Аднак капіталаўкладанні дзяржавы ў сельскую гаспадарку былі недастатковымі. У 1950-1953 гг. яны складалі крыху больш за */5 укладанняў у прамысловасць40. Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых культур у 1950 г. у БССР складала 7,8 ц/га41. ■ Вяселле.Танцы на двары ўжаніха. Вёска Веляцін Хойніцкага раёна Палескай вобласці. 1950 г.Фота М.Я.Грынблата Як і ў першыя пасляваенныя гады, у 1951-1953 гг. асноўную ролю ў жыцці калгасных сем’яў адыгрывала падсобная гаспадарка, аднак з боку раённых партыйных кіраўнікоў і старшынь калгасаў яна не падтрымлівалася. Для апрацоўкі прысядзібных участкаў не выдаваліся коні, а таксама кармы і паша для індывідуальнай жывёлы калгаснікаў42. Вераснёўскі Пленум (1953 г.) ЦК КПСС, прысвечаны аграрным праблемам краіны, асудзіў практыку неабгрунтаваных абмежаванняў умоў развіцця асабістых падсобных гаспадарак вясковых і гарадскіх жыхароў43. Былі поўнасцю адменены абавязковыя пастаўкі дзяржаве сельскагаспадарчых прадуктаў падсобнымі гаспадаркамі калгаснікаў, рабочых і служачых, што ў хуткім часе дало свае вынікі. 3 1954 па 1958 г. пагалоўе хатняй жывёлы ў БССР узрасло на 14,7 працэнта, свіней — на 27,6 працэнта. Пры гэтым колькасць двароў у дадзены перыяд скарацілася на 7 працэнтаў44. Аднак з канца 1958 г. кіраўніцтва дзяржавы зноў пачало праводзіць палітыку згортвання асабістых падсобных гаспадарак вясковых і гарадскіх жыхароў. На снежаньскім (1958 г.) Пленуме ЦК КПСС было рэкамендавана калгасам забяспечыць калгаснікаў прадуктамі харчавання, саўгасам выкупіць жывёлу ў сваіх рабочых і служачых на працягу двух-трох гадоў, забяспечыць іх прадукцыяй жывёлагадоўлі, а таксама бульбай і гароднінай. Негатыўную ролю ў абмежаванні асабістай уласнасці вяскоўцаў адыграла прынятая ў 1961 г. Трэцяя праграма КПСС. На фоне дэклараванага хуткага руху да камуністычнага будучага асабістыя гаспадаркі былі непажаданым перажыткам былога і падлягалі ліквідацыі на працягу 20 гадоў — да непасрэднага пераходу да камунізму. У пачатку 1960-х гг. М. С. Хрушчоў падпісаў урадавыя рашэнні аб скарачэнні памераў прысядзібных участкаў, пагалоўя жывёлы, пазбаўленні гаспадарак кал- ■ Святкаванне хрэсьбін. Вёска Янавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. 1950-я гг. ■ Свята першага снапа ўХадосаўскім сельскім савеце Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1970-я гг. 243 ^^««« ■ Удзельнікі народнага ансамбля танца «Палессе» Пінскага гарадскога Дома кулыуры. 1989 г.Фота Э. Кабяка Свята «Зажынкі» ў калrace імя П. М. Машэрава Iванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 1986 г. гаснікаў і рабочых саўгасаў дадатковых сенажацяў і пашы. Мэтазгоднасць такіх мер аргументавалася тым, што праблемы харчавання павінны вырашацца грамадскай вытворчасцю, а асабістыя гаспадаркі адрывалі вяскоўцаў ад актыўнага ўдзелу ў калектыўных вытворчых працэсах. Акрамя таго, адзначалася, што значная частка такога каштоўнага прадукту харчавання, як хлеб, ідзе на корм асабістай жывёле насельніцтва. У 1963 г. агульнасаюзным рашэннем вяскоўцам забаранялася трымаць на падворку авечак, коз і болып за адну карову і адну свінню45. Масавыя закупкі ў гэты перыяд жывёлы ў вясковага насельніцтва калгасамі, саўгасамі і нарыхтоўчымі арганізацыямі спрыялі экстэнсіўнаму развіццю грамадскай вытворчасці. Аднак гэтая буйнамаштабная дзяржаўная акцыя стала чарговым звяном у разбурэнні традыцыйнага сялянскага ладу жыцця, уніфікацыі вёскі і яе людзей. За перыяд з 1958 па 1964 г. памер прысядзібных участкаў у калгасах СССР скараціўся на 12, у саўгасах — на 28 працэнтаў, вытворчасць мяса і малака ў асабістых гаспадарках зменшылася на 20 працэнтаў46. Адчужэнне сельскага працаўніка ад зямлі і вынікаў сваёй працы, адмена ў 1962 г. забароны на атрыманне пашпартоў значна павялічылі міграцыю найбольш адукаванага і працаздольнага насельніцтва з вёскі ў горад, што пагоршыла дэмаграфічную сітуацыю ў сельскай мясцовасці. 