Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Ініцыятарам і арганізатарам новых аграрных рэформ стаў надворны падскарбій Вялікага Княства Літоўскага Антоній Тызенгаўз. Дамогчыся вяртання каралеўскіх эканомій у распараджэнне скарба, ён у 1765 г. прыступіў да перабудовы там землекарыстання. 3 гэтай мэтай у сялян была забрана зямля, якая ў другой палове XVI — XVII ст. складала фальваркавае ворыва, і на гэтай аснове былі зноў адроджаны фальваркі. Сялянская зямля была падзелена на сядзібную і прынятую, а сяляне — на дзве катэгорыі: цяглых і зямян (чыншавых сялян). Кожная сялянская гаспадарка ў абавязковым парадку павінна была ўзяць */4 валокі сядзібнай зямлі. Памеры прыёмнай зямлі не абмяжоўваліся, і кожная сям’я магла браць яе столькі, колькі магла апрацаваць. Цяглыя сяляне за карыстанне */4 валокі сядзібнай зямлі былі абавязаны адпрацаваць у фальварку два дні паншчыны ўтыдзень, а зямяне — плаціць грашовую рэнту. Памеры выплат з прыёмных дзялянак устанаўліваліся ў адпаведнасці з якасцю зямлі103. Рэформа павялічыла паншчыну і прывяла да значнага павышэння даходнасці каралеўскіх эканомій104.
Спрыяльная для сельскагаспадарчай прадукцыі кан’юнктура на знешнім іўнутраным рынку ўдругой палове XVIII ст. стымулявала пашырэнне фальварачнага ворыва ва ўсіх тыпах феадальных уладанняў на тэрыторыі Беларусі. Пад уздзеяннем працэсу развіцця фальваркаў значна змянілася структура землекарыстання сялян заходняй і цэнтральнай частак Беларусі, дзе сталі пераважаць гаспадаркі, у якіх мелася цяглая доля, хоць многія, акрамя сядзібнага надзелу, апрацоўвалі прыёмную зямлю105. Напрыклад, у маёнтку Паніквы Гродзенскай губерні 48 сялян мелі ўдругой палове XVIII ст. па V4 валокі цяглай і '/4 валокі прыёмнай зямлі, за якую плацілі грашыма106. Гэта было выгадна землеўладальніку, які атрымліваў грашовы даход і меў рабочую сілу для апрацоўкі незанятых валок.
У магнацкіх уладаннях захаду Беларусі цяглыя сялянскія гаспадаркі ў другой палове XVIII ст. складалі 80-90 працэнтаў ад агульнай колькасці ўсіх сялянскіх дымоў107. Пры гэтым фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання стала ўводзіцца і на ўсходзе Беларусі, дзе з прычыны нізкай урадлівасці глеб і аддаленасці ад асноўных транспартных артэрый да 1770-х гг. грашовая рэнта пераважала ў структуры сялянскага падаткаабкладання108.
На Беларусі ў другой палове XVIII ст. у параўнанні з другой паловай XVII — першай паловай XVIII ст. паншчына павялічылася на 27 працэнтаў у магнацкіх вотчынах і на 11 працэнтаў ва ўладаннях дробнай і сярэдняй шляхты на захадзе іўцэнтры, а ва ўсходнім рэгіёне — на 75 працэнтаў у магнацкіх і на 21 працэнт на землях дробнай і сярэдняй шляхты109.
У канцы XVIII ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3 млн чалавек (сярод якога сяляне складалі 93,5 працэнта)110 была далучана да Расійскай імперыі.
Самай шматлікай катэгорыяй сялянства на Беларусі былі памешчыцкія сяляне, якія разам са сваёй маёмасцю знаходзіліся ў поўнай залежнасці ад землеўласніка. Акрамя паншчыны, яны выконвалі шэраг павіннасцей на карысць памешчыка і дзяржавы. Руская адміністрацыя ў сваёй палітыцы на далучаных землях патрабавала, каб сяляне працягвалі выконваць усе павіннасці, плацяжы і слухаліся сваіх уласнікаў111.
Пасля далучэння да Расіі дзяржаўныя землі і маёнткі на тэрыторыі Беларусі Кацярына II і царскі ўрад пачалі раздаваць ва ўласнасць рускім памешчыкам і чыноўнікам, у выніку чаго рэзка скарацілася колькасць дзяржаўных сялян, якія складалі асноўную масу насельніцтва каралеўскіх старостваў ідзяржаў, а новай уладай былі пераведзены ўпрыгонных рускіх памешчыкаў.
