У час зямельных спрэчак межавыя знакі вычэсвалі або выпальвалі, а капцы раскопвалі («губечм знакм гранмчные подданные его мнлостм пана воеводы вмтебского тые сосны вырубалн» (1592 г.))76. Сапсаваць мяжу называлася «стену запсовать»77. Пры феадалізме прамысловасці не існавала і зямля з’яўлялася найвялікшай каштоўнасцю, таму зямельныя спрэчкі былі вельмі частай і звыклай з’явай, што знайшло адлюстраванне ўбеларускай вусна-паэтычнай творчасці: «Не можна і брату верыць, калі зямлю мерыць»78. Зямельныя спрэчкі за межы, захоп чужога ўраджаю, заворванне суседніх пасеваў суправаджалі жыццё сялян, шляхты і мяшчан («тую землю у него отняль, жмта м овесь пожаль, а сеножатм покосмль» (1510 г.)79, «... всходы пшенмцы, конопель, овсовь м мныхь ярннь пооралм» (1514 г.)80, «Нгнать Ходковнч'ь... на той нмве его ярмцу, овесь й лень засееный поораль й гьредчыною своею посеяль» (1582 г.))81. Актавыя матэрыялы паказваюць, што не толькі псавалі межавыя знакі і заворвалі чужую зямлю, але і шкодзілі адзін аднаму рознымі іншымі метадамі. Зямельныя спрэчкі разбіраў падкаморскі суд у складзе адной асобы — падкаморыя, якога выбіраў і зацвярджаў кароль з чатырох кандыдатаў, прадстаўленых яму ваяводствам або паветам. Падкаморый вырашаў спрэчкі аб пазямельнай маёмасці менавіта на спрэчнай зямлі паміж прыватнымі асобамі і прыватнымі асобамі і казной. Атрымаўшы скаргу, падкаморы пасылаў позвы спрачальнікам і прызначаў час іх яўкі на спрэчную мяжу. Там ён разглядаў прывілеі, межавыя лісты і іншыя дакументы на зямлю, прыводзіў спрачальнікаў да прысягі і дапытваў сведак. Абмер («обводь») межаў спрэчнай зямлі падкаморы заўсёды пачынаў з «гранмчной пяты» («петы») — гэта значыць, з аднаго з вуглоў поля. Стаўшы на «пяту», падкаморы часта вызначаў адлегласць паміж меткамі ў старажытных мерах даўжыні — «стаях», «гонах», «страляннях з лука» («далей на двом стан... отьехавшм далей сь четверта стай... недалеко на полстам» (1586 г.)82; «... могло быть сь осьмеро стрелянья сь лука» (1586 г.))83. 3 дапамогай сваіх памочнікаў (каморнікаў) падкаморы ўзнаўляў на мясцовасці старыя межы землеўладання або вызначаў новыя землянымі капцамі і іншымі межавымі знакамі. Сваё пісьмовае рашэнне з уласнай пячаткай і подпісам падкаморы паведамляў земскаму ці гродскаму суду, з якога справа была адаслана яму на разгляд. Рашэнне падкаморага незадаволены бок мог абскардзіць у кашталянскім судзе або ў Галоўным трыбунале Вялікага Княства Літоўскага. Старажытныя меры даўжыні надзелаў захоўваліся ў беларускіх сялян яшчэ ў пачатку XX ст. Як адзначаў П. В. Шэйн, «меры зямлі ў нашых сялян — гэта «гоны», «стаі», а ў некаторых месцах яшчэ «верацень». Усе тры назвы азначаюць адно і тое ж — 3/4 даўжыні морга, а шырыня надзелу не прымаецца ў разлік84». Звычайны сялянскі надзел у канцы XVI ст. складаў 1-0,5 валокі зямлі. Так, згодна з інвентаром 1580 г., у маёнтку Свяцічоўскім надзел у 1 валоку апрацоўвалі адна або дзве роднасныя сям’і: «Марцінь Ганічь — волоку, coxa н кляча; Карпь Марковпч'ь — волоку, coxa м кляча; Васнль Шеметовмчь — волоку, coxa м кляча ... Хотнмь зь Трохпмомь Нестеровпчом'ь — волоку, сохь две, клячь две»85. За карыстанне зямлёй яны павінны былі даваць землеўласніку «зь волокп по двадцать грошей, a no чотырм бочкн жыта, по бочце овса n по возу сена» (1580 г.)86. Аб дастаткова вялікіх сялянскіх надзелах гавораць значныя запасы збожжавых культур