ныя для вытворчасці высакаякасных макаронных вырабаў. Пры гэтым у краіне для яе пасеваў неабходна толькі 20—28 тыс. га зямлі, што дае магчымасць размясціць іх у найбольш спрыяльных глебава-кліматычных умовах. Укараненне айчынных сартоў цвёрдай пшаніцы ў раслінаводства дазволіць вырашыць праблему імпартазамяшчэння зерня цвёрдай пшаніцы і прадуктаў яго перапрацоўкі і з’яўляецца эканамічна выгадным7. У 2014 г. паспяхова прайшлі дзяржаўнае сортавыпрабаванне першыя беларускія сарты цвёрдай пшаніцы — «Славіца» (азімы сорт) і «Разалія» (яравы). Яны ўключаны ў Дзяржаўны рэестр сартоў, рэкамендаваных для вырошчвання ў Беларусі. Рост прадукцыйнасці сельскагаспадарчых культур без укаранення ў вытворчасць новых сартоў у сучасны перыяд немагчымы. Новыя інтэнсіўныя сарты пры аднолькавых затратах угнаенняў і сродкаў аховы раслін здольны даваць больш высокія ўраджаі. Ацэнка сартоў у дзяржаўным выпрабаванні праводзіцца паводле іх устойлівасці да палягання, хвароб і шкоднікаў, рэакцыі на розныя стрэсавыя фактары8. Ha 1 студзеня 2016 г. у Дзяржаўны рэестр сартоў уключана 59 сартоў пшаніцы азімай, 21 — трыцікале азімай, 31 — жыта азімага, 23 — пшаніцы яравой, 55 — ячменю яравога (з іх 40 — піваварных), 20 — аўса, (4 — галазерных), 20 — гароху пасяўнога9. На тэрыторыі Беларусі ў цяперашні час вырошчваецца больш як шэсцьдзясят сартоў бульбы. 3 ранніх сартоў найбольшай папулярнасцю ў насельніцтва і добрымі паказчыкамі ўраджайнасці вылучаюцца cap- ■ Плён хлебароба ты «Лілея», «Капрыз», «Зорачка». У групе сярэдняранніх сартоў шырока распаўсюджаны «Брыз», «Явар», «Архідэя». Сярод групы сярэдняспелых сартоў найбольш вядомыя «Скарб», «Жывіца», «Крыніца», «Талісман», «Янка». Групу сярэдняпозніх сартоў складаюць «Ласунак», «Рагнеда», «Блакіт», «Журавінка», «Маг». 3 позніх сартоў найболып папулярныя «Атлант», «Здабытак», «Зарніца». Такім чынам, беларускія сарты бульбы задавальняюць попыт насельніцтва на харчаванне і прамысловасць на яе перапрацоўку. Найбольш 256 Трыцікале гібрыд жыта н пшаніцы. 1977 г. Грэчка «Кармэн» ■ Кукуруза прыдатныя для працяглага захавання клубні бульбы «Скарб», «Жывіца», «Крыніца», «Рагнеда», «Блакіт»10. У развіцці сельскай гаспадаркі незалежнай Рэспублікі Беларусь вучоныя-аграрнікі вылучаюць некалькі этапаў. Першы этап доўжыўся з 1991 па 1995 г., калі праводзілася палітыка рэарганізацыі калгасаў і ■ Сорт кукурузы «Залешыцкі» саўгасаў былой БССР у структуры рыначнага тыпу. Ішлі размеркаванне калектыўнай і грамадскай маёмасці на долі і паі паміж работнікамі, прыватызацыя сродкаў вытворчасці, падзел зямлі. Буйнатаварныя калектыўныя гаспадаркі разбураліся, скарачаліся аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Сталі актыўна стварацца кааператыўныя і фермерскія гаспадаркі. Другі этап развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі прыпадае на 1995—1999 гг. У гэты час было спынена разбурэнне буйных калектыўных прадпрыемстваў і абвешчана суіснаванне і развіццё ў сельскай гаспадарцы разнастайных форм гаспадарання. Pane «Вітаўт» ■ Вузкалісцевы люпін «Жодзінскі» ■ Гарох Бульба цвіце ■ Сарты беларускай бульбы У 1996 г. была прынята першая ў незалежнай Беларусі Дзяржаўная праграма рэфармавання аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гг. Аднак з-за шэрагу прычын цалкам рэалізаваць яе не ўдалося. Пачатак наступнага этапа развіцця сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь прынята лічыць з часу ўвядзення ў дзеянне Дзяржаўнай праграмы ўдасканалення аграпрамысловага комплексу краіны на 