■ Платформа з маніпулятарам для падбору, самапагрузкі і транспарціроўкі кармоў і лёну, запрэсаваныху рулоны або цюкі, з механізаванай разгрузкай штабеляваннем умесцы складвання ■ Спецыяльны сельскагаспадарчы напаўпрычэп ПСС-20 таў найменняў сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання, у той час як у 1990 г. уласная вытворчасць пакрывала толькі каля 10 працэнтаў асартыментнай патрэбы16. У Беларусі створана буйнатаварная высокамеханізаваная аграпрамысловая вытворчасць, якая не толькі гарантуе харчовую бяспеку краіны, але і з года ў год нарошчвае экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі. Беларусь належыць да краін з дастатковым узроўнем харчавання. Значэнне паказчыка «сярэднясутачная каларыйнасць рацыёна» наблізілася да медыцынскай нормы — 3500 ккал. Эканамічныя праблемы ў краінах — нашых гандлёвых партнёрах — закранулі і Беларусь. Матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы, якія выкарыстоўваюцца сельскай гаспадаркай, значна падаражэлі, і цэны на сельгаспрадукцыю часам не могуць кампенсаваць узросшыя затраты. У многіх сельскагаспадарчых арганізацыях атрымаўся фінансавы дэфіцыт, што паўплывала і на прымяненне розных сродкаў аховы раслін. Адаптыўныя тэхналогіі абапіраюцца менавіта на прымяненне сучасных прэпаратаў, даступных толькі перадавым сельскагаспадарчым прадпрыемствам. Дзяржава накіроўвае ў сельскую гаспадарку значныя сродкі, аднак хутка ўзняць агульны ўзровень укаранення адаптыўных тэхналогій немагчыма. Патрэбна ўлічваць глебавую спецыфіку ў кожнай гаспадарцы, а паколькі ў цяперашні час ідзе пастаяннае ўзбуйненне сельскагаспадарчых арганізацый, часам на тэрыторыі аднаго аграхолдынга знаходзіцца некалькі тыпаў зямель. Пад кожны тып зямлі патрэбны свае адаптыўныя механізмы. Ёсць і зоны рознай забяспечанасці вільготнасцю, цяплом, што прадвызначае працягласць вегетацыі раслін. У беларускім земляробстве шмат што змяняецца. Напрыклад, у пасляваенныя гады на тэрыторыі БССР засявалі каля 1,3 млн га азімым жытам. У 2015 г. пад гэтую культуру адводзілася толькі 248,4 тыс. га. Пад аўсамі было 600—700, зараз — 300 тыс. га. На скарачэнне пасеваў гэтай культуры аказала значны ўплыў змяншэнне пагалоўя коней. Яшчэ нядаўна кукурузу на зерне ў Беларусі не вырошчвалі, а ў цяперашні час такімі пасевамі кожны год занята 180—200 тыс. га. Трыцікале азімая высяваецца амаль на 500 тыс. га, павялічваюцца пасяўныя плошчы рапсу17. ■ Уборка кукурузы. Эксперыментальная база «Зазер’е» РУП НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі. Пухавіцкі раён Мінскай вобласці.2013 г. У краіне выкарыстоўваецца дакладная ўзаемазвязаная па многіх пазіцыях стратэгія атрымання высокіх ураджаяў збожжа. У земляробстве ў першую чаргу неабходна стабільнасць, калі ўраджайнасць падтрымліваецца на высокім узроўні на працягу многіх гадоў18. Замежныя спецыялісты сцвярджаюць, што найбольш выгаднай з’яўляецца вытворчасць збожжа з ураджайнасцю на ўзроўні 50 ц/га: вышэйшая вытворчасць нерэнтабельная — пачынаюць значна павялічвацца затраты. Удасканаленне механізмаў функцыянавання аграпрамысловага комплексу прадугледжваецца ўрадам рэспублікі па некалькіх напрамках. Першы напрамак тычыцца акцыянавання сельскагаспадарчых арганізацый. Прадугледжваецца перадача акцый іх членам і наданне ім права ў далейшым купляць акцыі дадаткова за кошт атрыманых дывідэндаў. Акцыі будуць «хадзіць» толькі ўнутры акцыянернага таварыства. Іншыя асобы не здолеюць іх купіць. Другі блок рэгулюе адносіны калектыўных гаспадарак