Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
138	Там же. С. 438.
139	НГАБ у г. Гродна. Ф. 1. Воп. 5. Спр. 117 (1841 г.).
160	Архіў ІМЭФ НАН Беларусі.Ф. 6. Воп. 14. Спр. 132. Арк. 51.
161	Молчанова Л.А. Матерпальная культура белорусов. Ммнск, 1968. С. 62.
Г Л A B A 2
БЕААРУСКАЯ ВЁСКА Ў ГАДЫ САВЕЦКАЙ УААДЫ
ЙЕЯ^экрэтам II Усерасійскага з’езда Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіхдэпутатаўад26кастрычніка(8лістапада) 1917 г.«Абзямлі» былі ліквідаваны права прыватнай уласнасці на зямлю, яе купляпродаж і заканадаўча сфармулявана асноўнае палажэнне аб зямлі як усенародным набытку, які знаходзіцца ў выключным карыстанні дзяржавы. Артыкул 3 гэтага Дэкрэта абвяшчаў захаванне прысядзібных участкаў насельніцтва: «Сядзібная гарадская і сельская зямля з дамашнімі садамі і агародамі застаецца ў карыстанні цяперашніх уладальнікаў, прычым памер саміх участкаў і вышыня падатку за карыстанне імі вызначаецца заканадаўчым парадкам»1.
Палажэнне аб адмене прыватнай уласнасці на зямлю было пацверджана Дэкрэтам Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта ад 18 студзеня 1918 г. «Аб сацыялізацыі зямлі», у якім было абвешчана, што ўсякая ўласнасць на зямлю ў межах РСФСР адмяняецца назаўсёды, а зямля без усялякага (яўнага або скрытага) выкупу з гэтага часу пераходзіць у карыстанне ўсяго працоўнага народа. Права карыстання зямлёй было замацавана за тымі, хто яе апрацоўваў.
Нягледзячы на тое што большая частка тэрыторыі Беларусі была акупаваная нямецкімі войскамі і працягвалася Грамадзянская вайна, у пачатку 1918 г. у Віцебскіх вайсковых майстэрнях быў наладжаны выпуск сельскагаспадарчых машын. Праз некалькі месяцаў на базе гэтых майстэрняў быў створаны завод «Чырвоны металіст», які вырабляў малатарні, сеялкі, плугі, бароны і іншыя сельскагаспадарчыя прылады працы. На выраб сельскагаспадарчых машын быў пераведзены завод «Рухавік» у Гомелі. Ствараліся дзясяткі майстэрняў па вырабе новых і рамонце старых сельскагаспадарчых машын і прылад2.
Да 1921 г. у новастворанай Гомельскай губерні былі адкрыты 194 пункты пракату, якія налічвалі 7065 сельскагаспадарчых машын і прылад. За невялікую плату яны выдаваліся напракат беднякам і сераднякам3.
На Беларусі аграрныя пераўтварэнні паводле «Дэкрэта аб зямлі» (нацыянальныя землі, канфіскацыя панскіх зямель, увядзенне ўраўняльнага землекарыстання) пачаліся ўвосень 1917 г. на тэрыторыі неакупаваных немцамі ўсходніх паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў і закончыліся пасля выгнання нямецкіх і польскіх акупантаў у 1921 г.
Да сярэдзіны 1918 г. асноўная маса беларускіх сялян падтрымлівала аграрную палітыку бальшавікоў, бо яна адпавядала іх адвечным імкненням. Аднак вясной 1918 г. савецкі ўрад прадпрыняў шэраг надзвычайных мер у галіне эканамічнай палітыкі, выкліканых Грамадзянскай вайной, ваеннай інтэрвенцыяй і народнагаспадарчай разрухай, якія атрымалі назву «палітыка ваеннага камунізму». Асноўныя прынцыпы гэтай палітыкі — нацыяналізацыя ўсіх форм прамысловасці, дзяржаўная манаполія хлебнага гандлю, жорсткае размеркаванне харчовых і прамысловых тавараў, правядзенне харчовай развёрсткі, усеагульная працоўная павіннасць.
У сваіх крайніх формах палітыка ваеннага камунізму ажыццяўлялася ў галіне сельскай гаспадаркі на тэрыторыі ўсходніх паветаў Віцебскай і новастворанай Гомельскай губерняў, якія падпарадкоўваліся ўраду Савецкай Расіі.
