Ліпень 1944 г. Першая сусветная вайна, рэвалюцыя, а затым Грамадзянская вайна замарудзілі пераход вясковага насельніцтва Беларусі да выкарыстання агульнаеўрапейскага касцюма. Скарачэнне вытворчасці прамысловых тавараў, у тым ліку тканін, прымусіла сялянства вярнуцца да хатняга і саматужнага вырабу адзення. У гэты перыяд у адзенне як гарадскога, так і вясковага насельніцтва пранікаюць і ўкараняюцца элементы ваеннай формы: фрэнчы, штаны — галіфэ і напаўгаліфэ, гімнасцёркі, шынялі, шапкі-будзёнаўкі, скураныя курткі і г.д. Рэзкае зніжэнне дабрабыту насельніцтва, эканамічны заняпад, адсутнасць прадметаў першай неабходнасці адмоўным чынам адбіліся на адзенні і знешнім выглядзе людзей у 1920-я гг. Апісанне тыповага для таго часу мужчынскага касцюма даў Я. Колас у апавяданні «Балаховец»: «3 шапкі ён змахваў крыху на даўнейшага чыноўніка акцызнага ведамства. Па гімнасцёрцы яго можна было прыняць за салдата царскай арміі. Зверху гімнасцёркі на шырокіх плячах сядзела ўнакідку бравэрка мешчаніна сярэдняй рукі, а падперазана была гімнасцёрка выцертаю афіцэрскай папругай»35. Пасля Грамадзянскай вайны прамысловы спосаб вырабу адзення паступова стаў выцясняць хатні і саматужны, узмацніўся ўплыў гарадскіх стандартаў на традыцыйны касцюм. Нават у глыбіні Палесся (вёска Рычоў каля Турава) кашулі «па паляшуцкай модзе» — значна ніжэй каленяў, падперазаныя вузенькім раменьчыкам, на якім вісела «калітка» з тытунём і люлькай, — насілі ў канцы 1920-х гг. толькі старыя людзі. Часам на палатняную саматканую кашулю зверху апраналі яшчэ адну. Верхняя звычайна рабілася з крамнай тканіны — корту ці саціну. Яна была значна кара- ■ Калгасны абоз з хлебам дзяржаве. Браслаўшчына. Канец 1940 пачатак 1950-х гг. ■ Сяўба на Браслаўшчыне. Канец 1940 пачатак 1950-х гг. ■ Калгасны абоз з хлебам. Здача збожжа дзяржаве. Калгас «Чырвоны партызан» Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. 1948 г. Веснавая сяўбаў кал race «Бальшавік». Вёска Веляцін Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. 1950 г. Перадача калгасу акта на вечнае карыстанне зямлёй.Заходняя Беларусь. Браслаўшчына. Пачатак 1950-х гг. Калгаснікі каля першага калгаснага камбіната. Браслаўскі раён Віцебскай вобласці. 1950-я гг. Малацьба збожжа ў калгасе. Вёска Замошша Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 1950-я гг. Паляводы брыгады калгаса «Чырвоны сцяг» Асіповіцкага раёна Бабруйскай вобласці на закладцы бул ьбы ў бурты. 1950 г. Радковая перакрыжаваная сяўба ў калгасе «Світанак» Кіраўскага раёна Бабруйскай вобласці. 1951 г. Калгасніцы за абрэзкай табакі. Вёска Звяняцкае Хойніцкага раёна Палескай вобласці. 1950 г.Фота М. Я. Грынблата Жанчыны і дзяўчаты на праполцы калгаснага лёну.Вёска Веляцін Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. 1950 г.Фота М. Я. Грынблата Калгасніцы ідуць на працу ў поле. Вёска Альшаны Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1953 г.Фота М.Я.Грынблата Сяўба аўса трактарнымі радковымі сеялкамі. Вёска Веляцін Хойніцкага раёна. Гомельскай вобласці. 1953 г. Размова пра аграномію. Калгас імя Варашылава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. 1951 г. Каноплі гатунку «Паўднёвыя» ў калгасе імя Молатава Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 1953 г. 220 т"-==г«С«^^= Замочка маніц (канаплянага поскання) у калгасе імя Молатава Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 1955 г. Праполка карма вых буракоў на тарфяніках калгаса імя Молатава Целяханскага раёна Пінскай вобласці. 1953 г. Штучнае даапыленне жыта шляхам працягвання вяроўкі па каласах.