С. 157. 58 Улашчык М. М. Была такая вёска: гіст.-этнагр. нарыс. Мінск, 1989. С. 58. 59 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 28. 60 Курдюков Н. Крестьянскмй плуг в Новогрудском уезде Ц Земледельческая газета. 1885. № 17.27 апреля. С. 365. 61 Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т.Т. 2: Псторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г.да сакавіка 1917 г. Мінск, 2002. С. 166. 62 Улашчык М. М. Была такая вёска. С. 57-58. 63 Лабач М.С. Па слядах рукапіснага этнаграфічнага апісання Бельскага павета свяшчэнніка Келясціна Брэна з 50-х гадоў XIX cr.//Studia polsko-litewsko-biatoruskie. Prace Biatostockiego Towarystwa Naukowego. № 31. Warszawa, 1988. C. 373. 64 Гісторыя сялянства Беларусі.Т. 2. C. 383. 65 Сержпутовскнй A. K. Земледельческме орудмя белорусского Полесья // Матермалы по этнографмм Россмк. СПб.,1910. Т. 1. С.48. 66 Молчанова Л. А. Матермальная культура белорусов. Ммнск, 1968. С. 28. 67 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 32. Карта № 3. 68 Запмскм Северо-Западного отдела Ммераторского русского географнческого обідества. Кн. 3. Вяльна, 1912. С. 317. 69 Чарнецкі М. Хата.хатні і гаспадарчы рыштунак// Крывіч. 1924. № 2.С. 72. 70Тамсама. 71 Тамсама. 72 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 35. 73 Цітоў В. С. Барана // Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1989. С. 50. 74 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 35-37. 75 Улашчык М. Была такая вёска.С. 58-50. 76 Земледельческая газета. 1913.28 декабря. ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ I ЗЕМЛЕКАРЫСТАНМЕ глыбокай старажытнасці парадак, формы і ўмовы валодання і карыВУ, стання зямлёй у беларусаў вызначаліся звычаёвым правам. Агульным уласнікам зямель і ўгоддзяў у X—XI стст. на землях Заходняй Русі з’яўлялася абшчына-верв, у якой частка зямлі была падзелена і знаходзілася ў асабістым уладанні абшчыннікаў, пераходзячы іх нашчадкам у спадчыну. У агульным карыстанні была другая частка зямлі, а таксама пашы, выганы, лясы і вадаёмы, якімі абшчына распараджалася на аснове самакіравання1. Паводле нешматлікіх летапісных даных і помнікаў раннефеадальнага права ўсходніх славян, якія захаваліся да нашых дзён, можна меркаваць, што смерды-абшчыннікі валодалі ў гэты час асобнымі зямельнымі ўчасткамі, мелі сваю сямейную гаспадарку і гаспадарчы інвентар2. Па меры падпарадкавання ўсходнеславянскіх плямёнаў уладзе кіеўскіх князёў смерды-абшчыннікі абкладваліся данінай, якую складалі прадукты земляробства, палявання, бортніцтва. У «Аповесці мінулых гадоў» гаворыцца аб устанаўленні даніны на радзімічаў, крывічоў, драўлян і іншыя плямёны3. Славянскія паселішчы называліся «погостамн», «весямн», «сёламн», «деревнямм». У Іпацьеўскім летапісе апавядаецца, што збор даніны («полюдье») спачатку насіў нерэгулярны характар і ажыццяўляўся шляхам паездак князя з дружынай па славянскіх паселішчах, а затым быў заменены «повозом» — дастаўкай даніны ў вызначаны час у пэўны пагост4. Даніна размяркоўвалася па пагостах і бралася з «двара», «дыму», «рала», «плуга» — гэта значыць, з асобных сялянскіх гаспадарак5. Далейшае гістарычнае развіццё прадукцыйных сіл, удасканаленне прылад працы і пашырэнне ворнага земляробства, узнікненне рамёстваў і гандлю стварылі перадумовы для фарміравання класаў і развіцця працэсу феадалізацыі. Аб распадзе абшчыны сведчаць і археалагічныя помнікі Беларусі. Так, гарадзішча Хотамель (Столінскі раён Брэсцкай вобласці) у VII ст. было невялікім паселішчам радавога калектыву, але ў