у сялянскіх гаспадарках. Пры разбойным нападзе запарожскіх казакоў у 1590 г. на сяло Халстова Аршанскага павета казакі «подданых вснхь зь жонамн п зь детьмн сь села прочь разогналн н село все спустошнлн», забраўшы ў доме селяніна Цярэшкі Аўдзеевіча, акрамя адзежы і рэчаў хатняга начыння, «збожа дей... жмта бочокь одннадцать, пшенпцы бочокь осмь, гречнхн бочокв одпнадцать, овса бочокь двадцать пять, гороху бочокь две м семеня пльненого чвертка»87. У канцы XVI — першай палове XVII ст. шляхецкія маёнткі ўсё больш набываюць таварны характар, пра што сведчаць шматлікія дакументы. Пры наездзе на маёнтак шляхцянкі Апалоніі Копцевай у 1577 г. у яе было забрана «вь шппхлеру (свірне. — Aym.) гуменномь жнта, што дей наготовано на спусть (продаж. — Аўт.), Берестейское меры бочокь пятьсоть; овса Берестейское меры бочокь трмста; пшенпцы тоеж'ь меры бочокь пятьдесять; гороху белаго 6040x1 трндцать»88. Акрамя таго, з гумна Копцевай у час наезду рабаўнікі вывезлі: «жпта дей побрано oeoporoBb89 вь гумне пять — вь кождомь оборогу по трндцатп н по трп копы (капа — 60 снапоў. — Аўт.); пшеннцы обороговт. трн — вь кождомь дей оборогу по пятьдесять копь; оркпшу (дзікі гладказерны ячмень. — Аўт.') обороговь трн — вь кождомь оборогу по шестьдесять копь; ечменю обороговь два — вь кождомть оборогу по семьдесять копь; овса обороговь трм — вь кождомь оборогу по деветьдеся'ь копь; гречмхн обороговь два — вв кождомь оборогу копь по сту; гороху стырта (стог. — Аўт.), вь которой копь сто; ярнцы (яровога жыта. — Аўт.) оборогь, вь которомь дей копь осьмь» (1577 г.)90. Па рэках збожжа вывозілі ў Заходнюю Еўропу. Так, «Шпман Нахпмовнч'ь, жндь Кгроденскнй, проводнль до Кролевца жмта бочокь 400 м насенья пльняного бочокь 36», а «на двухь впцннах'ь Яцско Богдановмч’ь, жндь Кгродненскйй, проводнл'ь до Кролевца жнта бочокь осьмьсоть»91. Пан «Богдан'ь Ммхайловпч'ь, войтовнч'ь Слуцкнй», разам са скураным таварам вёз у Кролевец «пшоно» (1569 г.)92. 3 павелічэннем у канцы XVI — пачатку XVII ст. панскіх ворных зямель і ростам таварнасці памеснай вытворчасці збожжавых культур ва ўсіх рэгіёнах Беларусі сталі пераважаць цяглыя сялянскія гаспадаркі, дзе галоўнай пазямельнай рэнтай была паншчына. У цэнтры Беларусі цяглыя сялянскія гаспадаркі складалі 54,5 працэнта, на захадзе — 62,3, на ўсходзе Беларусі — 57,6 працэнта93. У першай палове XVII ст. у сялян на Беларусі сталі пераважаць надзелы ад 7 да 74 валокі94, што было абумоўлена дзвюма прычынамі. Па-першае, параўнанне інвентароў адных і тых жа маёнткаў за розныя гады паказала, што пры нязменным зямельным фондзе значна ўзрасла колькасць сялянскіх дымоў, што звязана з падзелам вялікай сям’і на малыя нуклеарныя; па-другое, у гэты перыяд назіраўся значны прырост насельніцтва Беларусі95. Аднак сялянскі надзел, як правіла, дапаўнялі яшчэ пазанадзельныя прыёмныя землі, за якія сяляне не адбывалі паншчыны, а толькі плацілі аблегчаны чынш або аддавалі землеўласніку долю ўраджаю. Акрамя ворнай зямлі, кожная сялянская гаспадарка мела агароды і сенажаці, а некаторыя — і сады. У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. сельская гаспадарка Беларусі двойчы зазнала жудасныя разбурэнні. 3 1654 па 1667 г. на тэрыторыі Беларусі адбываліся асноўныя баявыя дзеянні вайны Рэчы Паспалітай з Расіяй. У месцах баёў руйнаваліся гарады і вёскі, вынішчалася насельніцтва. Колькасць жыхароў у шасці беларускіх ваяводствах скарацілася болып чым на 50 працэнтаў96. 