_!1.»ІННШІ> 282 ^«««- ■ Традыцыйны сялянскі дом, пабудаваны ў 1949 г. Вёска Іванкаўшчына Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 2006 г. цовыя ўлады абавязваліся даваць па заявах грамадзян у арэнду дадатковыя зямельныя ўчасткі ў памеры каля 3 га для вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі і інфармаваць насельніцтва аб магчымасці сельскагаспадарчых арганізацый перамяшчаць частку зямельных участкаў падсобных гаспадарак у палі севазваротаў. За перыяд рэалізацыі Праграмы на 2011—2015 гг. у гаспадарках насельніцтва меркавалася закупіць 188,8 тыс. т бульбы, 187,4 тыс. т гародніны, 645 тыс. т пладоў і ягад. Вынікі рэалізацыі яе мерапрыемстваў у галіне раслінаводства за 2011—2013 гг. паказваюць, што сярод прадугледжаных паказчыкаў закупак сельскагаспадарчай прадукцыі ў цэлым па краіне дасягнуты і перавыкананы паказчыкі па нарыхтоўцы бульбы (132,9 %), гародніны (103,5 %). Аднак планавыя аб’ёмы закупак у насельніцтва пладоў і ягад склалі 91,9 працэнта ад запланаванага41. Займаючы ў 2013 г. 9,5 працэнта сельскагаспадарчых угоддзяў, гаспадаркі насельніцтва вырабілі сельскагаспадарчай прадукцыі на 23,8 трлн рублёў, або 22,6 працэнта ад усёй сельскагаспадарчай вытворчасці, у тым ліку 3 працэнты збожжа, 82 працэнты бульбы, 70 працэнтаў гародніны. Як неад’емны структурны элемент аграпрамысловага комплексу краіны падсобныя гаспадаркі вясковых жыхароў выконваюць шэраг найважнейшых эканамічных функцый: забяспечваюць значную частку патрэб сельскага насельніцтва, а таксама гараджан у галоўных высакаякасных, экалагічна чыстых прадуктах харчавання; дазваляюць больш Традыцыйны сялянскі дом з цэглы з двухсхільным дахам, пакрыты шыферам. Пабудаваны ў 1960-я гг.Вёска Юравічы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 2005 г. Фота Л. В. Ракавай Фота на памяцьдзецям і ўнукам. Вёска Церабень Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1990 г. Фота У. М. Меляшэнкі Гаспадыня каля печы.Вёска Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці. 2012 г.Фота Т.А.Навагродскага Няма нічога смачней за матчын хлеб. Столінскі раён Брэсцкай вобласці. 1990-я гг. Фота У. М. Меляшэнкі ■ Сялянскі дом. Вёска Дуброва Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. 2002 г. ■ Пасадка бульбы на прысядзібным участку. Столінскі раён Брэсцкай вобласці. Сярэдзіна 1990 пачатак 2000-х гг.Фота У.М.Меляшэнкі поўна выкарыстоўваць працоўныя рэсурсы вёскі і сродкі вытворчасці, якія недаступны калектыўным гаспадаркам; служаць важнай крыніцай даходаў сельскіх жыхароў. Значэнне асабістых падсобных гаспадарак у жыцці прызнаецца самімі сельскімі жыхарамі. Так, паводле даных рэспубліканскага апытання сельскага насельніцтва, праведзенага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2007 г., большасць вяскоўцаў (70,5 %) лічылі, што для сельскіх жыхароў наяўнасць свайго падворка з’яўляецца неабходнасцю42. Аднак рэфармаванне аграпрамысловага комплексу і змяненне сацыяльна-бытавых умоў жыцця цягнуць за сабой перамены ў ладзе жыцця вяскоўцаў. Даныя праведзенага апытання сведчаць аб зніжэнні ролі падсобных гаспадарак сярод жыхароў аграгарадкоў у параўнанні з жыхарамі традыцыйных вясковых паселішчаў. Так, 12,1 працэнта апытаных у аграгарадках не лічылі прысядзібны ўчастак неабходным для сябе, тады як у вёсках такіх было толькі 6,2 працэнта43. 3 1995 г. ідзе пастаяннае скарачэнне асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва і іх памераў. Так, у 2013 г. іх колькасць скарацілася больш чым на 377 тыс.