■ Распрацоўка лесу пад лясную дзялянку («ляда»). Вёска Буды Слуцкага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст. Фота I. А.Сербава Паступовы колькасны рост насельніцтва іўзнікненне прыватнай уласнасці на зямлю паклалі канец перамяшчэнню пасяленняў да новаасвоеных палёў і абумовілі пераход да пералогавай сістэмы земляробства, пры якой выкарыстанае поле пакідалі толькі на некалькі гадоў для натуральнага ўзнаўлення ўрадлівасці, а потым зноў засявалі. У канцы 1-га тысячагоддзя на Беларусі ўсталявалася стойлавае ўтрыманне жывёлы, што сведчыла ўжо аб існаванні на беларускіх землях устойлівых мясцовых традыцый жывёлагадоўлі7, таму, калі ўраджаі пры пералогавай сістэме пачыналі зніжацца, земляробы сталі ўгнойваць палі. Далейшае ўдасканаленне спосабаў земляробства ішло ў напрамку скарачэння «адпачынку» поля, больш працяглага яго выкарыстання, узнікнення залежнасці земляробства ад жывёлагадоўлі як крыніцы ўгнаення. Развіццё феадальных адносін і абмежаванне зямельных угоддзяў вялі да эвалюцыі пералогавай сістэмы ўпапарную. Пачатковая форма папарнай сістэмы, якая ўзнікла з пералогавай, мела выгляд двухпольнай гаспадаркі, у якой пакідалі адно поле пад збожжам, а другое ў папары. Затым двухполле паступова выцяснілася трохполлем, бо рост насельніцтва патрабаваў болынай колькасці хлеба, чым магла вырабляць двухпольная гаспадарка. У такіх умовах земляробам давялося абмежаваць папар з 72 да 73 часткі поля8. Такім чынам, трохпольная гаспадарка развілася з двухпольнай формы, якой гістарычна папярэднічала пералогавая сістэма земляробства. Пераход ад прымітыўных сістэм да папарнай стаў важным дасягненнем на шляху інтэнсіфікацыі земляробства: палепшылася выкарыстанне зямлі, значна пашырыліся пасевы збожжавых культур і павялічылася вытворчасць збожжа. Апрацоўка глебы ў папарным полі, асабліва ў спалучэнні з угнаеннем, уяўляла сабой ужо актыўнае ўмяшанне чалавека ў прыродныя працэсы, якія адбываюцца ўглебе, і дазваляла падтрымліваць ураджайнасць збожжавых культур на больш высокім узроўні ў параўнанні з прымітыўнымі земляробчымі сістэмамі9. Узнаўленне ўрадлівасці глебы шляхам замены шматгадовай аблогі або заросшай маладым лесам былой пасекі аднагадовай апрацоўкай папарнага поля дало магчымасць у значных памерах павялічыць вытворчасць азімага збожжа. Затраты працы на апрацоўку пастаянных ворных палёў рэзка зменшыліся, а прадукцыйнасць працы ўзрасла. Паводле падлікаў акадэміка С. Г. Струміліна, затраты працы на апрацоўку адной дзесяціны пры папарнай сістэме з прымяненнем сахі і коннай цягі амаль у тры разы меншыя, чым пры пасечна-агнявой10. Пры папарнай сістэме земляробства два-тры работнікі, якія мелі пару коней, маглі вырошчваць такую колькасць збожжа, корму для жывёлы і іншых прадуктаў, што іх хапала для падтрымання працаздольнасці сям’і і для выплаты феадалу зямельнай рэнты. Паводле археалагічных і гістарычных крыніц, трохпольная сістэма земляробства ў Старажытнарускай дзяржаве атрымала шырокае распаўсюджанне ў IX—XI стст. Аб гэтым сведчаць развіццё стойлавай жывёлагадоўлі, якая давала ўгнаенне, а таксама наяўнасць у археалагічных помніках азімых і яравых палявых культур11. Знаходкі археолагамі зерня збожжавых культур з рознай доляй і складам дамешкаў пустазелля гавораць аб выкарыстанні на Беларусі ў IX—XIII стст. паралельна розных сістэм земляробства: пасечна-агнявой, аблогавай (пералог), двухполля і трохполля. Збожжа, атрыманае ў першыя гады на ачышчаных