Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
■ Кукуруза. Iгуменскі павет Miнскай губерні. Пачатак XX ст.
а з лісцяў выраблялі папяросы. Акрамя свайго прамога прызначэння — на курэнне — тытунь шырока прымяняўся сялянамі як інсектыцыд. Яго настоем апрысквалі капусту і іншую гародніну ад вусеняў.
У некаторых мясцовасцях, якія прылягалі да піваварных і портэрных заводаў, сяляне на агародах вырошчвалі хмель, які збывалі па 4 і 5 руб. за пуд. Аднак займаліся гэтым адзінкі, бо для мясцовых патрэб было дастаткова той колькасці хмелю, што збіралася сялянамі ў лясах па нізінных зараслях63.
■	Харчовыя прадукты сялянскай гаспадаркі.
I гуменскі павет Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Да 1840-х гг. бульба ў гаспадарцы беларускіх сялян была ў асноўным яшчэ агароднай культурай, але ў некаторых мясцовасцях яна ўжо стала ўвайшла ўхарчаванне. Памешчык Тасакоўскі ўскладзеным ім у 1839 г. гаспадарча-этнаграфічным апісанні Ашмянскага павета сцвярджаў, што бульбу садзілі ўсе гаспадары, і не толькі на агародах, але некаторыя сяляне і ў полі. Яна ўжывалася ў ежу, дадавалася ў цеста пры выпяканні хлеба64.
Бульбу «пад шнур» (па-цяперашняму «квадратна-гнездавым спосабам) у сярэдзіне XIX ст. садзілі ў маёнтку Бешанковічы графа Храптовіча на Віцебшчыне. Па апрацаванаму полю сахой рабілі барозны ўздоўж іўпоперак поля, аўмесцах іх перакрыжавання садзілі бульбу. Тады яе можна было абворваць з усіх чатырох бакоў65.
■	Кукуруза, бручка, гарбузы, кармавыя буракі і капуста, якія выкарыстоўваліся сялянамі на корм хатняй жывёле.Сельскагаспадарчая выстава на Узлянскім агранамічным участку. Вёска Узляны Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Частыя неўраджаі прымусілі расейскі ўрад прыймаць меры да пашырэння пасеваў бульбы ў памешчыцкіх і сялянскіх гаспадарках. У цыркуляры Міністэрства дзяржаўных маёмасцей у 1840 г. прадпісвалася ва ўсіх паселішчах, дзе маюцца абшчынныя запашкі, прыступіць да развядзення бульбы, адвёўшы для гэтага пэўную колькасць зямлі на кожным полі. Па тых жа валасцях і паселішчах, дзе не было абшчынных запашак, пасадку бульбы прадпісвалася рабіць пры валасных праўленнях.
Для заахвочвання сялян да пасадкі бульбы і за поспехі ў яе развядзенні ім назначаліся як грашовыя, так і іншыя ўзнагароды і адзнакі66. У цыркуляры Міністэрства дзяржаўных маёмасцей ад 1 студзеня 1841 г. начальнікам губерняў даручалася прадставіць звесткі аб дваранах і асобах іншых саслоўяў, якія мелі поспех ў вырошчванні бульбы на палях,
ТРАДЫЦЫЙНАЯ ВЁСКА потым данесці аб гэтым міністру дзяржаўных маёмасцей за подпісам прадвадзіцеляў дваранства для хадайніцтва перад імператарам аб узнагароджанні іх залатымі і сярэбранымі медалямі з надпісам «За карыснае» для нашэння на шыі і ў пятліцах або грашовымі ўзнагародамі67.
3 1843 г. урад дазволіў свабодную выкурку віна з бульбы на ўсіх вінакурнях і прыём яго ў казну нароўні з хлебным без абмежавання колькасці, а таксама выраб з бульбы гарэлкі і спірту68. 3 развіццём вінакурэння бульба хутка заняла вялікія плошчы ў панскай гаспадарцы, а потым іўсялян. Гродзенская губерня ў 1860-х гг. займала ўжо першае месца ў Расійскай імперыі па колькасці перапрацаванай на спірт бульбы69.
Недастатковая ўгноенасць палёў, старажытныя прылады працы і спосабы апрацоўкі глебы абмяжоўвалі ўраджайнасць. У сярэдзіне XIX ст. сярэдні ўраджай азімыху Гродзенскай губерні прыблізна складаў сам — 3; яравых сам — 2,5; бульбы сам — 3,570.
