Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Старажытнай прыладай для размолу зерня ўмуку ўхатніх умовах служыў ручны млын — жорны. Па археалагічных дадзеных, жорны вядомы на тэрыторыі рассялення ўсходніх славян з VIII ст.136 На Беларусі з даўніх часоў бытавалі круглыя каменныя жорны137, якія выраблялі з пясчаніку, буйна-зярністага граніту, дыярыту. Яны былі неабходнай прыналежнасцю амаль кожнай сялянскай сям’і яшчэ ў пачатку XX ст. Каменныя жорны складаліся з двух камянёў: ніжняга нерухомага і верхняга, які круціўся вакол жалезнага вертыкальнага штыра, размешчанага ў цэнтры ніжняга каменя. Камяні жорнаў звычайна былі дыяметрам 55—70 см, а вышынёй 15—20 см. Ніжні камень («поднік») быў звычайна таўсцейшы, а верхні («жарнак», «верхавік») — больш лёгкі. Верхні камень меў у цэнтры адтуліну для засыпкі зерня («вока») дыяметрам прыблізна ў 10 см. Каб зерне лепш размяркоўвалася паміж камянямі, ніжні камень меў выпуклую рабочую паверхню, а верхні адпаведна ўвогнутую. Верхавік мог крыху падымацца і апускацца пры дапамозе паўпрыцы — жалезнай крыжавіны, якая круцілася на штыры ніжняга каменя і рэгулявала тонкасць памолу. Верхні камень прыводзіўся ўрух пры дапамозе доўгай ручкі — кія («млён», «мялён», «млін»), адзін канец якога ўстаўляўся ў бэльку ці ў спецыяльную планку, прыбітую да сцяны, а другі — у жалезную скабу на краю верхняга каменя138. Значная частка бытаваўшых на Беларусі жорнаў мела кароткую ручку. Часта жорны рабілі без паўпрыцы, тады мука атрымлівалася аднаго памолу.
У мясцовасцях, дзе не было жорных камянёў, жорны рабілі з дзвюх дубовых калодак, на рабочую частку якіх набівалі кавалачкі чыгуну або жалеза. Пры аднатыпнасці прынцыпу работы каменных ідраўляных жорнаў падстаўкі для іх рабілі самыя разнастайныя. Часцей за ўсё гэта была дашчаная квадратная скрыня, замацаваная на чатырох драўляных ножках, або драўляны цурбан, зробленыя зтакім разлікам, каб можна было працаваць стоячы. За дзень на жорнах можна было змалоць дватры пуды мукі, але гэтая праца была вельмі цяжкая і малапрадукцыйная. Звычайна малолі невялікую колькасць зерня на штодзённыя патрэбы па меры неабходнасці.
Традыцыйнай прыладай для апрацоўкі зерня на крупы была ступа. На Беларусі бытавалі ручная і нажная ступы. Ручную ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дрэва цвёрдых парод, часцей за ўсё ў выглядзе вялікага кілішка вышынёй 110—120 см. У верхняй частцы ступы выдзёўбвалі або выпальвалі конусападобную выемку глыбінёй 40—50 см ідыяметрам у верхняй частцы 35—40 см.
Зерне ў ступе таўклі таўкачом — тоўстай гладка выструганай палкай з закругленымі канцамі даўжынёй 90—110 см. Для зручнасці трымання на сярэдзіне таўкача рабілі выемку. Зерне перад таўчэннем сушылі, а ў час працы для таго, каб лепш аддзялялася шалупінне, крыху змочвалі вадой. Часта таўклі ў два таўкачы139.
На Палессі і ў Паўднёвай Беларусі поруч з ручнымі былі пашыраны і нажныя ступы. Рабілі такую ступу зтоўстага цурбана вышынёй 50— 60 см, у якім выдзёўбвалі чашападобнае заглыбленне для засыпкі зерня. Таўкач мацаваўся на канцы доўгага тоўстага бруса-рычага, які падымаўся і апускаўся нагамі чалавека, які на ім стаіць.
У ступах звычайна таўклі авёс, ячмень, проса, каноплі. Стоўчаныя крупы прасявалі праз рэшата або правейвалі («пылалі») у невялікіх драўляных начовачках («апалушках»), падтрэсваючы на ветры.
■	Жорны драўляныя пачатку XX ст., набітыя кавалачкамі чыгуну. Вёска Мазалава Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1955 г. Фота М.Я.Грынблата
Жорны каменныя. Вёска Доўгае Салігорскага раёна Мінскай вобласці. МалюнакС. Ц. Гунько
Жорны драўляныя, набітыя кавалачкамі чыгуну.
