У 1960—1989-х гг. у многіх калгасах і саўгасах БССР ва ўрачыстых абставінах непасрэдна на полі адзначаліся свята першай баразны, зажынкі, дажынкі. Асабліва ўрачыста пры заканчэнні ўборкі жыта — асноўнай збожжавай культуры беларусаў — праводзіліся дажынкі, якія падводзілі вынік працы хлебаробаў. Месцам правядзення дажынак служыла поле, дзе камбайны ўбіралі апошнія гектары збожжа. Пад час свята захоўваліся звычаі ўручэння сімвалічнага апошняга снапа і каравая з мукі новага ўраджаю кіраўніку гаспадаркі і лепшаму па выніках працы камбайнеру, пляценне вянкоў з каласоў і ўручэнне іх удзельнікам жніва. Вітаць паляводаў з заканчэннем жніва на поле прыязджалі з канцэртамі самадзейныя і фальклорныя калектывы50. Пасля заканчэння жніва ў маштабе раёна праводзілася Свята ўраджаю. Месцам яго правядзення звычайна былі цэнтральная плошча і парк райцэнтра, якія ўпрыгожваліся адпаведнымі транспарантамі, стэндамі, плакатамі. Стрыжнем свята быў урачысты мітынг, на якім падводзілі вынікі ўборкі збожжа, віншавалі лепшых камбайнераў, шафёраў і пераможцаў сацыялістычнага спаборніцтва, уручалі ім каштоўныя падарункі, ганаровыя граматы. Завяршалася свята канцэртам самадзейных або прафесійных артыстаў, масавымі гульнямі, спартыўнымі спаборніцтвамі, танцамі51. Цяжкія выпрабаванні прынесла беларускаму народу аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Радыеактыўнымі асадкамі была забруджана ‘/5 частка тэрыторыі Беларусі, на якой пражывала больш за 2 млн чалавек. 3 гаспадарчага абароту былі выведзены сотні тысяч гектараў ворных зямель. Непрадбачаныя былі і страты, нанесеныя здароўю людзей. У канцы XII пяцігодкі (1986—1990 гг.) у склад аграпрамысловага комплексу БССР уваходзілі 1641 калгас, 866 саўгасаў, 325 міжгасаў, 44 прадпрыемствы лясной гаспадаркі, 530 прамысловых прадпрыемстваў, 300 ветэрынарных станцый, працавала 48 прамысловых аб’яднанняў, 8 сельскагаспадарчых і 24 навукова-вытворчыя аб’яднанні, 3 аграпрамысловыя камбінаты, 3 аграпрамысловыя аб’яднанні, 30 аграфірм52. Капітальныя ўкладанні ў АПК БССР у 1990 г. складалі 47 працэнтаў; інвестыцыі ў народную гаспадарку рэспублікі, у тым ліку ў сельскагаспа- дарчую вытворчасць, склалі 28,8 працэнта53. Гэта дазволіла рэспубліцы дасягнуць высокіх паказчыкаў развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці не толькі ва ўсесаюзным, але і ў еўрапейскім маштабе. У 1990—1991 гг. Беларуская ССР у разліку на душу насельніцтва вырабляла мяса і малака больш, чым Германія, Францыя, Вялікабрытанія, збожжа — на */ больш, чым у сярэднім краіны Еўрапейскага саюза. Беларусі належала сусветнае першынства ў вытворчасці бульбы і льновалакна54. Заработная плата ў сельскай мясцовасці была толькі на 7 працэнтаў ніжэй за сярэднюю па народнай гаспадарцы краіны. Адзін работнік, заняты ў сельскай гаспадарцы, запяспечваў прадуктамі харчавання 20 чалавек55. У жніўні 1991 г. была абвешчана незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Савецкі перыяд у жыцці беларускай вёскі закончыўся. 1 Декрет о земле // СУ РСФСР. 1917. № 1. Ст. 3. 2 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў/ рэд. В. К. Бандарчык. Мінск, 1974. С. 94. 3 Тамсама. 4 Шымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі: курс лекцый. Ч. II. 2-е выданне. Мінск, 2004. С. 101. 5 Цмт. по кн.: Ребенок П. Ф. Дорогою столетай: Левошевмчм Левошм (отдревнего поселенмя до колхоза (ПСК) «50 лет Октября» м агрогородка). Речнца, 2011. С. 76. 