Бюджэтная падтрымка фермерства ў Беларусі адбываецца ў асноўным з Фонда дзяржаўнай падтрымкі сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, які фарміруецца за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Рэальным спосабам набыцця тэхнікі і абсталявання з’яўляецца лізінг. У цяперашні час пад лізінгам маюць на ўвазе форму арэнды сродкаў вытворчасці. Аб’ект лізінгу (сельскагаспадарчая машына, зернесушылка і г.д.) набываецца лізінгавай кампаніяй у вытворцы або пастаўшчыка і затым здаецца ў наём або ў арэнду фермерам з далейшым правам выкупу. Фермерскім гаспадаркам сямейнага тыпу вельмі важна быць вузкаспецыялізаванымі, таму што пры вырабе многіх прадуктаў, калі раздрабіць сілы і сродкі, нельга дамагчыся высокіх паказчыкаў. Тыя з фермераў, хто здолеў выстаяць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі, з цягам часу пастаянна пашыралі свае зямельныя ўчасткі і паступова стварылі буйныя гаспадаркі з сучаснай матэрыяльна-тэхнічнай базай. У вёсцы Агароднікі Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў 1997 г. была створана фермерская гаспадарка «Эліта-К» пад кіраўніцтвам кандыдата сельскагаспадарчых навук A. В. Круглякова. Спачатку яму выдзелілі 25 га зямлі, а ў 2011 г. у гаспадарцы ўжо было 230 га. У гаспадарцы «Эліта-К» вырошчваюцца таварная і насенная бульба, гародніна ў адкрытым грунце: капуста, цыбуля, морква, буракі, кабачкі. Спецыялізацыя — ранняя бульба і раннія сарты гародніны, якія гаспадарка пастаўляе на плодаагароднінныя базы і ў 20 магазінаў Мінска. Сваю прадукцыю гаспадар прадае таксама ў Расію, Украіну, Малдову і іншыя краіны СНГ. Фермерская гаспадарка «Эліта-К» пабудавала тры гароднінасховішчы на 2,5 тыс. т, плёначныя цяпліцы плошчай 0,25 га, майстэрню па рамонце тэхнікі. У 2010 г. быў абсталяваны цэх для выганкі зялёных гароднінных культур.У перспектыве плануецца будаўніцтва цэха па мыцці і фасоўцы бульбы і гародніны, а таксама абсталяванне новага буйнога гароднінасховішча з устаноўкай штучнага холаду35. У перыяд аграрнага рэфармавання ў Беларусі ўзнік і працягвае развівацца працэс арганізацыі буйных фермерскіх гаспадарак на базе маёмасных комплексаў стратных калгасаў і саўгасаў. Кампактна размешчаныя на тэрыторыі, буйныя па аб’ёмах таварнай вытворчасці, такія фермерскія гаспадаркі маюць вялікую перавагу перад дробнымі гаспадаркамі сямейнага тыпу. Асноўнай формай зямельных і маёмасных адносін у такіх фермерскіх гаспадарках з’яўляецца доўгатэрміновая арэнда тэрмінам да 99 гадоў. Як паказала практыка, у большасці такіх гаспадарак назіраецца прырост вытворчасці прадукцыі, асабліва калі яе ўзначальвае кіраўнік, які мае вялікі вопыт працы ў сельскай гаспадарцы. У гэтым выпадку вельмі паказальны прыклад фермерскай гаспадаркі М. Р. Шруба ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, які далучыў да сваёй гаспадаркі ў 2001 г. стратны калгас «Шлях да камунізму». Фермерскую гаспадарку Міхаіл Рыгоравіч Шруб стварыў у 1993 г. Асноўнымі напрамкамі дзейнасці выбраў раслінаводства і жывёлагадоўлю. 3 самага пачатку сваёй дзейнасці ён эфектыўна выкарыстоўваў асабісты вопыт работы ў сельскай гаспадарцы, сумяшчаў яго з перадавымі тэхналагічнымі інавацыямі і міжнародным вопытам вядзення гаспадаркі. У выніку ўжо ў 2003 г. ураджайнасць збожжавых у яго ўзбуйненай гаспадарцы склала 41,3 ц/га, што ў два разы перавысіла ўзровень ураджайнасці, атрыманы ў 2001 г. былым калгасам. У 2011 г. сельгасугоддзі гаспадаркі М. Р. Шруба займалі больш 17 860 га. Штогод на гэтай плошчы вырошчваецца каля 10 000 т гародніны і бульбы. Дзякуючы сучасным гароднінасховішчам