у параўнанні з 1995 г. Пасяўныя плошчы ў разліку на адзін двор за перыяд з 2000 па 2012 г. скараціліся з 0,8 да 0,5 га. ■ У выхадны дзень. Вёска Забярэззе Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1995 г.Фота У.М.Меляшэнкі Вяселле. Вёска Церабень Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1990-я гг. Фота У. М. Меляшэнкі У вясковай царкве. Столінскі раён Брэсцкай вобласці. 1990-я гг. Фота У. М. Меляшэнкі ■ Вячэрні адпачынак. Вёска Парыж Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. 1995 г. Дынаміка развіцця асабістых падсобных гаспадарак насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь у 1995—2013 гг. Паказчык Год 1995 2000 2005 2010 2013 Колькасць двароў у сельскай мясцовасці на канец года, тыс. га 1361,6 1265,0 1160,0 1070,0 983,8 Плошча сельгасугоддзяў, тыс. га 1466,9 1396,2 1245,2 924,3 862,3 Пасяўныя плошчы — усяго, тыс. га 937,3 1001,1 824,4 590,6 486,3 У тым ліку: Збожжа і зернебябовыя 145,9 210,7 177,6 112,8 80,1 Бульба 602,6 561,5 414,9 311,7 253,1 Гародніна 56,5 77,0 70,9 63,4 46,4 Кармавыя культуры 116,7 143,5 165,8 102,7 106,7 Сярод аб’ектыўных прычын такой дынамікі асабістых падсобных гаспадарак вясковых жыхароў можна выдзеліць наступныя: — вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае дэмаграфічная сітуацыя. 3 2000 па 2015 г. колькасць сельскага насельніцтва скарацілася на 879,2 тыс. чалавек і склала 2155,9 тыс. чалавек. Удзельная вага сельскіх жыхароў у агульнай колькасці насельніцтва краіны ў 2015 г. склада- ■ Сяброўкі. Столінскі раён Брэсцкай вобласці. Сярэдзіна канец 1990-х гг.ФотаУ.М.Меляшэнкі ■ Гаспадар. Вёска Церабень Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1990-я гг. Фота У. М. Меляшэнкі ла 22,7 працэнта ў параўнанні з 29,9 працэнта ў пачатку 2001 г. Пры гэтым узрост 31,6 працэнта сельскіх жыхароў перавышае працаздольны, a 52,6 працэнта іх маюць больш як 70 гадоў44; — стабілізацыя агульнай эканамічнай сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь, рост заработнай платы на асноўным месцы працы насельніцтва садзейнічаюць таму, што многія падсобныя гаспадаркі набываюць аматарскі характар без арыентацыі на пашыраную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі; — высокія тэмпы развіцця прамысловай вытворчасці прадуктаў харчавання далі магчымасць гандлёвым арганізацыям забяспечваць вясковае насельніцтва хлебабулачнымі, мяснымі і малочнымі прадуктамі ў шырокім асартыменце; — высокая працаёмкасць вытворчасці на падворках насельніцтва збожжавых культур, бульбы, гародніны. Побач з аб’ектыўнымі прычынамі існуе і цэлы шэраг суб’ектыўных, па якіх падсобныя гаспадаркі сельскага насельніцтва перастаюць існаваць. Сярод гэтых прычын належыць выдзеліць аслабленне здароўя членаў сям’і ўладальніка падсобнай гаспадаркі, павелічэнне даходу па асноўным месцы працы, пераезд на іншае месца жыхарства, змяненне адносін паміж членамі сям’і і г. д. Падсобныя гаспадаркі з’яўляюцца асновай ладу жыцця сельскага насельніцтва. Працуючы на прысядзібным участку, вясковы жыхар адчувае сябе гаспадаром, знаходзіць прымяненне сваёй дзелавой і прадпрымальніцкай энергіі. Як лічаць вучоныя-аграрнікі, у перспекты- ■ Прыватны дом, пабудаваны ў канцы 1990-х гг. Вёска Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 2005 г. Фота Л. В. Ракавай ве індывідуальная гаспадарка будзе існаваць, хоць яе формы і спосабы вядзення будуць змяняцца ў працэсе навукова-тэхнічнага