Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
A. К. Сержпутоўскі пісаў, што сукаватка была незаменнай прыладай на пясчаных падлесных землях, дзе праз мноства пнёў і драўнінных карэнняў нельга было працаваць ні плугам, ні нават сахой65. У сярэдзіне XX ст. сукаватка была выяўлена і апісана Л. А. Малчанавай у вёсцы Неглюбка Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці66. Многія старыя вясковыя жыхары ў той час ведалі яшчэ з аповедаў і ўспамінаў бацькоў аб яе выкарыстанні на лядах у канцы XIX і нават у пачатку XX ст.67
Другім відам разрыхляльных прылад ляднага земляробства быў смык. Яго рабілі з расколатых папалам або абчасаных з аднаго боку тонкіх яловых ствалоў даўжынёй 1—1,1 м, на другім баку якіх пакідалі сукі даўжынёй 40—60 см. У залежнасці ад таўшчыні 5—10 плашак або ствалоў клалі сукамі ўніз і прывязвалі да дзвюх папярочных планак дубовымі, бярозавымі або лазовымі віткамі. Два крайнія з бакоў ствалы рабілі даўжэйшымі за сярэднія на 1 — 1,5 м. Яны ўтваралі аглоблі (вобжы), за канцы якіх мацаваліся пастронкі. Яшчэ ў пачатку XX ст. смык бытаваў пры апрацоўцы ляда паўсюдна на Беларусі, за выключэннем паўднёвага Падняпроўя68.
Больш дасканалай прыладай для рыхлення глебы на стараворных землях з’яўлялася барана (барана, скарада). Паводле канструкцыі вылучаюць плеценую барану (скарада) і брусковую (барана) сталярнай работы69.
Пры дапамозе бараны сяляне раздрабнялі, разрыхлялі і выраўноўвалі ўзаранае поле, вынішчалі пустазелле, засыпалі зямлёй насенне збожжавых культур, разбуралі глебавую корку, якая ўтваралася на пасевах пасля
■ Прылады працы сялян Віцебскай губерні. Канец XIX пачатак XX ст.
■ Фабрычная барана-зігзаг.
Пачатак XX ст.
■ Фабрычная спружынная барана.
Пачатак XX ст.
дажджу. Са старажытнасці і амаль да канца XIX ст. найбольш пашыранай на тэрыторыі Беларусі была дугападобная «плеценая» барана ў 16—25 зубоў, форму якой надаваў гнуты дубовы аблук (самалук, самайлук, каблук). У аблуку знаходзілася рашотка, зробленая з 4-5 радоў папярочных і столькіх жа радоў падоўжаных арэхавых або лазовых прутоў, па тры пруты ў кожным радзе. На перакрыжаваннях пруты замацоўвалі бярозавымі, лазовымі, чаромхавымі віткамі (грывенькамі, кольцамі), паміжякіхубівалі завостраныя дубовыя (часам кляновыя або грабавыя) зубы (кляцы)70. На аблук бараны спераду замацоўвалі кальцо, звітае з тонкіх пруткоў, і за яго чаплялі ворчык. У час баранавання кальцо перамяшчалася ў адзін з вуглоў бараны, дзякуючы чаму яна ішла наўкос і зубы пакідалі на зямлі не 4-5 слядоў (па колькасці зубоў у адным радзе), а амаль удвая болей. Плеценая барана была адносна лёгкай, таму для болып глыбокага рыхлення глебы зверху на яе клалі цяжар (камяні, кавалак дзёрну і т. п.). Паступова плеценыя бароны пачалі замяняцца рамнымі папярочна-брусковымі.
Найбольш ранняя рамная барана сталярскай работы мела па баках драўляныя аглоблі, за якія прывязвалі пастронкі для коннай хамутова-пастронкавай запрэжкі, а ўпоперак — паліцы71. Рабілі такія бароны звычайна з бярозавых брускоў. У папярочных брусках (паліцах) свідравалі дзіркі, у якія забівалі круглага сячэння вострыя зубы (кляцы). Зубы размяшчаліся так, каб кожны з іх рабіў свой след на раллі. Звычайна ў вобжы ўбівалі па адным зубе, а ў папярочных брусках колькасць зубоў чаргавалася: у адным брусе рабілі парную колькасць зубоў, у другім — няпарную (напрыклад, у першым — 4, у другім — 5, у трэцім — 4, у чацвёртым — 572).