і дзяржавы. Абавязацельствы перад дзяржавай будуць выконвацца ў межах дзяржзаказу: пасля разліку з дзяржавай астатняй прадукцыяй арганізацыі будуць распараджацца самастойна. Трэці напрамак — матывацыя работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. Прадугледжваецца ўзгадненне ўзроўню даходаў прадпрыемства з аб’ёмам і якасцю вырабляемай імі прадукцыі. Чацвёрты пункт у праграме закранае фарміраванне празрыстых і дзелавых узаемаадносін паміж суб’ектамі гаспадарання аграпрамысловага комплексу. Выбіраць сабе партнёраў прадпрыемствы будуць на добраахвотнай аснове. Апошні блок мер па перабудове аграпрамысловага комплексу тычыцца механізму дзяржаўнай падтрымкі. Прадугледжваецца накіроўваць дзяржаўныя субсідыі непасрэдна прадпрыемствам. Пры гэтым 50 працэнтаў неабходна размяркоўваць прапарцыянальна плошчы сельгасугоддзяў з улікам іх бальнай ацэнкі, а астатнія 50 працэнтаў — пад аб’ёмы рэалізуемай прадукцыі19. Адным з найважнейшых фактараў, якія ўздзейнічаюць на ўраджайнасць, з’яўляюцца глебава-кліматычныя ўмовы. У Беларусі, дзе асноўная частка ворных зямель (74 %) размяшчаецца на лёгкіх пясчаных, супясчаных і тарфяных глебах, сярэдняя ўраджайнасць збожжавых культур у апошнія гады склала 30—40 ц/га, у той час як асобныя гаспадаркі і цэлыя рэгіёны з больш урадлівымі глебамі маюць ураджайнасць 50—80 ц/га і больш20. Да іншых найважнейшых фактараў, якія ўздзейнічаюць на ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур у сучасны перыяд, належаць угнаенні, сродкі аховы раслін, новыя тэхналогіі і тэхніка апрацоўкі глебы, правільнасць правядзення сяўбы. Ад таго, наколькі раўнамерна і на якой глыбіні размешчана насенне на плошчы поля, залежаць яго ўсходжасць, выжывальнасць і эфектыўнасць далейшага развіцця. Капустаўборачны камбайн КПК-І.Прызначаны для ўборкі капусты здапрацоўкай качаноў да таварнага выгляду і пагрузкай у кантэйнеры або транспартныя сродкі, якія рухаюцца паралельна камбайну Як паказваюць навуковыя даследаванні, у сучаснай сельскай гаспадарцы неабходна больш улічваць змены пагодна-кліматычных умоў. За апошнія 25 гадоў сярэднегадавая тэмпература ў Беларусі павялічылася больш чым на 1°С. У большай ступені гэта адбілася на тых работах, якія вядуцца пасля жніва. Тэрміны сяўбы яравых таксама давялося змяняць з прычыны таго, што працягласць залягання снежнага покрыва скарацілася, а перыяд вегетацыі збожжавых культур стаў даўжэйшы. У 2015 г. уборка збожжавых культур у Беларусі адбывалася ў засушлівых умовах, што прынесла як некаторыя выгады, так і праблемы. Да масавай уборкі збожжавых і зернебабовых культур усе калектыўныя гаспадаркі Беларусі прыступілі 25 ліпеня. Устойлівае сухое надвор’е садзейнічала паспяховаму правядзенню ўборачных работ і атрыманню кандыцыйнага сухога зерня. ■ Лінія комплексаў машын для пасляўборачнай апрацоўкі збожжа і насення РСДУП. Эксперыментальная база «Зазер’е» РУП Навукова-вытворчага цэнтра па механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі. Пухавіцкі раён Мінскай вобласці Дастатковая колькасць камбайнаў і высокая арганізацыя ўборачных работ у большасці абласцей Беларусі дазволілі асноўную масу збожжа ўбраць у тэрмін, не перавышаючы 15 працоўных дзён, што сведчыць аб правільнасці выбарутэрмінаўжніва і недапушчэнні стратураджаю з прычыны асыпання зерня ад перастою21. Паводле даных на 28 жніўня 2015 г., у Беларусі ўсімі катэгорыямі гаспадарак было намалочана 8,8 млн т збожжа (з улікам грэчкі і проса). У тым ліку намалот сельскагаспадарчых арганізацый склаў 