Вёска Вялікае Стахава Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
МалюнакС. Ц.Гунько
■ Драўляныя жорны,набітыя кавалачкамі чыгуну.
Пачатак XX ст.
У XIX ст. значную частку збожжа сяляне малолі на бліжэйшых вадзяных або ветраных млынах, якія працавалі па прынцыпу жорнаў. Вадзяныя млыны будавалі на берагах рэк, праточных азёр. Сярод іх найбольш распаўсюджанымі былі колавыя млыны, асноўнай часткай якіх з’яўлялася вялікае вертыкальна пастаўленае кола, насаджанае на гарызантальную вось. Звычайна кола прыводзілася ўрух сілай падаючай на яго вады з плаціны запруджанай ракі.
На паўнаводных рэках паўднёвай Беларусі — Гарыні, Прыпяці, Стыры — былі наплаўныя млыны. Платформай для іх служылі паром ці баржа. Колы наплаўных млыноў прыводзіліся ў рух цячэннем вады.
Найбольш багатыя млынары ў канцы XIX — пачатку XX ст. сталі замест колаў прымяняць турбіны, што значна павышала энергетычную магутнасць вадзяных млыноў. Часцей за ўсё такія млыны мелі некалькі каменных паставаў і будаваліся з цэглы двухпавярховымі. Аднак пераважная большасць вадзяных млыноў на Беларусі былі невялікімі, драўлянымі на адзін-два паставы140.
■	Ручныя ступы:
-	з вёскі Юшкавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці;
-	з вёскі Аніскавічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці;
-	з вёскі Рачкавічы Слуцкага раёна Мінскай вобласці.
Малюнак С. Ц.Гунько
-»»»=
15 2		
■	Жанчыны таўкуць ячменьуступе на крупы. Мястэчка Гародна Пінскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Фота А.І.Сербава
■	Нажная ступа. Вёска Дольск Любяшоўскай гміны Пінскага павета. 1936 г.Фота Д.Георгіеўскага

15 3 :==■—	«««-
Збудаваныя дзе-небудзь за вёскай на адкрытым узвышшы ветраныя млыны («ветракі») было відаць здалёку, яны ажыўлялі навакольны пейзаж. Ветракі прынята падзяляць на два тыпы: слупавыя (стрыжнёвыя) і шатровыя. Найбольш распаўсюджанымі на тэрыторыі ўсёй Беларусі былі стрыжнёвыя ветракі на адзін каменны пастаў, малай прадукцыйнасці, што тлумачыцца панаваннем на вёсцы натуральнай і паўнатуральнай гаспадаркі. У стрыжнёвым млыне пры працы разам з крыламі па ветры паварочваўся ўвесь корпус, замацаваны на крыжавіне з тоўстага бярвення.
■	Вадзяны двухколавы (на два паставы) млын
ніжняга бою вады.Рэчыцкі раён Гомельскай вобласці. Малюнак С. Ц. Гунько
■ Начовачкі для правейвання зерня
і круп («апалушкі»), МалюнакС. Ц.Гунько
■ Вадзяны млын. Вёска Крупава Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. 1979 г.
■ Слупавы (стрыжнёвы) млын («вятрак») 1920-я гг.
■	Ветраны ступовы млын («казлоўка»). Вёска Лучын Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. МалюнакС. Ц.Гунько
■	Шатровы млын. Палессе. 1920—1930-я гг.
■ Жняярка на азімым полі. Пачатак XX ст.
3	развіццём капіталістычных адносін поруч са стрыжнёвымі ветракамі сталі будаваць шатровыя з двума і больш паставамі, якія ўяўлялі сабой вялікае башнепадобнае збудаванне, усталяванае на шматкутным або круглым зрубе з бярвення. У шатровых млынах па ветру рухалася толькі верхняя частка — шацёр («шапка»), дзе размяшчаўся гарызантальны вал, на канцы якога мацаваліся крылы.
Больш за ўсё ветракоў было ва ўсходніх, паўднёва-ўсходніх і частцы цэнтральных раёнаў Беларусі, тады як на Віцебшчыне, дзе шмат праточных азёр і рэк, былі пашыраны вадзяныя млыны. На Брэстчыне часта сустракаліся невялічкія стрыжнёвыя ветракі вышынёй 4—5 м, якія абслугоўвалі жыхароў аднаго хутара ці двара141.