2001— 2005 гады. Адначасова з рэструктурызацыяй аграпрамысловага комплексу Праграма ўключала важныя напрамкі дзяржаўнай падтрымкі вытворчасці. На вышэйшым узроўні буйнатаварная вытворчасць у галіне сельскай гаспадаркі была прызнана прыярытэтнай. Прадугледжваліся дзесяць форм трансфармацыі і рэарганізацыі калгасаў і саўгасаў у новыя рыначныя формы, у якіх спалучаліся ў рознай ступені дзяржаўная і недзяржаўная ўласнасць, унітарныя прадпрыемствы, акцыянерныя кампаніі, кааператыўныя аб’яднанні і г. д.11 Праграма з’явілася асновай карэннай перабудовы нацыянальнай сельскай гаспадаркі на рыначных прынцыпах у спалучэнні з дзейснымі метадамі дзяржаўнай падтрымкі. У выніку стаў аднаўляцца вытворчы патэнцыял буйных таварных аграпрамысловай ■ Квітнеючы лён ■ Проса «Гомельскае» ■ Плуг паўнавагавы абаротны ПО-(6+4)-40/45. Прызначаны для гладкага ўзворвання глеб, у тым ліку засмечаных камянямі, з дадатковай апрацоўкай пласта глебы катковымі прыстаўкамі ■ Камбінаваны агрэгат для мінімальнай апрацоўкі глебы АКМ-6. Прызначаны для лушчэння ржышча, напаўпапарнай восеньскай апрацоўкі зябліва, восеньскай апрацоўкі палёў пасля ўборкі кукурузы, буракоў і бульбы ■ Самаходная машына хімізацыі МХС-10. Прызначана для транспартавання і паверхневага ўнясення пылападобных хімічных меліярантаў і цвёрдых мінеральных угнаенняў прадпрыемстваў, яны зноў сталі дамінаваць на ўнутраным рынку. У 2003—2005 гг. у краіне былі дасягнуты аб’ёмы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі 1990—1991 гг.12 Дзяржаўная праграма ўдасканалення аграпрамысловага комплексу на 2001—2005 гады з’явілася nepmail праграмай пасля станаўлення суверэннай Рэспублікі Беларусь, якая была практычна поўнасцю рэалізавана. Аднак жыллёвыя ўмовы ў сельскай мясцовасці заставаліся горшымі, чым у горадзе; былі менш развіты комплекс сацыяльна-бытавых паслуг, ніжэйшая заработная плата, менш спрыяльныя ўмовы для павышэння адукацыйнага ўзроўню і правядзення вольнага часу, з пры- ■ Машына МПН-16 для ўнясення на поле напаўвадкага ўгнаення ■ Агрэгат безадвальнай апрацоўкі глебы АБТ-4. Прызначаны для апрацоўкі цяжкіх глеб, апрацоўкі глебы на зябліва пасля ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, кукурузы, буракоў і бульбы, мульчыравання, выраўноўвання і прыкатвання паверхні поля ■ Глебаапрацоўча-пасяўны агрэгат АПЛ-4. Прызначаны для сумяшчэння перадпасяўной апрацоўкі глебы з сяўбой лёну і іншых культур (pane азімы і яравы, рэдзька маслічная, гарчыца,трава,збожжавыя) з унясеннем стартавай дозы грануляваных мінеральных угнаенняў Модульны камбінаваны глебаапрацоўчы бульбасаджальны агрэгат АМПК-4-90. Прызначаны для рыхлення глебы, фарміравання высакапрофіл ьных грэбняў і пасадкі клубняў бульбы з адначасовым унясеннем мінеральных угнаенняў Сеялка пнеўматычная С-9. Прызначана для радковай сяўбы насення збожжавых каласавых.сярэдненасенных зернебабовых (гарох,лубін),траў і іншых культур Сяўба азімых у аграгарадку Крыўлянскі. Вёска Крыўляны Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці Саджалка радковай пасадкі бульбы на ўсіх тыпах глебы з адначасовым пратраўліваннем клубняў і ўнясеннем мінеральных угнаенняў Культыватар-акучнікраслінасілкавальнік КОР-4. Прызначаны для апрацоўкі бульбы. За адзін праход забяспечвае якаснае фарміраванне абемных грабянёў, рыхленне міжрадкоўяў і ўнутрыглебавае ўнясенне мінеральных угнаенняў Бульбоўнікаўборачная машына БМК-4-75. Прызначана для ўборкі бульбоўніку з адначасовым змяльчэннем. Тэхналагічныя і канструкцыйныя характарыстыкі машын прыняты на ўзроўні лепшых замежных аналагаў ■ Хлебная ніва ■ Уборка жыта. Эксперыментальная база «Зазер’е» РУП «НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі». Пухавіцкі раён Мінскай вобласці. 