Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Асаблівасцю рабочай часткі палескай сахі было тое, што сашнікі і адвальныя дошкі (паліцы) былі рознай формы і памеру. Левы сашнік, падобны да пяра, быў даўжэйшы і шырэйшы за правы і называўся «вярхняк»,
■	Сялянская сям’я на сваім двары. Злева, каля сцяны хлява, прыслоненыя плеценая барана і палеская саха. Вёска Жыцін Бабруйскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
■	Саха віцебскага тыпу з перакладной паліцай. Вёска Сакаловічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. Фота М. Я. Грынблата
■	Саха віцебскага тыпуз перакладной паліцай. Вёска Окана Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
Малюнак С.Ц.Гунько
«вярхоўны», «апірач». Правы сашнік быў вузейшым і называўся «ральнік», «раляны», «спадняк»47. Пры гэтым правы сашнік ставіўся гарызантальна ў адносінах да зямлі, а левы — пад тупым вуглом да правага.
Пад сашнікі падбівалі паліцы — выгнутыя дошчачкі для адвалу зямлі. Левая паліца (закрой) была больш кароткая і шырэйшая за правую. Як і сашнік, яна стаяла пад вуглом да правай паліцы (раляны, прыполак), размешчанай гарызантальна. Дзякуючы такой пастаноўцы плахі, сашнікоў і паліц левы перавы сашнік сахі падразаў пласт зямлі збоку, а правы ўздымаў яго знізу, адвальваючы пры дапамозе паліц зямлю на правы бок48. Каб было зручней кіраваць сахой у час ворыва, яе левая ручка злучалася з рагачом прутом (мыліцай, муліцай).
Для рэгуліроўкі глыбіні ворыва ў канцы рагача рабілі тры адтуліны, у адну з якіх забівалі калок, а да яго прымацоўвалі парнае ярмо для валоў. Калі калок забівалі ў першую адтуліну ад валоў, то саха ішла вышэй і арала мяльчэй; калі ж яго забівалі ў бліжэйшую адтуліну да расошнай дошкі, то саха арала глыбей50.
На Панямонні поруч з палескай сахой сялянамі выкарыстоўвалася болып лёгкая, прыстасаваная для аднаконнай або аднаваловай запрэжкі. Яна мела аднолькавыя па форме сашнікі і дзве паліцы. Замест дышля-рагача ў ёй рабілі кароткі градыль, да якога прымацоўвалі ворчык і аглоблі для аднаваловай або аднаконнай запрэжкі51.
На тэрыторыі Падзвіння быў распаўсюджаны аднапаліцавы тып сахі, якую прынята называць «віцебскай» або «перакладной». Галоўная частка корпуса сахі — расоха — тут называлася «лямешніцай», «лапатай», «плахай», «дзеравам». Гэта была выгнутая бярозавая дошка даўжынёй
■	Саха магілёўскага тыпуз нерухомай паліцай.Вёска Гірэйшы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Малюнак С. Ц. Гунько
■ Адназубая сошка для абворвання бульбы. Брэстчына.Фота 1955 г.
у 1 — 1,1 м зраздваеннем унізе. Верхняя частка плахі заціскалася паміж двух папярочных брускоў, адзін з якіх быў даўжэйшым, і яго канцы ўтваралі ручкі сахі. 3 абодвух бакоў плахі да брускоў мацаваліся аглоблі (вобжы). На раздвоены ніжні канец плахі насаджвалі аднолькавыя па форме гарызантальна пастаўленыя жалезныя сашнікі.
Знізу, каля нарогаў, у пласе рабілі канаўку, у якую закладвалі невялікі калок (карац, падсошнік). За канцы карца чаплялі вяровачныя або скураныя падвоі (зямлянкі, іцьвіны, струны) і імі накрыж прымацоўвалі плаху да аглобляў пад вуглом у 40—50°.
Віцебская саха мела лапатападобную жалезную паліцу (пярэкладка, перакладка, закрой) велічынёй «у паўтары далоні»52 — прыстасаваннем для адвальвання і пераварочвання падрэзанай сашнікамі зямлі ў выглядзе завужанай уніз лапаткі. Зверху ў яе ўстаўлялася драўляная ручка, якая мацавалася ў месцы перакрыжавання зямлянак, а ўнізе адгіналіся два вушкі, з дапамогай якіх паліца трымалася на сашніку. Пры неабходнасці паліцу можна было перакладаць з аднаго сашніка на другі, таму саха называлася перакладной. Калі селянін араў шырокае поле, аб’язджаючы яго кругом, то паліцу не было патрэбы перакладаць на другі сашнік, а пры ўзворванні доўгага вузкага загона ў канцы паласы яе кожны раз даводзілася перакладаць, каб ідучы назад пракладваць новую баразну каля ўжо праведзенай. Пры гэтым конь запрагаўся ў пастронкі, якія мацаваліся да канцоў кароткіх аглобляў. Даўжынёй пастронкаў рэгулявалася глыбіня ворыва52.
