Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
НАДЗЕННЫ БЕААРУСКАЙ
DECKI
В.М. Бялявіна
НАДЗЁННЫ БЕААРУСКАЙ ВЁСКІ
Мінск «Беларусь» 2016
УДК [631+39](476-22)
ББК4г(4Бен)
Б44
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Рэцэнзенты: акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар A. I. Лакотка, доктар гістарычных навук Т. А. Навагродскі
У кнізе выкарыстаны фотаздымкі з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Расійскага этнаграфічнага музея (г. Санкт-Пецярбург), Дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск), Музея Беларускага Палесся (г. Пінск), Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, Дзятлаўскага раённага музея народнай славы, Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі, архіва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, у тым ліку малюнкі мастака-этнографа С. Ц. Гунько, фотаздымкі з калекцый У. М. Меляшэнкі, Т. А. Навагродскага, Л. В. Ракавай.
Бялявіна, В. М.
Б44 Хлеб надзённы беларускай вёскі / В. М. Бялявіна. — Мінск : Беларусь, 2016. — 311 с.: іл.
ISBN 978-985-01-1183-8.
У кнізе, багата ілюстраванай архіўнымі і сучаснымі фотаздымкамі, паказаны этапы развіцця беларускай вёскі і земляробства — ад старажытнасці да нашых дзён, разглядаецца эвалюцыя спосабаў апрацоўкі глебы, прылад працы, якія ў розныя гады выкарыстоўваліся для вырошчвання ўраджаю, расказваецца аб звычаях і традыцыях у сялянскай працы і побыце беларусаў.
Для шырокага кола чытачоў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй сельскай гаспадаркі Беларусі.
УДК [631+39] (476-22)
ББК 4г(4Бен)
ISBN 978-985-01-1183-8
© Бялявіна В. М., 2016
© Афармленне. Выдавецтва «Беларусь», 2016
УВОДЗІНЫ
Земляробства з’яўлялася асновай жыццядзейнасці і галоўным гаспадарчым заняткам беларусаў з глыбокай старажытнасці, вызначаючы характар і асаблівасці іх матэрыяльнай культуры, лад жыцця, працоўныя навыкі. Развіццё земляробства было абумоўлена прыродна-кліматычнымі ўмовамі Беларусі, узроўнем вытворчых сіл грамадства, інтэнсіўнасцю культурных сувязей з суседнімі народамі. Ад земляробства неаддзельна і мноства элементаў народнай духоўнай культуры. Яно спарадзіла самы багаты пласт беларускага фальклору і ўстойлівую сістэму абрадаў і звычаяў, што суправаджалі хлебаробаў як у святы, так і ў штодзённай працы і сваімі вытокамі сягаюць у дахрысціянскую эпоху.
Ва ўсе часы збожжа — галоўны прадукт земляробчай вытворчасці — было і застаецца стратэгічным прадуктам, колькасць і запасы якога характарызуюць эканамічную незалежнасць і харчовую бяспеку любой дзяржавы.
На падставе гістарычнай, сельскагаспадарчай, этналагічнай літаратуры, перыядычных сельскагаспадарчых выданняў XIX — пачатку XXI ст., палявых даследаванняў беларускіх этнолагаў, архіўных, дакументальных матэрыялаў, даных дзяржаўнага статыстычнага ўліку і музейных калекцый у кнізе зроблена спроба прасачыць эвалюцыю земляробства на тэрыторыі Беларусі з ранняга сярэднявечча да цяперашняга часу ва ўзаемасувязі з сацыяльнаэканамічнымі ўмовамі феадальнага, капіталістычнага, сацыялістычнага і сучаснага грамадства.
Кола пытанняў, якія разглядаюцца ў першай главе, прысвечанай земляробству ў традыцыйнай беларускай вёсцы, надзвычай шырокае. У ёй асвятляецца развіццё на Беларусі асноўных сістэм земляробства і прасочваецца фарміраванне харчовых культур, якія на працягу стагоддзяў вырошчвалі беларусы. Даследавана эвалюцыя сялянскага землеўладання і землекарыстання, на якія вызначальны ўплыў аказалі зямельныя рэформы 1557 і 1861 гг., развіццё капіталістычных адносін у вёсцы ў другой палове XIX ст. і сталыпінская рэформа пачатку XX ст. Земляробства не існуе без хлебаробаў. Таму традыцыйныя спосабы і рэгіянальныя асаблівасці сяўбы збожжавых культур, уборкі і захавання ўраджаю прыведзены ў комплексе са звычаямі, абрадамі і фальклорнымі тэкстамі, якія суправаджалі гэтыя цыклы сялянскіх работ.
