• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хлеб надзённы беларускай вёскі

    Хлеб надзённы беларускай вёскі


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 311с.
    Мінск 2016
    131.58 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У гэтых умовах у сакавіку 1921 г. адбыўся X з’езд РКП (б), на якім выступіўУ. I. Ленін. Новая эканамічная палітыка (НЭП) была заканадаўча замацавана УЦВК дэкрэтам аб замене харчовай і сыравіннай развёрсткі натуральным падаткам. 28 сакавіка Саўнаркам прыняў дэкрэт аб свабодным абмене, куплі і продажы лішкаў сельгаспрадуктаў у 40 губернях, якія выканалі харчразвёрстку. У іх лік уваходзілі Віцебская і Гомельская губерні. Тады ж з усіх чыгуначных, водных і гужавых шляхоў былі зняты загараджальныя пасты, увядзеныя для барацьбы са спекуляцыяй харчовымі прадуктамі15.
    У «Законе аб працоўным землекарыстанні» (верасень 1922 г.) была абвешчана свабода форм землекарыстання ў форме сельскагаспадарчай арцелі, прыватнай вясковай падворнай гаспадаркі, у выглядзе вотруба і хутара. Дазваляліся арэнда і наёмная праца. Заахвочваліся розныя віды кааперацыі: прамысловыя і збытавыя кааператывы, крэдытныя аб’яднанні і г. д.
    Партыйнымі арганізацыямі ў рэспубліцы была разгорнута вялікая работа па падрыхтоўцы да веснавой пасяўной кампаніі 1921 г.; асаблівыя ўвага ў гэтай дзейнасці надавалася пасяўкамам. 3 прычыны харчразвёрсткі вясной 1921 г. значная частка сялянскіх гаспадарак адчувала недахоп насеннага збожжа, інвентару, цяглавай сілы. Асабліва вострым
    быў недахоп насення ў гаспадарках беднякоў, якія значна павялічылі плошчу сваіх надзелаў за кошт памешчыцкіх зямель і зямель заможных сялян. Каб дапамагчы сялянам больш паспяхова правесці пасяўную кампанію 1921 г., Наркамзем БССР выдаткаваў для іх патрэб 65 тыс. пудоў аўса, 10 тыс. пудоў ячменю, 1 тыс. пудоў ільнасемя, 325 пудоў бульбы16.
    Наркамзем рэспублікі ў 1921 г. перадаў калгасам, саўгасам і аднаасобным сялянам 6458 плугоў, 5794 бараны і культыватары, 1200 веялак, 804 касілкі, 15 870 пудоў мінеральных угнаенняў'7.
    ■ Падыманне папараў у калгасе на Віцебшчыне
    ■ Першы трактар на палях Беларусі. 1924 г.
    Першы дзень здачы адзінага харчпадатку ў Бабруйскім павеце. Бабруйск. 11.09.1922
    Развіццё гандлю стымулявала рост сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1922 г. пасяўныя плошчы ў рэспубліцы павялічыліся ў параўнанні з 1921 г. на 9,5 працэнта18, аднак ураджайнасць была ніжэйшай, чым у 1913 г.19
    У вёсцы працягвалася будаўніцтва саўгасаў і калгасаў. Паводле афіцыйных даных, у 1921 г. у БССР было 740 калгасаў, але ў наступныя два гады іх колькасць зменшылася. Частка сялян у сувязі з пераходам кіраўніцтва дзяржавы да новай эканамічнай палітыкі выйшла з калгасаў20, якія перажывалі гаспадарчыя і арганізацыйныя цяжкасці і яшчэ не маглі для сялян быць прыкладам перавагі калектыўных форм вытворчасці. Калгасам катастрафічна не хапала тэхнікі, спецыялістаў сельскай гаспадаркі, у іх пераважала ручная праца.
    ■ Першы чырвоны абоз з «Камуны Леніна» з новым ураджаем збожжа да Дня калектывізацыі. Горад Дрыса Полацкай акругі. 01.09.1929
    Кіраўніцтва СССР прыкладала значныя намаганні па ўздыму механізацыі вытворчасці калектыўных гаспадарак. У 1926-1927 гг. калгасы і саўгасы Беларусі атрымалі з РСФСР 30 трактараў, 145 сеялак, 7100 веялак і сартыровак, а беларускія заводы выгтусцілі 86 100 плугоў21. Аднак агульная тэхнічная база сельскай гаспадаркі заставалася вельмі нізкай.