Больш позні тып брусковай бараны — цяжкая рашотка з масіўных брускоў без вобжаў, у якую набівалі драўляныя зубы. Форма рашоткі і колькасць зубоўу баране вагаліся ў залежнасці ад рэгіёна і мясцовай вытворчай традыцыі73. Па канструкцыі бароны падзяляліся на падоўжанабрусковыя і папярочна-брусковыя.
3	сярэдзіны XIX ст. заможныя сяляне пачалі купляць бароны з жалезнымі зубамі. Часцей за ўсё яны былі саматужнай работы мясцовых майстроў, а жалезныя зубы (кляцы) выкоўвалі і забівалі ў раму мясцовыя кавалі. Болыпасць барон уяўляла сабой рашотку з трыма — пяццю падоўжанымі і папярочнымі планкамі. Спераду бараны звычайна быў замацаваны жалезны прут з надзетым рухомым кручком, які чаплялі за ворчык, або гэты кручок стацыянарна замацоўвалі ўправым пярэднім куце бараны. Пры рабоце кручок змяшчаўся ўправа і барана ішла наўкос, захопліваючы зубамі большую плошчу раллі. У пачатку XX ст. баронамі
з жалезнымі кляцамі сяляне карысталіся ўжо па ўсёй Беларусі74. Як успамінаў М. М.Улашчык, такая барана, як і старадаўняя плеценая, звычайна мела пяць падоўжаных, пяць папярочных планак і 25 жалезных зубоў. Але яна была значна большая і цяжэйшая, захоплівала шырэйшую паласу ворыва, ішла глыбей, нашмат лепей разбівала камякі зямлі і вычышчала палетак ад пырніку і іншага пустазелля75.
3	другой паловы XIX ст. на Беларусі атрымаў пашырэнне драпач — разрыхляльная прылада, падобная на рамную барану трохкутнай або чатырохкутнай формы, але завостраныя жалезныя зубы яго былі ўнізе раскляпаны і загнуты ўперад, як лапкі. Яго перавага перад бараной была ў тым, што ён лепш разрыхляў і ачышчаў моцна засмечаныя пустазеллем палі.
У пачатку XX ст. найбольш заможныя сяляне сталі набываць фабрычныя, цалкам жалезныя бароны, а таксама іх удасканаленыя варыянты — бароны «зігзаг» і спружынныя. Апошнія выкарыстоўваліся для апрацоўкі завалуненых глеб і мелі прыстасаванне для рэгуліроўкі глыбіні рыхлення.
У 1911 г. вырабам сельскагаспадарчых машын і прылад працы ў Расійскай імперыі было занята 820 прадпрыемстваў, сярод якіх 665 былі размешчаны ў Еўрапейскай Расіі, a 110 — у губернях Царства Польскага76.
1	Ісаенка У Ф., Каробушкіна Т. М. Земляробства//Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1993. С. 275.
2	Артеменко Н. Н. Племена Верхнего п Среднего Поднепровья в эпоху бронзы. М., 1966.
С. 119-120.
3	Советов A. В. 0 смстемах земледелня: нзбр. соч. М., 1950. С. 239-250.
4Там же. С. 249.
5	Крохолев Ф. С. 0 снстемах земледелмя: нст. очерк. М., 1960. С. 137.
‘Загарульскі Э. М. Заходняя Русь IX—XIII стст. Мінск, 1972. С. 135.
7Тамсама. С. 137.
8	Советов A. В. 0 смстемах земледелмя. С. 317-319.
’	Снстемы земледелня /А. Ф. Сафонов.А. М. Гатаулмн, 14. Г. Платонов [м др.];
под ред.А. Ф. Сафонова. М., 2009. С. 73.
10	Струммлпн С. Г. К мсторкн земледельческого труда в Россмм // Вопросы экономмкн. 1949. № 2. С.46.
11	Довженок В. 14. К псторнм земледелмя у восточных славян в I тысячелетам н.э. в эпоху Кневской Русм // Матермалы по чсторнм земледелмя СССР. М., 1952.Т. 1. С. 157-158.
12	Загарульскі Э. М. Заходняя Русь IX-XI11 стст. С. 135.
15	Советов A. В. 0 спстемах земледелмя. С. 243.
14	Голубеў В. Гаспадарча-этнаграфічнае апісанне Ашмянскага павета 1839 г.// Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны I Ашмянскі рэгіён: зб. навук. арт./ Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: A. А. Скеп’ян.А. Б. Доўнар; рэдкал.: A. А. Каваленя [I інш.]. Мінск, 2015. С. 269.
