Урад СССР прымаў шэраг мер па гаспадарчым ўмацаванні калектыўных гаспадарак, асабліва ў кірунку механізацыі вытворчасці. У 1929 г. для вытворча-тэхнічнай дапамогі калгасам была створана першая ў рэспубліцы машынна-трактарная станцыя, а з канца 1930 г. яны пачалі арганізоўвацца ў іншых раёнах БССР. МТС сканцэнтроўвалі тэхніку і кадры спецыялістаў сельскай гаспадаркі. На аснове заключаных дагавораў яны выконвалі ў калгасах сельскагаспадарчыя работы і атрымлівалі за іх аплату натурай — збожжам, бульбай і інш. У канцы 1934 г. калектывізацыя ў БССР у асноўным была завершана. Галоўнай прадукцыйнай сілай у вёсцы стала калгаснае сялянства. Каб прымусіць астатніх аднаасобнікаў уступіць у калгас, у 1937-1940 гг. у рэспубліцы праводзілася ліквідацыя хутароў. За гэтыя гады на цэнтральныя сядзібы калгасаў было перацягнута каля 200 тыс. сялянскіх хутарскіх гаспадарак, што было чарговай буйнамаштабнай ломкай традыцый беларускай культуры і ладу жыцця вясковага насельніцтва. Пасля ўступлення селяніна ў калгас яму пакідалася магчымасць весці невялікую асабістую гаспадарку на прысядзібным участку. У Прыкладным статуце сельскагаспадарчай арцелі, які быў прыняты Другім Усесаюзным з’ездам калгаснікаў-ударнікаў і зацверджаны СНК СССР і ЦК ВКП (б) 17 лютага 1935 г., былі ўдакладнены нарматыўна-прававыя палажэнні аб прысядзібным участку: «3 грамадскіх зямельных угоддзяў вылучаецца ў асабістае карыстанне кожнага калгаснага двара па невялікім участку ў выглядзе прысядзібнай зямлі (сад, агарод і г. д.). Памеры прысядзібнай ■ Праполка калгаснага аўса. 1930-я гг. ■ Уборка азімага жыта. Калгас «Світанак» Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Жнівень 1937 г. Складанне снапоўжыта ўбабкі. Луггас «Ведрыч». 1939 г. Намеснік старшыні калгаса правярае якасць рэзкі насеннай бульбы перад пасадкай. Мінская вобласць. 1934 г. Сяўба збожжа трактарнай сеялкай. Калгас імя Дзяржынскага Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. 19ЗО-я гг. Механізаваная ўборка канапель у Полацкай акрузе. 19ЗО-я гг. Выдача натуравансу ў калrace. Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці. 1930-я гг. зямлі, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні калгаснага двара (не лічачы зямлі пад асабістымі пабудовамі), могуць вагацца ад 74 да 72 гектара, а ў асобных раёнах да 1 гектара ў залежнасці ад абласных і раённых умоў, устанаўліваемых народнымі камісарыятамі земляробства саюзных рэспублік»31. Упершыню паняцце «асабістая падсобная гаспадарка калгаснага двара» было заканадаўча сфармулявана ў Канстытуцыі РСФСР ад 21 студзеня 1937 г. У артыкуле № 7 раздзела 1 Асноўнага закона вызначалася: «Кожны калгасны двор, апрача асноўнага прыбытку ад грамадскай калгаснай гаспадаркі, мае ў асабістым карыстанні невялікі прысядзібны ўчастак зямлі і ў асабістай уласнасці падсобную гаспадарку на прысядзібным участку, жылы дом, прадукцыйную жывёлу, птушак і дробны сельскагаспадарчы інвентар — згодна са статутам сельскагаспадарчай арцелі». Канстытуцыя заканадаўча ўсталёўвала падсобныя гаспадаркі вясковых жыхароў і замацоўвала іх аснову — прысядзібнае землекарыстанне. Паняцце «падсобная гаспадарка», узаконенае Канстытуцыяй, абмяжоўвала права сельскіх жыхароў на індывідуальную працоўную дзейнасць па вырабе сельскагаспадарчай прадукцыі. У выніку гаспадарка сялянскага двара набывала статус спажывецкай, накіраванай у асноўным на задавальненне толькі патрэб сям’і. Абавязковай умовай карыстання зямельным участкам з’яўляўся ўдзел яго ўладальніка ў грамадскай вытворчасці; гэта значыць, што праца на ім павінна была ажыццяўляцца па прынцыпах другаснай занятасці. Асабістыя падсобныя гаспадаркі дазвалялі выкарыстоўваць для атры- ■ Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Прыём абагульненага сельскагаспадарчага інвентаруі коней праўленнем новастворанага калгаса «Перамога». Вёска Слабада Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. 