Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
119	Ммловпдов А.Устройство обіцественного быта крестьян Северо-Западного края прн графе М. Н. Муравьеве (оттмск мз «Вмленского календаря» за 1903 год). Вмльна, 1903. С. 26.
120	Начальнік паліцэйскага ўчастка.
121	Начальнік паліцыі павета.
122	Богдановмч Адам. Мон воспоммнанмя // Неман. 1994. № 5. С. 57-58.
123	Псторыя сялянства Беларусі: у 3 т.Т. 2: Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г. Мінск, 2002. С. 168.
124	Панютач В. П. Соцпально-экономпческое развнтме белорусской деревнм в 1861-1890 гг. С.353.
125	Гісторыя сялянства Беларусі.Т. 2. С. 386.
126Тамсама.С. 132.
127	Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX першая траціна XX ст. Мінск, 2007. С. 45-46.
128Тамсама. С. 51.
129	Пяткевіч Ч. Грамадская культура Рэчыцкага Палесся / пер. з пол.У. Васілевіча і Л. Салавей. Мінск,2015.С. 78-81.
130Тамсама.
131	Богдановмч Адам. Моп воспомннанмя. С. 58.
132	Ліпінскі Л. П. Сталыпінская аграрная рэформа Ц Беларуская савецкая энцыклапедыя.
Т. X. С. 35.
133	Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX першая траціна XX ст. С. 50. 134Тамсама. С. 48.
135	Ліпінскі Л. П. Сталыпінская аграрная рэформа. С. 35.
136	Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX першая траціна XX ст.
С. 52 —55.
137	Большая кнмга ммра. М., 2010. С. 154.
138	Шымуковіч С. Ф. Гісторыя Беларусі: курс лекцый. Ч. 2.2-е выданне. Мінск, 2004. С. 80.
139	Тамсама. С. 81.
140Тамсама. С.79.
141	Тамсама. С. 79-80.
пдлявыя ХАРЧОВЫЯ КУЛЬТУРЫ
а старажытнасці чалавек вырошчвае злакі — важнейшыя
харчо-
выя культуры. 3 іх атрымліваюць муку, крупы і іншыя прадукты. Людзі не могуць абыходзіцца без гэтых раслін, бо яны надзвычай багатыя пажыўнымі рэчывамі — бялкамі, вугляводамі, вітамінамі і мінеральнымі салямі, якія поўнасцю задавальняюць патрэбы чалавека ў ежы і садзейнічаюць назапашванню энергіі для нармальнага жыцця.
Зерне хлебных збожжавых культур утрымлівае 60-80 працэнтаў вугляводаў, 7-20 працэнтаў бялкоў, 2-5 працэнтаў тлушчаў, вітаміны, карацін; зерне зернебабовых культур утрымлівае 20-40 працэнтаў бялка, у складзе якога неабходныя для чалавека і жывёл амінакіслоты. Крупяныя збожжавыя культуры таксама з’яўляюцца для чалавечага арганізма важнай крыніцай карысных рэчываў.
Склад палявых харчовых культур беларусаў, а таксама спосабы іх вырошчвання ў розныя гістарычныя перыяды залежалі перш за ўсё ад клімату і сацыяльна-эканамічных умоў жыцця сялян.
Тэрыторыя Беларусі адносіцца да арэала з вільготным умерана кантынентальным кліматам. Цеплавы рэжым характарызуецца паступовым паніжэннем тэмпературы паветра з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. У сярэднім за год на болынай частцы Беларусі выпадае 600-700 мм асадкаў, аднак паўднёвая і паўднёва-ўсходняя часткі яе тэрыторыі адносяцца да зоны няўстойлівага ўвільгатнення. Пачатак цёплага перыяду з сутачнымі тэмпературамі паветра вышэй 0° прыпадае на другую-трэцюю дэкады сакавіка, а яго канец надыходзіць у першую-трэцюю дэкады лістапада.
Цеплавы рэжым Беларусі дастатковы для вырошчвання жыта, азімай і яравой пшаніцы, ячменю, грэчкі, лёну і іншых сельскагаспадарчых культур. Аднак на іх развіццё згубны ўплыў часам аказваюць замаразкі ў канцы мая — пачатку чэрвеня, у выніку ўварвання на беларускую тэрыторыю мас арктычнага паветра. Максімум ападкаў (звыш 2/3 гадавой сумы) прыпадае на вегетацыйны перыяд, што садзейнічае развіццю пасеваў. Разам з тым самыя дажджлівыя месяцы — ліпень і жнівень, калі ідзе ўборка збожжавых культур, а ў маі, калі многія сельскагаспадарчыя расліны маюць найбольшую патрэбу ў вільгаці, звычайна адчуваецца яе недахоп1.
