Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Дажынкі (дажон) спраўляліся сялянамі ўдзень заканчэння жніва жыта, хаця ў некаторых мясцовасцях Беларусі паўтаралі іх і пасля ўборкі яравых збожжавых культур65. Адзначалі дажынкі больш урачыста, чым зажынкі, шчодра частуючы найманых на жніво работнікаў, суседзяў.
Дажыначныя песні беларусаў ужо іскрыліся весялосцю, а пры жніве яравых разам з дажыначнымі жнеі пелі вясельныя песні66.
Для дажынак звычайна пакідалі невялікі ўчастак жытняй нівы. У гэты дзень жнеі апраналіся ў святочнае адзенне і выконвалі пры дажынках шэраг абрадаў утылітарна-магічнага характару. Пры заканчэнні жніва жыта ў Мінскай губерні было прынята, каб тры дзяўчыны вілі вянок: адна выбірала самыя вялікія каласы, другая віла з іх вянок, а трэцяя падтрымлівала яго. Закончыўшы жаць, жнеі надзявалі гэты вянок на адну з дзяўчат і з песнямі ішлі да двара гаспадара нівы. Ля варот іх сустракала гаспадыня, брала з галавы дзяўчыны вянок і давала ёй сярэбраную манету. Затым жней частавалі святочным абедам, а яны пелі і танцавалі67.
У дахрысціянскі перыяд у свядомасці старажытных насельнікаў Беларусі склаліся вобразы жытняй бабы (маці жыта), жыценя (гаспадара жытняга поля), зерневых палявых духаў, якія аберагалі пасевы і напаўнялі каласы зернем. Па старажытнаму светаўяўленню гэтыя духі заставаліся зімаваць у нязжатых каласах. Каб задобрыць духаў поля і забяспечыць іх спрыяльны ўплыў на ўраджай наступнага года, ва ўсходніх славян склаўся звычай «завівання барады», які з цягам часу стаў цесна звязвацца з хрысціянствам.
Па народным павер’і, што шырока бытавала сярод беларускіх сялян у пачатку XX ст., жменька каласоў на зжатай ніве пакідалася жнеямі птушкам і звярам у падзяку за тое, што яны выпрасілі ў Бога для людзей і распаўсюдзілі збожжавыя расліны68.
■	Укладка снапоўу полі для першаснай сушкі «котарам». Вёска Засець Навагрудскага павета Гродзенскай губерні.
Малюнак С. Ц. Гунько
■	Укладка снапоў у полі ддя першаснай сушкі спосабам «крыжы» («прасты»), Вёска Кашэвічы Мазырскага павета Мінскай губерні.
МалюнакС. Ц.Гунько
У Быхаўскім і іншых паўднёвых паветах Магілёўскай губерні пры заканчэнні жніва жнеі пакідалі некалькі каласоў жыта «на бараду Богу» і звязвалі іх уверсе стужкай або саломінкай. Рукой, загорнутай у рукаў сарочкі, бараду чыста палолі ад пустазелля, рассцілалі сярод каласоў кавалачак чыстага палатна, з малітвамі і зямнымі паклонамі клалі на яго лусту хлеба з соллю. Затым кожная жняя павінна была тры разы пакаціцца па полі і сказаць:
Ніўка, ніўка, аддай маю сілку
На другую ніўку!
На коніка лой, на ніўку гной,
А мне здароўя!
Судзі, Божа, налета жаці
I ядранейшая і гусцейшая!
Толькі пасля гэтага абраду ішлі дадому, дзе быў прыгатаваны святочны абед з абавязковымі блінамі і крутой кашай69.
На апошняй паласе ў Гомельскім павеце Магілёўскай губерні на бараду пакідалі самы лепшы куст жыта і чырвонымі ніткамі вязалі з каласоў крыж, а потым плялі гаспадару нівы вянок. Каб у наступным годзе жыта было чыстае, бараду палолі, а каб не было засухі, палівалі вадой. Разаслаўшы сярод нязжатых каласоў белую хустачку і паклаўшы на яе пасыпаны соллю акрайчык хлеба, збіралі палявыя кветкі і ўпрыгожвалі імі
бараду. Пасля гэтага жнеі лажыліся на зямлю (каб на будучы год быў багаты ўраджай і каласы гнуліся да зямлі). Устаўшы з зямлі, мылі рукі (каб на наступны год жыта было чыстае) і перавязвалі сярпы травой і саломай (каб на наступны год не парэзаць рук у час жніва). Выканаўшы ўсе гэтыя магічныя дзеянні, з вянком і крыжам з каласоў ішлі дахаты. Вянок і крыж з каласоў разам з нованамалочаным жытам свяцілі ў царкве на Першую Прачыстую 15/28 жніўня70.
