He маючы выгадных заробкаў у памешчыцкіх маёнтках, беларускія сяляне ўсе свае намаганні накіравалі на распрацоўку выдзеленых ім у надзел лясоў, зараснікаў, прыворваючы да сваіх палёў свежыя землі, якія не патрабавалі ўгнойвання некалькі гадоў24. Хуткі рост насельніцтва пасля рэформы 1861 г. і звязанае з гэтым працэсам драбленне сялянскіх гаспадарак прымушалі сялян арандаваць у памешчыкаў дзялянкі лесу пад расчыстку. Звычайна ўзімку лес высякалі. Мужчыны секлі дрэвы на вышыні 25-35 см ад зямлі, каб пры апрацоўцы дзялянкі пні былі добра відаць і аб іх не ламаліся земляробчыя прылады. Восенню ўся сялянская сям’я ішла «церабіць ляда». Мужчыны абсякалі сукі з паваленых дрэў, вывозілі прыдатныя для будоўлі бярвенні, нарыхтоўвалі дровы. Жанчыны і падлеткі секлі пад корань дробныя дрэўцы і хмызняк. Сучча і хмызняк зносілі ў кучы і пакідалі на зіму. Вясной ■ Нізіннае балота да раскарчоўкі. Віцебская губерня. Пачатак XX ст. кучы расцягвалі па расцяробе і спальвалі, перасоўваючы агонь жэрдкамі па ўсёй яго плошчы, каб усю яе ачысціць агнём і раўнамерна ўгноіць попелам. Гэта была вельмі цяжкая праца ў дыме і сажы, з якой сяляне кожны вечар вярталіся дадому абпаленыя і чорныя ад іх. Затым трэба было пазносіць з ляда ўсе астаткі лесу, якія не паспелі згарэць. Узараць такі нераскарчаваны ўчастак з тысячамі каранёвых спляценняў было немагчыма. У агні згараў і ператвараўся ў попел і верхні пласт зямлі, што дазваляла праводзіць сяўбу без глыбокага рыхлення глебы. На тэрыторыі паўночна-ўсходняй Беларусі ляда аралі лёгкай сахой без перакладкі, а паблізу пнёў глебу рыхлілі матыкай і засявалі просам, грэчкай, ячменем. Зерне засыпалі зямлёй пры дапамозе бараны-сукаваткі. Праз два — чатыры гады падгніўшыя пні выкарчоўвалі іляда засявалі азімым жытам25, уключаючы ўчастак у трохпольны севазварот. На Палессі пры апрацоўцы ляда, якое тут называлі «навіной», «выдзерам», «расчысткай» або «пасекай», саху не выкарыстоўвалі. Пасля выпальвання дрэў і чарналесся яго засявалі без папярэдняй падрыхтоўкі глебы, засыпаючы зерне бараной-сукаваткай26. Пасечнае, або ляднае, земляробства, як указваў A. В. Саветаў, магчыма толькі там, дзе праца не аплачваецца грашамі, як гэта было пры прыгоне або ў вялікіх сялянскіх сем’ях, дзе ўсе мужчыны, жанчыны і падлеткі займаюцца расчысткай ляда. Ва ўсіх іншых выпадках агнявая сістэма з’яўляецца настолькі дарагой, што пасля адмены прыгоннага права нават у самых лясістых губернях яна перастала існаваць27. Уся ворная зямля ўсялянскім надзеле падзялялася на дзве часткі: на прысельную ворную зямлю і палявыя ворныя землі. Нязначную частку прысельнай зямлі непасрэдна каля комплекса сядзібных сялянскіх будынкаў займалі ўласна агароды, на якіх пастаянна вырошчваліся розныя агароднінныя культуры для патрэб сям’і. За агародамі размяшчаліся канаплянікі, а да іх прылягалі добра ўгноеныя палі, якія кожны год угнойвалі восенню28 або ранняй вясной і засявалі рознымі яравымі культурамі, бульбай, гарохам, ільном. Таму прысядзібныя землі называлі яшчэ «яравымі палямі». Аднак, як адзначае A. С. Дэмбавецкі, на прысельных землях часам сустракаліся і пасевы азімага жыта, якое сеялі пасля ўборкі ранняга ячменю29. Адрозненне гэтай часткі сялянскага надзелу ад астатняй раллі заключалася ў тым, што на прысельных землях не пакідалі ўчасткаў пад папар, а з года ў год вялі інтэнсіўнае пладазменнае земляробства30. Палявыя ворныя землі, якія часта знаходзіліся на значнай адлегласці ад вясковых пасяленняў, слаба ўгнойваліся, і на іх вялося трохпольнае земляробства з пакіданнем 73 пасяўной плошчы пад папарам31. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы пасля адмены прыгону патрабавала прымянення шматпольнай, больш прадукцыйнай пладазменнай сістэмы. Калі ў першыя паслярэформенныя гады чатырохполле і шматполле сустракаліся толькі ў адзінкавых памешчыцкіх гаспадарках Беларусі, то ў канцы XIX — пачатку XX ст. яны ўводзіліся ўжо і сялянамі32. У канцы XIX ст. у сялянскіх надзелах уваходзіць ва ўжытак травасеянне, якое парушала трохполле. Папар скарачаўся і на частцы ворыва стваралася чатырохпольная сістэма. Сяляне высявалі з траў пераважна канюшыну, значна менш віку. 3 асваеннем славянамі тэрыторыі Беларусі археолагі звязваюць распаўсюджанне тут рал — вупражных ворыўных прылад з нізкім прымацаваннем цяглавай сілы. На Беларусі ўжываліся два асноўныя тыпы славянскіх рал — бясполазныя, у якіх ральнік у працоўным становішчы знаходзіўся пад вуглом да глебы, і ралы з полазам (падэшвенныя ралы)33. Бясполазнае рала не падразала пласт зямлі, а проста ўзрыхляла глебу зверху, рассоўваючы яе на абодва бакі. Такое рала рабіла вузкую і адносна неглыбокую баразну. Пры апрацоўцы зямлі паміж барознамі заўсёды заставаліся палосы некранутай ворывам глебы. Каб як след узараць none, патрабавалася шматразовае перакрыжаванае ворыва. Аднак дзякуючы сваёй паваротлівасці і лёгкасці змены глыбіні ўзворвання бясполазнае рала было зручным пры працы на ўчастках камяністых ці засмечаных карэннямі дрэў34. У VIII—IX стст. на тэрыторыі Беларусі атрымалі пашырэнне больш дасканалыя ралы з металічным наральнікам і чарэслам35. Полазавае (падэшвеннае) рала мела ральнік, які размяшчаўся гарызантальна на полазе. Полаз і ральнік з металічным наральнікам (асабліва калі наральнік меў плечыкі) пры ворыве рабілі шырокія і глыбокія барозны, не пакідаючы паміж імі значных палос неўзаранай зямлі. Нахіленнем рала ўбок можна было дамагчыся пераварочвання пласта глебы. Два шырокалопасцевыя наральнікі з плечыкамі былі знойдзены археолагамі пры раскопцы ўсходнеславянскага селішча Хотамель (VIII— X стст.) Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Іх працоўная частка па форме блізкая да раўнабедранага трохкутніка, а трубіца разагнута і ў папярэчным сячэнні мае форму авала36. Наральнікі з плечыкамі былі распаўсюджаны ўлесастэпавай зоне, адкуль ішло рассяленне славян па тэрыторыі Беларусі. Аднак умовы ляснога земляробства патрабавалі іншага тыпу наральнікаў, без плечыкаў, у якіх утулкавая трубіца ўтваралася загнутымі бакавымі краямі. Менавіта на аснове такіх наральнікаў потым развіліся нарогі37. Такога ж тыпу наральнікі былі знойдзены ў паселішчы X ст. каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна38. Падразаючы шырокі пласт зямлі, падэшвеннае рала разбурала каранёвую сістэму пустазелля і было прыдатным для апрацоўкі цвёрдай глебы з травяністай расліннасцю39. ■ Рабочая частка палескай сахі. Пінск. Музей Беларускага Палесся. Канец XIX пачатак XX ст. ■ Селянін арэ поле палескай сахой у двухваловай запрэжцы. Вёска Юравічы Бабруйскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст. Фота І.А.