ад лесу дзялянках, змяшчае нязначную колькасць насення пустазелля, якое гіне пры выпальванні дрэў і выкарчоўванні пнёў. Таму адсутнасць у насенні палявых збожжавых культур значных дамешкаў пустазелля археолагі лічаць доказам выкарыстання пасечнаагнявой сістэмы земляробства. Другім доказам існавання гэтай сістэмы з’яўляецца структура зерневага матэрыялу. На лясных лядах было прынята сеяць пшаніцу, ячмень і проса, якія даюць добры ўраджай на малаакультураных землях12. На пясчаных малаўрадлівых глебах сялянамі шырока прымянялася пералогавая сістэма земляробства. Пры пералогу частка зямлі пакідалася на некалькі гадоў без апрацоўкі і станавілася пашай для жывёлы або сенажаццю пад назвай «аблога». Пад уздзеяннем прыродных фактараў урадлівасць глебы за гэты час узнаўлялася натуральным шляхам і ўчастак зноў засяваўся. Рост попыту на збожжа на замежным рынку і ўзросшыя патрэбы прывілеяванага саслоўя, цяжкі фінансавы стан дзяржавы ў 20-я гг. XVI ст. патрабавалі прыняцця эканамічных мер для павелічэння даходнасці казны і землеўладальнікаў. Перад уладарамі Вялікага Княства Літоўскага паўстала надзённая задача правядзення шырокіх аграрных пераўтварэнняў, якія ў выніку павінны былі прывесці да росту прыбыткаў казны і землеўладальнікаў. Гэтая рэформа вядома ў гістарычнай літаратуры як аграрная рэформа сярэдзіны XVI ст., ці «валочная памера». Рэформа ўводзіла абавязковае трохполле з прымусовым севазваротам. Згодна з рэформай, усе вясковыя надзелы зводзіліся ў адзін абруб, а затым у адпаведнасці з патрабаваннямі рэгулярнай трохпольнай сістэмы земляробства падзяляліся на тры роўныя палі. Валокай зямлі, падзеленай на тры часткі, якія знаходзіліся ў розных палях, магла карыстацца як адна сям’я, так і некалькі. Гэтая рэформа больш чым на тры з паловай стагоддзі замацавала ў сельскай гаспадарцы Беларусі панаванне папарнай, збожжавай трохпольнай сістэмы земляробства. Умовамі такога доўгага яе існавання былі натуральны характар гаспадаркі, раздробленая вытворчасць індывідуальных сялянскіх гаспадарак, бяспраўнае становішча запрыгоненых сялян, застой у земляробчай тэхніцы і нізкі ўзровень яе развіцця. A. В. Саветаў пісаў, што трохпольная сістэма можа трымацца толькі пры ўмове, калі лугоў у гаспадарцы ў два разы больш, чым ворнай зямлі. У гэтых суадносінах можна трымаць такую колькасць жывёлы, якой дастаткова для таго, каб штогод угнойваць */3 раллі і такім чынам пастаянна падтрымліваць ураджайнасць палёў на больш-менш пэўным узроўні. Змена гэтых суадносін паміж раллёй і лугамі на карысць раллі непазбежна цягне за сабой памяншэнне пагалоўя жывёлы, угнаення і ўрадлівасці палёў13. 3 пачатку XIX ст. у найболып перадавых памешчыцкіх гаспадарках пачынае ўводзіцца плодапераменная сістэма земляробства. Памешчык зАшмяншчыны Тасатоўскі ўскладзеным ім гаспадарча-этнаграфічным апісанні Ашмянскага павета пісаў, што ва ўладаннях Храптовічаў, Агінскіх, Брахоцкіх, Тышкевічаў, Карчэўскіх гаспадарка ў 1839 г. вялася з прымяненнем тагачасных дасягненняў у галіне агранамічнай навукі. Напрыклад, у маёнтку Бянюны пана Карчэўскага ўжывалася шматпольная сістэма гаспадарання; у дзяржаўным уладанні Бакшты, якое знаходзілася ў трыманні графа Храптовіча, — шматполле ў форме шасціполля, а ў маёнтку Брахоцкага Гаўя — шматполле ў форме васьміполля. Гаспадарка ўсіх маёнткаў мела збожжавы кірунак — высяваліся галоўным чынам пшаніца, азімае і яравое жыта14. У 1820-1830 гг. пачынаецца актыўная прапаганда