У некаторых месцах на пасевах збожжавых культур развівалася хвароба пад назвай «амора» — іржаўчына, якая разлагалася ў ліпкі парашок і не толькі знішчала зерне, якое завязвалася, але пашкоджвала нават салому84. Ад яе збаўляліся, старанна прасейваючы насеннае збожжа. Захворваннем збожжавых культур з’яўляецца снежная цвіль, якая развіваецца з-за вялікага снежнага покрыву зімой. Калі снегу многа, то азімыя пашкоджваюцца снежнай цвіллю паўсюдна. Аднак выпадзенне азімых ад захворвання звычайна ачаговае. Захворванне праяўляецца ў страце раслінамі значнай часткі ніжніх лісцяў. Пры моцным пашкоджанні расліны поўнасцю гінуць. Для барацьбы са снежнай цвіллю вясной пры падсыханні глебы праводзілі баранаванне азімых85. Значную шкоду сялянскім пасевам ільну наносіла трава чарвец, якая звязвала расліны лёну і прыгінала іх да зямлі. Пазбаўляліся ад яе толькі шляхам праполкі, прапалваючы лён два-тры разы за лета86. Указам ад 14 сакавіка 1911 г. у шасці заходніх губернях было ўведзена Палажэнне аб земскіхустановах. Закон аб заходнім земстве прадугледжваў саюз рускіх памешчыкаў з беларускім і ўкраінскім (ва ўкраінскіх губернях) заможным сялянствам супраць польскіх памешчыкаў і з’яўляўся звяном у эканамічнай палітыцы П. А. Сталыпіна. Ліберальны па форме закон (бессаслоўнасць, удвая зніжаны маёмасны цэнз у параўнанні з расійскімі губернямі і з прычыны гэтага ўзросшая вага сялянскага элемента) быў кансерватыўным па сваёй сутнасці87. Адкрыццё губернскага земскага сходу ў Віцебску адбылося 14 жніўня, у Магілёве — 12 жніўня, у Мінску — 21 верасня 1911 г.88 Земствы атрымлівалі ад дзяржавы грашовыя сродкі, што садзейнічала пашырэнню маштабаў іх дзейнасці. У 1911 г. была адчынена Мінская вопытная балотная станцыя, на арганізацыю якой мінскае губернскае земства адпусціла 21,5 тыс. рублёў89. Шырокі размах набылі мерапрыемствы земстваў па развіццю і паляпшэнню сельскагаспадарчай адукацыі і распаўсюджванню сельскагаспадарчых ведаў, стварэнню сельскагаспадарчых выстаў, складоў і таварыстваў. Земскія статыстычныя камітэты, створаныя пры павятовых і губернскіх земскіх управах у Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях, праводзілі абследаванні сялянскай гаспадаркі і сялянскіх промыслаў, улік надзельнай зямлі, эканамічных умоў і гаспадарчага становішча сялянства. Галоўнымі метадамі збору звестак служылі падворны перапіс і выбарачныя абследаванні тыповых для дадзеных мясцовасцей сялянскіх гаспадарак. Губернскія і павятовыя земствы мелі пасаду агранома, які непасрэдна займаўся мерапрыемствамі па паляпшэнні стану земляробства на падведамнай тэрыторыі і аказаннем эканамічнай дапамогі насельніцтву. У задачы павятовых аграномаў уваходзіла прапаганда правільных севазваротаў ітравасеяння па надзелах сялян; правядзенне агітацыйнай работы па паляпшэнні апрацоўкі глебы; арганізацыя сеткі складоў земляробчых машын і прылад, зернеачышчальных пунктаў і пракатных станцый, якія дазвалялі вясковым жыхарам шырока карыстацца фабрычнымі прыладамі апрацоўкі глебы, жняяркамі і малацілкамі. Для дэманстрацыі сялянам прасцейшых сельскагаспадарчых паляпшэнняў павятовыя аграномы закладвалі ідаглядалі невялікія вопытныя палі, якія служылі праверкай прапагандуемых імі лепшых сартоў сельскагаспадарчых культур і перадавых прыёмаў земляробства. 