298 Прыватны дом у аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Зімовы сад у спарткомплексе аграгарадка Хідры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ■ Аграгарадок Дубна Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці За многія стагоддзі ў беларусаў выпрацаваўся пэўны харчовы комплекс, які ўключае разнастайныя традыцыі, звязаныя з прыгатаваннем і ўжываннем ежы. У беларускай кулінарыі склад прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца для прыгатавання ежы, сфарміраваўся пад уздзеяннем збожжавага характару земляробства. Гэтым тлумачыцца перавага ў паўсядзённым харчаванні беларусаў мучных і крупяных страў. Беларусы ядуць шмат хлеба амаль з усімі стравамі. Харчаванне сельскага насельніцтва захавала больш традыцыйных рыс, чым гарадскога. ■ Будынак Сталовіцкай сярэдняй школы. Аграгарадок Сталовіцкі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. 2010 г. Традыцыйнымі застаюцца кашы з розных круп, якія падаюць да стала асобна ці ў якасці гарніраў. Паступова пашыраецца асартымент страў з рысу, які ў якасці гарніру добра спалучаецца з мясам і гароднінай. Беларуская традыцыйная кухня захавала некалькі сотняў рэцэптаў страў з бульбы, якую варылі, тушылі, пяклі, з якой гатавалі супы, дранікі, галушкі, калдуны, бабку. Іншыя стравы ўключаюць вялікі асартымент агароднінных культур (капуста, буракі, баклажаны, патысоны, салодкі балгарскі перац, кабачкі, памідоры і традыцыйныя гарбузы). Любімымі застаюцца бліны, якія ядуць з мачанкай, шкваркамі, яечняй, творагам46. Сярод традыцыйных мясных прадуктаў галоўнымі з’яўляюцца свініна, мяса птушкі (у асноўным курынае), ялавічына, бараніна. Шырока выкарыстоўваецца свіное сала — соленае, вэнджанае, смажанае. Значнае месца ў кулінарыі беларусаў займаюць малако і малочныя прадукты47. Многія калектыўныя гаспадаркі Беларусі па традыцыі ўрачыста адзначаюць пачатак жніва («Зажынкі») і яго заканчэнне («Дажынкі») у полі, у час якіх ушаноўваюцца перадавікі вытворчасці, выступаюць калектывы мастацкай самадзейнасці. ■ Дом культуры ў аграгарадку Заказельскі. Вёска Заказель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. 2010 г. ■ Ансамбль народнай музыкі «Сваякі».Аграгарадок Бездзежскі Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. 2010 г. ■ Святочныя народныя стравы. Вёска Моталь Iванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 2009 г. ФотаТ.А.Навагродскага ■ Беларускае сала з прыправамі. Вёска Моталь Iванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 2011 г. Фота Т. А. Навагродскага ■ Хатнія каўбасы.Фота Т.А. Навагродскага 3 1996 г. на Беларусі штогод у канцы верасня праводзіўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў сельскай гаспадаркі «Дажынкі». Першы такі фестываль «Дажынкі-96» адбыўся ў г. Столін Брэсцкай вобласці. 3 таго часу сталіцамі фестывалю былі Масты (1997), Нясвіж (1998), Шклоў (2000), Мазыр (2001), Полацк (2002), Пружаны (2003), Ваўкавыск (2004), Слуцк (2005), Бабруйск (2006), Рэчыца (2007), Орша (2008), Кобрын (2009), Ліда (2010), Маладзечна (2011), Жлобін (2013). Горад, які выбіраўся для правядзення «Дажынак», рыхтаваўся да свята на працягу года. Паступова ў «Дажынках» выпрацаваліся свае традыцыі: яны сталі сапраўдным дзяржаўным святам. У першы дзень на плошчы горада, абранага для правядзення свята, адбываўся ўрачысты мітынг, на якім выступалі Прэзідэнт краіны, адказныя работнікі Савета Міністраў, мясцовага аблвыканкама і райвыканкама. Пасля