■ Дзяўчынаўдажынкавым вянку. Вёска Парэчча Ігуменскага павета Мінскай губерні. 1904 г.
Праполваючы бараду, у Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні жнеі пелі:
Да зелен наш баркун Had усімі баркунамі! Да багат наш пан Had усімі панамі! Пасаджаў жанцэ Да ў новай каморе — Пacadжaў ратком, Частаваў мябком Частаваў мяdкoм, Да віном зеляным.
Потым абкладвалі бараду каменьчыкамі, паклаўшы ў сярэдзіну болылы камень (стол), а на яго — кавалачак хлеба і соль як залог будучага ўраджаю. Пасля адна з жней, пакрыўшы руку хусткай, зжынала бараду, і гэтыя каласы клалі ў прыгатаваны вялікі сноп. 3 яго вілі вянок і,усклаўшы яго на галаву адной са жней, з песнямі неслі да пана. Памешчык выходзіў насустрач жнеям, здымаў з галавы дзяўчыны вянок і адорваў жней грашыма71.
У Віцебскім павеце бараду называлі «кустом», пакідаючы на яго дзесяць каласоў. Полючы куст, пелі песню «Спорыш»:
Край поля шырокага, Пыcяpёd мора глыбокыга, А йшоў спорыш ды па вуліцы. Ніхто спорыша ў хату ні завець. Вышла, выплыла вумныя жына Андреіва: «А хабзі, спорыш, ка мне ў хату, A cadsicb, спорыш, ды на покуці, На покуці ды на золыці, A еш, спорыш, сыхарный кус, A пі, спорыш, зілянд віно!»
Паклаўшы ў куст хлеб з соллю, завівалі каласы справа налева і кожная жняя некалькі разоў перакатвалася па кусту, каб у наступным годзе быў добры ўраджай. Затым вілі вянок і неслі да гаспадара з той жа песняй «Спорыш». Гаспадыня брала вянок і адорвала жней грашыма, а потым частавала72.
Апошні дажыначны сноп жыта ў Мінскай губерні называлі «бабай». На яго надзявалі жаночую сарочку, абвязвалі хусткай і ставілі ў канцы зжатага поля. Затым жнеі садзіліся вакол бабы і ладзілі сумеснае часта-
ванне. Адзначыўшы такім чынам заканчэнне жніва, з песнямі ішлі да гаспадара поля, несучы наперадзе сноп-бабу. Гэты сноп гаспадар ставіў у хаце на куце, пад абразамі73.
У Себежскім павеце Віцебскай губерні дажынкі было прынята адзначаць у канцы жніва яравых збожжавых культур, звычайна аўса. 3 яго таксама плялі вянок, і жнеі неслі яго з песнямі гаспадару, які адорваў жней грашыма і частаваў іх, а прынесены вянок клаў на бажніцу74.
У беларусаў лічылася вельмі вялікім грахом пакінуць на полі нязжатую збажыну. Калі па нейкай прычыне хтосьці з сялян спазняўся са жнівом, то суседзі заўжды прыходзілі на дапамогу і ўбіралі збожжавыя талокай не за плату, а за пачастунак75. Таму на Беларусі ў сялян ніколі не за-
ставалася ў зіму нязжатых палос збожжа.
Лічылася, што толькі сярпом можна акуратна і чыста ўбраць збожжа76. У паўднёвых раёнах Беларусі пры недахопе часу або вялікіх плошчах пасеваў яго касілі касой, у якой каля ляза прымацоўвалі зробленыя з лазы «грабелькі». Уборка жыта касой ішла ўдва-тры разы хутчэй, чым сярпом, давала больш саломы. Аднак касіць жыта можна было толькі тады, калі яно яшчэ крыху недаспела. Пры касьбе спелага жыта многа зерня высыпалася і трацілася, а салома путалася і не падыходзіла для прыгатавання кулёў для пакрыцця стрэх77.
Многія гаспадары наогул лічылі, што касіць жыта касой недапушчальна, бо жняя, складаючы сноп, звычайна выкідала
з яго пустазелле. Такі сноп, складзены жняёй, выглядаў прыгожым, прывабным і толькі такі мог быць пастаўлены ў покуце пад абразамі. Толькі зжатыя жняёй снапы выкарыстоўваліся для атрымання «кулявой» саломы, якая ішла для пакрыцця стрэх хат і гаспадарчых пабудоў. Пры
■ «Барада» на зжатым полі. Шумілінскі раён Віцебскай вобласці. 1980-я гг.