1941 г. ■ Падыманне аблогі. Калгас «Брыгадзір» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Верасень 1937 г. ■ Уборка калгаснага ўраджаю камбайнам.1936 г. Уборка збожжа камбайнам.Калгас «Новае жыццё» Тураўскага раёна Палескай вобласці. 1938 г. Фота Кажарынава Малацьба. Саўгас «10 год БССР» Любанскага раёна Мінскай вобласці. 1936 г. Мал ацьба. Калгас «Новае жыццё» Тураўскага раёна Палескай вобласці. 1939 г. Малацьба. Саўгас «10 год БССР» Любанскага раёна Мінскай вобласці. 1938 г.Фота Кажарынава ■ Сартыроўка насеннага збожжа. Калгас «Світанак» Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. 1938 г.Фота Ганц мання дадатковых сельскагаспадарчых прадуктаў рэсурсы, якія не маглі быць задзейнічаны ў грамадскай вытворчасці: прысядзібную зямлю, дробны інвентар, працу членаў сям’і (старых, падлеткаў, інвалідаў), гаспадарчыя пабудовы на сядзібе. 3 моманту ўсталявання савецкай улады асабістыя падсобныя гаспадаркі сельскіх жыхароў разглядаліся ўладамі як рэштка аднаасобнай гаспадаркі, пераходная форма станаўлення сацыялістычных адносін на вёсцы. Пры гэтым лічылася, што ў выніку развіцця буйнатаварнай гра- ■ Калгаснікі калгаса «Чырвоны араты» на жніве. Палеская вобласць. 1940 г. мадскай вытворчасці болыпая частка маёмасці, якая заставалася ў асабістай падсобнай гаспадарцы сялян, будзе перадавацца ў агульную ўласнасць. Асноўнай прычынай захавання і развіцця падсобных гаспадарак у гэты час з’яўлялася іх эканамічная неабходнасць, бо калгасы і саўгасы з прычыны слабай матэрыяльна-тэхнічнай базы не мелі магчымасці задаволіць патрэбы гараджан і вясковых жыхароў у прадуктах сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1932 г. у СССР была ўведзена пашпартная сістэма з прапіскай па месцы жыхарства, аднак сяляне пашпартоў не атрымалі і аказаліся замацаванымі за калгасамі. Калгаснікі не мелі права на аплачваемы бюлетэнь па хваробе, аплачваемы водпуск па цяжарнасці і родах, на штогадовы водпуск, ім не выплачвалі пенсіі. ■ Моладзь ідзе на перадвыбарны сход па выбарах у Вярхоўны Савет БССР. Віцебская вобласць. Калгас «VI зёзд Саветаў» Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Май 1938 г. Падсобныя гаспадаркі калгаснікаў у 1937 г. выраблялі 40 працэнтаў усёй валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі СССР32. Нягледзячы на гэта, дзяржаўныя і партыйныя органы праводзілі неабгрунтаванае абмежаванне ўмоў функцыянавання асабістых падсобных гаспадарак калгаснікаў і рабочых саўгасаў, служачых і гараджан. ЦК ВКП (б) у маі 1939 г. прыняў пастанову, згодна з якой праводзіліся абмер усіх зямельных участкаў, якія належалі вясковым і гарадскім жыхарам, і адабранне лішкаў зямлі ўтых, чые надзелы перавышалі вызначаныя нормы. У верасні гэтага ж года быў прыняты Закон «Аб сельскагаспадарчым падатку». Артыкул 8 главы 3 гэтага Закона прадугледжваў з гаспадарак калгаснікаў, якія мелі даходы ад прысядзібнага ўчастка зямлі, з жывёлы, садоў і неземляробчых заробкаў вылічваць падатак у адпаведнасці з усталяванымі стаўкамі. Гэтыя меры прывялі да таго, што падаткі часта пераўзыходзілі магчымасці прысядзібнага ўчастка вясковых жыхароў і рабілі нявыгадным вырошчванне прадукцыі сельскай гаспадаркі не толькі на продаж, але і для асабістага спажывання. ■ Сялянская моладзь у вольны час. Калгас «Шлях сацыялізму» Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. 