прагрэсу і развіцця інфраструктуры сяла45. За гады існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь адбыліся істотныя змены ў народным жыллі і ладзе жыцця сельскага насельніцтва. У сувязі з прыняццем Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005—2010 гады шырока разгарнулася будаўніцтва сельскіх пасёлкаў новага тыпу, якія атрымалі назву «аграгарадкі». Аграгарадкі — добраўпарадкаваныя сельскія населеныя пункты новага тыпу, у якіх існуе вытворчая і спецыяльная інфраструктура для забеспячэння высокіх сацыяльных стандартаў жыцця іх жыхарам і жыхарам прылеглых тэрыторый. Згодна з агульнарэспубліканскімі нормамі, насельніцтва аграгарадкоў мае добраўпарадкаванае жыллё з цэнтральным водазабеспячэннем і каналізацыяй, цэнтральным ацяпленнем і гарачай вадой, цэнтральным газазабеспячэннем, тэлефанізацыяй. У гарадку знаходзяцца школа і дзіцячы сад сучаснага тыпу, медыцынская амбулаторыя, спартыўныя аб’екты, клуб, бібліятэка, грамадская лазня, магазін, прадпрыемства па аказанні комплексу бытавых паслуг насельніцтву. Аграгарадкі маюць транспартную сувязь з раённым і абласным цэнтрамі. Жыхары сельскай мясцовасці атрымліваюць работу. У Беларусі створаны 1481 аграгарадок. Шляхам увядзення аграгарадкоў, будаўніцтва ў іх сучасных комплексаў для вытворчасці малака і мяса, папаўнення машынна-трактарных двароў сучаснай высокапрадукцыйнай тэхнікай, прымянення перадавой агратэхнікі вырошчвання сельскагаспадарчых культур адначасова вырашалася задача рэарганізацыі ўсяго аграпрамысловага комплексу краіны. Вопыт паказвае, што затраты на добраўпарадкаванне аграгарадкоў цалкам апраўданыя. З’яўляючыся перадавымі як у эканамічным, так і ў сацыяльна-культурным плане, яны часцей за ўсё выходзяць пераможцамі раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў па выніках гаспадарчай дзейнасці. Такім чынам, сацыяльная інфраструктура беларускай вёскі за апошнія гады зведала значныя змены, што дало магчымасць пераважнай большасці сельскіх жыхароў мець добрае медыцынскае абслугоўванне, транспартныя камунікацыі, установы адукацыі і культуры, прадпрыемствы гандлю, бытавых паслуг, грамадскага харчавання, дамы сядзібнага тыпу. У жыллі жыхароў многіх аграгарадкоў знайшлі ўвасабленне лепшыя дасягненні сучаснай архітэктуры ў спалучэнні з багатымі традыцыямі народнага дойлідства беларусаў, якія карэнным чынам змянілі ўмовы быту сельскіх працаўнікоў. Кардынальныя змены, якія адбыліся ў сельскай гаспадарцы краіны за апошнія гады, не толькі значна павысілі якасць жыцця сельскага насельніцтва, але і выклікалі цікавасць з боку замежных спецыялістаў сельскай гаспадаркі, а турысты ўсё часцей выбіраюць для адпачынку беларускія аграсядзібы. У цяперашні час ставіцца задача добраўпарадкавання найбліжэйшых і аддаленых ад аграгарадкоў вёсак. Менавіта яны з’яўляюцца захавальніцамі і крыніцамі развіцця беларускай мовы, фальклору, народных звычаяў і абрадаў, без якіх народ не можа існаваць. Тыпавы двухкватэрны дом. Вёска Міхалкаўская Рудня Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 2006 г. Фота Л. В. Ракавай Панарама аграгарадка Сталовіцкі са ставам на пярэднім плане. Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці. 2010 г. Панарама вёскі Фядоры.аграгарадок Фядорскі Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 2010 г. Традыцыйная забудова вуліцы ў вёсцы Гнёзна Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці Асабісты падворак у аграгарадку Клейнікі Брэсцкага раёна