3 1087 дымоў, якія былі перад вайной у 16 вёсках маёнтка Смалявічы, у 1664 г. засталося толькі 216. 3 сялянскіх гаспадарак былі разрабаваны ці загінулі 87,6 працэнта коней і 97,4 працэнта валоў. Колькасць запусцелых валок за вайну ў маёнтку павялічылася з 9 да 36297. He паспела сельская гаспадарка аднавіцца пасля вайны 16541667 гг., як Усходняя Беларусь стала асноўным тэатрам ваенных дзеянняў у час Паўночнай руска-шведскай вайны (1700-1721). У выніку ваенных спусташэнняў у многіх уладаннях рэзка скараціліся колькасць насельніцтва, пагалоўе цяглай жывёлы і плошча пасеваў98. Каб утрымаць сялян у разбураных маёнтках, землеўласнікі вымушаны былі даваць сялянам ільготы ў павіннасцях і выкарыстоўваць іншыя магчымасці для больш хуткага ўзнаўлення сваіх маёнткаў. Запусцелыя землі здаваліся ў апрацоўку сялянам на параўнальна лёгкіх умовах, без адпрацоўкі паншчыны. Удзельная вага чыншавых сялян у першай палове XVIII ст. стала складаць у вотчынах заходняй і цэнтральнай частак Беларусі 7, а на ўсходзе краіны — 4/s усяго сялянскага насельніцтва прыватнаўласніцкіх уладанняў". Масавы характар набыло пераманьванне сялян з дзяржаўных уладанняў у свае памесці шляхам розных «слабод» і «запамажэнняў»100. Адметнай рысай у развіцці зямельных адносін у першай палове XVIII ст. стала развіццё розных формаў пазанадзельнага землекарыстання. Апрацоўка зямлі «з долі ўраджаю» і розных ільгот, якую селянін прымаў зыходзячы са сваіх фізічных і матэрыяльных магчымасцей і якая не ўключалася ў асноўны надзел, была выгадная як селяніну, так і землеўласніку, бо служыла сродкам узнаўлення вотчыннай гаспадаркі і атрымання прыбытку з надзелаў, якія пуставалі. Спрыяльныя ўмовы сялянскага землекарыстання станоўча паўплывалі на аднаўленне феадальных уладанняў. Ужо к канцу першай паловы XVIII ст. у асобных маёнтках даваенны ўзровень эканамічнага развіцця быў перавышаны. Напрыклад, у час разбойнага наезду атрада Марціна і Фаддзея Агінскіх у 1735 г. на маёнтак Свадковічы мсціслаўскага канюшага Уладзіслава Свадкоўскага камандзір атрада Чарняўскі, «выбмрая же HSB aMeapoBi. м сараевь разный хлебь — рожь, пшеннцу, ячмень, овесь, яровую рожь, прмказаль сыпать на землю, подь ногн лошадямь ... вь одномь только дворе Свадковмчах'ь, потопталь лошадьмм разного хлеба на тысячу Лмтовскмх'ь бочекь, не счмтая хлеба, забранного пмь особо»101. Узнаўленне землеўласніцкай і сялянскай гаспадарак у XVIII ст. ішло ва ўзаемасувязі з прыростам насельніцтва, якое з 1,5 млн чалавек у 1717 г. павялічылася на Беларусі да 3,6 млн у 1790 г.102 Станоўчы ўплыў на вытворчасць сельскагаспадарчых прадуктаў аказвалі рост гарадоў і іх насельніцтва, пашырэнне ўнутранага і замежнага гандлю, умацаванне і развіццё ўсебаковых сувязей пануючага класа з Заходняй Еўропай. Аднак большасць дзяржаўных уладанняў, у тым ліку найбуйнейшыя каралеўскія сталовыя эканоміі — Гродзенская, Берасцейская і Кобрынская, пастаянна знаходзіліся ўтрыманні (арэндзе) прыватных асоб, якія выплачвалі скарбу толькі пэўную частку даходаў з іх. Каб павялічыць прыбыткі здзяржаўных зямель, каралеўская адміністрацыя Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. пайшла на шэраг аграрных пераўтварэнняў шляхам аднаўлення і пашырэння на дзяржаўных землях фальварачнай сістэмы і павышэння рэнтааддачы сялянскіх гаспадарак у гэтых уладаннях.