3 1970 па 1984 г. сельскае насельніцтва ў БССР паменшылася ў 1,5 разы. Толькі ў кастрычніку 1964 г. ЦК КПСС была прынята Пастанова «Аб устараненні неабгрунтаваных абмежаванняў асабістай гаспадаркі калгаснікаў, рабочых і служачых»47, у якой давалася ацэнка ролі асабістай падсобнай гаспадаркі у сельскагаспадарчай вытворчасці, усталёўваліся нормы ўтрымання жывёлы і памеры прысядзібных участкаў, якія дзейнічалі да ўвядзення абмежаванняў. Сельскагаспа- дарчым арганізацыям у пастанове рэкамендавалася аказваць дапамогу насельніцтву ў апрацоўцы прысядзібнага ўчастка, забеспячэнні маладняком жывёлы і птушкі, набыцці і загатоўцы кармоў. Напрыканцы 1960-х і ў 1970-х гг. па ініцыятыве ЦК КПБ у рэспубліцы рэалізоўвалася праграма зносу «неперспектыўных» вёсак. Жыхары невялікіх вёсак, дзе ў асноўным зберагаліся традыцыі беларускай народнай культуры, часам гвалтоўна перасяляліся ў буйныя калгасныя і саўгасныя пасёлкі48. У каторы раз дагледжаныя сялянскія сады і прысядзібныя ўчасткі выводзіліся з гаспадарчага абароту, зарасталі пустазеллем і кустамі. У 1970-я — сярэдзіне 1980-х гг. урадамі СССР і БССР быў прыняты шэраг пастаноў, якія падугледжвалі арганізацыю закупак сельскагаспадарчай прадукцыі ў падсобных гаспадарках насельніцтва і кааперацыю асабістых падсобных гаспадарак з калгасамі і саўгасамі. Вялікае практычнае значэне для падтрымкі развіцця асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва мела Пастанова ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 8 студзеня 1981 г. «Аб дадатковых мерах па павелічэнні вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках грамадзян»49. Пасля прыняцця гэтай Пастановы ў БССР сельскагаспадарчыя арганізацыі пачалі прымаць дзейсныя меры па забеспячэнні насельніцтва высакаякасным сартавым насеннем бульбы і збожжавых культур, гародніны, набыцці пародзістага маладняку буйной рагатай жывёлы, свіней, птушкі, а таксама выдзяляць зямельныя ўчасткі для пашы і нарыхтоўкі кармоў для свойскай жывёлы, гарантавалі збыт лішкаў прадукцыі, вырабленай у гаспадарках вясковых жыхароў. Пры кааперацыі з асабістымі падсобнымі гаспадаркамі насельніцтва калгасы і саўгасы атрымлівалі магчымасць без павелічэння пасяўных плошчаў і дадатковых капіталаўкладанняў павялічваць выраб сельскагаспадарчай прадукцыі. У сваю чаргу ўладальнікі падсобных гаспадарак пазбаўляліся праблем са збытам лішкаў прадукцыі і значна павялічвалі свае даходы. У гэты час асабістыя падсобныя гаспадаркі вясковых жыхароў сталі арганічнай часткай сельскагаспадарчай вытворчасці краіны, дапаўнялі яе, з’яўляючыся арганізацыйна-прававой формай гаспадарання вясковай сям’і з мэтай задавальнення патрэб яе членаў у прадуктах харчавання і атрымання дадатковага даходу пры рэалізацыі лішкаў вырабленай прадукцыі. Пры гэтым яны заставаліся падсобнымі адносна фонду рабочага часу і фарміравання сямейнага бюджэту. Яшчэ адной асаблівасцю сялянскай гаспадаркі была адсутнасць наёмнай працы. Значныя перамены ў 1960— 1970-я гг. адбыліся ў вясковым будаўніцтве. У развіцці