Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
28	Коробушкмна Т. Н. Земледелне на террмтормм Белоруссмм в X—XI11 вв. С. 89; Загарульскі Э. М. Заходняя Русь ІХ-ХІІІ стст.С. 133.
29	Сннская Е. Н. ЙІстормческая географня культурной флоры (на заре земледелня). С. 183.
30	Загарульскі Э. М. Заходняя Русь ІХ-ХІІІ стст. С. 133-134.
31	Капыскі 3. Ю. Сяляне Беларусі ў канцы XVI першай палове XVII ст.// Гісторыя сялянства Беларусі: у 3 т. Т. 1: Псторыя сялянства Беларусі ад старажытнасці да 1861 г. Мінск, 1997. С. 111.
32	Ісаенка У. Ф., Каробушкіна Т. М. Земляробства. С. 275.
33	НГАБ у г. Гродна. Ф. 14. Bon. 1. Спр. 253. Арк. 28 (1863 г.); Ф. 868. Bon. 1. Спр. 33. Арк. 219 адв. (1909 г.).
34АВАК.Т. VIII. С. 486.
35	Мейер A. К. Опмсанме Крмчевского графства йлм бывшего староства 1786 г. С. 98.
36	Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. Мінск, 1980. С. 194.
37	Бруновскмй В.Х. Альбом Узлянского агрономмческого участка //Фонды Нацмонального мсторйческого музея Республмкм Беларусь. КП 11878. С. 64.
38	Шейн П. В. Матермалы для нзучення быта й языка русского населення Северо-Западного края: в 3 т. СПб., 1902.Т. 3. С. 246-247.
59	Там же. Т. 1. Ч. 1. С. 82.
40	Романов Е. Р. Белорусскмй сборнмк. Вып. 8. Вмльна, 1911. С. 108.
41	Фаммнцын A. С. Божества древннх славян. СПб., 1884. С. 221.
42	Анталогія беларускай народнай песні /уклад. I камент. Г. I. Цітовіча. Мінск, 1975. С. 48.
43	Саха. 1913. №11. С.1.
44Тамсама. С. 4.
4S	Тамсама.
46	Голубеў В. Гаспадарча-этнаграфічнае апісанне Ашмянскага павета 1839 г.// Беларусь праз прызму рэгіянальнай гісторыі: Ашмяны і Ашмянскі рэгіён: зб. навук. арт./Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад.: A. А. Скеп’ян.А. Б. Доўнар; рэдкал.: А.А. Каваленя [і інш.].МІнск, 2015. С. 271.
47	Полная энцмклопедмя русского сельского хозяйства н сопрпкасаюідмхся с нйм наук.Т. 1. СПб.,1900. С. 89.
48	Саха. 1913. № 11. С. 4.
49	Бруновскнй В. X. Альбом Узлянского агрономмческого участка. С. 64.
50	Загарульскі Э. М. Заходняя Русь ІХ-ХІІІ стст. С. 133.
51	Шкляр A. X. Клнмат Белоруссмм н сельское хозяйство. С. 317.
52	Полная энцмклопедмя русского сельского хозяйства н сопрнкасаюіцпхся с ннм наук.Т. 4. СПб., 1901. С. 1264-1265.
55	Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. С. 195.
54	Кнркор A. К. Народный труд. С. 211.
55	Цыт. па кн.: Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. С. 195.
56	Кмркор A. К. Народный труд. С. 211.
57	Полная энцмклопедйя русского сельского хозяйства н сопрнкасаюідмхся с ннм наук.Т. 4. СПб., 1901. С. 446-447.
58	Там же. С. 446.
"	Грыцкевіч В.,Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. С. 195.
60	Полная энцмклопедмя русского сельского хозяйства м сопрмкасаюіцнхся с нмм наук.Т. 7. СПб.,1902. С. 394.
61	Цыт. па кн.: Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. С. 159.
62	Зеленскмй Н. Матермалы для географкн н статнстмкм Росснн. Ммнская губернмя. Ч. 2. СПб., 1864. С.82.
63	Там же. С. 83.
64	Голубеў В. Гаспадарча-этнаграфічнае апісанне Ашмянскага павета 1839 г. С. 271.
65	Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. С. 197.
66	НГАБ у г. Гродна. Ф. 1. Воп. 5. Спр. 117. Арк. 3.
67Тамсама. Арк. 2.
68	Тамсама.
69	Улаіцнк Н. Н. Предпосылкн крестьянской реформы 1861 г. в Лйтве м Западной Белоруссмм. М„ 1965. С. 165.
70	Бобровскмй П. Матермалы для географмн й статастакн Россмм, собранные офмцерамн Генерального штаба. Гродненская губернпя. СПб., 1863. Ч. 2. С. 21.