■ Уборка ячменю жняяркай. Фота Латышэўскага
Развіццё капіталізму ўБеларусі ўдругой палове XIX ст. выклікала значныя зрухі ў спосабах уборкі і апрацоўкі ўраджаю сельскагаспадарчых культур. Каб справіцца з гэтай працай у найбольш кароткі тэрмін і без страт, заможныя сяляне, асабліва тыя, што выйшлі на хутары, у пачатку XX ст. пачалі купляць жняяркі-лабагрэйкі. Іх вартасцю было тое, што жняярку можна было прымяняць для ўборкі палеглых пасеваў, на ўчастках з нізкім хлебастоем, а таксама на няроўных па рэльефу палях. Лабагрэйка механізавала толькі зрэзку сцёблаў хлебных культур і ўкладку іх у кучкі. Скідванне зрэзанай масы з платформы жняяркі рабілася ўручную. Жняярка прыводзілася ў рух канямі і дазваляла рэгуляваць вышыню ржышча.
М.М.Улашчык пісаў, што ўяго вёсцы, што знаходзілася ў40 км ад Мінску, жняяркі з’явіліся на пачатку XX ст., а ў 1914 г. іх было ўжо пяць. Усе яны былі сістэмы Мак-Корміка або Дырынга. Але, маючы жняяркі, сяляне ніколі не жалі імі ўсё сваё збожжа. Яны баяліся страціць частку ўраджаю, таму сярпом убіралі пшаніцу і найболып рослае і каласістае жыта, якое ішло на насенне. Жняяркай баяліся жаць ячмень, бо ў спелага ячменю лёгка адскоквалі каласы142.
Працуючы ў сярэднім тэмпе, жняяркай можна было зжаць за дзень 2-3 гектары, а дзве-тры жняі без асаблівых намаганняў звязвалі жыта на гэтай плошчы ў снапы143.
3	канца XIX ст. заможныя сяляне сталі актыўна набываць механічныя малацілкі («малатарні»). Найбольшае пашырэнне на Беларусі атрымалі малатарні з конным прыводам. Малатарня складалася з барабана і надбарабання (дэкі), якія былі ўстаноўлены на драўлянай станіне. На барабане і на надбарабанні былі ўмацаваны зуб’і, прычым зуб’і дэкі заходзілі між зуб’яў барабана. У гумне, клуні ці хляве, малатарню ставілі на драўляную раму. Да малатарні прымацоўвалі стол даўжынёй каля 170—180 см і шырынёй каля 85 см.
На гумнішчы рабілі манеж такой велічыні, каб на ім размясціліся прывод і кругавая дарожка для коней, якім пры рабоце завязвалі вочы. Па ўспамінах М. Улашчыка, у драўляную малатарню ўпрагалі трох коней, якіх па кругу ганялі два чалавекі. Гаспадар стаяў за «сталом» і падаваў
ў барабан развязаныя снапы каласамі ўперад. Звычайна з гаспадаром працавалі яшчэ два-тры чалавекі: адзін падаваў развязаныя снапы, двое іншых адграбалі і адкідвалі ад малатарні салому144. За дзесяць гадзін на коннай малатарні можна было змалаціць ад 600 да 1000 снапоў жыта сярэдняй вязкі145, тады як цэпам адзін чалавек мог змалаціць за дзень толькі 1 капу жыта. Пры малацьбе на малатарні стаяў вялікі шум і было шмат пылу. Але, па ўспамінах старых людзей, ніхто не мітусіўся, былі парадак і дысцыпліна. Камандаваў гаспадар, які стаяў ля стала і падаваў у малатарню снапы. Усе яго слухалі146.
На Беларусі з 1843 г. існаваў мясцовы выраб сельскагаспадарчых машын. Напрыклад, у мястэчку Ракаў рабілі малатарні, веялкі, сячкарні, якія знаходзілі збыт і за межамі Мінскай губерні.
■ Конны прывад для малатарні. Iгуменскі павет Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
■ Манеж коннай малатарні.
Вёска Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. 1920-я гг.
У1910 г.у Віцебскай губерні адна малатарня прыходзілася на 224 дзесяціны ворнай зямлі ў сялян, у Гродзенскай — на 589 дзесяцін147. Аднак калі ў заможнай вёсцы Віцкаўшчына малатарні мелі ўсе гаспадары, апрача аднаго148, то ў аддаленых ад гарадоў вёсках малатарні былі ў аднагодвух гаспадароў, а ў многіх вёсках іх зусім не было.