна на дзве часткі быў падзелены і дамен вялікага князя. Адна частка маёнткаў была пакінута за дзяржаўнай казной, а іншыя маёнткі, так званыя «сталовыя», якія пазней сталі называцца «эканоміямі», павінны былі сваімі даходамі забяспечваць патрэбы вялікакняжацкага двара. Пры гэтым маёмасць ітых ідругіх маёнткаў захоўвалася за дзяржавай27.
Маёнткі ў распараджэнні дзяржаўнай казны не мелі адзінай назвы. Яны называліся «староствамі», «дзяржавамі», «каралеўшчынамі»28.
Па старадаўняй традыцыі пры вымярэнні плошчы ворнай зямлі ўВялікім Княстве Літоўскім карысталіся аб’ёмам збожжа («бочкай сяўбы»29; неабходнага для засеву ўчастка30 («на шесть бочекь севбы заоратн», 1540 г.)31, «... ямь вжо ему на поль четвертн бочкм зораль н еіцо дей хочу ему полторы бочкн зоратн...», 1540 г.32), а плошча сенажацяў вызначалася па колькасці вазоў накошанага сена.
Паводле падлікаў гісторыкаў, адной бочкай збожжа можна было засеяць прыблізна адзін морг ворыва, ці 0,71 га, а дзялянка сенажаці, з якой можна было накасіць адзін воз сена, складала прыблізна 0,5 га33.
Шматлікія дакументы сведчаць, што ў XVI ст. сяляне лічылі сябе фактычнымі ўладальнікамі зямлі, якую яны апрацоўвалі.У «Наказе старостам і дзяржаўцам», прынятым у першай палове XVI ст., гаворыцца, што на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага сяляне глядзяць на сваю зямлю як на спадчынную («дзедзічную») і лічаць яе сваёй уласнасцю («айчызнасцю»)34.
Аб замацаванні за селянінам пэўнага зямельнага надзелу сведчаць і інвентарныя вопісы феадальных маёнткаў, дзе канстатаваліся надзелы ўсіх сялянскіх сем’яў. Супастаўленне інвентароў аднаго і таго ж уладання за розныя гады дазволіла гісторыкам сцвярджаць, што наследаванне сялянамі надзелу і гаспадаркі ў XVI—XVIII стст. было на Беларусі правілам35. Звычайна зямельным надзелам, выдзеленым феадалам, селянін карыстаўся і распараджаўся згодна са звычаёвым правам, калі сваімі дзеяннямі не наносіў шкоды землеўладальніку36. Такім чынам, сутнасць зямельных здзелак сялян заключалася ў тым, што яны перадавалі ў спадчыну толькі права валодання і карыстання зямлёю, а не права ўласнасці, якога не мелі37. Аднак да сярэдзіны XVI ст. здзелкі аб заставе-закупе зямлі былі звычайным спосабам пераразмеркавання зямлі ў сялянскім асяроддзі. А дзяржаўныя сяляне не толькі «застаўлялі зямлю» дзяржаўным сялянам, прадстаўнікам прывілеяванага саслоўя і іх падданым, але і куплялі яе ў іх38.
Попыт на збожжа на замежным рынку і цяжкі фінансавы стан дзяржавы ў першыя дзесяцігоддзі XVI ст. патрабавалі правядзення шырокіх аграрных пераўтварэнняў з мэтамі дакладнага ўліку зямель і вызначэння іх якасці, упарадкавання і ўніфікацыі сялянскіх павіннасцей, далейшага замацавання сялян за зямлёй, пашырэння фальварачнай гаспадаркі, што ў выніку павінна было прывесці да значнага росту прыбыткаў казны і землеўладальнікаў. Найбольш простым шляхам павелічэння вытворчасці таварнага збожжа для феадалаў было павелічэнне памераў панскага ворыва шляхам рэарганізацыі сістэмы землекарыстання і абкладання сялянства павіннасцямі ў суадносінах з памерамі надзелаў і якасцю зямлі.
На перабудову сельскай гаспадаркі Вялікага Княства Літоўскага, якая ўключала рэформу панскай гаспадаркі, рэарганізацыю сістэмы землекарыстання і абкладання сялянства павіннасцямі прапарцыянальна велічыні і якасці зямельнага надзелу, быў накіраваны комплекс тэхнічных, эканамічных і сацыяльных мерапрыемстваў сярэдзіны XVI ст. — валочная рэформа вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста.
У каралеўскіх уладаннях парадак правядзення ўліку зямлі вызначаўся асобай інструкцыяй ад 1 красавіка 1557 г. пад назвай «Устава на волокн господаря его мнлостм у во всемь велнкомь князстве Лнтовскомь»39. Асноўнымі мерапрыемствамі рэформы былі вымярэнне зямлі валокамі і стварэнне ў прыдатных для гэтага мясцовасцях фальваркаў40.
Разам з поўным вымярэннем ворнай сялянскай зямлі на валокі праводзілася ўвядзенне іх як асноўнай адзінкі падаткаабкладання. Пры гэтым вымяраліся ўсе сялянскія землі, у тым ліку купленыя ці набытыя ўякасці залогу, на якія страчвалася права ўласнасці41. Валока складала плошчуў 21,36 га і змяшчала 30 моргаў, або 19,4 дзесяціны.