X ст. яно ўжо ўяўляла сабой добра ўмацаванае буйное гарадзішча, дзе жылі дружыннікі, а па-за яго сценамі размяшчаліся напаўзямлянкі простых абшчыннікаў, гаспадарчыя заняткі якіх складалі земляробства, жывёлагадоўля і промыслы6. Сацыяльная структура земляробчага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, як і ў іншых землях Старажытнай Русі, у раннефеадальны перыяд складалася з асобных груп, якія характарызаваліся розным сацыяльнаэканамічным і прававым становішчам. Асноўную яго катэгорыю складалі смерды, якія плацілі даніну спачатку дзяржаве, а потым баярамвотчыннікам7. Тагачасныя пісьмовыя крыніцы даюць гісторыкам падставу сцвярджаць, што смерды былі асабіста вольныя людзі, якія карысталіся прававой абаронай князя. Але побач з вольнымі існавалі і смерды, якія страцілі па розных прычынах сваю асабістую свабоду. Шырокае кола залежных ад феадала людзей, якія жылі ў яго ўладанні і двары, называлася «чэлядзь». Яны выконвалі сельскагаспадарчыя, прамысловыя і іншыя работы на гаспадара і знаходзіліся ў рознай ступені залежнасці ад яго8. Самай бяспраўнай групай феадальна-залежнага насельніцтва былі халопы, якія не мелі асабістай маёмасці і поўнасцю залежалі ад гаспадара. Пераважную большасць халопаў складалі ваеннапалонныя, злачынцы або тыя, хто ўзяў шлюб з асобай, якая знаходзілася ў рабстве. Вядомы два віды халопства: абельнае (поўнае) і няпоўнае9. Калі халопа або чалядзіна надзялялі ўчасткам зямлі, то ён пераходзіўу катэгорыю «вотчыча»10. 3 развіццём буйнога ўласнага землеўладання кола залежных ад феадалаў людзей пашыралася. 3 XII ст. сярод сялян з’яўляецца і да XVI ст. хутка павялічваецца група часова залежных ад феадала людзей, якія ўдакументах таго часу называюцца «закупні» або «закладні». Яны мелі сваю гаспадарку, але трапілі на пэўны тэрмін у залежнасць ці рабства да феадала за грашовы доўг ці матэрыяльную дапамогу. Тэрмін і ўмовы закупніцтва і закладніцтва вызначаліся дагаворам. Па закону закупні і закладні лічыліся вольнымі людзьмі, але за доўг павінны былі адпрацаваць пэўны час у гаспадарцы феадала на апрацоўцы зямлі або ў якасці слуг11. У канцы XIII — першай палове XIV ст. беларускія землі ўвайшлі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Асноўная маса феадалаў княства належала да вайскова-служылага саслоўя. Вялікія князі, вымушаныя абапірацца ў сваёй знешняй і ўнутранай палітыцы на феадалаў, пачалі пашыраць іх правы і прывілеі, раздаючы ў пажыццёвае або вечнае ўладанне населеныя землі, а таксама пусткі з правам засяляць іх. Менавіта рост прыватнай зямельнай уласнасці складаў галоўную тэндэнцыю развіцця феадалізму ў XIV— XVI стст. у ВКЛ і пазней Рэчы Паспалітай. Прыкладна да сярэдзіны XV ст. асноўную катэгорыю сялянскага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі складалі «даннікі», асабіста вольныя людзі. Іх галоўнай павіннасцю была даніна незалежна ад таго, на якой зямлі — дзяржаўнай ці прыватнаўласніцкай — яны вялі сваю гаспадарку12. Даннікі жылі сялянскімі грамадамі. Кожная грамада мела ў агульным карыстанні пэўную колькасць ворнай зямлі і розныя ўгоддзі: выганы, бортныя дрэвы, бабровыя гоны, лясы, вадаёмы, сенажаці. Другая частка ворнай зямлі дзялілася паміж сялянскімі сем’ямі, якія валодалі ёю на правах уласнасці13. Грамада збірала ў пэўных выпадках свой уласны суд — капу, рабіла раскладку (разруб) подацей і павіннасцей, якія на яе накладаліся агульнай сумай14. Феадалы часта атрымлівалі ад князя ці магнатаў у падараванне ненаселеныя землі з правам «людей на новом корене посадмть»15. Каб