Харчовая развёрстка заключалася ў адабранні ў сялян збожжа і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў звыш неабходных для пражытку сям’і за папяровыя грошы або за даўгавыя распіскі, што было фактычнай рэквізіцыяй. Праводзілася харчразвёрстка сіламі спецыяльных харчатрадаў і камітэтаў беднаты, створаных летам 1918 г. для барацьбы з голадам. Камбедам надаваліся неабмежаваныя правы ў адносінах да сялян, якія хавалі збожжа, і права размяркоўваць прадукты харчавання сярод беднаты.
На Беларусі дзейнічала 12S валасных і каля 3250 вясковых камбедаў. Сяляне, якія ўваходзілі ў склад камітэтаў беднаты, былі зацікаўлены ў выкрыцці і адабранні збожжа ў больш заможных вяскоўцаў, бо частка атрыманых сродкаў ішла на іх утрыманне4.
Аб надзвычайнай цяжкасці харчразвёрсткі яскрава сведчаць наступныя дадзеныя. У 1920 г. жыхарам вёскі Левашы Рэчыцкага павета прадпісвалася здаць дзяржаве 208 пудоў жыта, 50 пудоў круп, 70 пудоў аўса, 2540 пудоў бульбы, 30 пудоў алейнага семя. Развёрстка на хатнюю жывёлу — 17 галоў буйнай рагатай жывёлы, 62 свінні, 103 авечкі, больш як 13 фунтаў мяса птушкі. Даводзілася развёрстка і па масле. Харчовы камітэт Рэчыцкага наркамхарча РСФСР растлумачваў: «За кожны 1 фунт масла спаганяць вядро цэльнага малака. Малако павінна быць добрай якасці, фальсіфікаванае вадой канфіскаваць і здатчыкаў такога масла арыштоўваць і аддаваць пад суд»5.
Па развёрстцы сяляне павінны былі здаваць скуры буйной рагатай жывёлы, коней і жарабят, конскія грывы і хвасты, рогі кароў. Заданне вёсцы Левашы на 1920 г.— 4 скуры буйной рагатай жывёлы, 6 конскіх скур, 12 скур жарабят, болыв як 30 пудоў воўны...6
У лістападзе 1920 г. Левашоўскі сельсавет атрымаў перасцярогу старшыні валаснога выканкама: «Загадваю ў неадкладным парадку Рэвалюцыйнага часу выканаць у трохдзённы тэрмін накладзеную на вашу
вёску развёрстку пасля прыезду агента ... Калі яна ва ўказаны тэрмін дабравольна выканана не будзе, то будзе прысланы ўзброены атрад, пры дапамозе якога развёрстка будзе ўзята. У выпадку калі будзе даказана, што сельскія Саветы бяздзейнічаюць і своечасова не прымаюць мер да дабравольнай здачы накладзенай развёрсткі, то такія сельсаветы будуць арыштоўвацца і перадавацца суду як не выконваючыя загады Цэнтральнай улады7».
Партыйныя арганізацыі Віцебскай і Гомельскай губерняў пасылалі ў харчовыя атрады сваіх лепшых работнікаў, кіравалі ходам нарыхтовак збожжа і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў, праводзілі па вёсках вялікую работу па барацьбе з так званымі «кулакамі». Толькі Гомельскі гарадскі камітэт восенню 1919 г. накіраваў у воласці Гомельскага павета 30 камуністаў. У Віцебскай губерні ў харчатрадах налічвалася каля 600 чалавек, галоўным чынам рабочых-камуністаў8.
Харчовыморганам шматучымдапамагалі чырвонаармейцы.Ужніўні 1919 г. штаб Заходняга фронту вылучыў 1000 чалавек з запасных і вартавых часцей для працы ў харчатрадах. У 1919 і 1920 гг. нарыхтоўкі збожжа і іншых сельскагаспадарчых прадуктаў на тэрыторыі Беларусі праводзілі ваенныя харчовыя органы Заходняга фронту і харчовыя органы Саветаў Віцебскай і Гомельскай губерняў. Восенню і зімой 1919-1920 гг. імі было нарыхтавана ў сялян шмат збожжа, тлушчу, гародніны, фуражу10.
Аграрная палітыка дзяржавы падтрымлівала стварэнне розных тыпаў калектыўных гаспадарак (сельскагаспадарчыя камуны, таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі, сельскагаспадарчыя арцелі). У камунах абагульняліся пабудовы, жыллё, буйная і дробная жывёла, птушка, рабочы інвентар. Пад камуны адводзіліся сярэднія па памеру былыя панскія маёнткі. Да студзеня 1919 г. у 13 паветах Беларусі налічвалася 175 камун, 36 арцеляў і 75 таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі11.
■ Эканамічная разруха на чыгунцы. 1917 г.