1939 г. ■ У хаце калгасніцы Н. Р. Цітовай. Калгас імя Валадарскага Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1937 г. ■ Беларускія сяляне на вызваленай ад немцаў тэрыторыі сустракаюць савецкіх танкістаў. 1944 г. ■ Жыхары вёскі Слабодка Магілёўскай вобласці сустракаюць воінаў Савецкай Арміі. 1944 г. ■ Вяртанне мірнага насельніцтва з лесу пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад немцаў. 1944 г.Фота В.Аркашава У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя рэспублікі павялічылася ў 1,9 разоў, колькасць насельніцтва ўзрасла ў 1,6 разоў. Беларускі народ атрымаў магчымасць развіцця ў межах адзінай дзяржавы. На тэрыторыі Заходняй Беларусі пачала праводзіцца калектывізацыя, але больш мяккімі метадамі, чым ва Усходняй Беларусі. Аднак гэты працэс быў спынены вайной. У выніку індустрыялізацыі, інтэнсіўнага культурнага будаўніцтва, у якім былі дасягнуты значныя поспехі, рэспубліка ў многім змяніла сваё аблічча. З’явіліся новыя галіны прамысловасці, значна ўзрасла колькасць гарадскога насельніцтва, была сфарміравана новая савецкая інтэлігенцыя. Калі ў першыя гады калектывізацыі на калгасных палях збожжа ўбіралі сярпамі, косамі, коннымі жняяркамі, а малацілі цапамі, ручнымі і коннымі малатарнямі, то ў 1937 г. на палях БССР працавалі ўжо 674 камбайны, якія вялі ўборку і абмалот збожжавых культур33. Ha 1 студзеня 1940 г. у рэспубліцы налічвалася 316 МТС, на калгасных і саўгасных палях працавала 1700 камбайнаў, 10 400 трактараў (у фізічных адзінках), а на таках — тысячы складаных і напаўскладаных малатарняў з прыводам ад трактара, веялак і інш.34 Паводле афіцыйных даных, у 1940 г. на долю грамадскага сектара ў БССР прыпадала 65 працэнтаў усіх нарыхтовак збожжа, 46 працэнтаў бульбы, 77 працэнтаў ільновалакна. Валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі ўзрасла ў параўнанні з 1913 г. у 1,7 разоў. Практычна быў ажыццёўлены ленінскі план кааперавання вёскі. У выніку суцэльнай калектывізацыі адбылася беспрэцэдэнтная дэфармацыя вясковага ўкладу жыцця, змянілася сацыяльна-эканамічная структура вёскі. Былі знішчаны або высланы найбольш гаспадарлівыя сяляне, у выніку чаго Беларусь страціла больш як паўмільёна сельскіх жыхароў. ■ Вяртанне сялян з лесу ў вёску пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад немцаў. 1944 г. ■ Жыхары беларускіх вёсак вяртаюцца ўродныя мясціны пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі ад немцаў. 1944 г. Фота А.Савіна Вяртанне на родную сядзібу. 1943 г. Падбіты танк на беларускім полі. 1944 г. Фота A, С. Дзітлава Вываз на поле ўгнаенняў у сел ьгасарцел і «17-е верасня» Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці. 1952 г. Вываз торфакампосту на палі калгаса імя Молатава Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. 1954 г. Амбар калгаса «Чырвоны Кастрычнік». Вёска Загалле Любанскага раёна Мінскай вобласці. 1946 г. Пасляваенны трактарыст. 1945-1946 гг. Фота A. С. Дзітлава ы «с«с- Здача хлеба дзяржаве.Абоз са збожжам калгаса «Чырвоная ніва» Брагінскага раёна Палескай вобласці. 1948 г.Фота Басіна ■ Малацьба збожжа пасля вызвалення тэрыторыі ад фашысцкіх акупантаў у адным з калгасаў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці.