• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хлеб надзённы беларускай вёскі

    Хлеб надзённы беларускай вёскі


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 311с.
    Мінск 2016
    131.58 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Такое ж становішча ў пачатку XX ст. назіралася і з машынамі для веяння зерня. У Віленскай губерні адна веялка прыходзілася на 433 дзесяціны ворнай сялянскай зямлі, у Гродзенскай — на 763 дзесяціны149. Веялкі-сартыроўкі (арфы) прызначаліся для ачысткі зерня паветраным патокам вентылятара, а сартаванне праводзілася рэшатамі. Неачышчанае зерне вёдрамі падавалі ў засыпны коўш, з якога яно сыпалася ўніз тонкім слоем і прадувалася паветраным патокам вентылятара, дзякуючы чаму
    Мацаванне коннага прываду ў манежы. Iгуменскі павет Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    ■	Сялянская малатарня кустарнага вырабу. Вёска Узляны Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    з зерня выдаляліся палова, перабітая салома, пыл і іншыя прымесі, а затым зерне праходзіла далейшую апрацоўку і сартыроўку на рэшатах. На такой веялцы-сартыроўцы працавалі два чалавекі, ды часам хлопчык ці дзяўчынка адграбалі правеянае збожжа. За дзень можна было правеяць 5—8 т збожжа150.
    ■	Фабрычнага вырабу малатарня і саламарэзка (злева).Узлянскі сельскагаспадарчы склад Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    ■ Веялка-сартыроўка
    ■	Ручная малатарня сістэмы Морыца Вейла, пераробленая ў конную. Пачатак XX ст.
    У жніўні і верасні ішла ўборка проса, лёну, канапель, грэчкі і бульбы. Проса і грэчку жалі, лён і каноплі рвалі рукамі, бульбу выкопвалі рыдлёўкай, выворвалі сахой або плугам.
    Проса, прасушанае на полі, цэпам не малацілі, а абівалі на посцілцы пранікам (вальком). У многіх мясцовасцях на Палессі зерне проса з мяцёлак выдалялі пераціраннем яго босымі нагамі151.
    Лён убіралі розным спосабам у залежнасці ад таго, на якія патрэбы яго хацелі выкарыстаць. Прызначаны на продаж лён выбіралі (рвалі з коранем) яшчэ зеленаватым, зразалі галоўкі, звязвалі ў снапы і замачвалі ў рэках, азёрах, сажалках або балотах. Калі гэта ўдавалася зрабіць у адзін дзень, не даўшы лёну падсохнуць, то зяго атрымлівалася белае валакно. У вадзе ён мокнуў да таго часу, пакуль пры абкручванні сцябла вакол пальца кастра лёгка не.адставала ад валакна. Тады яго выцягвалі з вады і рассцілалі на лузе для сушкі. Прасохлы лён вязалі ў вялікія снапы
    ■	Веялка-сартыроўка.Узлянская зернеачышчальная станцыя Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    »»»	=
    161
    «««-
    ■	Уборка (церабленне) льну. Вёска Юравічы Бабруйскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.Фота I. А. Сербава
    (кулі) і ставілі пад стрэхі. У вольны час яго мялі на мялках, а затым трапалі і ачышчанае ад кастры валакно складалі ў 25-фунтовыя «пудзікі». 20 пудзікаў састаўлялі беркавец — 500 фунтаў152.
    Для хатняга ўжытку лён выбіралі поўнасцю спелым і развешвалі на плоце або азяродах для прасушкі. Праз некалькі дзён сухі лён абмалочвалі вальком («пранікам») і рассцілалі на нізкіх лугах або на берагах рэк, дзе ён ад расы і вільгаці размякаў і кастра пачынала лёгка аддзяляцца ад валакна. Затым яго высушвалі ў лазні або ў хаце на печы і складалі ў клеці ці гумне. Такі лён называўся сланцам. Па віду ён быў чарнейшы за мочаны, але валакно атрымоўвалася значна мякчэйшым за таварны лён. Толькі сланец ішоў на выраб розных сартоў сялянскага палатна153.
    ■	Сушка снапоў ільну на плоце. Вёска Самаседаўка Крупскага раёна Мінскай вобласці. 1959 г.Фота Н. І.Камсюк
    Мялка для лёну. Вёска Лучнікі Слуцкага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст. Фота І.А.Сербава
    Сялянка абмалочвае лён пранікам. Заходняе Палессе. 1920—1930-я гг.
    Фота Ю.Абрэмбскага
    ->>>>>>====_
    163	~— """"««« •
    Трапанне лёну. Канец XIX пачатак XX ст.