мітынгу праводзілася ўзнагароджанне лепшых камбайнераў, вадзіцеляў, пераможцаў спаборніцтва на жніве, ім уручаліся каштоўныя падарункі. Затым адбываўся канцэрт фальклорных і папулярных мастацкіх калектываў. На кожным фестывалі арганізоўваліся выставы работ народных умельцаў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кулінарных вырабаў. На другі дзень па цэнтральнай вуліцы горада ўрачыста праходзіла сельскагаспадарчая тэхніка, якая прымала ўдзел ва ўборцы ўраджаю. На некалькіх пляцоўках горада арганізоўваліся канцэрты прафесійных і самадзейных артыстаў, масавыя гульні і забавы, спартыўныя спаборніцтвы, працаваў кірмаш сельскагаспадарчай прадукцыі. Вечарам на плошчы адбываўся гала-канцэрт або салют, працавала начная дыскатэка для моладзі48. 3 2014 г. «Дажынкі» змянілі фармат. Прынята праводзіць іх у раёнах на базе аднаго з аграгарадкоў. На абласным узроўні «Дажынкі» будуць святкавацца ў райцэнтрах, за выключэннем тых, дзе ўжо праходзіў гэты «Барада» гаспадару поля. Дажынкі ў аграгарадку Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. 2004 г. Дажынкі ў аграгарадку Астрамечава Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. 2005 г. Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» у г. Жлобін Гомельскай вобласці Бялыніцкі раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2014». Аграгарадок Вішаў Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Чэрыкаўскі раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2015». Аграгарадок Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці рэспубліканскі фестываль-кірмаш. Падвядзенне вынікаў сельскагаспадарчага года, ушанаванне аграрыяў, уручэнне ім Прэзідэнтам краіны дзяржаўных узнагарод праводзяцца ў Палацы Незалежнасці ў пачатку каляндарнага года49. Сучасная вёска з’яўляецца асяроддзем, дзе захоўваюцца і развіваюцца нацыянальныя і культурныя традыцыі беларускага сялянства, праяўляюцца творчыя, дзелавыя і гаспадарчыя здольнасці вясковых жыхароў, прывіваюцца моладзі навыкі эканомнага і эфектыўнага вядзення гаспадаркі, выхоўваецца любоў да зямлі і працы на ёй, фарміруюцца такія якасці, як прадпрымальнасць, самастойнасць, працавітасць. Працавітасць — найбольш характэрная рыса традыцыйнага менталітэту беларускага народа. Дзякуючы працавітасці беларусы выжывалі ў розных экстрэмальных сітуацыях (неўраджайныя гады, войны, разбурэнні і г. д.). Разам з працавітасцю для беларусаў традыцыйным было гаспадарчае, дбайнае стаўленне да зямлі і вынікаў працы. Да хлеба адносіліся як да святыні, з зямлёй абыходзіліся як з карміцелькай: апрацоўваючы яе, заўсёды думалі пра будучыню. Добрасумленнасць, працавітасць, любоў да сваёй зямлі літаральна пранізвалі ўсю гаспадарчую дзейнасць і абраднасць сялян, перадаваліся імі з пакалення ў пакаленне. Гэтая маральная аснова як галоўны набытак традыцыйнай культуры беларусаў і ў цяперашні час з’яўляецца важным фактарам грамадзянскага выхавання. 1 Гусаков В. Некоторые прмнцнпнальные вопросы текуідего п долгосрочного развмтпя АПК // АПК Беларусп: новейшме вызовы регнональной н международной ннтеграцмм: матерналы X Международной научно-практмческой конференцмм (Мннск, 4-5 сентября 2014 г.). Мннск, 2015. С. 5. 2 Ммнмстерство сельского хозяйства н продовольствмя Республпкн Беларусь [Электронный ресурс]. Режмм доступа: http:// www. mshp. minsk.by/print/ structure /branches/. Дата доступа: 09.04.2015. 3 Сельское хозяйство Республмкм Беларусь: стат. сб./ Нац. статаст. комнтет Республмкн Беларусь; ред. В. 14. Знновскмй [м др.]