Уключэнне Беларусі ў агульнарасійскую гаспадарчую сістэму значна пашырыла рынак збыту сельскагаспадарчай прадукцыі, што выклікала рост плошчы пад збожжавыя культуры. Узмацненне долі панскага ворыва ў зямельным фондзе маёнткаў выклікала не толькі павелічэнне дзён паншчыны, але і пераход ад падымнага вылічэння нормаў паншчыны
■ На паклон да памешчыка
да падушнага, што вяло да росту адработачных павіннасцей112. Паводле даных беларускіх гісторыкаў, у чатырох беларускіх губернях (Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай) агульная плошча ворнай зямлі ўзрасла з 7,3 млн дзесяцін у канцы XVIII ст. да 8,2 млн дзесяцін у 1861 г.113
Гаспадарчая газета «Эканамічныя запіскі» пісала ў 1862 г. аб былых прыгонных сялянах Беларусі, што пры мясцовых мізэрных ураджаях «рэдкі з гаспадароў абыходзіцца сваімі хлебнымі запасамі да пачатку лета; большая частка з іх ужо ўканцы зімы адпраўляецца натоўпам да памешчыка «прасіць гарцаў», гэта значыць звычайна прызначаемай ім порцыі збожжа на тыдзень: па два, а зрэдку па тры гарцы сумесі жыта з аўсом»114. У муку з гэтага зерня сяляне дабаўлялі амаль палавіну мякіны. Хлеб атрымліваўся дрэннай якасці, надзвычай чорны і сыпкі. Упэўненасць селяніна ў неабходнасці дабаўлення мякіны ў хлеб і яе пажыўнасці не адпавядала рэчаіснасці, а толькі павялічвала аб’ём ежы115.
■ Члены Мінскай губернскай па сялянскіх справах установы. Пачатак XX ст.
У сярэдзіне XIX ст. гаспадарка, заснаваная на працы прыгонных сялян, вычарпала ўсе рэзервы развіцця і страціла сваю жыццяздольнасць. У сувязі з гэтым 19 лютага 1861 г. імператар Аляксандр II выдаў Маніфест аб скасаванні прыгоннага права і Палажэнні аб рэформе, якія складаліся з шэрагу асобных законаў. Паводле Агульнага палажэння, сяляне атрымлівалі асабістую свабоду і права распараджацца сваёй маёмасцю.
Для практычнага ажыццяўлення рэформы ў паветах уводзіліся пасады міравых пасрэднікаў. На працягу двух гадоў пасля выдання маніфеста яны павінны былі скласці ўстаўную грамату на кожны маёнтак. Устаўная грамата змяшчала імянны спіс сялян, колькасць і памеры іх надзелаў, вызначала парадак паступовага пераходу надзелаў ва ўласнасць сялян на ўмовах выкупу зямлі ў памешчыкаў.
На Беларусі рэформа праводзілася на падставе Агульнага палажэння аб рэформе і двух мясцовых палажэнняў (Мясцовага палажэння для вялікарасійскіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў і Мясцовага пала-
жэння для Віленскай, Гродзенскай, Ковенскай, Мінскай і часткі Віцебскай губерняў). У Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні найвялікшы памер сялянскага надзелу павінен быў складаць 4-572 дзесяцін на рэвізскую душу, найменшы — адпаведна 1 дзесяціну 800 кв. сажняў — 1 дзесяціну 2000 кв. сажняў. Калі дарэформенны надзел селяніна быў большы за найвышэйшую норму і калі ў памешчыка заставалася менш за ‘/3 прыдатнай зямлі, Палажэнне давала права адразаць зямлю ў сялян116.
У Віленскай, Гродзенскай, Мінскай ітак званых інфлянцкіх паветах Віцебскай губерні за сялянамі замацоўваліся іх зямельныя надзелы па стане на 1861 г. Надзелы падлягалі абавязковаму выкупу сялянамі ў растэрміноўку на працягу 49 гадоў. Да поўнага выкупу надзела сяляне лічыліся часоваабавязанымі.
Асаблівасцю сялянскай рэформы на Беларусі было тое, што ў цэнтральных і заходніх губернях надзельныя землі былі адразу замацаваны ў падворнае валоданне, як пры прыгоне. Пры гэтым у распараджэнні вясковай грамады заставаліся толькі паша, выганы і няўдобіцы, а ўся ворная зямля і сенажаці належалі кожнай гаспадарцы асобна і пераходзілі ў спадчыну.