15	Крохолев Ф. С. 0 смстемах земледелмя. С. 77.
16	Зеленскмй 14. Матермалы для географнн м статпстнкн Россмм.собранные офмцерамм Генерального штаба. Ммнская губерння. Ч. 2. СПб., 1864. С. 9. (Далее: Зеленскмй 14. Мннская губернмя.)
17	Бобровскмй П. Матермалы для географмч п статастакм Росснн.собранные офмцерамм Генерального штаба. Гродненская губернмя. Ч. 2. СПб., 1863. С. 21. (Далее: Бобровскнй П. Гродненская губерння.)
18	Зеленскнй 14. Ммнская губернмя. С. 8.
19	Бобровскмй П. Гродненская губерння. C.21.
20	Зеленскмй 14. Ммнская губернмя. С. 8.
21	Цебрмков М. Матермалы для географмн м статмстакм Россмм, собранные офмцерамн Генерального штаба. Смоленская губернмя. Ч. 2. СПб., 1862. С. 172. (Далее: Цебрмков М. Смоленская губернмя.)
22	Дембовецкнй A. С. Опытопмсанмя Могмлевской губерннн в мстормческом.фмзмкогеографмческом, этнографчческом, промышленном,сельскохозяйственном,лесном,учебном, меднцмнском н статмстмческом отношеннях. Могнлев, 1884. Кн. 2. С. 817.
23	Бобровскмй П. Гродненская губерння. С. 30; Зеленскмй Н. Мннская губернмя. С. 8.
24	Дембовецкмй A. С. Опытопйсання Могмлевской губернмн... С. 812-813.
25	Тнтов В. С. Земледелме // Белорусы. М., 1998. С. 145.
26	Кузышмн Е. Е.,Мандыбура М. Д., Молчанова Л. А. Земледелйе//Полесье. Матернальная культура. Кмев, 1988. С. 111.
27	Советов A. В. 0 сйстемах земледелмя. С. 270-271.
28	Бобровскмй П. Гродненская губернмя. С. 32.
29	Дембовецкйй А.С. Опыт опмсанмя Могмлевской губерннм... С. 818.
3°Тамже. С. 819-820.
31	Там же. С. 819.
32	Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў/ рэд. В. К.Бандарчык. Мінск, 1974. С. 13.
33	Краснов Ю. A. К проблеме эволюцмм рала (об одном шнроко распространенном заблужденнн)//Древнме славяне м кх соседм. М.. 1970. С. 140.
34	Загарульскі Э. М.Усходнеславянскія плямёны і іх гаспадарка // Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т.Т. 1: Гісторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997. С. 24.
35	Тамсама. С. 23.
36	Кухаренко Ю. В. Средневековые памятнпкм Полесья. М., 1961. С. 8-24 (табл.9, рнс. 15-17).
37	Загарульскі Э. М.Усходнеславянскія плямёны і іх гаспадарка. С. 24.
38	Коробушкнна Т. Н. Земледелме на террмтормм Белорусспм в Х-ХІІІ вв. Мннск, 1979. С. 21.
39	Краснов Ю. A. К проблеме эволюцмм рала... С. 137.
40	Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 27.
41	АСД.Т.І.С.182.
42	АВАК.Т. II. С. 260.
43	Цітоў В. С. Саха // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 449.
44	Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 20. Карта № 1.
45	Тамсама. С. 18.
46	Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. Ф. 6. Воп. 6. Спр. 37. Арк. 26-28.
47	Тамсама. Спр. 5. Арк. 4-5; Машынскі К.Усходняе Палессе. Мінск, 2014. С. 89.
48	Цітоў В. С. Саха. С. 448-449.
49	Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. Ф. 6. Воп. 6. Спр. 37. Арк. 26-28.
50	Цітоў В. С. Саха. С. 449.
51	Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. Ф. 6. Воп. 6. Спр. 5. Арк. 5.
52	Цітоў В. С. Саха. С. 449.
53	Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 19-20.
54	Анохмна Л. А., Шмелева М. Н. Кулыура п быт колхозннков Калмнмнской областа. М., 1964. Цыт. па кн.: Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 20.
55	Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 20.
56	Л. 3.0 сохе м сошной палпце// Земледельческая газета. 1886. № 2.11 января. С. 29-30.
57	Довнар-Запольскнй М. В. Народное хозяйство Белоруссмм (1861-1914 гг.). Ммнск, 1926.