У другую палову XIX ст. бульба паступова стала для сялян «другім хлебам». Наступнае па ўдзельнай вазе месца пасля жыта ў гэты час займаў авёс, трэцяе — ячмень.
У канцы XIX — пачатку XX ст. на Беларусі вырошчвалася шмат сартоў бульбы, але не ўсе яны былі прыдатныя да мясцовых умоў. Так, шырока разрэкламаваны сорт «Мікадо» пры выпрабаванні аказаўся вадзяністым, нясмачным, разам з вельмі буйнымі клубнямі меў шмат дробных. У той жа час мясцовы, пашыраны ў сялян сорт «Заўжды добры» быў далікатным, смачным, рассыпчатым71. На Міншчыне ў гэты час поруч з «Мікадо» былі пашыраны сарты бульбы «Белы волат», «Вольтман», «Меркер». Асаблівай ураджайнасцю ў Ігуменскім павеце ў 1914 г. вызначаліся сарты «Мікадо» і «Меркер», аб клубнях якіх сяляне гаварылі, што яны «як гарбуз»72.
Даволі пашыранай на Беларусі культурай, асабліва ў паўднёвых раёнах, з’яўлялася ўканцы XIX — пачатку XX ст. кукуруза. Радзіма яе — Мексіка, Перу, Антыльскія астравы. Кукуруза непатрабавальная да глебы і ўстойлівая супраць засухі. Акрамя зерня яна дае вялікую колькасць пажыўнага і смачнага корму для свойскай жывёлы ў выглядзе лісцяў і сцёблаў. (У якасці корму для свойскай жывёлы сяляне поруч з кукурузай шырока выкарыстоўвалі гарбузы, бручку, кармавую моркву, кармавыя і цукровыя буракі, турнэпс, конскі зуб, авёс, бульбу.)
Пад кукурузу зямлю аралі ўвосень, а вясной перад пасевам баранавалі. Сеялі радамі пад саху праз баразну. Перад з’яўленнем усходаў поле баранавалі да поўнага знішчэння пустазелля. Затым, калі ўсходы дасягалі аднаго вяршка, акучвалі іх сахой або акучнікам і адразу баранавалі лёгкай драўлянай бараной упоперак барознаў амаль да выраўнівання поля. Пры гэтым усё пустазелле знішчалася, а вяршкі кукурузы, засыпаныя рыхлай зямлёй, самі прабіваліся наверх да святла. У далейшым кукурузу толькі акучвалі два-тры разы за лета73.
Акрамя неспрыяльных умоў надвор’я пасевы зерневых культур моцна цярпелі ад разнастайных шкоднікаў. Вялікія страты панесла Вялікае Княства Літоўскае іўся Рэч Паспалітая ў1690г. ад саранчы, якой было такое мноства, што яна зацямняла паветра і пакрывала зямлю накшталт чорнага сукна. У месцах, дзе яна адмірала, на зямлі заставаўся слой у чатыры футы74 таўшчыні. Калі ў той год саранча садзілася на дрэвы, то так абляпляла сукі, што пад іх цяжарам яны гнуліся да зямлі. Стала яшчэ горш, калі ад моцных дажджоў уся саранча загінула і гніючы так заразіла паветра і зямлю, што амаль увесь хатні скот загінуў. Услед за гэтым насталі страшэнны голад і спусташэнне75.
Ад нашэсцяў саранчы больш за ўсё пакутвалі паўднёвыя паветы Мінскай іГродзенскай губерняў. У чэрвені іліпені 1815 г. у Пінскім павеце Мінскай губерні была выяўлена не акрыліўшаяся («пешая») саранча. Акрыліўшыся, яна пераляцела ўСлонімскі, Кобрынскі, Пружанскі, Ваўкавыскі і Брэсцкі76 паветы і на некалькі міляў пакрыла збожжавыя пасевы, наносячы ім велізарную шкоду.
■ Узлянскі агранамічны кабінет Узлянскага земскага агранамічнага ўчастка. Вёска Узляны Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Весці барацьбу з саранчой было вельмі цяжка, бо яна валодала велізарнай пражэрлівасцю і пладавітасцю. Кожная самка рабіла сабе ўрыхлай ці пясчанай зямлі ямку вяршкі77 ўдва глыбінёй і пакідала там свой хвост з двума або трыма слаямі прадаўгаватых яек белаватага колеру велічынёй з анісавае зерне. Слаі гэтыя былі пакрыты клейкай вадкасцю, якая зацвердзявала і захоўвала яйцакладку ад холаду і дажджоў.