Сельскагаспадарчыя камуны праіснавалі да часоў масавай калектывізацыі сялянства. Заснаваныя на прынцыпах ураўняльнага размеркавання і забеспячэння жыццёвых патрэб сваіх членаў за кошт грамадскай гаспадаркі, пры нізкім узроўні механізацыі працы яны не карысталіся папулярнасцю сярод насельніцтва, не гатовага да працы на камуністычных асновах і ідэалах.
Адным з найважнейшых мерапрыемстваў партыйных органаў і савецкага ўрада па сацыялістычнай перабудове вёскі была арганізацыя саўгасаў (савецкіх гаспадарак). Першыя саўгасы ствараліся на базе былых памешчыцкіх маёнткаў з высокай культурай гаспадарання, каб паказаць сялянам перавагі калектыўнай вытворчасці. Ствараліся саўгасы на падставе «Палажэння аб сацыяльным землеўладкаванні і мерах пераходу да сацыялістычнага земляробства» (люты 1919 г.).
■ Адпраўка харчатрада ў вёску для збору харчразвёрсткі. 1918 г.
Вясковая вуліца. Вёска Даўгінічы Цытвянскай воласці Ігуменскага павета. 1923 г. Фота Л.У.Дашкевіча
Калодзеж.Паенне каня.Каля калодзежа выдзеўбаная з дрэва «камяга» (карыта-паілка для жывёлы). Вёска Кавалевічы Шацкай воласці Ігуменскага павета. 1923 г.
Фота Л.У.Дашкевіча
Гаспадар з канём. Вёска Сярэдзіна Шацкай воласці Ігуменскага павета. 1923 г.
Фота Л.У.Дашкевіча
Вуліца ў вёсцы Лісец Бабруйскай акругі ў будзённы дзень. 1928 г.Фота В. Ластоўскага
■ Крыж на вясковай вуліцы з атрыбутамі пакутніцтва і ахвярнымі ручнікамі. Фота Ю. Абрэмбскага
Камуна Беларускай ваеннай акругі на асушаным балоце на Палессі. 19201930-я гг.
Першыя ў БССР саўгасы — гэта «1 Мая» Дубровенскага раёна, «Крынкі» Лёзненскага, «Побалава» Рагачоўскага, «Індустрыя» Пухавіцкага, «Вішнёўка» Мінскага, «Ціманава» Клімавіцкага раёнаў і інш. У асноўнай масе саўгасы аказаліся нерэнтабельнымі, таму што не хапала сельскагаспадарчай тэхнікі, цяглавай сілы і кваліфікаваных кадраў.
Усерасійскі сельскагаспадарчы перапіс 1920 г. паказаў, што ў калгасах, камунах і арцелях па сумеснай апрацоўцы зямлі Віцебскай і Гомельскай губерняў на 100 працаздольных прыпадала 0,18 паравых малатарняў і 0,004 — у гаспадарках аднаасобных сялян; арф і сартыровак — 1,6 у калгасах і камунах і 0,8 — у аднаасобных гаспадарках12.
■ Уборка бульбы на індывідуальных агародах. 19201930-я гг.
БЕЛАРУСКАЯ В Ё С К А Ў ГАДЫ САВЕЦКАЙ У Л А Д Ы
Сяляне Горацкага раёна Магілёўскай вобласці ўрачыста сустракаюць першы трактар. 1929 г.
^^»>>>====ss: 183
За шэсць гадоў амаль бесперапынных баявых дзеянняў сельская гаспадарка Беларусі была далёка адкінута назад ад паказчыкаў 1914 г. Паводле даных на 1920 г., пасяўныя плошчы сельскагаспадарчых культур складалі 2/3 ад даваенных, рэзка знізілася ўраджайнасць, вялікія страты панесла жывёлагадоўля: колькасць коней скарацілася да 80 працэнтаў, буйной рагатай жывёлы — да 65,8, свіней — да 44 працэнтаў даваеннага ўзроўню13.
■ Прыём Слуцкай загатоўчай канторай харчпадатку непасрэдна ў вагоны. 1920-я гг.
Харчразвёрстка, асноўны цяжар якой клаўся на плечы серадняцкіх гаспадарак, выконвалася пад моцным узброеным націскам, аднак вельмі марудна. На месцах чынілася анархія: валрэўкамы, райхарчкамы, ваенкамы — усе прад’яўлялі правы на прадукты сялянскай гаспадаркі. Адбіткам незадаволенасці вёскі аграрнай палітыкай дзяржавы з’явіліся шматлікія антысавецкія выступленні сялян вясной і летам 1921 г.14