Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Каб апрацаваць цэлую валоку зямлі і выканаць з яе павіннасці, патрэбна было мець значную колькасць рабочых рук і цяглавай жывёлы. Як правіла, пасля рэформы на адной валоцы вялі гаспадарку ў сярэднім прыкладна дзве сялянскія сям’і, якія былі сваякамі47.
Валока як адзінка падаткаабкладання і зямельны надзел не ўлічвала няўдобіцы, якія перамяжалі ўчастак. Павіннасцямі абкладвалася толькі валока ворнай зямлі плошчай ў 30 моргаў48. Склад валокі характарызуе купчыя, выдадзеныя ў 1585 г. князем Ф. I. Масальскім святару Парфену Федаровічу:«... на всю тую волоку вышь помененую Зубрйковш,йну,так'ь... всю окгуломь, зть навозамй49, сь поплавамй, зь гаямн, лесамй й кустовямй, сеножатьямй, зь болотамй й багнамй й зо всякймй зарослямй, зь водамй, крынйцамй й зо всякймй пожйткэмй...»50.
У падаравальным запісу Івана Храптовіча на карысць царквы Прачыстай Багародзіны ўЛіпску, зробленым у 1585 г. у кнізе гродзенскага земскага суда, гаварылася, што ён даруе царкве зямлю «зь будованьемь дворнымь й зо всймй кгрунтамй оремымй й неоремымй, зь огороды овоіцовымй, зь сады, зь погноямй51, зь навозамй, зь гай й сеножатьмй, зь болоты, покосамй й выпустамй...»52.
Такім чынам, пасля рэформы сялянскія сем’і, акрамя ворнага надзелу, звычайна мелі яшчэ дадаткова агароды, сады, сенажаці, карысталіся рыбнымі ловамі, уваходамі ўлясы і пушчы, бортнымі ўгоддзямі53. Аднак у хуткім часе рэформа, у цэлым праведзеная па заходне-еўрапейскіх узорах, сутыкнулася з мясцовымі культурнымі традыцыямі і сялянскім светапоглядам, згодна з якімі кожны нашчадак мужчынскага полу меў права на частку бацькоўскай маёмасці, што непазбежна вяло да драблення сялянскіх надзелаў54.
Ва ўладаннях, дзе была праведзена валочная памера, трывала захоўвалася трохполле з прымусовым севазваротам. Напрыклад, пры правядзенні перамеру сялянскіх зямель на валокі ў маёнтку Койданава ў 1588 г. Устава воласці прадпісвала: «Падданыя ў адным полі павінны сеяць жыта, у другім — ярыны, а трэцяе поле павінны пакінуць на парэніну; у гэтым полі могуць наладжваць сабе выган. А хто пасее не ў тым полі, дзе іншыя сеялі, і з-за гэтага панясе ўбытак ад жывёлы суседзяў, апошнія не абавязаны вяртаць такому гэты ўбытак»55.
Калі ў сям’і не хапала рабочых рук, то для апрацоўкі ўсяго надзелу ворнай зямлі сяляне здаўна бралі супольніка, які «з долі ўраджаю» ці за грошы дапамагаўу правядзенні сельскагаспадарчых работ: «пашу сь нймь пашенку его, мое насенье, а его работа; йно того лета сь тое пашнй поставйлй есмо жйтэ два стожкй, вь кождом'ь по шестьнадцатй копь» (1540)56.
Да канца XVI ст. у самых буйных гаспадарчых уладаннях Беларусі — Гродзенскай, Берасцейскай, Кобрынскай эканоміях, Ашмянскім і Слонімскім староствах, Ляхавічах, Ліпнішках — рэформа была праведзена ў адпаведнасці з «Уставай на валокі»57.
На ўсходзе Беларусі, у Падняпроўскіх гаспадарскіх валасцях, валочная памера не праводзілася з прычыны пастаяннай ваеннай пагрозы з боку Маскоўскай дзяржавы і падзей Лівонскай вайны (1558-1583). Але, каб павысіць даходнасць размешчаных тут гаспадарскіх уладанняў, у іх у 1560-1561 гг. было праведзена «поравненне грунтов н платов»58, якое заключалася ўтым, што каралеўскія рэвізоры перамерылі сялянскія надзелы на «службы» — аднолькавыя па плошчы ўчасткі зямлі, роўныя пасеву 30 салянак (бочак) збожжавых, што адпавядала па плошчы 30 моргам, ці валоцы зямлі59.