    Дзяўчына за прасніцай. Вёска Шапчыцы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.
    1903 г.Фота В.К. Косткі
    Адбельваннельняных палотнішчаў на сонцы. 1930-1935-я гг.
    Фота З.Хамянтоўскай
    Праллі.Ваколіца ЯнаваПалескага. 1930-я гг. Фота Ю.Абрэмбскага
    ■ Капанне бульбы на Палессі. 1932 г.Фота 3.Хамянтоўскай
    Бульбу сяляне капалі з канца жніўня і да наступлення замаразкаў. Выворвалі яе сахою, а тыя члены сям’і, што ішлі за аратым, збіралі бульбу ў кашы і ссыпалі ў кучу, якую рабілі на ўбраным участку поля. Затым бульбу сартавалі, адбіраючы насенную, для харчавання і на корм жывёле. Пасля гэтага поле баранавалі і зноў аралі, каб выбраць астаткі ўраджаю, якія яшчэ засталіся нявыбранымі ў зямлі154.
    У памешчыцкіх гаспадарках, каб больш чыста выбраць бульбу, работнікі першы раз выкопвалі яе рыдлёўкамі, а затым поле два разы пераворвалі сахой або плугам. У Магілёўскай губерні ўдругой палове XIX ст. лепшымі сартамі бульбы лічыліся «Ковенка», «Быхаўскі», «Брокаўка», «Проліфік», «Новы сіні іспалінскі», «Ранні шасцітыднёвы», «Вікторыя»155. Пры выкопванні на два рады бульбы станавіўся мужчына са звычайнымі жалезнымі віламі. Ён утыкаў вілы ўзямлю, выварочваў куст бульбы на адным радзе, потым на другім і так да канца дзесяціны. За кожным капальшчыкам звычайна ішлі чатыры чалавекі, па два на кожны рад бульбы. Яны бралі выкапаны куст за бульбоўнік бліжэй да карэння і моцна трэслі. Бульбу, якая абвалілася, збіралі ў кашы. Выкапаная ў сухое надвор’е бульба лепш захоўвалася156. На невялікіх плошчах бульбу капалі рыдлёўкай.
    Ураджай бульбы толькі ў асабліва неспрыяльных кліматычных умовах складаў менш сам-4, звычайна ж быў не ніжэй сам-6, сам-9. Памешчыкі садзілі вялікія плошчы бульбы ў асноўным на вінакурэнне, a ў сялян яна ішла на харчаванне157. Каб выкапаць адну дзесяціну бульбы за дзень, у сярэдзіне XIX ст. патрабавалася дзве сахі, пара коней і прыблізна 40 работнікаў158.
    У XIX ст. сяляне захоўвалі бульбу ў сухіх паграбах, у кучах, уцепленых саломай і засыпаных зямлёй, і зрэдку ў хлебных ямах.
    Пры захоўванні бульбы ў сухіх паграбах падлогу ўсцілалі саломай або сухім галлём, на якое сыпалі бульбу, і, каб пазбегнуць распаўсюджання гнілі ад пашкоджаных клубняў, перакладвалі тым жа сухім галлём. Зімой у цёплае надвор’е пограб адкрывалі і пераграбалі бульбу лапатай.
    ■ Закладка бульбы ў капец на зіму.Хутар у Клінокскай воласці Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    ■ Кошыкідля пераноскі бульбы.сплеценыя злазы: a вёска Жыдомля Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці;
    б вёска Старыя Дзятлавічы Дзятлавіцкага раёна Гродзенскай вобласці;
    в вёска Рыскаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;
    г вёска Праскурні Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.
    Малюнак С. Ц.Гунько
    У сырых паграбах рабілі дзве падлогі, адна над адной на адлегласці прыблізна двух чвэрцяў. Ніжняя падлога нічым не ўсцілалася, а верхняя засыпалася глінай або бітай цэглай, моцна ўтоптвалася і добра высушвалася. Пад ніжняй падлогай пракопвалі вадасцёкавую канаву для знішчэння сырасці. Бульба перакладвалася сухім галлём, века пограба не зачынялі да наступлення пастаянных маразоў, а ў час адлігі зноў адкрывалі.