6 Там же. 7 Там же. 8 Соцналмстмческме преобразованмя в экономнке Белоруссмм в 1917-1920 гг. Ммнск, 1966. C.159. ’Там же. 10 Шымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі. С. 101. 11 Беларуская савецкая энцыклапедыя.Т. IX. Мінск, 1973. С. 373. 12 Мілаванаў В. А. Першыя крохі калгаснага руху ў Беларусі. Мінск, 1958. С. 37. 13 Шымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі. С. 116. 14 Бяспалая М. А. Беларуская вёска ў 1921-1927 гг.: аўтарэф. дыс.... д-ра гіст. навук. Мінск, 1999. С.27. 15 Псторыя Беларускай ССР: у 5 т.Т. 3. Мінск, 1973. С. 232. 16 Тамсама. С. 234. 17 Коммунмст Белоруссмм. 1966. № 9. С. 65-66. 18 Белорусская СССР в 1922-1923 году к V Всебелорусскому сьезду Советов. Мннск, 1924. С.47. 19 Гісторыя Беларускай ССР. С. 237. 20 Ммлованов В. А. Дннаммка колхозного двмження в Белорусснм в восстановмтельный перпод: (1921-1925 гг.) // Мз мстормм соцмалнстмческого строптельства Советской Белорусснн. Ммнск, 1959. С.49. 21 Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў. С. 94. 22 Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). Мінск, 2003. С. 282. 23 Беларускае народнае жыллё / Э. Р. Сабаленка [I Iнш.]. Мінск, 1973. С. 100. 24 Шымуковіч С. Ф. Псторыя Беларусі. С. 128-129. 25 Беларусь: страннцы мстормп / редсовет: А. А.Коваленя [м др.]; Нац. акад. наук Беларусн, Мн-т мсторпн. Мннск, 2011. С. 256. 26 Там же. 27 Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002).С. 286-287. 28 Беларусь: странмцы мсторнм. С. 256. 29 Шымуковіч С. Ф. Псторыя Беларусі. С. 147. 30 Шыбека 3. Нарыс гісторыі Беларусі (1795-2002). С. 287. 31 Прммерный устав сельскохозяйственной артелн СССР / СЗ СССР. 1935. № 1. Ст. 82. 32 Шатова A. В. Лнчное подсобное хозяйство в условнях переходной экономмкп. Пенза, 2005. С. 9. 33 Экономмка Советской Белоруссмм. 1917-1967 / ред. Ф. С. Мартанкевпч. Мннск, 1967. С. 243. 34 Там же. С. 249. 35 Якуб Колас. Збор твораў: у 12 т.Т. 5. С. 337-338. 36 Улашчык М. М. Краязнаўства. Нататкі пра бадзянні ў 1924-1929 гг. Мінск, 1999. С. 49,63. 37 Лебедева Н. 14. Матермальная культура Белорусской ССР в 1930 году. С. 168. 38 Беларуская савецкая энцыклапедыя.Т.ХІІ. Мінск, 1975.С. 315. 59 Псторыя Беларусі: вучэб.дапам.: у 2 ч. Ч. 2. Люты 1917 г. 2000 г. / Я. К. Новік [і інш.]. 2-е выд. Мінск, 2000. С. 291. 40 Белязо Е. П. Крестьянство Белорусснм на путн к развптому соцмалмзму. Мннск, 1982. С. 24. 41 Беларуская савецкая энцыклапедыя.Т. XII. С. 315. 42 Белязо Е. П. Крестьянство Белорусснм на пута к развнтому соцмалнзму. С. 25. 4І Ведомостм Верховного Совета СССР. 1953. № 7. 44 Гончаров А.Тенденцмм развнтая лмчных подсобных хозяйств сельского населенмя, мх эволюцмя в аграрном секторе экономнкн//Актуальные проблемы устойчмвого развнтмя сельского хозяйства: матермалы VII Международной научно-практмческой конференцмм (Ммнск, 17-18 сентября 2008 г.). Мннск, 2008. С. 151. 45 Сарокін A. М. Рэха эпохі крайнасцяў. Беларуская вёска: ад Дэкрэта да Кодэкса аб зямлі (1917-1990-я гады). Мінск, 2005. С. 136. 46 Тамсама. 47 Решенмя партмм п правмтельства по хозяйственным вопросам: сб. док.Т. 5. М., 1968. 48 Шыбека 3. Нарыс гісгорыі Беларусі (1795-2002). С. 373. 49 СП СССР. М„ 1981. № 6. С. 114-126. 50 Грамадскі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі. Мінск, 1993. С. 250. 51 Беларусы: у 8 т. Т. 6. Грамадскія традыцыі / В. Ф. Бацяеў, В. М. Бялявіна, А.