прадукцыя захоўвае свежасць круглы год і рэалізуецца ў буйных магазінах Беларусі і Расіі. Фермерская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні элітнага насення бульбы галандскай селекцыі, вытворчасці харчовай бульбы, цыбулі, морквы, капусты, буракоў і іншай гародніны; пры гэтым выкарыстоўваюцца галандскі насенны матэрыял і сучасныя тэхналогіі вырошчвання. Гаспадарка мае ў дастатковай колькасці сельскагаспадарчае абсталяванне і транспартныя сродкі, што гарантуе эфектыўнасць і своечасовасць правядзення ўсіх сельскагаспадарчых работ, а сучасныя сховішчы гародніны і складскія памяшканні даюць магчымасць захоўваць бульбу, гародніну і насенны матэрыял. Паводле даных на 1 студзеня 2012 г., у Беларусі працуюць дзевяць буйнатаварных фермерскіх гаспадарак, якія далучылі або ўзялі ў арэнду стратныя сельскагаспадарчыя арганізацыі. Акрамя вытворчай дзейнасці фермеры займаюцца дабрачыннасцю Напрыклад, A. В. Ласевіч, глава фермерскай гаспадаркі «Ісіда», адной з найбуйнейшых у сталічным рэгіёне, за дабрачыннасць атрымаў у 2010 г. ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта медаль Кірылы Тураўскага. У 2014 г. фермерскія гаспадаркі выраблялі каля 2 працэнтаў прадукцыі сельскай гаспадаркі Беларусі. У абсалютных лічбах гэта выглядае так: 174,3 тыс. т збожжа, 307,3 тыс. т бульбы, 265,1 тыс. т гародніны, 19,6 тыс. т пладоў і ягад36. 3 1995 па 2014 г. агульная плошча зямель у фермерскіх гаспадарках павялічылася ў 2,8 разоў. У 2014 г. на долю фермерскіх гаспадарак прыпадала 175 тыс. га зямельных угоддзяў, у тым ліку 153,9 тыс. га зямель сельскагаспадарчага прызначэння. Сярэдні памер зямельнага ўчастка складаў 68 га, а прыблізна 10 працэнтаў фермераў мелі больш як 100 га37. Фермерскія гаспадаркі з’яўляюцца ўдзельнікамі галіновых сельскагаспадарчых праграм. Асабліва значным быў іх удзел у Дзяржаўнай комплекснай праграме развіцця бульбаводства, агародніцтва і пладаводства на 2011—2015 гады. Такім чынам, нягледзячы на тое, што ў цэлым аб’ём прадукцыі фермерскіх гаспадарак ва ўсёй прадукцыі сельскай гаспадаркі Беларусі пакуль нязначны, яны ўстойліва развіваюцца і таму з’яўляюцца важным сектарам сельскай гаспадаркі краіны. Новы этап развіцця асабістых падсобных гаспадарак вясковага насельніцтва пачаўся ў 1990-х гг. Увядзенне ў дзеянне з 1 студзеня 1991 г. Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі дазволіла ўладальнікам падсобных гаспадарак атрымліваць у пажыццёвае спадчыннае ўладанне для вядзення падсобнай гаспадаркі зямельныя ўчасткі ў памеры каля 1 га. 3 1990 па 1995 г. пры невялікім (на 3,1 %) скарачэнні двароў у сельскай мясцовасці Беларусі плошча раллі ў асабістых падсобных гаспадарках насельніцтва павялічылася з 464,8 тыс. га ў 1990 г. да 1009 тыс. га ў 1995 г., а ўдзельная вага іх валавой прадукцыі ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 1995 г. дасягнула 48 працэнтаў. Пры гэтым удзельная вага валавой прадукцыі падсобных гаспадарак у агульным аб’ёме прадукцыі сельскай гаспадаркі краіны па вытворчасці збожжа і зернебабовых дасягнула 5,5 працэнта, бульбы — 86,4, гародніны — 76,7 працэнта38. У гэты ж перыяд быў прыняты шэраг дзяржаўных мер, накіраваных на павелічэнне вытворчасці і нарыхтовак розных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў падсобных гаспадарках вясковых жыхароў. Калгасы, саўгасы і іншыя калектыўныя арганізацыі на падставе заключаных дагавароў пачалі перамяшчаць частку зямельных участкаў сельскага насельніцтва ў палі севазваротаў, аказваць паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчых культур і ўборцы ўраджаю, нарыхтоўцы