Ва Усходняй Беларусі (Магілёўская губерня і паветы Віцебскі, Суражскі, Гарадоцкі, а таксама частка Полацкага павета Віцебскай губерні) надзельная зямля паступала ў распараджэнне сялянскай грамады. Пры гэтым, як указвалі М. М. Улашчык і В. У. Чапко, абшчыннае землекарыстанне ва Усходняй Беларусі не было прадстаўлена ў чыстым выглядзе, як у расійскіх губернях, паколькі тут не існавала перыядычных перадзелаў надзельнай зямлі117. Аб’ектам падаткаабкладання на гэтай тэрыторыі з’яўлялася сялянская грамада, якая несла калектыўную адказнасць за выплату падаткаў з кожнай гаспадаркі.
Аднак раней чым сяляне прыступілі да выкупных плацяжоў, пачалося паўстанне 1863 г., якое прымусіла царскі ўрад змяніць ход рэформы ў беларускіх і літоўскіх губернях. Пасля падаўлення паўстання дзеля захавання лаяльнасці сялянства да ўрада імператарскім указам ад 1 сакавіка 1863 г. «адработачныя» павіннасці сялян памешчыкам былі скасаваны, сяляне пераводзіліся на грашовы аброк, сума якога была зніжана на 20% у параўнанні з 1861 г. Акрамя таго, з 1 мая таго ж года сяляне прызнаваліся ўласнікамі зямельных надзелаў. Яны атрымлівалі і права карыстацца некаторымі панскімі ўгоддзямі, і права ўваходу ў лес.
3 1 лютага 1866 г. царскі ўрад абвясціў аб выкупе надзельных сялянскіх зямель у памешчыкаў, якія атрымлівалі ўсю выкупную суму аднаразова з казны, а сяляне павінны былі з гэтага часу выплачваць выкупныя плацяжы павятоваму казначэйству, што канчаткова ліквідавала асабістую залежнасць сялян ад сваіх былых памешчыкаў.
Дзяржаўныя сяляне, якія знаходзіліся на аброку, у 1867 г. былі таксама пераведзены на выкуп і пераходзілі ў склад сялян-уласнікаў, што канчаткова ўраўноўвала іх статус з былымі памешчыцкімі сялянамі118.
Паводле сведчання сучаснікаў, сяляне, якія адчулі сябе вольнымі ад бяспраўя і самавольства былой панскай адміністрацыі, у першыя дні аддаваліся непрабуднаму сну, так што паверачныя камісіі, якія прыязджалі толькі ў вёскі, к абеду маглі склікаць некалькі заспаных гаспадароў119.
У першыя часы пасля рэформы, як пісаў А. Я. Багдановіч, у прававых адносінах сялянам наўрад ці было лепш. Улада пана і падпанкаў была
■ Мясцовая ўлада памешчык, святар і паліцэйскі ўраднік. Пачатак XX ст.
■ Валасны старшыня. Вёска Марочна.
Заходняя Беларусь. Пачатак XX ст.
заменена ўладай валаснога праўлення, гэта значыць пісара і валаснога старшыні, міравога пасрэдніка і паліцэйскіх чыноў — ад станавога120 да засядацеляў і спраўнікаў121. Да іх паслуг быў валасны суд, які пастанаўляў тое, што гэтыя ўлады хацелі. Цялесныя пакаранні сялян былі звычайнай з’явай, розгі прыпасалі вазамі. Некаторыя валасныя старшыні здаваліся страшней за ўсякага пана і ўсякага войта. Секлі бязлітасна за нядоімку ў падушнай подаці і за нядоімку ў выкупных плацяжах, за сваркі, бойкі, супраціўленні. Жанчын усё ж не секлі — для іх болыіі выкарыстоўвалася «халодная» (памяшканне для трымання арыштаваных)122.
Адмена прыгоннай залежнасці дазволіла сялянам значна больш часу аддаваць уласнай гаспадарцы і свабодна прымаць гаспадарчыя рашэнні. Дзякуючы гэтаму на працягу другой паловы XIX ст. сялянская гаспадарка ў Беларусі дасягнула значных поспехаў. Паводле падлікаў В. П. Панюціча, у 1860-1890-я гг. штогадовы збор збожжа на сялянскіх надзелах у Беларусі павялічыўся болей як у два разы123, а сярэдняя ўраджайнасць узрасла з 24 да 36 пудоў з дзесяціны, або ў 1,5 разы124. У значнай ступені гэтаму садзейнічалі пашырэнне ў беларускай вёсцы прылад працы прамысловай вытворчасці, пераход ад традыцыйнага трохполля да чатырохполля і травасеяння. У пачатку XX ст. ураджайнасць збожжавых культур на надзельных сялянскіх землях працягвала імкліва ўзрастаць. Так, калі ў 1907—1908 гг. яна ўсярэднім складала 37,4 пуда з дзесяціны, тоў1912—1913 гг. — ужо 47 пудоў з дзесяціны125.