8,62 млн т. У Мінскай вобласці было намалочана 2 млн 191 тыс. т збожжа, у Гродзенскай — 1 млн 717,4 тыс. т, у Брэсцкай — 1 млн 428,4 тыс. т. На палетках Віцебскай вобласці сабралі 1 млн 362,9 тыс. т збожжа, у Магілёўскай — 1 млн 116 тыс. т, у Гомельскай — 984,4 тыс. т22. Такім чынам, беларускія хлебаробы ў чарговы раз даказалі магчымасць устойлівага вядзення сельскай гаспадаркі ў складаных умовах надвор’я. Разам з тым жніво паказала, што ў сучасны перыяд аграрыям трэба надаваць пільную ўвагу выкарыстанню вільгацезберагальных тэхналогій. У цяперашні час у Беларусі распрацавана і прынята новая Дзяржаўная праграма развіцця аграрнага бізнесу на 2016—2020 гады. Асноўны акцэнт у ёй зроблены на павышэнні даходнасці гаспадарак, фарміраванні эфектыўнага ўласніка, стварэнні ўмоў і асноў аграрнага бізнесу. Выкананне палажэнняў гэтай праграмы будзе садзейнічаць насычэнню ўнутранага харчовага рынку айчыннымі таварамі ў неабходных аб’ёме і якасці, павелічэнню экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, павышэнню даходнасці прадпрыемстваў і іх работнікаў. Распрацавана 11 падпра- грам, рэалізацыя якіх дасць магчымасць дасягнуць аптымальных аб’ёмаў вытворчасці, узняць прадукцыйнасць працы ў сельскай гаспадарцы ў 1,4 разы ў параўнанні з узроўнем 2015 г.25 Дзякуючы прыняццю названай вышэй праграмы к канцу 2020 г. значна павысіцца эфектыўнасць раслінаводства. Ураджайнасць збожжавых культур павінна павялічыцца на 9 працэнтаў да ўзроўню 2015 г., бульбы — на 25, гародніны — на 9, рапсу — на 31, цукровых буракоў — на 51 працэнт. На гэтай аснове плануецца дасягнуць аптымальных аб’ёмаў вытворчасці: збожжа — не менш як 10 млн т, бульбы — 5,6 млн т, цукровых буракоў — 4,9 млн т, гародніны — 1,6 млн т, ільновалакна — 55 тыс. т, рапсу — 820 тыс. т24. Акрамя таго, неабходна забяспечыць валютную выручку ад экспарту харчавання не менш як 7 млрд долараў ЗША. Зрабіць гэта няпроста, калі існуюць неспрыяльныя макраэканамічныя ўмовы ў суседніх дзяржавах. Таму на знешніх рынках Беларусі трэба працягваць асваенне новых экспартных напрамкаў. Найбольш перспектыўнымі лічацца В’етнам, Кітай, Інданезія, Ізраіль, краіны Паўднёвай Амерыкі25. Развіццё сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак у галіне раслінаводства пачалося ў Беларусі ў перыяд, калі краіна яшчэ ўваходзіла ў склад СССР. Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы» № 611-ХІІ быў прыняты 18 лютага 1991 г. Вярхоўным Саветам Беларускай ССР. Гэты Закон вызначаў фермерскую гаспадарку як новую форму гаспадарання на зямлі, а таксама яе прававыя, сацыяльныя і эканамічныя адносіны. У Пастанове Вярхоўнага Савета БССР ад 22 лютага 1991 г. № 633-ХІІ «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы» прадугледжвалася стварэнне спецыяльнага крэдытнага фонду для льготнага абслугоўвання фермерскіх гаспадарак і было дадзена прадпісанне аб арганізацыі для фермераў спецыяльнага фонду зямельных запасаў у мясцовых Саветах народных дэпутатаў. Закон вызначаў сялянскую (фермерскую) гаспадарку як самастойны гаспадарчы комплекс, дзейнасць якога заснавана пераважна на працы членаў адной сям’і, якія вядуць таварную вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Фермерскую гаспадарку маглі ствараць і асобы, якія не былі блізкімі сваякамі, а таксама адна асоба. Інтарэсы гаспадаркі прадстаўляў яго глава. Права на стварэнне фермерскай гаспадаркі меў кожны дзеяздольны грамадзянін, у якога былі спецыяльныя веды, кваліфікацыя або вопыт працы ў сельскай гаспадарцы.