3 мэтай абуджэння інтарэсу вяскоўцаў да пытанняў удасканалення сваёй гаспадаркі аграномы праводзілі чытанні з паказам «туманных карцін»90, бяседы, курсы, аказвалі садзеянне па набыццю палепшаных сартоў насення, пародзістай жывёлы і г. д.91 Улічваючы, што плошча губерняў і паветаў вельмі вялікая, а кожнае пасяленне, кожная гаспадарка маюць свае індывідуальныя асаблівасці, патрэбы і запатрабаванні, земствы ў1910-х гг. сталі дзяліць тэрыторыі паветаў на ўчасткі і запрашаць для кожнага ўчастка агранома. Заснаванне пасад участковых аграномаў забяспечвала набліжэнне агранамічнай работы да сялян і магчымасці дапамогі ім у рацыянальнай арганізацыі гаспадаркі. Плошча Мінскай губерні складала 80 тыс. квадратных вёрст, гэта значыць, у тры разы больш за Швейцарыю. У гэтай губерні было створана 16 агранамічных участкаў. Узлянскі агранамічны ўчастак Ігуменскага павета, напрыклад, уключаў 12 валасцей плошчай больш за 4000 квадратных вёрст. Магільнянская і Амельянская воласці былі размешчаны ў 50-70 вярстах адУзлян — агранамічнага пункта ўчастка. У агранамічным пункце быў абсталяваны агранамічны кабінет, дзе мелася бібліятэка, якая ўтрымлівала шэраг даведачных кніг і энцыклапедый па сельскай гаспадарцы, а таксама перыядычныя сельскагаспадарчыя выданні. Пры кабінеце існавала маленькая лабараторыя з наборам прыбораў і рэактываў для выпрабавання насення і тлумачэння сялянам элементарных фізічных і хімічных з’яў. У агранамічным кабінеце былі прадстаўлены ўзоры глеб з тэрыторыі ўчастка, насенне вырошчваемых культур і ўзоры жыта, ячменю, пшаніцы, аўса ў снапах, калекцыі шкоднікаў, гербарыі, картаграмы і дыяграмы, якія давалі поўную агранамічную характарыстыку ўчастка92. Узлянскі агранамічны пункт меў у сваім складзе зернеачышчальны пункт з веялкай «Ауля» № 2, «змейкай» № 2, трыерам «Маро» № 4, веялкай-сартыроўкай «Трыумф» браццяў Рэбер. Восенню 1913 г. у Ігуменскім павеце было закладзена 810 паказальных палёў сельскагаспадарчых культур, якія знаходзіліся пад наглядам участковых аграномаў. Восенню 1914 г. ва Узлянах была арганізавана сельскагаспадарчая выстава прадуктаў з сялянскіх гаспадарак. Такім чынам, земствамі была праведзена вялікая работа па арганізацыі агранамічнай дапамогі сялянскім гаспадаркам шляхам адкрыцця сельскагаспадарчых складоў і зернеачышчальных пунктаў, перасовачных зернеачышчальных абозаў, распаўсюджання сартавога насення, прапаганды сельскагаспадарчых ведаў. Да пачатку XX ст. яскрава прасочваецца спецыялізацыя сельскай гаспадаркі Беларусі, што з’яўлялася адным з вышэйшых фактараў развіцця капіталізму ў земляробстве. Развіццё рыначных сувязей і паляпшэнне шляхоў зносін садзейнічалі пашырэнню пасеваў тэхнічных культур: ільну, канапель, бульбы. У залежнасці ад кліматычных умоў, складу глебы і эканамічных сувязей на Беларусі пачалі вылучацца раёны з акрэсленай сельскагаспадарчай спецыялізацыяй. Падзвінне стала адрознівацца ад іншых рэгіёнаў пасевамі ільну, канапель, гандлем ільняным і канапляным семем, а паўднёвыя паветы Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай губерняў — вырошчваннем цукровых буракоў. На поўдні Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымала грэчка, у Мазырскім і Рэчыцкім паветах Мінскай губерні і Гомельскім павеце Магілёўскай губерні прамысловае значэнне атрымалі пасевы канапель, дзе з іх выраблялі пяньку і прадавалі ў Заходнюю Еўропу. У заможных сялянскіх гаспадарках сталі карыстацца штучнымі ўгнаеннямі, высяваць на зялёнае ўгнаенне люпін. На прысельных яравых палях сяляне сталі вырошчваць лён і бульбу, якія раней былі агароднымі культурамі. 3 развіццём капіталістычных адносін іх таварнае значэнне хутка расло. У Віцебскай губерні з 1889 па 1907 г. збор ільнянога валакна падвоіўся93. У канцы XIX ст. Беларусь па льнаводству займала трэцяе месца ўРасіі94, забяспечваючы не толькі ўнутраныя патрэбы, але і экспартуючы значную колькасць ільновалакна за межы краіны. Хутка раслі плошчы зямель, занятыя пад бульбу, чаму ў значнай меры садзейнічала развіццё вінакурэння. Такім чынам, беларусы на сваёй тэрыторыі вырошчвалі шмат збожжавых, зернебабовых, прапашных культур, а таксама прадзільна-валакністыя і тэхнічныя культуры сярэдняй паласы Еўрапейскай часткі Расіі і часткова больш паўднёвых раёнаў. Асаблівасць развіцця парэформеннай Беларусі заключалася ўспецыялізацыі сельскай гаспадаркі і фарміраванні раёнаў таварнага земляробства, што было вызвана ростам унутранага і знешняга рынкаў, a таксама колькасці прамысловых прадпрыемстваў, якія працавалі на сельскагаспадарчай сыравіне. 1 Экономнческая географня Белорусспп : учеб. пособме / В. Н. Гладкмй, Е. В. Грннчук, Е. Г. Гуцев [п др.]; под обіц. ред. С. М. Мельнмчука. 3-е нзд.,Ммнск, 1982. С. 19-20. 2 Шкляр A. X. Клммат Белорусснй м сельское хозяйство. Мннск, 1962. С. 52. 5 ПСРЛ: в 43 т. Т. 32.Хронмкм: Лнтовская м Жмойтская.м Быховца. Летопнсм: Баркулабовская, Аверкп н Панцырного. М., 1975. С. 176. 4Там же. С. 187. 5 Там же. С. 188. 6 Тамже. С. 189. 7 Мейер A. К. Опнсанме Крмчевского графства нлн бывшего староства 1786 г.// Могплевская стармна. 1901. Вып. 2. С. 116. 8 Кмркор A. К. Народный труд // Жмвопмсная Россня: Отечество наше в его земельном, йсторнческом, племенном.экономнческом м бытовом значенмм.Т. 3: Лмтовское м Белорусское Полесье: репрмнт. воспронзведенме. Нзд. 1882. Мннск, 1994. С. 210. 9 Чвэрць мера аб'ёму сыпучых рэчываў, галоўным чынам збожжа, роўная 208,8 літра або каля 8 пудоў жыта. 10 НГАБ у г. Гродна. Ф. 12. Bon. 1. Спр. 406. Арк. 84. 11 Шкляр A. X. Клпмат Белорусспм н сельское хозяйство. С. 53. 12 Якубцмнер М. М. К мсторнн кулыуры пшенмцы в СССР // Матермалы по мстормн земледелня в СССР. М.; Л„ 1956. Т. 2. С.22. 13 Ісаенка У. Ф., Каробушкіна Т. М. Земляробства //Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя. Мінск, 1993. С. 275; Краснов Ю. А. Раннее земледелне н жмвотноводство в лесной полосе Восточной Европы. М.,1971. С. 14. 14 Коробушкмна Т. Н. Земледелне на террмтормм Белоруссмм в X—XI11 вв. Ммнск, 1979. С. 184-185. 15 Загарульскі Э. М. Заходняя Русь ІХ-ХІІІ стст. Мінск, 1998. С. 133. 16 Шкляр A. X. Клнмат Белорусснм м сельское хозяйство. С. 323. 17 Смнская Е. Н. Мстормческая географмя культурной флоры (на заре земледелня). Л., 1969. C.183. 18 Краснов Ю. А. Раннее земледелме м жйвотноводство в лесной полосе Восточной Европы. C.19. 19 Коробушкнна Т. Н. Земледелме на террнтормп Белоруссмм в Х-ІІІ вв. С. 73; Ісаенка У. Ф., Каробушкіна Т. М. Земляробства.С. 275. 20 Мітрафанаў А. Г., Каробушкіна Т. М. Археалагічны помнік расказвае // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1975. № 4. С. 38-40. 21 Тамсама. 22 Загарульскі Э. М. Заходняя Русь ІХ-ХІІІ стст. С. 132. 23 Тамсама. 24Тамсама. 25 Коробушкмна Т. Н. Земледелме на террятормм Белоруссмн в Х-ХІІІ вв. С. 184-185. 26 Загарульскі Э. М. Заходняя Русь ІХ-ХІІІ стст. С. 133. 27 Тамсама.