У другой главе разглядаюцца сацыялістычныя пераўтварэнні ў аграрнай сферы Беларусі ў гады савецкай улады. Асаблівая ўвага надаецца жыццю сялян і развіццю іх падсобных гаспадарак у часы ваеннага камунізму і нэпу, суцэльнай калектывізацыі, у ваенныя гады і ў перыяд пасляваеннага ўзнаўлення народнай гаспадаркі. На канкрэтных матэрыялах паказваюцца дасягненні сельскай гаспадаркі краіны ў 1970—1980-я гг. і станоўчыя перамены ў матэрыяльным становішчы, умовах жыцця і працы вясковых жыхароў.
Характарыстыка раслінаводства ў краіне і развіццё фермерскіх і падсобных гаспадарак жыхароў у сучаснай беларускай вёсцы размешчаны ў трэцяй главе. У цяперашні час у сельскай мясцовасці пражывае 22,7 працэнта насельніцтва краіны, якое забяспечвае харчаваннем усю нашу дзяржаву і частку іншых дзяржаў. Сельская гаспадарка Беларусі ў постсавецкі перыяд дынамічна развіваецца. Дзякуючы шырокаму прымяненню мінеральных, арганічных удабрэнняў і комплексу спецыялізаваных машын айчыннага машынабудавання створана буйнатаварная сельскагаспадарчая вытворчасць і дасягнута высокая прадукцыйнасць зямель. Сфарміравана навуковае забеспячэнне аграпрамысловай вытворчасці, што гарантуе пастаўкі ў сферу раслінаводства высакаякасныя сарты і гібрыды сельскагаспадарчых культур.
Усебаковая дзяржаўная падтрымка сельскай гаспадаркі і эфектыўнае выкарыстанне ўнутраных рэсурсаў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў дазволілі Беларусі ўвайсці ў лік нямногіх краін свету, у якіх забяспечана поўная харчовая бяспека дзяржавы і нарошчваецца экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання. У Беларусі ідзе актыўнае пераўтварэнне вытворчай і сацыяльна-культурнай сферы сяла на аснове найноўшых дасягненняў аграрнай навукі, замежнага вопыту і айчыннай практыкі ўдасканалення сельскагаспадарчай вытворчасці. Поруч з буйнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі на раўнапраўнай аснове развіваюцца фермерскія гаспадаркі, функцыянуюць падсобныя гаспадаркі вясковых жыхароў. У краіне пабудавана сетка аграгарадкоў, колькасць якіх прыкладна супадае з колькасцю буйных таварных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і цэнтраў сельскіх саветаў, што садзейнічае аптымізацыі развіцця сельскіх тэрыторый. Аграгарадкі забяспечваюць сваіх жыхароў усім комплексам сацыяльных стандартаў жыцця і культурна-бытавых паслуг, якія па якасці не саступаюць гарадскім.
Разам з тым сучасная аграрная вытворчасць, як і шмат стагоддзяў назад, застаецца шмат у чым традыцыйнай, нягледзячы на насычанасць яе перадавымі тэхнічнымі сродкамі. Тэхналогія земляробства па-ранейшаму зводзіцца да апрацоўкі глебы, сяўбы, догляду за раслінамі ў вегетацыйны перыяд уборкі ўраджаю. Пасевы сельскагаспадарчых культур у значнай ступені залежаць ад кліматычных умоў года, бо Беларусь знаходзіцца ў зоне рызыкоўнага земляробства. У сувязі з гэтым удзячны ўлік велізарнага народнага вопыту гаспадарання на зямлі можа быць карысным у вырашэнні сучасных задач развіцця аграпрамысловага комплексу краіны.
Аўтар выказвае шчырую падзяку рэцэнзентам — акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі доктару гістарычных навук A. I. Лакотку і доктару гістарычных навук Т. А. Навагродскаму за карысныя парады адносна рукапісу кнігі.