Вялікі ўплыў на клімат Беларусі аказвае Атлантычны акіян. Паветраныя масы з захаду прыносяць летам хмурнае і дажджлівае надвор’е, зімой — пацяпленне і адлігу, што адмоўна ўздзейнічае на перазімоўку азімых культур. У асобныя гады кантынентальнасць клімату павялічваецца: зіма больш халодная, лета — больш гарачае, ападкаў выпадае менш. Бываюць гады, калі тэмпература як летніх, так і зімовых месяцаў рэзка адрозніваецца ад сярэдніх шматгадовых. Так абсалютныя максімумы тэмператур часам падымаюцца да 34—35°, а як выключэнне — да 38°. Што тычыцца абсалютных тэмпературных мінімумаў, то яны на поўначы і паўночным усходзе Беларусі дасягаюць -42° і ніжэй, у сярэдняй частцы рэспублікі — да -39°, на поўдні і захадзе — да -35°. Такія моцныя маразы выклікаюцца арктычным паветрам антыцыклонаў2.
Ураджайныя гады на беларускіх землях спрадвеку чаргаваліся з неўрадлівымі, што знайшло неаднаразовае адлюстраванне ўлетапісах. Вось як апісваюцца прыродныя катаклізмы, што адбываліся на Беларусі ў канцы XVI — пачатку XVII ст., у Баркулабаўскім летапісе, помніку беларускай гістарычна-мемуарнай літаратуры другой паловы XVI — пачатку XVII ст., напісаным у вёсцы Баркулабава на Магілёўшчыне. У 1585 г., адзначае летапісец, «перуны м грады велмкмя, сухость, морозы маль не через всё лето былн у Лнтве. От веллкого морозу на полм у колосьм жнто посохло...»3
Асабліва цяжкім і неўраджайным на Беларусі быў 1601 год. Летапісец з пачуццём болю і спагады апісваў напаткаўшае беларускіх земляробаў няшчасце. У той год 10 кастрычніка пачаўся моцны снегапад з бурай, які
■ Гербарый збожжавых культур. Узлянскі агранамічны камбінат Узлянскага агранамічнага ўчастка Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
ішоў цэлы тыдзень. Яравую пшаніцу, авёс, грэчку, усю гародніну, вялікае мноства ярыцы (яравога жыта. — Аўт.), непажатай або ў копы зложанай, мяцеліца замяла снегам. «Было жаласна і страшна, — пісаў летапісец, — глядзець і распавядаць плач і ўздыханні ўбогіх людзей і бедных аратых». Снег ляжаў два тыдні аж да Змітраўскай суботы (восеньскія Дзяды, дзень памінання памерлых продкаў. — Аўт.). 3 вялікіх марозаў Днепр замерз і па ім ездзілі як сярод зімы. Людзі пачалі ў сцюжу па снегу жаць. Марозы былі моцныя, таму распальвалі агонь, грэліся. Два-тры чалавекі за дзень ледзьве нажыналі снапоў сорак аўса або ярыцы, бо збожжа было вельмі прылеглае да зямлі. Потым снег растаў і рака Днепр «расплынулася». Людзі па вясне ярыну жалі-гаравалі, але ўжо толькі на корм для жывёлы, а многія гаспадары нязжатае сваё збожжа статкамі патравілі, а «макм, горохй, бобы, проса, репа — то всё згола погннуло. А которые молотнля ярь, зерня толко знак, а колн змелет, спечет — то у печя мспечется, а з лопаты у печ не зложят; с печм аж ополоняком выберет. Также н жнто велмм было не умолотно; а колй муку жмтную у хлебе спекут, то тесто печеное солодко, а за скоряну хоть ложкм кладя...»4; «... непогода, почавшн от Менска до Полоцка к Вмтебску, до Оршн, до Мстяславля, до Пропойска, до Рогачова, Могялёва, Любошаны потом много множества людей убогмх з голоду на Нмз [ушло] з жонамн н деткамм м зь семею, што яж страшно было не только вядетн, але трудно было м выпмсатя, то ест з верху з волостн Шкловское, з Друцка, з Дубровны, з Круглого, з Бобря, з Вмтебска, с-под Полоцка, с-под Менска м мншнх многях украян»5. У 1603 г. «Народ божмй до домов своях назад пошол — велнкое множество мужей, жон, детей, но еіце болшя тех было, которые на Ннзу померлн»6.