Да сярэдзіны XVI ст. тэрмін «служба» азначаў сукупнасць цяглых і іншых павіннасцей, якія выконвалі сяляне за карыстанне зямлёй60. Д. Л. Пахілевіч лічыць, што службы да правядзення «параўнання» грунтаў «не ўяўлялі сабой пазямельнай меры і не былі вызначаны ў якіх-небудзь мерах плошчы»61. Так, у інвентары Мядзельскай воласці за 1545 г. у склад службы ўключаны яе насельніцтва, цяглавая жывёла, зямля, вымераная ўбочках сяўбы і сенажаці: «Ходор Круты сыны мает два — Алексей, Амельян, а брат у него Прокоп, сыны у него два — Васнль, Нвашко, служба; статку у ннх волы двое, кляч трое, землм под ннмм навоза на 3 бочкн, простое на 20 бочек, сеножатей на 10 воз ... Мартнн Меховмч, сын у него Грышко, а браты у него два, Степан й Нван, у Степана сыны два, Мйкята, Левон, служба, статку у ннх волы, кляч двое, землм под ннмм навоза на 2 бочкм, простое на 10 бочек, сеножатей 10 воз»62. Тут пад службай паказана розная колькасць зямлі, што пацвярджае меркаванне Д. Л. Пахілевіча. Уведзеная пры «параўнанні грунтаў» на ўсходзе Беларусі служба, як адзінка падаткаабкладання, абапіралася на стандартную плошчу вымеранага надзела з вызначанай якасцю зямлі («добрая», «сярэдная», «кепская»),
У выніку аграрных мерапрыемстваў 1560-1561 гг. у гаспадарскіх валасцях Падняпроўя быў праведзены дакладны ўлік колькасці і якасці зямельных надзелаў сялян і для іх былі ўведзены адзіныя віды і нормы павіннасцей з новай адзінкі абкладання — службы. Прычым у структуры іх пазямельнай рэнты пачалі выключна пераважаць грашовыя плацяжы, што ператварала іх з сялян-даннікаўу сялян-чыншавікоў63.
Істотныя змены ў землеўпарадкаванні, сістэме землекарыстання, абкладання сялян павіннасцямі адбыліся таксама ў прыватнаўласніцкіх і царкоўных маёнтках, дзе была праведзена валочная памера. Аднак уведзеныя ўіх нормы падаткаабкладання сялян звычайна былі значна вышэйшымі, чым у дзяржаўных уладаннях, бо Устава на валокі 1557 г. была абавязковай толькі для гаспадарскіх валасцей.
Пасля дакладнага ўліку зямель пры правядзенні «валочнай памеры» па-за надзеламі засталося шмат «засценкаў», «пустых» ці непрынятых валок, таму што да правядзення рэформы звычайна сялянскія надзелы былі большымі64. На гэтых землях, што раней пуставалі, сталі ўзнікаць невялікія пасяленні хутарскога тыпу — засценкі, якія спачатку засяляліся свабоднымі сялянамі, але з цягам часу ператварыліся ў паселішчы дробных прадстаўнікоў служылага саслоўя — шляхты, зямян, путных і панцырных баяр.
Па меры развіцця шляхецкага права ўсё большыя масы сялянства траплялі ўасабістую залежнасць ад феадалаў. Адным з пашыраных юрыдычных прынцыпаў пазбаўлення феадаламі пахожых людзей волі з’яўлялася «даўнасць» — працяглы час пражывання сялян у маёнтку феадала. Статуты Вялікага Княства Літоўскага 1529 і 1566 гг. устанаўлівалі
~»»»=—^7.	35	—■■■" «««^
дзесяцігадовы тэрмін «давностм земской», пасля якога селянін фактычна страчваў права пераходу ад аднаго феадала да другога. Паводле Статуту 1588 г., вольны пахожы чалавек, «заседзеўшы» за феадалам дзесяць гадоў, мог пайсці ад яго толькі пры ўмове выкупу ў 10 коп грошаў і вяртання «запамажэння» (гэта значыць дапамогі інвентаром, збожжам, жывёлай, грашыма), якое звычайна бралі новапасяленцы ў пана.
Несанкцыяванае запрыгоньванне людзей «нзвечных», «деднчей» або «отчмчей», як адзначаў В. Л. Насевіч, у прыватных уладаннях не сустракала сур’ёзнага супраціўлення з іх боку, таму што ў нармальнай сітуацыі яны не думалі аб пераходзе на новае месца. Немалаважным было і гарантаванае права на надзел у роднай вёсцы, якое не ставілася пад сумненне ні сельскай грамадой, ні землеўладальнікам65.