прывабіць на гэтыя землі людзей, яны вызвалялі перасяленцаў на пэўны тэрмін ад часткі падаткаў і надзялялі некаторымі іншымі льготамі. Засяляць землі, якія пуставалі, імкнулася ідзяржава, таксама вызваляючы перасяленцаў ад часткі павіннасцей. Павелічэнне агульнай плошчы апрацоўваемай зямлі суправаджалася ўзнікненнем новых паселішчаў. Паселішчы складаліся з «дымоў» і «дворышчаў». Дымам называўся двор, у якім пражывала сялянская сям’я са сваёй маёмасцю. Дым з’яўляўся і адзінкай падаткаабкладання, яго жыхары плацілі падаткі і выконвалі павіннасці на карысць землеўладальніка16. На паўднёва-заходнім Палессі былі пашыраны больш складаныя гаспадарчыя адзінкі — «дворышчы», якія складаліся з некалькіх сем’яў, звязаных сваяцкімі сувязямі. Часам у склад дворышчаў уваходзілі ідольнікі, прысёрбы, прымакі, якія там пражывалі. Сем’і ўдворышчы жылі асобнымі дварамі, хаця карысталіся агульным інвентаром, сумесна апрацоўвалі зямлю і вялі гаспадарку, дзялілі паміж сабой ураджай і ўсе прыбыткі. Аднак дворышчы не былі ўстойлівымі ўтварэннямі і з цягам часу распадаліся на «дымы». Праявай непаўнапраўнасці сялян, звязанай з іх статусам плацельшчыкаў подацей, стала абмежаванне на свабоду пераходу ад аднаго феадала да другога, якое з цягам часу перарасло ў прыгон. Пачаткам афіцыйнага запрыгоньвання сялян лічыцца прывілей вялікага князя Казіміра IV ад 2 мая 1447 г., які забараняў пераходы з дзяржаўных уладанняў у прыватныя і наадварот. У прывілеі фармальна не гаварылася аб пераходах сялян паміж рознымі шляхецкімі або царкоўнымі маёнткамі. Іх магчымасць вырашалася самімі землеўласнікамі. 3 XV ст. пашырыліся гандлёвыя сувязі Вялікага Княства Літоўскага з заходнееўрапейскімі дзяржавамі і павялічыліся патрэбы прывілеяванага саслоўя ў грашах, неабходныхдля набыцця замежнай вопраткі, каштоўнай зброі, тканін і ўпрыгажэнняў. Хуткі рост попыту і цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю на рынках Заходняй Еўропы з сярэдзіны XV ст. стаў галоўным фактарам інтэнсіўнага развіцця ў басейнах сплаўных рэк Заходні Буг, Нёман, часткова Заходняя Дзвіна і на прылеглых да іх тэрыторыях панскай гаспадаркі, накіраванай на пашырэнне ворнай зямлі і яе эксплуатацыю ў форме фальварка (гэта значыць, з таварным характарам вытворчасці, заснаванай на працы прыгонных сялян). У гэтым рэгіёне Беларусі феадалы пачалі пераходзіць ад збірання даніны да «адработачнай» і (у значна меншай меры) грашовай рэнты, што суправаджалася ператварэннем асноўнай масы даннікаў Пабужжа, Панямоння і часткова Падзвіння ўдзве катэгорыі: цяглых сялян, галоўнай павіннасцю якіх стала паншчына, і людзей «осадных», «чмншевмков», «кунмчных», галоўнай павіннасцю якіх стала грашовая рэнта17. Як указвае У. I. Пічэта, аналізуючы юрыдычнае становішча сялянства ў Вялікім Княстве Літоўскім у пачатку XVI ст., паншчына (служба цяглая) існавала ў некаторых панскіх маёнтках здаўна і была для сялян звыклай, традыцыйнай з’явай, аб чым сведчаць шматлікія дакументы18. Аднак да сярэдзіны XVI ст. яна ў пераважнай большасці выпадкаў выяўлялася ў нефіксаванай і нерэгулярнай форме («рабіць калі скажуць», «колькі двару трэба») і хутчэй за ўсё была не вельмі цяжкай для сялян19. На думку В.Ф. Голубева, рэнта ў выглядзе нерэгулярных адработкаў была для адносна шматлікай сям’і селяніна менш цяжкай, чым пастаянна ўзрастаючая даніна і асабліва чынш, выплаце якога павінна была папярэднічаць рэалізацыя на рынку таго ці іншага тавару з сялянскай гаспадаркі20 ва ўмовах недастаткова развітых на Беларусі таго часу таварна-грашовых адносін21.