Калгас «Чырвоны сцяг» Давыд-Гарадоцкага раёна Палескай вобласці. 1954 г. Уборка збожжавых. Браслаўшчына. 1956 г. Ручная пасадка кукурузы ў калгасе «Праўда» Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 1954 г. Уборка кукурузы ў калгасе «Світанак» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1955 г.Фота П. М.Захаранкі Уборка збожжа лафетнай жаткай «Віндроўэр». Калгас імя Суворава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Жнівень 1956 г. Сяўба ў калгасе «Світанак» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1958 г. Фота П. М. Захаранкі Уборка жыта ў калгасе «Партызанскі край» Мінскай вобласці. 1959 г. Фота М.Ананіна Уборка збожжавых камбайнам у саўгасе «Рачновічы» Слуцкага раёна Мінскай вобласці. 1959 г. Уборка збожжавых раздзельным спосабам.Калгас «XVIII партз’езд» Талочынскага раёна Віцебскай вобласці. 1960-я гг. Фота П.М.Захаранкі ■ Вясковы жыхар са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1990-я гг. Фота У. М. Меляшэнкі цейшай за ніжнюю кашулю, якая выглядала з-пад верхняй сантыметраў на 2036. Такі спосаб нашэння, калі ніжняе плечавое адзенне выглядае з-пад верхняга, узыходзіць сваімі каранямі да старажытных візантыйскіх традыцый, якія захаваліся да 20-30-х гг. XX ст. толькі на Палессі. У 1930 г. вясковая моладзь на Палессі насіла ўжо адзенне з «крамя» — пакупной тканіны37. Шырокае ўкараненне ў вясковым адзенні фабрычных тканін і гатовых прадметаў гарадскога касцюма прывяло да таго, што даматканае хатняе адзенне стала выкарыстоўвацца галоўным чынам у якасці бялізны. Фабрычнага вырабу кашулі, пінжакі, штаны, паліто, ватныя сцёганкі спачатку дапаўнялі, а к канцу 1930-х гг. амаль выціснулі традыцыйную вопратку. Вялікі ўплыў на гэты працэс аказала ліквідацыя непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва, пераход да ўсеагульнага пачатковага, а затым усеагульнага сямігадовага навучання, прыток у вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныяўстановы вясковай моладзі, якая пасля завяршэння вучобы вярталася ў вёскі. Прадстаўнікі вясковай інтэлігенцыі сталі насіць у 1930-я гг. двухбортныя фабрычныя касцюмы, фабрычныя чаравікі і туфлі, хоць гальштукаў і капелюшоў амаль не насілі. Такім чынам, касцюм вясковага насельніцтва Беларусі ў даваенны перыяд уяўляў сабой своеасаблівае спалучэнне элементаў традыцыйнага і новага адзення, якое пранікла з горада. Прычым суадносіны традыцыйных і гарадскіх элементаў у касцюме залежалі ад канкрэтнай мясцовасці, аддаленасці ад прамысловых цэнтраў. За гады вайны, паводле няпоўных даных, у рэспубліцы загінула больш як 2,7 млн. чалавек — больш за чвэрць даваеннага насельніцтва, якое скарацілася з 9183,4 тыс. у 1941 г. да 6264,8 тыс. у 1945 г. Большая частка мужчын працаздольнага ўзросту была знішчана, а многія з уцалелых франтавікоў сталі інвалідамі. У гады акупацыі было зруйнава- Вясковыя жыхары са Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1990-я гг. Фота У. М. Меляшэнкі Рабочыя саўгаса на ўборцы лёну ў час перапынку на абед. Вёска Лядна Слуцка га раёна Мінскай вобласці. 1960-я гг. Фота Д. I. Мазаніка Жанчыны перабіраюць бульбу. Вёска Прагрэс Салігорскага раёна Гомельскай вобласці. 1960-я гг. Уборка бульбы ў калгасе імя Прытыцкага Брэсцкай вобласці. 1980-я гг.Фота А. Перахода Уборка бульбы ў саўгасе «Рагоўскі» Мінскай вобласці. 1989 г. Міжрадковая апрацоўка цукровых буракоў у калгасе «Камуніст» Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. 1965 г.Фота В. Лупейкі Механізаваная ўборка цукровых буракоў у кал race «Земляроб». Брэстчына. 