Буйныя землеўладальнікі ўсімі сіламі імкнуліся, нягледзячы на законы, да запрыгоньвання не толькі пахожых сялян, але і дробнай шляхты. Варта было панцырнаму баярыну прапусціць ваенную службу або не з’явіцца на попіс, як яму прад’яўляўся судовы іск аб «прнверненнн» яго ў разрад цяглых сялян66.
Адносная нівеліроўка памераў феадальнай эксплуатацыі сялянства на тэрыторыі амаль усёй дзяржавы ў выніку правядзення валочнага памеру мела вялікае значэнне ўпрацэсе ўмацавання прыгонніцтва. Пасля заканчэння аграрных рэформ асноўную масу сельскага насельніцтва Беларусі з канца XVI ст. складалі дзве катэгорыі феадальна залежнага сялянства: цяглыя, галоўнай павіннасцю якіх была паншчына, і асадныя, асноўнай павіннасцю якіх была грашовая рэнта.
У выніку поўнага і дакладнага ўліку зямлі, стандартнага абкладання павіннасцямі ўсіх крыніц даходаў сялянства, увядзення трохпольнай сістэмы севазвароту, дзейснай сістэмы кіравання і кантролю аграрная рэформа прывяла да павелічэння ў некалькі разоў прыбыткаў з дзяржаўных і прыватнаўласніцкіх землеўладанняў і амаль на тры стагоддзі вызначыла напрамак развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі.
Пасля ажыццяўлення аграрных пераўтварэнняў, звязаных з валочным памерам, на тэрыторыі Беларусі панавала ўжо папаравае ворыўнае земляробства, аснову якога складаў трохпольны севазварот, хаця ў некаторых раёнах Падняпроўя і на Палессі ён суіснаваў з двухполлем і лясным пералогам.
Зямля, падзеленая на валокі і дадзеная ў карыстанне сялянам, называлася «кгрунтомь волочным’ь», а зямля, якая не ўвайшла ў сялянскія надзелы пасля ўвядзення валочнага памеру,— «кгрунтомь sacTeHKOBbiMb». У актавых матэрыялах сустракаюцца і іншыя старажытныя назвы зямельных надзелаў: «реза» («а попова реза скраю orb самое стены» (1599 г.))67, «саха», «плуг», «рала», «грунт на каня»68.
Старцы (старышні) вясковай грамады і сялянскія сходы наглядалі за захаваннем межаў зямель асобных сёл іўвогуле валасцей. Разам з межаўшчыкамі старцы раз у год акрэслівалі межы сялянскіх валок і агульных угоддзяў вёсак, а раз у тры гады аглядалі і ўдасканальвалі межы зямель усёй воласці. Межы абавязкова абазначаліся межавымі знакамі (капцамі) або прасекай, баразной69.
Мяжа вакол надзельнай зямлі называлася «стеною». Абвесці ўчастак мяжой называлася «заложмть стену», «загранмчнть стеною»70. На межах насыпаліся земляныя межавыя («граннчные») знакі — малыя і вялікія земляныя капцы. Капец ад капца насыпаўся звычайна на адлегласці шасці шнуроў («ядучм ажь до рекм Вешнее копцовь усыпано двадцать
два, а одннь одв другого вь шестн шнуровв мернмчнхь» (1602 г.))71. На вуглах надзелу насыпаліся вялікія «нарожныя» капцы («а третнй у того верха леса Грабова нарожный копець усыпано» (1586 г.))72. Зверху ў капец укопваўся «паль» (кол), на якім вычэсваўся межавы знак.
Калі мяжа надзела праходзіла праз лес, то вакол капца лес высякаўся, што называлася «копець обрубомь обвестн» («на болотехь копцы старые, безь обрубовь одержатмсе дей не могугь» (1586 г.))73.
3 цягам часу капцы зарасталі кустамі і дрэвамі, тады межавыя знакі высякаліся на гэтых дрэвах («в дубе велйкомв старомь знакь гранмчный старый вырубан'ь» (1586 г.))74. Межавыя знакі звычайна мелі выгляд крыжоў («крмжм»), або вуглоў («граней») («только для знаковь граннчныхь у дереве у восьмм вольхахь крмжн почннено» (1592 г.))75.