    У пачатку — сярэдзіне 1920-х гг. каля 90 працэнтаў насельніцтва Беларусі жыло ў вёсках, дзе назіралася значная перанаселенасць — каля 600 тысяч лішніх працоўных рук22.
    XIV з’езд ВКП (б), які адбыўся ў снежні 1925 г., вызначыў курс на індустрыялізацыю СССР —
    стварэнне буйнай (перш заўсё цяжкай) прамысловасці для пераўтварэння краіны з аграрнай у прамыслова развітую. Сельская гаспадарка павінна была задаволіць попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну, стаць галоўнай крыніцай фінансавання і працоўных рэсурсаў індустрыялізацыі.
    У красавіку 1925 г. быў прыняты другі Зямельны кодэкс БССР (першы быў прыняты ў 1923 г. на ўзор Зямельнага кодэкса РСФСР 1922 г.). Кодэкс замацаваў участкова-падворны парадак землекарыстання ў рэспубліцы, захаваў свабоду выбару формы землекарыстання, але з абмежаваннямі для хутароў і вотрубаў, замацаваў нормы зямельнага надзелу працоўных сялян, а таксама льготы калектыўным землекарыстальнікам.
    Тагачасны наркам земляробства БССР Д. Ф. Прышчэпаў быў прыхільнікам «нашаніўскай» тэорыі «самабытнасці беларускай вёскі» і праводзіў у рэспубліцы палітыку стварэння хутароў і дробных пасёлкаў па тыпу вотрубаў. На хутары і пасёлкі агітавалі перасяляцца беззямельных і малазямельных сялян, часта выдзяляючы ім надзелы за кошт адразання зямлі ў заможных сялян. Да 1929 г. на хутары было пераселена 107 267 сялянскіх гаспадарак і ўзнікла 11,5 тысяч дробных пасёлкаў у сярэднім па 13 двароў (прыблізна 30 працэнтаў ад усіх сельскіх пасяленняў)23.
    ■ Агітацыя сел яні на за ўступл ен не ў калгас. 1929 г.
    Да пачатку 1927 г. сельскагаспадарчая вытворчасць у агульным дасягнула дарэвалюцыйнага ўзроўню. Яе ўдзельная вага ў народнай гаспадарцы БССР склала 71,6 працэнта, прамысловасці — 22,3, лясной гаспадаркі — 6,1 працэнта. Найбольш шматлікай групай на вёсцы сталі серадняцкія гаспадаркі (65 працэнтаў), якім належала 75 працэнтаў пасяўных плошчаў. Аднак большая частка зямель была нізкай якасці і аднаасобная сялянская гаспадарка была маламоцнай: кожная пятая гаспадарка была бясконнай, з адным канём — 67,8 працэнта; з адной каровай — 58 працэнтаў, бескароўных — 6,1 працэнта24.
    Да 1927 г. задачы развіцця сельскай гаспадаркі вырашаліся пераважна рынкавымі метадамі. Але зімой 1927 г. пачаўся так званы хлебанарыхтоўчы крызіс, прычынамі якога быў зрыў дзяржаўнага плана збожжанарыхтовак па танных дзяржаўных цэнах, што выклікала недахоп сродкаў для індустрыялізацыі. Шляхі выхаду з крызісу кіраўніцтва СССР бачыла ў калектывізацыі сельскай гаспадаркі і бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў савецкай улады, сярод якіх на першым месцы былі кулакі.
    Пачаткам палітыкі масавай калектывізацыі прынята лічыць рашэнні IV з’езда Саветаў СССР (красавік 1927 г.). У яго пастанове «Аб асноўных задачах сельскай гаспадаркі ў сувязі з развіццём народнай гаспадаркі і індустрыялізацыяй краіны» падкрэслівалася, што ўздым сялянскай гаспадаркі і паступовае правядзенне ў жыццё рэарганізацыі вёскі на болын высокай тэхнічнай аснове непарыўна звязаны з развіццём
    ■ Сяўба ў калгасе. Вёска Грын Мінскай вобласці. 1950 г.
    кааператыўных форм гаспадаркі, ростам (на дабравольных пачатках) буйна-калектыўнай сельскай гаспадаркі.