За дапамогу па збіранні ілюстрацыйных матэрыялаў аўтар удзячная загадчыцы навукова-фондавага аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Н. I. Саўчанка, адміністрацыі і супрацоўнікам Навукова-вытворчага цэнтра па земляробству Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адміністрацыі і супрацоўнікам Навукова-вытворчага цэнтра па механізацыі сельскай гаспадаркі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама ўсім уладальнікам апублікаваных фотаздымкаў. Асабліва ўдзячная аўтар за дапамогу Л. Ф. Тарайкоўскай, I. В. Раманенка, Т. В. Бойка і Ю. С. Пракоф’евай.
Г Л A B A 1
ТРАДЫЦЫЙНАЯ ВЁСКА
<Х ПАЧАТАК XX СТ.)
СІСТЭМЫ ЗЕМЛЯРОБСТВА IПРЫЛАДЫ
• АПРАЦОЎКІ ГЛЕБЫ
-	A	.
^^іікістэмам земляробства прынята называць формы, у якіх ажыццяўляецца той ці іншы спосаб апрацоўкі зямлі і аднаўлення яе ўрадлівасці. Сярод сістэм земляробства вылучаюць пасечна-агнявую (лядную), залежную (аблогавую), двухполле, трохполле і шматполле (пладазменную сістэму). Яны адлюстроўваюць стан земляробства і яго агратэхнічны ўзровень на розных этапах гістарычнага развіцця народаў.
Земляробства вядома на тэрыторыі Беларусі з часоў неаліту. Аднак канчаткова яно ўсталявалася на ўсіх беларускіх землях у пачатку 2-га тысячагоддзя да н.э. у бронзавым веку1. Плямёны, што займаліся земляробствам, сяліліся пераважна ў поймах рэк, на лясных палянах, дзе існавалі прыдатныя для апрацоўкіўчасткі зямлі,якія рыхлілі каменнымі і рагавымі матыкамі2. Апрацаваныя ўчасткі зямлі выкарыстоўвалі некалькі гадоў, а затым глеба страчвала ўрадлівасць і палі даводзілася пакідаць, а пад пасевы шукаць і асвойваць новыя ўчасткі, што суправаджалася перасяленнем у новыя месцы. Гэтая старажытная сістэма земляробства, якая ўзнікла як першая пераходная ступень аседлага жыцця, атрымала назву залежнай (аблогавай).
У другой палове 1-га тысячагоддзя н.э. на тэрыторыі Беларусі пачалося рассяленне славянскіх плямёнаў, гаспадарчым заняткам якіх было земляробства. Вядомы рускі вучоны-аграном XIX ст. A. В. Саветаў у сваёй працы «Аб сістэмах земляробства» (1867) пісаў, што непазбежным спадарожнікам перасялення славянскіх плямёнаў у лясную зону Усходняй Еўропы была пасечна-агнявая сістэма земляробства, калі для ператварэння зямлі ў стан, прыдатны для хлебаробства, высякалі і спальвалі лес. На выпаленым участку глеба ўгнойвалася попелам ад спаленых дрэў і іншай расліннасці, узбагачалася карыснымі мінеральнымі элементамі. Пасля прымітыўнай паверхневай апрацоўкі ўчастак некалькі гадоў запар засявалі збожжавымі культурамі. Калі ж ураджайнасць збожжа значна зніжалася, участак пакідалі і асвойвалі іншы, а пакінуты зноў зарастаў лесам3.
Характэрнымі рысамі пачатковага перыяду земляробства пры нізкім узроўні развіцця прадукцыйных сіл было толькі выкарыстанне прыродных якасцей зямлі пры адсутнасці мерапрыемстваў па аднаўленні і павышэнні ўрадлівасці глебы. Паводле азначэння A. В. Саветава, пасечна-агнявая сістэма земляробства з’яўляецца самай драпежніцкай у адносінах да прыроды, бо яна толькі бярэ з зямлі яе састаўныя часткі, але нічога ёй не вяртае. Вынік прымянення гэтай сістэмы — часовая неўрадлівасць зямлі. Пакуль былі невядомыя больш дасканалыя формы земляробства, для выжывання старажытным насельнікам патрэбны былі пошукі новых зямель і перыядычная змена месца паселішчаў для набліжэння іх да засеяных палёў4. Засявалі толькі свежаўзараныя ўчасткі і пасля выкарыстання іх на працягу некалькіх гадоў рэдка да іх вярталіся5. Сістэма такіх недаўгавечных сельскіх паселішчаў X—XI стст. выяўлена археолагамі ў раёне Мінска каля вёскі Гута пад Заслаўем, а таксама каля вёсак Навасады, Гарадзішча на рэках Менка і Ашмянка6.