Сербава ■ Палеская саха, прыстасаваная пад конную хамутова-пастронкавую запрэжку. Вёска Беліца Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. МалюнакС. Ц. Гунько Асноўнай ворыўнай прыладай на Беларусі з IX і да пачатку XX ст. была двухзубая драўляная саха з жалезнымі сашнікамі. Саха з’яўлялася адзінай прыладай для сялян, пры дапамозе якой апрацоўваліся мільёны дзесяцін зямлі, вырошчваліся і адпраўляліся за мяжу мільёны пудоў збожжа. У працэсе шматвяковага выкарыстання канструкцыя сахі пастаянна паляпшалася сялянамі і ў пачатку XIX ст. дасягнула такой дасканаласці, што беларуская («палеская») саха была прызнана найлепшай сярод усіх відаў сох, якія бытавалі ўтой час у Расіі40. Яна была ўніверсальнай прыладай, пры дапамозе якой беларускі селянін выконваў цэлы шэраг работ: араў зямлю пад усе палявыя культуры, заворваў гной і пасеянае збожжа, праводзіў сцёкавыя барозны для вады ў полі. Саху звычайна кожны селянін рабіў з дрэва сам. Купленымі былі толькі жалезныя сашнікі (нарогі) і часам жалезная паліца (закрой), прыстасаванне для адвальвання зямлі, — іх выкоўвалі вясковыя кавалі. Таму існавала безліч лакальных і пераходных варыянтаў сахі. У сярэднявеччы жалезныя вырабы і жалезныя часткі сахі з’яўляліся вялікай каштоўнасцю ў сялянскай гаспадарцы. Як паказваюць дакументы таго часу, рабаўнікі перш за ўсё забіралі ў сялян гэтыя рэчы: «узялм... закрой железный, косу адну» (1590)41; «сокерь чотырн, кось две, серповь деветь, сошннкн двон, закрой, тупнць две, мотыка, заступень железный» (1590)42. Саха чыста і роўна арала любую глебу на невялікую глыбіню, лёгка абыходзіла пні і камяні. Яна хутчэй адхінала, а не пераварочвала ворны пласт і экалагічна адпавядала характару мясцовых дзярнова-падзолістых, часта завалуненых глеб43. Сахой можна было араць самыя вузкія і дробныя загоны, што з’яўлялася немалаважным пры панаванні ў беларускай вёсцы ў XIX — пачатку XX ст. малазямелля і цераспалосіцы. Таннасць, прастата канструкцыі, манеўранасць, лёгкасць рамонту, магчымасць апрацоўваць любую глебу забяспечылі ёй шматвяковае існаванне ва ўсіх усходнеславянскіх народаў. Па канструкцыйных асаблівасцях сохі, якія былі пашыраны на Беларусі, у этнаграфічнай літаратуры прынята падзяляць на тры асноўныя тыпы: палескую (падляшскую, літоўскую), віцебскую (перакладку), падняпроўскую (беларускую, або магілёўскую). Найбольшае распаўсюджанне мела двухпаліцавая палеская саха. Арэал яе бытавання ахопліваў большую частку заходняй і цэнтральнай Беларусі і пашыраўся на ўсход да Бярэзіны і Дняпра. На поўначы мяжа яе распаўсюджання ішла на поўнач ад Ашмянскага і Мінскага паветаў, а на поўдні — па паветах Украінскага Палесся44. Саха палескага тыпу была вядома ва Украіне і на прылеглых да Беларусі раёнах Літвы і Польшчы45. Палеская саха вылучалася сярод іншых тыпаў сох масіўнасцю свайго корпуса, прыстасаванага для двухваловай запрэжкі. Усе канструкцыйныя часткі сахі ў адно цэлае звязваў рагач—доўгая (3-3,5 м) жэрдка,якую рабілі са ствала высечанай з коранем маладой елкі або бярозы. На адным канцы рагача пакідалі абрубкі двух каранёвых адгалінаванняў, якія служылі дзяржаннем для аратага. Да другога канца рагача мацавалі парнае ярмо для валоў. Каля каранёў-ручак у прабітую ў рагачы адтуліну знізу наўскос устаўлялі крыху выгнутую дошку (расоху, плаху). Ніжняя частка расохі раздвойвалася, і на яе завостраныя канцы набівалі жалезныя наканечнікі (сашнікі, нарогі, ральнікі). Са споду ў расохі каля сашнікоў рабілі ровік, праз які ішла моцная вяроўка, якая для трываласці злучала яе з рагачом46.