    У кучах бульбу захоўвалі наступным чынам. На ўзвышаным месцы ўкопвалі высокі кол і з дапамогай вяроўкі і другога кала абмалёўвалі на зямлі круг ад 5 да 7 аршын у радыусе. У гэтым крузе выкопвалі яму ў аршына глыбіні з плоскім дном. Бакі ідно ямы абкладвалі саломай, а ў сярэдзіне ўбівалі кол і сыпалі бульбу, пакуль пад паверхняй зямлі не атрымоўваўся правільны капец, які не выходзіў за краі ямы. Потым бульбу закрывалі зверху сенам або саломай. На кол у сярэдзіне ямы надзявалі моцназвязаны сноп саломы камлём угару і кучу засыпалі вынятай зямы зямлёй слоем не меней Р/2 аршына, шчыльна ўтрамбоўвалі рыдлёўкай. На выпадак адлігі знізу ямы рабілі адтуліну, якая была закрыта ў моцныя маразы, а ў час адлігі яе адкрывалі, каб засцерагчы бульбу ад перагрэва159. Часам у Ігуменскім павеце зверху зямлі яму для цяпла ўкрывалі яшчэ гноем160.
    Такім чынам, традыцыйная земляробчая культура беларусаў была аднатыпнай на ўсёй тэрыторыі Беларусі. У фарміраванні яе нацыянальнай адметнасці вызначальная роля належала старажытнай этнічнай традыцыі, сягаючай сваімі каранямі ў дахрысціянскія часы.
    Па спосабах і прыладах першаснай апрацоўкі ўраджаю, як адзначала Л.А. Малчанава, на Беларусі вылучаюцца дзве гаспадарча-культурныя зоны: паўночна-ўсходняя і паўднёва-заходняя161.
    Для паўночна-ўсходняй зоны — тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай абласцей іўсходніх раёнаў Гомельскай вобласці — характэрны гумны з вогненай сушняй для снапоў збожжавых культур.
    Адметнасцямі паўднёва-заходняй зоны — тэрыторыя Гродзенскай, Брэсцкай, Мінскай абласцей і заходніх раёнаў Гомельскай вобласці — з’яўляюцца значна меншыя па памерах пабудовы для першаснай апрацоўкі збожжавых культур (клуні), якія не маюць агнявой сушні, захаванне збожжа ў стагах і азяродах, малацьба сырамалотам. У фарміраванні гэтых асаблівасцей значную ролю адыгрывалі кліматычныя ўмовы рэгіёнаў. Пры гэтым старажытныя прылады ўборкі зерневых культур (сярпы) і прылады іх першаснай апрацоўкі (цапы, ручныя веялкі) былі аднатыпнымі на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
    Значны ўплыў на земляробчую культуру беларусаў аказала цеснае ўзаемадзеянне з суседнімі народамі: украінцамі, рускімі, палякамі і прыбалтамі.
    Развіццё капіталістычных адносін у сельскай гаспадарцы актыўна закранула толькі найбольш маёмасных жыхароў вёскі, якія куплялі сельскагаспадарчыя машыны (малатарні, веялкі, жняяркі), уводзілі травасеянне, шматполле. Асноўная маса беларускага сялянства і ў канцы XIX — пачатку XX ст. набывала толькі жалезныя прылады працы (плугі, бароны), працягваючы карыстацца архаічнымі спосабамі ўборкі і апрацоўкі ўраджаю.
    1	Прыпяцкае Палессе: ад старажытнасці да сучаснасці: гісторыя рэгіёна Нацыянальнага парка «Прыпяцкі»/ Ю. М. Бохан [і інш.]; рэдкал. A. А. Каваленя [і інш.]. Брэст, 2013. С. 226.
    2	Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6 т.Т. 3: Гродзенскае Панямонне: 2 кн. Кн. 1 / В. I. Басько [і інш.]. Мінск, 2006. С. 193.
    3	Сержпутовскмй A. К. 0 завмтках в Белорусснн //Жмвая стармна. 1907. Вып. 1. С. 33-34. 1І4ЮМ. Вып. 6.1874. С. 315.
    5	Кудрмнскмй Ф. Белорусы (Обьцмй очерк) // Вмленскнй календарь на 1905 г. Вмльна, 1905.
    С. 107.
    6	Сержпутовскмй A. К. О завнтках в Белоруссмн. С. 37.
    7	Асінавае дрэва, па павер’і беларусаў, валодае вялізнай сілай процідзеяння нячыстай сіле.
    8	Крачковскмй Ю. Ф. Бытзападно-русского селяннна. М.,1874. С. 141-142.
    9	Сержпутовскмй A. К. О завптках в Белоруссмм. С. 37.
    “Там же. С.38.
    11	Крачковскмй Ю. Ф. Быт западно-русского селянмна. С. 143.