сялянскага жылля з кожным годам драўніна ўсё больш саступала месца новым будаўнічым матэрыялам: цэгле, шлакабетону, шыферу, драўняна-стружкавым плітам і інш. Новыя дамы значна адрозніваліся ад старых памерамі, вышынёй, колькасцю пакояў, велічынёй вокнаў. Назіраўся працэс павелічэння жылой плошчы ў разліку на аднаго чалавека. Рост матэрыяльнага і культурнага ўзроўню адбіўся і на вонкавым афармленні сядзібы. Звычайна яна агароджвалася лёгкім штакетнікам. Перад хатай абавязкова размяшчаўся кветнік, высаджваліся дэкаратыўныя дрэвы — бярозы, каштаны, клёны. Дарожкі абсаджваліся кветкамі. Ліштвы акон, вуглы, аканіцы, вільчыкі сялянскіх дамоў багата ўпрыгожваліся разьбой. Шырокае распаўсюджанне атрымала дэкаратыўнае аздабленне вонкавых сцен хаты мастацкай укладкай шалёўкі. ■ Выступленне ансамбля «Лявоны» на полі ў час свята завяршэння ўборкі збожжавых культур. 1970-я гг. Будаўніцтва ў вёсцы шматпакаёвых дамоў адбівалася на інтэр’еры. Сцены ў пакоях бялілі або абклейвалі шпалерамі, столь падшывалі фанерай і фарбавалі ў белы колер. Традыцыйныя лавы, куфры, самаробныя ложкі выходзілі з ужытку і саступалі месца фабрычнай мэблі. Якасныя змены адбываліся і ва ўпарадкаванні сельскіх пасяленняў. Узнікалі цэлыя вуліцы новых дамоў, будаваліся дарогі, магазіны, амбулаторыі, клубы, бытавыя ўстановы. У гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі адбылося частковае вяртанне да традыцыйнай вопраткі, звязанае з пагаршэннем забеспячэння насельніцтва прамысловымі таварамі. Зноў у касцюме вясковага насельніцтва сталі шырока выкарыстоўвацца шынялі, гімнасцёркі, ваенныя і пашытыя па іх узоры штаны галіфэ і напаўгаліфэ, ваенныя фуражкі, пілоткі і зімовыя шапкі-вушанкі. Міграцыя ў гарады вялікай колькасці насельніцтва ў сувязі з пасляваенным прамысловым і культурным будаўніцтвам паскорыла працэсы збліжэння культуры гарадскіх і вясковых жыхароў, садзейнічала нівеліроўцы асаблівасцей у адзенні. Касцюм стаў вызначаць не сацыяльны статус чалавека, а яго ўзрост і матэрыяльныя магчымасці. У 1950-я гг. самым распаўсюджаным мужчынскім адзеннем у сельскай мясцовасці з’яўляліся аднабортныя і двухбортныя касцюмы, кашулі разнастайных афарбовак, світары, джэмперы, лыжныя касцюмы, курткі. Разам з тым штодзённае адзенне сельскіх жыхароў ў параўнанні з гараджанамі вызначалася шырокім распаўсюджаннем сцёганак («кухваяк»), рабочых ботаў, гумовага абутку. У сувязі з развіццём пра- мысловасці і ростам дабрабыту насельніцтва ў касцюм вясковага насельніцтва ўсё шырэй уваходзілі цёплыя і летнія паліто рознага крою, курткі разнастайных фасонаў, модны абутак. Значныя змены ў адзенні адбыліся ў 1960-х гг. Гэтаму садзейнічалі ўдасканаленне мадэлявання адзення і рост яго прамысловай вытворчасці, масавае выкарыстанне сінтэтычных тканін. Тэмпы змянення тэндэнцый і напрамкаў моды ў гэтыя гады значна ўзраслі. Атрымала пашырэнне так званае маральнае старэнне адзення: насельніцтва перастала карыстацца рэчамі, якія яшчэ не страцілі сваіх спажывецкіх якасцей. Рост дабрабыту вясковых жыхароў, развіццё сродкаў масавай інфармацыі, іх арыентаванасць на гарадскую культуру садзейнічалі таму, што ў цяперашні час усё вясковае насельніцтва набывае ў магазінах і на рынках гатовую бялізну, верхнюю вопратку, абутак і галаўныя ўборы. Самым распаўсюджаным адзеннем мужчынскага насельніцтва як у гарадах, так і ў сельскай мясцовасці з’яўляюцца масавага пашыву двухі аднабортныя касцюмы, разнастайныя курткі, паліто, дублёнкі і г.д.