. Ммнск, 2014. С. 124. 4 Дуктова Н.А.,Дуктов В. П., Павловскмй В.В.Твердая пшенмца новая зерновая культура в Беларусм: проблемы ч перспектмвы // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. 2015. № 3. С. 85. 5 Там же. 6 Там же. 7 Там же. 8 Лобач Е. Новые сорта зерновых м зернобобовых в Государственном реестре Ц Белорусское сельское хозяйство. 2016. № 3. С. 54. 9 Там же. С. 55. 10 Фнцуро Д. Д., Гурко С. А.,Пніценко Л. 14., Рылко В.А. Прмгодность к длмтельному храненмю н направленмя пспользовання сортов картофеля белорусской селекцмн// Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. 2015. № 4. С. 123. 11 Гусаков В. Г., Бельскмй В. 14. Этапность развмтня сельского хозяйства Беларусн с 1991 по 2008 год м на перспектнву// Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя аграрных навук. 2009. № 4. С. 5. 12 Там же. С. 6. 13 Там же. С. 8. 14 Государственная программа устойчнвого развнтмя села на 2011 — 2015 годы:Указ Презмдента Республмкм Беларусь № 342 от 1 авг. 2011 г. // Нац. реестр правовых актов Республнкн Беларусь. 2011. № 1/12739. 15 Шпак А. Повышенме эффектнвностн АПК на основе мнновацмонной модерннзацнм пропзводства //АПК Беларусм: новейшме вызовы регнональной н международной мнтеграцмм: матермалы X Международной научно-практнческой конференцмн (Мннск,4-5 сентября 2014 г.). Мннск, 2015. С. 12. “Тамже. C.13. 17 Результаты мспытанмя сортов растенмй ознмых.яровых зерновых.зернобобовых м крупяных культур на хозяйственную полезность в Республмке Беларусь за 2013-2015 годы. Ммнск, 2016. 18 Адаптыўныя тэхналогіі: каму па карману будучыня? // Белорусское сельское хозяйство. 2014. № 12. С. 4-5. 19 Вешторт В. Совет ммннстра: реформы должны быть продолжены // Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 2. С. 4-5. 20 Яковчнк С., Лепешкмн Н.,Точмцкмй А. Основы качественного посева зерновых под урожай 2016 года // Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 9. С. 97. 21 Клочков А.Уборка-2015: этапы м результаты // Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 9. С.95-96. 22 Там же. С. 96. 25 Крапмвмна Л. Программа аграрного бнзнеса: оптммальные обьемы м качественный рост// Белорусское сельское хозяйство. 2016. № 4. С. 4. 24Там же. 25 Жуков А. Стране нужен результат// Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 12. С. 5. 26 Архіў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Воп. 23. Спр. 180. Арк. 20-22. 27 Гусаков В. Г.,Казакевмч A. В., Будкевмч Е. К.Артюшевскмй Н. В. Развнтме н моделм органмзацмм крестьянскмх (фермерскмх) хозяйств в Беларусн. Мннск, 2004. С. 8. 28 Текуш,нй архмв Ммнмстерства сельского хозяйства м продовольствмя Республмкн Беларусь. 29 Архнв Мкннстерства сельского хозяйства н продовольствмя Республпкм Беларусь. Документы к протоколам заседанмй коллегмй Ммнсельхозпрода за 2007 г.Т. 1. опмсь 23 (прод.). Л. 50. 30 Государственная программа возрожденмя м развптая села на 2005-2010 годы. Мннск,2005. С. 43-45. 31 Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 165. Арк. 10. 32 Гусаков В. Г.,Казакевмч А. В.,Будкевмч Е. К.Артюшевскмй Н.В.Развмтне й моделп органнзацпм крестьянскйх (фермерскмх) хозяйств в Беларусн. С. 9. 33 Там же. С. 17. 34 Крестьянскме (фермерскме) хозяйства Республпкм Беларусь. 2011. № 6. С. 44-45. 33 Там же. С. 37. 36 Ерошенко Е. Проблемы м победы белорусского фермерства Ц Белорусское сельское хозяйство. 2015. № 4. С. 26.