71	Земледельческая газета. 1913. № 10.14 декабря.
72	Бруновскмй В. Х.Альбом участкового агронома Мгуменского уезда Мннской губерннм// Фонды Нацнонального мсторпческого музея Республнкм Беларусь. КП 11878. С. 45.
73	Земледельческая газета. 1885. № 14. 2 апреля. С. 298.
74	фут руская і англійская мера даўжыні, роўная 30,48 см.
75	НГАБ у г. Гродна. Ф. 1. Воп. 2. Спр. 1772. Арк. 33.
76Тамсама.
77	Вяршок мера даўжыні, роўная 4,4 см.
78	НГАБ у г. Гродна. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 544. Арк. 9.
79	Тамсама. Воп. 2. Спр. 1772. Арк. 33.
80	Земледельческая газета. 1915. № 30. С. 847.
81	НГАБ у г. Гродна. Ф. 1. Bon. 1. Спр. 544. Арк. 33,34 адв.
82	Тамсама. Ф. 12. Воп. 2. Спр. 548. Арк. 15.
83	Тамсама. Ф. 2. Воп. 21. Спр. 794. Арк. 1.
84	Кмркор A. К. Народный труд. С. 210-211.
83	Занальны дзяржаўны архіў у Пінске. Ф. 273. Воп. 4. Спр. 13. Л. 34.
86	Архіў ІМЭФ НАН Беларусі. Ф. 6. Воп. 14. Спр. 113. Л. 14.
87	Слобожанмн В. П. Земское самоуправленне в Беларусм (1905-1917 гг.). Мннск, 1994. С. 26.
88	Там же. С. 34.
89	Там же. С. 61.
90	Дэманстрацыя на экране з дапамогай проекцыйнага ліхтара дыяпазітываў.
91	Бруновскмй В.Х.Альбом участкового агронома Нгуменского уезда Ммнской губернмм.С. 2-4.
92	Там же. С. 61.
93	Хозяйственное положенме й промыслы сельского населенмя Вмтебской губерннм. Вмтебск, 1910. C.132.
94	Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў / рэд. В. К.Бандарчык. Мінск, 1974. С. 14.
СЯЎБА I ДОГЛЯД ЗА ПАСЕВАМІ
для беларусаў была вельмі адказнай парой. Трэба было ўзаіўгноіць палі, дакладна вызначыць найлепшы час для сяўбы
той ці іншай сельскагаспадарчай культуры, выбраць момант, калі зямля ўжо дастаткова цёплая, але не страціла яшчэ вільгаць, неабходную для прарастання насення. Таму ў беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці вясна звязвалася з надыходам гарачай земляробчай працы:
Едзіць вясна, едзіць
На залатом кані
У зялёным саяні,
На сасе седзючы, Сыру зямлю аручы, А смыком скародзячы'.
Да веснавой сяўбы сяляне рыхтаваліся ўжо зімой: рамантавалі і падганялі хамуты, сядзёлкі, аброці і іншую конскую вупраж, латалі і шылі мяшкі, плялі карабы і кошыкі, правяралі захаванасць прызначанага да сяўбы зерня, якое было прыгатавана і старанна прасеяна яшчэ восенню. 3 сярэдзіны сакавіка пачыналі гатаваць прылады працы да апрацоўкі глебы. У гэты час куплялі або замаўлялі ў кавалёў новыя сашнікі, тачылі старыя, замянялі ненадзейныя драўляныя часткі сох, ладзілі бароны.
3	прычыны прыродна-гістарычных умоў глебаўтварэння на тэрыторыі Беларусі найбольш распаўсюджаны розныя віды дзярновападзолістых глеб. Сярод іх шмат дзярнова-падзолістых забалочаных і тарфяна-балотных глеб, а ў далінах рэк — алювіальна-лугавых. Амаль усе віды глеб характарызуюцца нізкай натуральнай урадлівасцю і патрабуюць адпаведнай апрацоўкі і ўнясення дастатковай колькасці ўгнаення2.
Веснавыя работы пачыналіся з вывазу на палі гною — ён многія стагоддзі заставаўся для сялян адзіным прыродным угнаеннем зямлі, бо дзейнічае хутка, добра растрэсваецца, паляпшае фізічныя якасці любой глебы і прыдатны для ўсіх без выключэння раслін.
Звычайна сяляне вывозілі пад пасевы гной, які праляжаў у хляве год. Лічылася, што менавіта такі гной змяшчае найбольшую колькасць пажыўных рэчываў для збожжа і гародніны, а пустазелле ад яго не разводзіцца. Свежы, неперапрэлы гной у глебу стараліся не ўносіць, бо ён аказвае неспрыяльнае ўздзеянне на расліны3.