У. Гурко [і інш.] Мінск, 2002. С. 514. 52 О развнтам агропромышленного комплекса Белорусской ССР / Госкомстат БССР. Мінск, 1991. С.1. ” Народное хозяйство Республмкм Беларусь в 1991 г.: стат. сб./ Госкомстат Респ. Беларусь. Мінск, 1993. С.236. 54 Сельское хозяйство Беларусм в цмфрах 1980-2007 гг.:тенденцнм развмтая / сост. В. С. Саковпч; под науч. ред. В. Г. Гусакова. Мінск, 2008. С.З. 55 Государственная программа возрождення м развнтмя села на 2005-2010 годы: проект// Белорусская ннва. 2005. 28 янв. Г Л A B A 3 СУЧАСНАЯ ВЁСКА (КАНЕЦ XX ПАЧАТАК XXI СТ.) ельская гаспадарка з’яўляецца ўнікальнай галіной аграпрамысловага комплексу, якая забяспечвае харчовую бяспеку дзяржавы, дае насельніцтву жыццёва неабходныя прадукты харчавання, служыць сыравіннай базай для іншых галін вытворчасці. Пры добрым гаспадаранні сельская гаспадарка не зношваецца, а, наадварот, узмацняе сваю прадукцыйную здольнасць1. Болып як 40 працэнтаў тэрыторыі краіны складаюць землі, якія знаходзяцца ў сельскагаспадарчым абароце. Іх агульная плошча складае амаль 9 млн га, з якіх больш як 60 працэнтаў прыпадае на прыдатныя для ворыва. У карыстанні сельскагаспадарчых арганізацый знаходзіцца амаль 8 млн га зямель. Каля паловы ворных зямель у краіне адведзена пад збожжавыя і зернебабовыя культуры, каля трэці — пад вытворчасць кармоў, астатнюю плошчу займаюць бульба (5,38 %) гародніна (1,16 %) і лён (0,99 %)2. Каля чвэрці плошчы пасеваў засяваецца насеннем беларускай селекцыі. Сярод азімага жыта шырокавядомыя сарты «Паўлінка», «Зазерская-З», «Пралеска», «Белая Вежа»; сярод азімай пшаніцы — «Прыазёрная», «Аўгусціна», «Натуля», «Мроя»; сярод сартоў піваварнага ячменю — «Зазерскі-85», «Гасцінец», «Гонар», «Сябра», «Бурштын», «Зубр», «Дзівосны». Новай для Беларусі збожжавай культурай стала трыцікале — пшанічна-жытні гібрыд, які ў сучасны перыяд з’яўляецца адной з асноўных зернефуражных культур у Беларусі. Яе валавы збор складае штогод 18— 20 працэнтаў ад усяго валавога збору збожжа3. Распаўсюджаныя беларускія сарты трыцікале «Марка», «Янка», «Кастусь», «Антось», «Жыцень». Цвёрдая пшаніца таксама з’яўляецца новай для Беларусі збожжавай культурай. У свеце на яе долю прыпадае каля 5 працэнтаў аб’ёму ўсёй вырошчваемай пшаніцы. Валавы аб’ём вытворчасці складае 30—35 млн т у год, у тым ліку ў Еўрасаюзе — каля 10, Паўночнай Афрыцы — 6, Канадзе — 5 млн т4. Мэтазгоднасць вырошчвання цвёрдай пшаніцы на Беларусі абумоўлена тым, што яна з’яўляецца найлепшай сыравінай для макароннай і крупяной прамысловасці. Макароныя выбары з цвёрдай пшаніцы не разварваюцца, характарызуюцца выдатнымі кулінарнымі і смакавымі якасцямі. Жоўта-бурштынавы колер макаронам з цвёрдай пшаніцы надаюць караціноідныя пігменты, якіх у эндасперме высакаякаснай цвёрдай пшаніцы ў 2 разы больш, чым у мяккай5. Цэны на цвёрдую пшаніцу на сусветным рынку на 20—30 працэнтаў вышэйшыя, чым на мяккую. Пры агульнай патрэбе Беларусі ў 90—100 тыс. т зерня цвёрдай пшаніцы ў год гэта абыходзіцца ў 20—25 млн доллараў ЗША6. Таму, улічваючы стойкія змяненні клімату ў апошнія гады, перад аграрыямі была пастаўлена задача стварэння айчынных сартоў цвёрдай пшаніцы і ўкараненне яе ў вытворчасць Рэспублікі Беларусь. Шматгадовыя даследаванні, праведзеныя вучонымі-селекцыянерамі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, дазволілі стварыць айчынныя сарты цвёрдай пшаніцы высокай ураджайнасці, прыдат- Пшаніца «Сакрэт» ■ Ячменнае поле