Найважнейшай задачай рэформы з’яўляліся таксама поўная рэарганізацыя архаічнай сістэмы землекарыстання сялян і падзел сельскага насельніцтва каралеўскіх уладанняў на тры катэгорыі: «службовыя людзі», «цяглыя» і «асадныя» сяляне. Пры гэтым прадугледжвалася абкладанне іх павіннасцямі прапарцыянальна велічыні ворнага зямельнага надзела і якасці зямлі. У залежнасці ад якасці вымераная зямля падзялялася на чатыры катэгорыі: «добрую», «сярэднюю», «кепскую» і «вельмі кепскую».
Службовымі людзьмі былі путныя баяры, сяляне-слугі, бортнікі, стральцы, асочнікі, вясковыя войты, рамеснікі. Путныя баяры выконвалі падводную павіннасць, а некаторыя жылі пры панскіх дварах і развозілі пісьмы, грошы, пасылкі. Яны атрымлівалі бясплатна па дзве валокі зямлі,
а частка рамеснікаў і слуг — па адной — пры гэтым ім трэба было працягваць выконваць свае службовыя абавязкі.
Для цяглых сялян асноўнай формай зямельнай рэнты была ўстаноўлена паншчына ў фальварку «сь сохою, сь серпом, сь косою, сь топоромь» і іншая «тягль» па два дні ўтыдзень з валокі зямлі, акрамя трох тыдняў рэлігійных зімовых і веснавых свят, калі на паншчыну не хадзілі, але за гэта адбывалі чатыры талокі летам.
«Устава» вызначала расклад работы на паншчыне: «А становмться кт> работе подданнымть якь слонце всходнть, а сойтм зт> работы якь слонцу заходнтм. А отпочмвку тымь, што сь быдломь робять, передь обедомь годмна, вь полудню годмна, надь вечеромь годнна; а которые пешо робять, тымь отпочмвку вь тыеж'ь часы, одно по полгодмны маеть бытн...»42.
«Устава на волокі» вызначала і пакаранні сялян за нявыхад на працу: «... н который человек’ь не выйдеть на работу, мно за первый день огурного заплатйть грошь, а за другмй день барана; а колн н вь третмй разь огурмтся або за пьянствомть не выйдеть, нно бнчомь на лавце скаратн, а днм повмнные велетм зарабмтм... а не откупатмся оть работы нмкому»43.
Акрамя адбывання паншчыны, цяглыя сяляне плацілі «цыншу зть волокм кгрунту добьрого — 21 гр [ошь], зь середнего — 12 грошей, сь подлого — 8 грошей, a 3i> вельмн подлого, песьковатого альбо блотлнвого — 6 грошей» (1557 г.)44. Адрозненні ўякасці глебы нівеліраваліся ўнадзелах цяглых (паншчынных) сялян не прырэзкамі зямлі да вымеранай валокі, а дыферэнцыяцыяй пазямельнай рэнты.
Асадныя (асаднікі, чыншовыя) сяляне былі ў землеўладальнікаў на аброку, і галоўнай іх павіннасцю замест паншчыны лічылася «осада» — грашовая плата, якая складала за карыстанне адной валокай зямлі 30 грошаў незалежна ад яе якасці. Акрамя таго, чыншоваму селяніну трэба было адбыць у феадала 12 талок або заплаціць за іх 12 грошаў і 10 грошаў за «гвалты».
3 цяглых і асадных валок сяляне павінны былі даваць яшчэ на карысць землеўласніка подаці натурай (дзякла) аўсом, сенам, гусямі, курамі, яйкамі, а таксама «невадоўшчыну» (на невады) — па 2 грошы і стацыю (збор на выпадак праезду князя, біскупа, паслоў і розных ганцоў) — па 2,5 гроша.
Згодна з «Уставай на валокі», у каралеўскіх уладаннях на кожную валоку фальваркавага ворыва патрабавалася мець не менш як сем валок у карыстанні сялян — гэта значыць, сяляне, якія мелі ў карыстанні сем валок зямлі, павінны былі апрацоўваць валоку зямлі ў фальварку.
Адначасова з увядзеннем валокі як адзінкі пазямельнай меры і павіннага абкладання сялян ставілася мэта пашырэння фальваркаў, пад якія адводзіліся лепшыя па якасці і размяшчэнні землі. Пры гэтым усе вясковыя надзелы зводзіліся ўадзін абруб, а затым у адпаведнасці з патрабаваннямі рэгулярнай трохпольнай сістэмы земляробства падзяляліся на тры роўныя палі. Кожнае поле ў сваю чаргу дзялілася на ўчасткі ўЮ моргаў. Так, у апісанні літоўскай валокі ў падскарбнічых кнігах за 1576-1586 гг. адзначана, што валока павінна змяшчаць у сабе 30 моргаў «на тры поля, у кожным полі па моргаў 10»45.
Валокай зямлі, падзеленай на тры часткі, якія знаходзіліся ў розных палях, магла карыстацца адна сялянская сям’я або некалькі. Цэлая валока не была абавязковым зямельным надзелам сям’і, а толькі вымераным участкам зямлі для вызначэння павіннасцей. Для феадала было
галоўным усе свае валокі размеркаваць паміж сялянамі, каб з іх яму паступалі ўстаноўленыя павіннасці. На агарод і сядзібу да валокі прыразалася яшчэ тры моргі, у склад якіх уваходзіла і сенажаць.
На сярэдняе поле ссялялі сялян у вёску. Зводзячы сялян у вёскі, урад ствараў новы адміністрацыйны падзел: некалькі вёсак складалі войтаўства (300-400 валок зямлі), а некалькі войтаўстваў — воласць. У новых вёсках жыллёвыя пабудовы сялян размяшчаліся на адным баку вуліцы, а гаспадарчыя — на другім46, што на стагоддзі вызначыла планаванне вясковых пасяленняў Беларусі.