Перазімаваўшы ў зямлі, вясной, у канцы красавіка з нагрэтых сонцам яйцакладак выходзілі чарвячкі, падобныя да маленькіх мурашак, у якіх можна было разгледзець крылы. Затым яны станавіліся чырванаватымі, набывалі выгляд дарослай саранчы і пачыналі спрытна скакаць78. Стаўшую на крыло саранчу сяляне адпугвалі ад пасеваў збожжавых культур шумам, звонам або апырсквалі палі тытунёвай вадой, якую атрымлівалі, абдаючы кіпнем лістовы тытунь79.
Практыка барацьбы з саранчой паказала, што самым важным момантам з’яўляецца выяўленне месцаў яе знаходжання да вылуплівання з яек. У гэты час, прыблізна ў другой палове мая або ў пачатку чэрвеня, саранча жыве на невялікіх участках і яе няцяжка знішчыць. Пазней, пад канец лічыначнага перыяду, яна пачынае раніцамі разбягацца, а вечарамі збірацца ўжо ў другіх месцах. У крылатым стане саранча становіцца вельмі рухавай і ўстойлівай супраць розных мер барацьбы з ёю80.
У182 7 г. Мінскае губернскае праўленне і губернатар прадпісалі ў сваім цыркуляры ніжэйшым земскім судам абвясціць па ўсіх населеных пунктах сваіх акруг аб неабходнасці інфармаваць суды, дзе і ў якой колькасці заўважана саранча. Ніжэйшыя земскія суды, апавяшчаючы адзін аднаго, павінны былі назіраць, у якіх месцах яна спынілася класці яйкі.
Калі саранча залятала ў лес, то туды накіроўвалі конных аб’ездчыкаў, каб назіраць, пераляцела яна лес ці засталася там для кладкі яек. Аб гэтым аб’ездчыкі павінны былі збіраць весткі ўваколічных сялян. Калі саранча спынялася ўлесе для кладкі яек, то неабходна было гэта месца знайсці і не перашкаджаць ёй, бо хутка пасля кладкі яек саранча гінула сама. Кладку яек затым выкапвалі і зарывалі ў глыбокую яму ў сырым месцы або кідалі ў ваду.
Калі восенню не змаглі знайсці месца кладкі яек, то ўжо вясной патрэбна было знайсці месца, дзе саранча вылупілася з яек (там яна шчыльным слоем пакрывала зямлю). Раніцай да ўсхода сонца яна ад холада зляпляецца ў кучы і пакрытая расой ляжыць нерухома. Тады гэтае месца акопвалі канавамі, клалі ў канавы салому і мётламі змяталі туды саранчу. Затым закрывалі яе зверху саломай і падпальвалі81.
Значную шкоду прыносілі палявым пасевам збожжа суслікі. У XIX ст., калі не ўжывалі хімічных сродкаў барацьбы са шкоднікамі і захворваннямі раслін, яны вадзіліся на палях у вялікай колькасці. Тады з імі змагаліся шляхам заліўкі іх нораў вадой.
Існавала легенда, нібыта камусьці з Радзівілаў у час падарожжа па Еўропе спадабаліся сімпатычныя звяркі і ён прывёз пару іх у Нясвіж, адкуль яны ўцяклі і ў хуткім часе размножыліся ў нясвіжскіх ваколіцах у такой колькасці, што пагражалі збожжавым пасевам вялікім злом. Так ці не, але сапраўды каля Нясвіжа іх вялося больш за ўсё. Там за сем гадоў, працуючы пяццю падводамі з вадой, на дзесяці моргах зямлі вылаўлівалі да 3 тысяч суслікаў82.
У 1844 г. медыцынскі дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў пісаў гродзенскаму цывільнаму губернатару: «Халоднае і сырое надвор’е спрыяе зараджэнню ў жыце ражкоў ці спарынні, а так як сёлетнее лета неспрыяльна надвор’ем, то жыта будзе багата прымессю ражкоў». Выкарыстанне ў ежу хлеба з мукі з прымессю ражкоў (спарыні) вызывала злую корчу, захворванне нярэдка смяротнае. Таму медыкі патрабавалі загадзя прыняць меры па апавяшчэнні насельніцтва аб неабходнасці аддзяляць ражкі ад здаровага зерня, прасейваючы яго скрозь рэдкае рэшата, перш чым змалоць на муку83.