Накопванне ўхлявах зляжалага і моцна ўтаптанага жывёлай за зіму гною і накідванне яго на воз было вельмі цяжкай мужчынскай працай, якую выконвалі пры дапамозе ручных прылад — сахароў (двухрогіх драўляных вілаў), часта з акаванымі жалезам вострымі канцамі рагоў, або прадаўгаватай драўлянай рыдлёўкай (мач). У час работы трэба было з вялікай сілай убіваць сахор у спрасаваны гной, а потым цяжкія яго кавалкі ўздымаць на ўзровень грудзей і ўскідваць на воз.
Для вывазу гною сяляне ладзілі асобыя вазы, у якіх дашчаныя бакі колаў не мелі верхніх злучэнняў, што дазваляла скідваць гной спераду і ззаду колаў. Звычайна гэта рабілі двухзубым жалезным крукам, раскладваючы па полі невялікімі кучкамі на роўнай адлегласці адна ад адной4.
Растрэсвалі гной жанчыны віламі або проста рукамі, без прымянення якіх-небудзь прылад, бо лічылася, што гной нічым так добра не растрасеш, як рукамі5. Раскідаўшы гной, трэба было неадкладна яго заараць, каб ад сонца і ветру ён не страціў пажыўных якасцей і каб зямля, перамяшаўшыся з ім, разрыхлялася і тлусцела. Таму стараліся не растрэсваць па полі гною больш, чым араты мог у той жа дзень заараць. Калі гной быў недастаткова перапрэлы (шумясты), жанчына заграбала яго граблямі ў папярэдне праараную баразну, ідучы перад сахой6.
Колькасць гною, які выводзіўся на палі, залежала ад яго назапашвання за зіму, ад віду культуры, якую збіраліся сеяць, і ад адлегласці поля ад сядзібы. Лічылася, што на кожны морг ворнай зямлі неабходна пакласці ад 150да 180 сялянскіх вазоўгною7. Вывазяго на аддаленыя палі звычайна зацягваўся. Сялянская практыка паказала, што крайняя адлегласць палявых дзесяцін ад сядзібы, далей якой вазіць гной неймаверна цяжка, роўная прыблізна адной вярсце8. Без дапамогі радні і аднавяскоўцаў управіцца з гэтай працай у тэрмін было амаль немагчыма, таму на Віцебшчыне для гэтага часцей за ўсё збіралі талаку9.
Талака з’яўлялася даўнім народным звычаем калектыўнай дапамогі ўтэрміновых ці працаёмкіх работах, якія вымагалі шмат работнікаў і цяглавай сілы: зрубіць хату, выбраць бульбу, вывезці гной і г.д. У такіх выпадках для бясплатнай дапамогі на адзін дзень запрашалі на талаку суседзяў, сваякоў і аднавяскоўцаў. У час талакі работа ішла з песнямі, жартамі, прыслоўямі. Пасля заканчэння працы гаспадар ладзіў застолле, а затым усе ўдзельнікі талакі весяліліся, спявалі, танцавалі («гралі талаку»)10.
Частку пасеваў сяляне ўгнойвалі «ў прысцілку», не заворваючы гной у глебу, а тонкім слоем растрэсваючы яго па засеяным ячмені або яравой пшаніцы. Нягледзячы на тое, што пры такім спосабе гной траціць шмат
■ Мач і двухрогія сахары.Прылады для накопвання гною і растрэскі яго на полі. Малюнак С. Ц. Гунько
сваіх карысных якасцей, гэты спосаб меў і моцны дадатны бок, аберагаючы парасткі яравых, якія толькі што ўзышлі, ад ранішніх марозаў і зберагаючы ў глебе вільгаць, неабходную збожжавым усходам у час веснавой засухі11.
Карэспандэнт «Эканамічных запісак», дадатку да «Прац Вольнага эканамічнага таварыства», у 1862 г. пісаў, што сялянскія надзелы дрэнна ўгнойваюцца. Амаль палову нарыхтаванага гною кожную вясну сяляне вывозяць на агароды, потым угнойваюць поле пад пшаніцу, а астатняе ідзе пад жыта, так што беларускі селянін спрадвечна жыве ўбеднаце. Узмёт поля восенню пад яравыя культуры ў часы прыгону сяляне амаль ніколі не паспявалі рабіць, а пакідалі да вясны, калі коні, як і іншая жывёла, ад беднасці зімовага кармлення былі зусім знясіленыя і пры ўсім жаданні аратага пусціць саху глыбей зрабіць гэта было немагчыма, бо каню не пад сілу12.