2013 г. чыны чаго страчваецца прывабнасць сельскай працы і сельскага ладу жыцця. Таму па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь была распрацавана Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця сяла на 2005— 2010 гады. Ад папярэдніх праграм яе адрознівалі комплекснасць, вырашэнне праблем аграпрамысловай вытворчасці ў цеснай узаемасувязі з развіццём і ўдасканаленнем усёй сацыяльнай інфраструктуры сельскіх паселішчаў. За перыяд дзеяння гэтай праграмы дзякуючы вялікай шматаспектнай дзяржаўнай падтрымцы аграпрамысловага комплексу краіна дасягнула стабільнай харчовай бяспекі за кошт уласнай вытворчасці, узрос экспартны патэнцыял сельскагаспадарчай прадукцыі і гатовага харчавання, былі дасягнуты пашыранае ўзнаўленне вытворчага патэнцыялу прадпрыемстваў аграрнай галіны, стабільны рост даходаў прадпрыемстваў і занятых на іх работнікаў. ■ Збожжаўборачны камбайн «Палессе» Дзякуючы рэалізацыі намечаных названай вышэй праграмай дзеянняў у краіне была створана разгалінаваная сетка новага тыпу паселішчаў — аграгарадкоў, колькасць якіх прыблізна супадае з колькасцю цэнтраў сельскіх (пасялковых) саветаў. Гэта садзейнічае сацыяльнаму развіццю сельскіх тэрыторый і вырашэнню праблемы кадраў сельскай гаспадаркі, таму што аграгарадкі забяспечваюць насельніцтва комплексам сацыяльных стандартаў і паслуг, якія па якасці мала саступаюць гарадскім. Яшчэ адна адметная рыса гэтага перыяду — пачатак стварэння магутных скразных кааператыўна-інтэграцыйных структур, так званых прадуктовых спецыялізаваных кампаній, якія замыкаюць тэхналагічныя ланцужкі — ад атрымання сельскагаспадарчай сыравіны да рыначнага збыту ўнутры краіны і за мяжой гатовага высакаякаснага харчавання13. Новым этапам развіцця сельскай гаспадаркі стаў час рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця сяла на 2011—2015 гады. Асноўнымі яе мэтамі з’яўляліся павышэнне эканамічнай эфектыўнасці аграрнага комплексу, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, рост даходаў вясковых жыхароў, умацаванне прэстыжу пражывання ў сельскай мясцовасці, паляпшэнне дэмаграфічнага складу вясковага насельніцтва і на гэтай аснове забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця вёскі, збліжэнне ўзроўню сацыяльных стандартаў у гарадах і на вёсцы14. Гэтая праграма карэнным чынам адрознівалася ад ранейшых. У ■ Камбайн «Палессе» на ўборцы збожжа якасці асноўных прыярытэтаў у ёй выступалі не вытворчыя, а фінансаваэканамічныя паказчыкі: прыбытак, даход, аб’ём рэалізацыі вырабленай прадукцыі, рэнтабельнасць, самаакупнасць і самафінансаванне. Аграрная сфера эканомікі краіны інтэнсіўна развіваецца на аснове мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы шляхам рэканструкцыі і тэхнічнага перааснашчэння вытворчых прадпрыемстваў, абнаўлення машынна-трактарнага парку, прамысловага будаўніцтва. Росту і ўдасканаленню аграпрамысловай вытворчасці садзейнічае наладжаная ўласная вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. У краіне распрацаваны прынцыпова новыя мадэлі збожжаўборачных камбайнаў, камбінаваныя глебаапрацоўча-пасяўныя агрэгаты, машыны для разнастайнай высокапрадукцыйнай апрацоўкі глебы, унясення ўгнаенняў і сродкаў аховы раслін, дапрацоўкі прадукцыі і г. д.15 Беларускае машынабудаванне пастаўляе для сельскай гаспадаркі краіны каля 90 працэн-