■ Плугдраўлянызжалезнымлемехам
Мяжа распаўсюджання сахі віцебскага тыпу ахоплівала ўсю Віцебшчыну. Паўднёвая граніца яе бытавання праходзіла праз Паставы, Докшыцы, Халопенічы, Оршу53. Такога тыпу саха з перакладкай была вядома і на тэрыторыі рускіх абласцей — Пскоўскай, Вялікалукскай, Калінінскай54.
■	Селянін арэ поле драўляным плугам з жалезным лемяшом. Рагачоўскі павет Магілёўскай губерні. Пачатак XX ст.
На Падняпроўі (прыкладна ў межах сучаснай Магілёўскай вобласці) бытавала саха, падобная на віцебскую, але з паліцай, нерухома замацаванай на левым сашніку. Падобная саха была шырока распаўсюджана і на Смаленшчыне55.
У 1883 г. на старонках «Земляробчай газеты» была разгорнута дыскусія аб месцы сахі ў сельскай гаспадарцы. Многія з удзельнікаў дыскусіі ставілі саху вышэй за плуг па сваіх якасцях, некаторыя былі ўпэўнены, што больш выгадна толькі работа трохлямешнага плуга. Вялікая колькасць чытачоў газеты лічылі саху «альфай і амегай» сельскагаспадарчага інвентару, а плуг або пустой, або нават шкоднай выдумкай, прыладай вельмі дарагой і не здольнай акупіцца56.
Поруч з двухзубай сахой у другой палове XIX ст. на Беларусі атрымала шырокае распаўсюджанне і адназубая сошка, якая ў асноўным выкарыстоўвалася для абгонкі бульбы. Па сваёй будове яна блізкая да акучнікаў, якія з сярэдзіны XIX ст. паўсюдна ўжываліся ў памешчыцкіх гаспадарках у сувязі з масавым пашырэннем пасадак бульбы.
У канцы XIX — пачатку XX ст. беларускія сяляне сталі актыўна пераходзіць у апрацоўцы зямлі ад сахі да плуга, які ў памешчыцкіх маёнтках шырока выкарыстоўваўся ўжо з сярэдзіны XIX ст. На Беларусі пачалі ўзнікаць невялікія мясцовыя заводы па вырабе сельскагаспадарчых машын, якія выпускалі плугі і іншыя ўдасканаленыя прылады для земляробчай працы.У 1911 г. іх было 50, а ў 1913 г. — ужо 6357.
Высокая прадукцыйнасць новых прылад працы і пры гэтым значная эканомія фізічных сіл работніка абумовілі іх хуткае пашырэнне сярод сялян. Вядомы беларускі гісторык М. М. Улашчык пісаў, што аднаконным плугам можна было заараць за дзень прыкладна столькі, сколькі заворвалі і сахой, але ворыва плугам было больш якаснае і нашмат лягчэйшае. Ім маглі араць ужо хлопчыкі з 12-13 гадоў, а з двухконным плугам адзін чалавек выконваў такі аб’ём працы, як два аратыя з сахой58.
Замена грувасткай палескай сахі плугам абумовіла выцясненне канём пары валоў у якасці асноўнай цяглавай сілы. Значны ўплыў на гэты працэс аказаў таксама рост пасеваў збожжавых культур на сялянскіх надзелах і скарачэнне плошчы пашы59.
Першыя сялянскія плугі мелі жалезныя лемех (лямеш, нож) і адвал (паліца), а дышаль і ручкі ў іх былі драўляныя. Як на Беларусі, так і за яе межамі плугі былі падобнай канструкцыі. Жалезны лямеш, які рэзаў глебу, стаяў гарызантальна ўадносінах да паверхні зямлі, а жалезная паліца — пад вуглом да яго, складаючы з ім як бы адно цэлае. Лямеш з паліцай мацаваліся да чатырохграннага або круглага драўлянага дышля (стальніцы), які прыкручваўся металічным балтом звычайна да левай ручкі плуга. Пры ўзворванні цаліны або аблогі перад лемяшом да дышля часам мацаваўся металічны нож — разак. Глыбіня ворыва рэгулявалася «зазубнямі» на канцы дышля.