    IV з’езду Саветаў СССР папярэднічалі пастановы ЦВК і Савета Народных Камісараў СССР «Аб калектыўных гаспадарках» і «Аб савецкіх гаспадарках», у якіх адзначалася, што калгасы з’яўляюцца найбольш развітай формай калектывізацыі, а саўгасы павінны садзейнічаць перабудове ўсёй сельскай гаспадаркі, што дазволіць укараніць больш перадавыя прыёмы апрацоўкі зямлі, выкарыстаць навейшыя тэхнічныя сродкі, дапамагчы сялянскім гаспадаркам сельскагаспадарчымі машынамі, сартавым насеннем і пародзістай жывёлай.
    7 лістапада 1929 г. быў апублікаваны артыкул I. В. Сталіна «Год вялікага пералому», у якім абгрунтоўвалася неабходнасць масавай калектывізацыі сялянскіх гаспадарак. Гэты артыкул з’явіўся падставай для разгортвання масавай работы па суцэльнай калектывізацыі сялянства і ліквідацыі кулацтва як класа.
    Студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП (б) Б прыняў пастанову завяршыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г. У вёску былі накіраваны тысячы ўпаўнаважаных, на гарадскіх прадпрыемствах ствараліся «брыгады дапамогі калектывізацыі». Старшынямі і намеснікамі старшынь калгасаў у рэспубліцы працавалі 662 рабочыя-«дваццацітысячнікі», не знаёмыя ні з мясцовымі ўмовамі, ні наогул з сельскай гаспадаркай25. Метадамі грубага націску і адміністрацыйнага прымусу ў калгасы было прыцягнута 457,7 тыс. сялянскіх двароў, або 58 працэнтаў ад агульнай іх колькасці26. Праводзілася абагульванне жылых будынкаў, прысядзібнай зямлі, свойскай жывёлы, птушкі, сельскагаспадарчага інвентару.
    Калектывізацыя суправаджалася раскулачваннем. Па асобных раёнах колькасць раскулачаных сялянскіх двароў, аднесеных да катэгорыі кулацкіх, даходзіла да 10-15 працэнтаў, а месцамі і да 20 працэнтаў, тады
    ►>>>>>===: 190
    як заможныя сяляне сярод вяскоўцаў перад калектывізацыяй складалі толькі 1,5 працэнта27.
    Гвалтоўныя метады правядзення калектывізацыі выклікалі масавыя сялянскія хваляванні і шэраг узброеных антысавецкіх выступленняў. У сувязі з гэтым у сакавіку 1930 г. быў надрукаваны артыкул Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», у якім віна за такую сітуацыю ўскладвалася на мясцовыя партыйныя і савецкія органы кіравання.
    ■	Сартыроўка збожжа ў калrace. Вёска Брацькавічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. 1932 г.
    У артыкуле Сталіна асуджалася прымусовая калектывізацыя, давалася ўказанне партыйным і савецкім органам весці работу па заахвочванні сялян да дабравольнага ўступлення ў калгасы. Гэта дало падставу для выхаду з калгасаў. За сакавік—май 1930 г. у БССР са складу калектыўных гаспадарак выйшлі 370,3 тыс. сялянскіх двароў28. Аднак адразу пачалася новая хваля прымусовай калектывізацыі і раскулачвання. У выніку за 1930-1931 гг. з 800 тыс. сялянскіх гаспадарак савецкай Беларусі было раскулачана 95,5 тыс., a 600-700 тыс. чалавек саслана29.
    Прымусовая калектывізацыя прывяла да крызісу ў сельскай гаспадарцы. У 1932 г. ураджайнасць асноўных сельскагаспадарчых культур знізілася на 3-23 працэнты і складала ў 1933 г. у сярэднім 6,3 ц/га, рэзка скарацілася пагалоўе свойскай жывёлы. На поўдні Беларусі пачаўся голад. Для ўдасканалення арганізацыі вытворчасці ў калгасах ствараліся брыгады, быў уведзены працадзень, аплата за які ні ў якім разе не адпавядала затрачанай працы.
    Восенню 1932 г. ЦВК СССР прыняў пастанову «Аб ахове маёмасці дзяржаўных прадпрыемстваў, калгасаў і кааперацыі і ўмацаванні грамадскай (сацыялістычнай) уласнасці», якая ў народзе атрымала назву
    ■	Ссяленне з хутароў у калгасны пасёлак.Калгас «Чырвоны партызан» Мінскага раёна Мінскай вобласці. 1930-я гг.
    «закон аб пяці каласках». Пастанова прадугледжвала турэмнае зняволенне тэрмінам не менш як 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці за збіранне сялянамі на калгасных палях нават таго, што засталося там пасля ўборкі ўраджаю30.