Фота Т. I. Кухаронак
гэтым пуд (16 кг) кулявой саломы каштаваў не меней, чым пуд жыта78.
Зжатыя збожжавыя культуры ў многіх мясцовасцях Беларусі адразу звозілі да сядзібы ідасушвалі на «азяродах» («пераплотах», «азяродах» і «нератах»)79, вядомых на Беларусі з сярэднявечных часоў.
Азярод — укапаныя ў зямлю на адлегласці некалькіх метраў адзін ад аднаго высокія драўляныя слупы (два, тры і больш), умацаваныя з абодвух бакоў падпоркамі. Гэтыя слупы злучалі некалькімі гарызантальнымі перакладзінамі і паміж імі ўцісквалі сноп каля снапа каласамі ўніз. Будавалі азяроды на прыгуменні. Снапы віселі на азяродах і не баяліся ні грызуноў, ні збожжавай молі, ні сырасці, бо дажджавыя кроплі саслізгвалі па каласах, амаль не датыкаючыся да зерня, птушкі не маглі ўсесціся на снапы, a pyx паветра падтрымліваў свежасць зерня, не дазваляючы яму ні надта перасохнуць, ні адсырэць. Збожжа з азяродаў малацілі ў пераважнай большасці сырамалотам80.
Найбольшае распаўсюджанне азяроды атрымалі на Віцебшчыне (Гарадоцкі, Лепельскі, Полацкі паветы), Міншчыне, усходняй Гродзеншчыне, паўднёва-ўсходняй Гомельшчыне (Рэчыцкі, Гомельскі, Мазырскі паветы), Брэстчыне (Ваўкавыскі, Пружанскі, Брэсцкі паветы)81. Так, у Лепельскім павеце Віцебскай губерні зжатае жыта сяляне не пакідалі сохнуць на полі, як гэта рабілі памешчыкі, а адразу везлі да гумна і дасушвалі ў азяродах, уздзеўшы ў пераплоты — прадольныя жэрдзі, прадзетыя скрозь стаўбы, бо на ржышча адразу выпускалі жывёлу на пашу82.
У паўночных раёнах Беларусі жэрдзяныя збудаванні называліся «пераплотамі», «астроўкамі», «астроўем», але яны выкарыстоўваліся ў пераважнай большасці для прасушвання клевера, гароха, бульбоўніка, сена. Невядомыя азяроды былі на Магілёўшчыне і ў тых раёнах, дзе зерневае збожжа сушылі ў сушнях (асецях і ёўнях).
Мясцовы клімат з частымі зацяжнымі дажджамі прымушаў сялян узводзіць спецыяльныя гаспадарчыя пабудовы для захавання і апрацоўкі збажыны. Гэтай пабудовай з’яўлялася гумно, якое ў некаторых мясцовасцях Беларусі насіла назвы «ток», «клуня» і было неабходнай прыналежнасцю амаль кожнай сялянскай гаспадаркі.
Узгадванні пра гумно сустракаюцца ўрускіх пісьмовых помніках XI—XII стст., у тым ліку ў «Аповесці мінулых гадоў» і ў «Праўдзе Рускай»83.
Тэрмін «гумно» ў сваім гістарычным развіцці карэктаваўся і змяняў сэнс. У старажытнасці ён азначаў месца, дзе з дапамогай жывёлы мялі, вымалочвалі зерне84. У актавых матэрыялах XVI—XVIII стст. часцей за ўсё пад гумном разумелі агароджаную тэрыторыю са спецыяльнымі пабудовамі для захоўвання і апрацоўкі неабмалочанай збажыны ў комплексе з пляцоўкамі, дзе можна было сушыць і складаць прывезеныя
■	Уборка аўса на полі селяніна. Вёска Бокуць Перажырскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Пачатак XX ст.
■	Захаваннеабмалочаных снапоў жыта («кулёў») для пакрыцця страхі
■ Азярод каля гумна.
Вёска Вялікія Аўцюкі Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
Пачатак XX сг.
Касец вострыць мянташкай касу. 1920-я гг.
Каса з грабел ькамі для ўборкі збожжа. Малюнак С. Ц. Гунько
■	Азяроды для сушкі сена і снапоў.