Цікава, што яшчэ ў 1880-х гг. у сялянскіх гаспадарках, размешчаных паблізу маёнтка «Шчорсы» графа Храптовіча Навагрудскага павета Мінскай губерні, плуг стаў хутка ўваходзіць ва ўсеагульнае ўжыванне, выцясняючы палескую саху, якая існавала там спрадвеку. Паводле слоў мясцовых жыхароў, узорам для іх паслужыў плуг, прывезены з Саксоніі
■ Аднаконны плуг, зроблены па ўзору
саксонскага. Навагрудскі павет
■	Фабрычны плуг з разаком для цаліны тыпу сухіні. Пачатак XX ст.
■	Фабрычны малы арліны плуг № 5. Пачатак XX ст.
■	Барана-сукаватка з тэрыторыі Беларусі
■	Барана-смык.
Пачатак XX ст.
ўпраўляючым маёнткам Шчорсы і падараваны аднаму селяніну. Гэта з’явілася пачаткам распаўсюджання плугоў сярод сялян, якія самі пачалі майстраваць іх па існуючаму ўзору. У 1885 г. ужо многія сяляне ўмелі рабіць усе драўляныя часткі плуга і злучаць іх з жалезнымі, якія навучыліся вырабляць мясцовыя кавалі. Плуг атрымліваўся надзейнай канструкцыі і пры гэтым танным. Ён каштаваў селяніну ад 7 да 12 рублёў у залежнасці ад таго, меў ён аднаколавую жалезную падстаўку або двухкалёсны перадок60.
У сярэдзіне 1890-х гг. апрацоўвалі зямлю плугам у Гродзенскай губерні ўжо 25 працэнтаў сялянскіх гаспадарак, у Мінскай — 21 працэнт, у Віцебскай — 19, у Магілёўскай — 17 працэнтаў61. Зразумела, што інтэнсіўнасць працэсу замены сох на плугі ў розных рэгіёнах Беларусі залежала ад многіх абставін і перш за ўсё ад заможнасці селяніна і блізкасці да горада, дзе можна было збываць прадукцыю сваёй гаспадаркі і набываць удасканалены гаспадарчы рыштунак.
■	Барана-смык. Вёска Юндзілавічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Фота Д. Мазаніка
■	Плеценая барана. Вёска Манькавічы Столінскага павета Гродзенскай губерні. Канец XIX пачатак XX ст.
■	Барана рамная папярочна-брусковая, з жалезнымі зубамі (кляцамі).
Вёска Канашы Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Пачатак XX ст.
МалюнакС. Ц. Гунько
■	Рамная барана з жалезнымі кляцамі. Вёска Налібокі Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. 1970 г.
Фота М.С.Лобача
Як адзначаў М. М. Улашчык, у яго роднай вёсцы Віцькаўшчыне, размешчанай непадалёку ад Мінска, ужо ў канцы XIX ст. саху амаль поўнасцю выцесніў плуг: спачатку з драўлянай асновай, а потым цалкам жалезны. Перад Першай сусветнай вайной у вёсцы карысталіся аднаконнымі ідвухконнымі жалезнымі плугамі, а двое гаспадароў мелі двухлямешныя62. У той жа час, паводле даных М. С. Лобача, на Беласточчыне першыя драўляныя плугі, да якіх жалезныя часткі выраблялі мясцовыя кавалі, пачалі з’яўляцца прыблізна каля 1910 г. і толькі пасля Першай сусветнай вайны сяляне адмовіліся ад сахі63. Увогуле ў сялянскіх гаспадарках Беларусі ў 1910 г. плугі складалі 36,4 працэнта ўсіх прылад для ўзворвання зямлі64.
Такімі ж старажытнымі, як і сохі, былі прылады для рыхлення (баранавання) глебы. Самай архаічнай і прымітыўнай з іх лічыцца сукаватка (астрога, валакуша) — цяглавая прылада для рыхлення і загортвання ў глебу насення збожжавых культур на лядах (пасеках). Рабілі яе з верхавіны елкі, сукі якой абсякалі на адлегласці 40—60 см ад ствала і на канцах завострывалі. Конная або валовая збруя мацавалася да сукаваткі з боку верхавіны, дзе ствол быў больш тонкі, тады сукі елкі аказваліся нахіленымі пад вуглом уперад і пры руху ўразаліся ў зямлю і рыхлілі яе.