кармоў для буйной рагатай жывёлы, рэалізацыі лішкаў вырабленай сельскагаспадарчай прадукцыі. Трэба адзначыць, што гаспадарча-працоўную дзейнасць па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ажыццяўляюць розныя катэгорыі індывідуальных гаспадарак: асабістыя падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў, дачныя кааператывы, садоўніцкія таварыствы, хатнія гаспадаркі гараджан і г. д. У матэрыялах органаў дзяржаўнага ўліку ўсе яны прадстаўлены як гаспадаркі насельніцтва. У 2002 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асабістых гаспадарках грамадзян», які аб’яднаў нормы ранейшых прававых актаў, што рэгулююць дзейнасць уладальнікаў падсобных гаспадарак, вызначаў меры па іх дзяржаўнай падтрымцы. Аднак скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў індывідуальным сектары паказала неабходнасць распрацоўкі Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян на 2006—2010 гады, якая была зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая 2006 г. Асноўнымі задачамі названай вышэй Праграмы былі забеспячэнне харчовай бяспекі беларускай вёскі, рост даходаў і занятасці сельскіх жыхароў, паляпшэнне дэмаграфічнай структуры насельніцтва. Яна прадугледжвала арганізацыю камунальна-бытавых структур для аказання дапамогі і паслуг вяскоўцам па вырошчванні і ўборцы сельскагаспадарчых культур, нарыхтоўцы кармоў. Адно з галоўных месцаў у Праграме — гэта ўдасканаленне сістэмы збыту прадукцыі праз закупкі нарыхтоўчымі арганізацыямі спажывецкай кааперацыі. Упершыню прадугледжвалася фінансаванне мерапрыемстваў па выкананні Праграмы са сродкаў Рэспубліканскага фонда падтрымкі вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, харчавання і аграрнай навукі. ■ Дом з прысядзібным участкам. Вёска Міхалкаўская Рудня Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 2006 г. У 4 A С Н А Я ВЁСКА Вёска Забярэззе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1995 г. Фота У. М. Меляшэнкі ■ Традыцыйны сялянскі дом, пабудаваны ў 1940-я гг. Страха пакрыта шчапой («стружкай»). Вёска Іванкаўшчына Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 2006 г. Паводле даных выбарачнага абследавання прыватных гаспадарак, праведзенага Міністэрствам статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь, за перыяд з 2000 па 2007 г., было выяўлена змяншэнне долі спажывання прадуктаў харчавання, вырабленых у сваіх падсобных гаспадарках, у агульным аб’ёме спажывання. Асобы, якія мелі прыватныя гаспадаркі, значна менш сталі забяспечваць свае патрэбы за кошт уласнай вытворчасці39. Спажывецкі характар вытворчасці прадукцыі ў індывідуальных гаспадарках насельніцтва і магчымасці выбару больш выгадных каналаў яе збыту не забяспечылі выкананне асноўных параметраў, прадугледжаных Праграмай на 2006—2010 гг. Узнікла аб’ектыўная неабходнасць удасканалення дзеючага заканадаўства, вызначэння новых прыярытэтаў у падтрымцы падсобных гаспадарак. У кастрычніку 2010 г. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Праграму развіцця і падтрымкі асабістых падсобных гаспадарак грамадзян у 2011—2015 гады40. Галоўнай мэтай гэтай праграмы было больш поўнае задавальненне патрэб насельніцтва ў харчаванні, падтрыманне харчовай бяспекі дзяржавы, павышэнне даходаў, забеспячэнне занятасці і паляпшэнне сацыяльных і эканамічных умоў жыцця насельніцтва краіны. Галоўныя яе задачы — павышэнне эфектыўнасці выкарыстання зямельных участкаў, якія знаходзяцца ў землекарыстанні насельніцтва, стварэнне ўмоў для паляпшэння якасці і павышэння таварнасці сельскагаспадарчай прадукцыі падсобных гаспадарак. Мяс-