А. Мейер пісаў, што вельмі неўраджайным на Беларусі быў 1785 год, калі ад пастаяннай вільгаці ў збожжы зарадзілася шмат косцера і чорнанасеннага кукаля, а ў пшаніцы галаўні (раслінная хвароба. — Аўт.). Раптоўна наступіўшыя марозы амаль усё збожжа ў палях захвацілі7.
У XIX ст. паўсюдныя неўраджаі ў беларускіх губернях здараліся даволі рэдка, але былі вельмі спусташальнымі. Памятнымі былі галодныя гады 1844-1846 і 1850-18518.
To моцныя дажджы, то засухі ставілі пад пагрозу сялянскі дабрабыт ічасам вызывалі голад. Так, восень 1844г. на Беларусі была надзвычай дажджлівай. Азімыя пасевы былі праведзены пазней звычайнага часу, а нізкія палі з гліністаю глебаю і зусім засталіся незасеянымі. Сялянскія палі, засеяныя зернем гэтага года, далі рэдкія і слабыя ўсходы, бо вясна 1845 г. спачатку была халоднай, а потым з канца мая і да апошніх дзён чэрвеня стаяла моцная гарачыня і засуха. Гэта спыніла рост і кушчэнне як азімага, так і яравога хлеба.
На большай частцы Гродзенскай губерні збожжавыя культуры ледзь змаглі вярнуць насенне, а на тэрыторыі Вілейскага і Ашмянскага паветаў яны зусім прапалі або зараслі травой. Таму камісія народнага харчавання, зыходзячы зтаго, што ўраджай 1845 г. не мог забяспечыць жыхароў Гродзенскай губерні харчаваннем да ўраджаю 1846 г., прапанавала генерал-губернатару закупіць да 100 000 чвэрцяў’ збожжа ўіншых губернях. Кіраўнік Віленскай палаты дзяржаўных маёмасцей таксама лічыў, што і казённыя сяляне маюць патрэбу ў дапамозе ўрада на пасевы і харчаванне ў колькасці 100 000 чвэрцяў збожжа10.
Нягледзячы на існаванне асобных неспрыяльных фактараў клімату Беларусі — няўстойлівы характар надвор’я вясной і восенню, мяккая, з доўгай адлігай зіма, часта дажджлівае лета, недахоп вільгаці ў пачатку лета, познія веснавыя і раннія восеньскія замаразкі і г. д. — беларускія
-»»»=	54	... 	—«««-
сяляне вырошчвалі і атрымлівалі ўстойлівыя ўраджаі зерневых і цэлага шэрагу іншых сельскагаспадарчых культур сярэдняй паласы Еўрапейскай часткі Расіі і часткова больш паўднёвых раёнаў11.
На падставе палеабатанічных матэрыялаў (зерне, пыльца культурных злакаў, адбіткі на керамічных вырабах зерня і каласоў) археолагі ўстанавілі, што ўжо ў IV—III тысячагоддзях да н. э. на тэрыторыі Беларусі старажытныя насельнікі вырошчвалі харчовыя палявыя культуры. Пшаніца сустракаецца ў археалагічных помніках з эпохі ранняга жалеза. Мяркуюць, што на Беларусь гэта культура прыйшла з Прыднястроўя12. Апаленае зерне пшаніцы канца I тысячагоддзя да н. э. — пачатку I тысячагоддзя н. э. было знойдзена пры раскопках на гарадзішчы Збаравічы Мінскага раёна. Пшаніца займала першае месца ўжалезным веку сярод
іншых злакавых культур Усходняй Еўропы13 і на працягу ўсяго І-га тысячагоддзя н. э. служыла важнейшай харчовай культурай14.
Распаўсюджанай палявой культурай было проса, зерне якога сустракаецца амаль ва ўсіх старажытных паселішчах на тэрыторыі Беларусі15. Як кашная культура яно прыйшло да славян ад трыпольцаў і скіфаў. На поўдні Верхняга Падняпроўя, па дадзеных археалогіі, шырокае распаўсюджанне меў мяцёлчаты від еўрапейскага проса, які выспявае ў больш кароткі вегетацыйны перыяд. Магчыма, што ён папярэднічаў вырошчванню галазёрнай