1980-я гг. Ачыстка цукровых буракоў. Брэстчына. 1980-я гг. Вясковая глыбінка. Вуліца ў вёсцы Любавічы Тураўскага раёна Гомельскай вобласці. 1953 г.Фота І.Аксельрода Вуліца ўвёсцы Навалессе Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. 1953 г. Фота I. Аксельрода Беларуская вёска адбудоўваецца пасля вайны. Новая калгасная вуліца ў вёсцы Залессе Халопеніцкага раёна Віцебскай вобласці. 1959 г.Фота П. М.Захаранкі Вуліца новых калгасных дамоў у вёсцы Л еніна Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. 1960 г.Фота Д. І.Мазаніка Вуліца ў вёсцы Грыцэвічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. 1966 г. Фота І.М.Браіма Жылы дом.пабудаваны пасля вайны.у вёсцы Варонічы Полацкага раёна Віцебскай вобласці. 1980 г. Святочны мужчынскі касцюм.Вёска Міхалкаўская Рудня Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. Канец 1940-х гг. Адзенне дзяцей. Стралкі з лука. Вёска Баравое Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. 1956 г. Фота Л. А. Малчанавай Святочны кастюм юнака. Вёска Крынкі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. 1950-я гг. Штодзённае адзенне жанчын і дзяцей. Вёска Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці. 1958 г.Фота Д. І.Мазаніка Святочнае адзенне сялянскіх дзяўчат. Вёска Міхалкаўская Рудня Мазырскага раёна Гомельскай вобласці. 1957 г. Адзенне дзяцей. Вёска Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці. 1958 г.Фота Л.А.Малчанавай Адзенне дзяцей. Вёска Бродніца Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. 1958 г.Фота Н. I. Камсюк Мужчынскі штодзённы касцюм. Вёска Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці. 1958 г. I нтэр’ер сялянскага дома. Вёска Усохі Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. 1965 г. Фота П.М.Захаранкі Фрагмент інтэр’ера сялянскага дома. Вёска Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. 1971 г. Гасці ннасць. Вёска Латыгава Віцебскай вобласці. 1966 г. Фота Р.В. Надольскага Інтэр’ер сялянскага дома.Вёска Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. 1969 г. Фота П.М.Захаранкі ■ : ■ Штодзённае адзенне жанчыны і дзяўчынкі. Вёска Морач Клецкага раёна Мінскай вобласці. 1958 г. Фота Д. I. Мазаніка 8L на 9200 вёсак, з якіх 692 былі спалены карнікамі разам з жыхарамі; разбураны ўсе калгасы, саўгасы і МТС; знішчана ўся энергетычная і тэхнічная база сельскай гаспадаркі. У пасляваенны перыяд узнаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі падсобныя гаспадаркі з’яўляліся асновай выжывання вясковага насельніцтва і служылі дадатковай крыніцай павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. Нягледзячы на ўрадавыя меры па стрымліванні развіцця асабістай падсобнай гаспадаркі, ва ўмовах пасляваеннай картачнай сістэмы пастаўкі прадуктаў калгаснікамі рабілі больш разнастайным асартымент сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках гарадоў і мястэчак рэспублікі. ■ Свята калгаснай брыгады. Любанскі раён Мінскай вобласці. 1948 г. Пасляваенная вёска перажывала востры недахоп тэхнікі. Паўсюдна на Беларусі ў плуг упрагалі кароў, а бароны па ворыве цягалі жанчыны, старыя і падлеткі. Сеялі ўручную, жалі сярпамі, малацілі цапамі. Першачарговай задачай было будаўніцтва жылля, каб хутчэй перасяліць тысячы сем’яў з зямлянак, стварыць для іх больш спрыяльныя жыллёвыя ўмовы, пабудаваць школы, бальніцы. Ужо ў 1945 г. на патрэбы калгаснага будаўніцтва было выдзелена больш за 9 млн м2 лесу і шмат іншых будаўнічых матэрыялаў38. За гады чацвёртай пяцігодкі (19461950 гг.) у сельскай мясцовасці БССР было пабудавана 290,3 тыс. дамоў39.