плодапераменнай сістэмы земляробства ў агранамічнай літаратуры і перыядычных выданнях. «Працы Вольнага эканамічнага таварыства», «Земляробчая газета», «Земляробчы часопіс» і аддзел прамысловасці і сельскай гаспадаркі «Бібліятэкі для чытання» друкуюць шмат артыкулаў, прысвечаных крытыцы папарнай сістэмы земляробства з яе збожжавым трохполлем і апісанню пераваг плодапераменнай сістэмы. Аўтары гэтых артыкулаў і брашур прыводзілі наступныя довады супраць трохпольнай сістэмы і на карысць плодапераменнай: пры трохпольнай гаспадарцы */ ворнай зямлі штогод пустуе пад папарам і дрэнна апрацоўваецца, а пры плодапераменнай яна выкарыстоўваецца для вырошчвання прапашных культур і добра апрацоўваецца; пры трохполлі пастаянна высяваюцца каласавыя культуры, якія моцна абясплоджваюць глебу, а пры плодапераменнай сістэме збожжавыя чаргуюцца з прапашнымі культурамі і травамі, якія ўзбагачаюць глебу; трохпольная сістэма з павелічэннем ворных зямель і скарачэннем лугоў і пашы вядзе да ўпадку жывёлагадоўлі і самога земляробства, а плодапераменная, наадварот, садзейнічае ўздыму жывёлагадоўлі і павышэнню ўраджайнасці15. Аднак, нягледзячы на шырокую прапаганду, плодапераменная сістэма ў прыгоннай Беларусі, як і ў Расіі, у больш-менш шырокіх маштабах не прыжывалася. У сярэдзіне XIX ст. у памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках на Беларусі паўсюдна прымянялася трохпольная сістэма земляробства, узаконеная яшчэ ў сярэдзіне XVI ст. Уставай на валокі. Як і ў папярэднія стагоддзі, ворная зямля падзялялася на тры па магчымасці роўныя часткі, якія называліся «зменамі»16. Адно поле засявалася жытам або азімай пшаніцай, другое часткова апрацоўвалася з восені або цалкам вясной і засявалася яравымі культурамі: ячменем, аўсом, гарохам, ярыцай (яравым жытам), пшаніцай, просам, бульбай іг.д. Трэцяе заставалася пад папарам і на наступны год засявалася азімымі17. Наглядна гэта прадстаўлена ў табліцы за чатыры гады. Чацвёрты год уведзены для таго, каб паказаць узнаўленне цыкла (табліца). Севазварот палявых культур пры трохпольнай сістэме земляробства Год 1-е поле 2-е поле 3-е поле 1-ы Азімыя Яравыя Папар 2-і Яравыя Папар Азімыя 3-і Папар Азімыя Яравыя 4-ы Азімыя Яравыя Папар Згодна з апісаннямі губерняў, зробленымі афіцэрамі генеральнага штаба ўсярэдзіне XIX ст., плодапераменная шматпольная сістэма земляробства толькі пачынала асвойвацца некаторымі памешчыкамі шляхам пераходу да чатырохпольнай гаспадаркі з увядзеннем у севазварот пасеваў бульбы і кармавых траў18. Аднак большасць уласнікаў маёнткаў па традыцыі лічылі больш мэтазгодным трымаць частку сваіх палёў пад папарам, спасылаючыся на нястачу працоўных рук і недастатковую колькасць жывёлы19, якая магла б забяспечыць угнаеннем усю ворную зямлю. У шматзямельных паветах трохпольная сістэма земляробства суіснавала з пералогавай20, а ў лясных паветах Усходняй Беларусі — з ляднай сістэмай земляробства21. Пасля скасавання прыгоннага права плошча сялянскага надзелу ўключала распрацаваную ворную зямлю; лугі і сенажаці; зямлю пад выганамі, пашай, зараснікамі, лесам і няўдобіцамі. У надзеле былых памешчыцкіх сялян Магілёўскай губерні, напрыклад, ворныя землі пасля рэформы 1861 г. займалі 55,6 працэнта агульнай плошчы, лугі і сенажаці — 15,6, нераспрацаваныя землі — 28,7 працэнта22. Пры недастатковай колькасці ворнай зямлі, асабліва ў надзелах дробнай ваколічнай шляхты, пераважала двухпольная (без папару) сістэма земляробства23.