Пачатак веснавых палявых работ звязваўся ў беларусаў з рэлігійным святам — Дабравешчаннем13. На Дабравешчанне дзяўчаты заклікалі (гукалі) вясну, спяваючы вяснянкі, вадзілі карагоды. Асноўнымі цяглавымі жывёламі ў сялянскай гаспадарцы былі конь або пара валоў. Працоўны конь у 1839 г. каштаваў ад 10 да 20 руб. срэбрам14. Вол цаніўся дзешавей за каня, і валовая запрэжка была дзешавейшай за конскую. Вол слабейшы за каня, але на яго харчаванне ішоў горшы корм і догляд яго быў болып просты, чым догляд каня. Тэрміны сяўбы кожнай палявой культуры сялянская вытворчая традыцыя цесна ўвязвала з рэальнымі кліматычнымі сітуацыямі года, станам навакольнага асяроддзя, найбольш спрыяльным прагрэвам глебы і паветра для той ці іншай збажыны. Народны земляробчы каляндар беларусаў увасобіў шматлікія назіранні за паводзінамі звяроў, птушак, насякомых, свойскай жывёлы, красаваннем розных раслін, станам надвор’я ўпэўныя дні, якія ўвязваліся ў адзіны рытм з земляробчымі работамі і змяшчалі мноства карысных парад і прагнозаў, неабходных у паўсядзённых гаспадарчых занятках сялян. Гэтыя назіранні і прыкметы знайшлі сваё яскравае праяўленне ў прымаўках і прыказках: «Сей ячмень, як загудзіць сляпень»15, «Калі суніца красна, не сей аўса напрасна»16, «Пасееш буйным зярном, будзеш з хлебам і віном»17, «Саламяным валом не араць, сянным канём не ваяваць»18 і г. д. Непасрэдная залежнасць вынікаў земляробчай працы селя■ ніна ад знешніх прыродных з’яў, патрыярхальны лад жыцця, прыхільнасць да даўніны абумовілі захаванасць у традыцыйным светаўяўленні беларусаў устойлівай сістэмы звычаяў, абрадаў, культаў, магічных дзеянняў, вытокі якіх паходзілі з дахрысціянскай эпохі. «Увесь гаспадарчы год, — пісаў у пачатку XX ст. Ф. Кудрынскі, — ва ўсведамленні беларуса да гэтага часу яшчэ асветлены моцным міфічным светам. Беларус не проста апрацоўвае зямлю, а амаль што свяшчэннадзейнічае ўкожным сваім земляробчым акце. Вясновая апрацоўка зямлі, ачышчэнне глебы ад наносных элементаў, пачатак сяўбы, пасадка агародніны, уборка збожжа з палёў, травы з лугоў ... усё суправаджаецца адпаведнымі абрадамі, песнямі, прымаўкамі, у якіх разам з хрысціянскім пачаткам дзіўным чынам яшчэ гучаць старажытнаязычніцкія паданні»19. Сахор (вілы драўляныя) для накопвання і накідвання гною на воз. Вёска Плетнішча Віцебскага павета Віцебскай губерні. Пачатак XX ст. Малюнак С. Ц. Гунько ■ Ворыва,сяўба,баранаванне.Малюнакз інвентара маёнтка Бранчыцы Слуцкага княства. 1682 г. Нават увесь пантэон хрысціянскіх святых у народнай вусна-паэтычнай творчасці беларусаў быў прымеркаваны да цыкла земляробчых работ, і пры гэтым вобразы святых у традыцыйным светаўяўленні сялян набылі побытавае асэнсаванне іўспрымаліся як памочнікі ўгаспадарчай дзейнасці, засцерагальнікі і даглядчыкі ніў і хатняй жывёлы, ахоўнікі ўраджаю: ■ «Рвач» для ўзрывання гною ўхляве і скідвання яго з калёс на полі. Вёска Брынёва Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Малюнак С.Ц. Гунько Святы Аляксей сохі чэшэць, Святое Благавешчанне заорываець, Святы Вярбіч вярбу пасвяцаець, Чысты Чацвер ячмень засяваець, Святое Вялічка з красным яечкам. Першы дзень пірагі маюць, А сярэдні дзень пагуляюць, А паследні дзень выпраўляюць. Святы Юр’я божы пасол, Божы пасол да Бога пашоў, А ўзяў ён ключы залатыя, Адамкнуў зямлю сырусенькую, Пусціў расу цяплюсенькую На Белую Русь і на ўвесь свет. Святы Барыс бабы сеіць, Святы Мікола па межах ходзіць, Па межах ходзіць, жыта родзіць, Урасіўся, умачыўся, Пад залаты пояс падаткнуўся. Святы Ушэстнік жыта выплываець, Святая Сёмуха навозы возіць, Навозы возіць і Бога просіць. Святы Дзявятнік жыта раўнуець, Святая Дзесятуха жыта красуець, Святы Іван пчолы садзіць Пад пералазам па шэсцера разам, Святы Пятро жыта родзіць, Святы Кузьма сярпы робіць Залатыя, новыя і сталёвыя; Святы Паўлюк граблі робіць, СвятыДзям’ян сена грабіць, Святы Ілля — слаўная жняя, Святы Барыс снапы зносіць, Святы Ганны дамоў возіць, Свяіпы Спас жыта пасвяцаець, Святая Прачыстая папары мешаець, Святое Узвіжанне з поля збіраець20. Сахой сяляне ўзворвалі поле баразна да баразны, бо рухомая паліца магла перамяшчацца з сашніка на сашнік. Плуг жа мае пастаянны, нерухомы адвал, які адвальвае пласт зямлі толькі ў правы бок. Таму сяляне звычайна аралі плугам ці «ў склад», ці «ў разор». Пры першым узворванні зямлю аралі «ў развал» («у роскід», «у разор», «у разгон»), пачынаючы араць ад краёў паласы, і паступова набліжаліся да сярэдзіны, дзе атрымлівалася раз’ёмная баразна. У час другога ўзворвання, каб пазбегнуць хвалістасці, загон, які раней узворвалі «ў pasop», аралі «ў склад»21. Пры ўзворванні «ў склад» араць загон пачыналі ад сярэдзіны, дзе пры заканчэнні ўзворвання атрымліваўся грэбень, а па краях утвараліся палавінныя раз’ёмныя барозны. Перад пачаткам веснавых палявых работ у многіх месцах Гродзенскай губерні селянін стараўся даведацца, памяць якога святога адзначалася ўтой дзень, калі ён меркаваў прыступіць да апрацоўкі зямлі: прападобнага, апостала, прарока ці пакутніка. Калі дзень выпадаў на дзень святога пакутніка, то работ на зямлі не пачыналі, каб яны не былі пакутлівымі22. Лічылася, што першы раз выязджаць араць трэба ў суботу ці ў чацвер. У гэты дзень араты апранаў чыстую бялізну, браў у кашолку «просвірку, што асвячалася на Дабравешчанне, свечку, якую свяцілі ў Грамніцы (або асвечаную ў Вербную нядзелю за тыдзень перад Вялікаднем), крыжык з мукі, спечаны на Сяродпосце і пасвечаны на Вялікдзень23. Першы выезд селяніна ў поле з сахою называўся ў беларусаў «заворваннем» і суправаджаўся шэрагам магічных дзеянняў. У Вілейскім павеце Віленскай губерні перад выездам у поле на заворванне гаспадар маліўся перад абразамі, браў у рукі «повад» (вяроўку) і ішоў у хлеў, дзе стаялі рабочыя валы. Калі гаспадар, узяўшы валоў на повад, выводзіў іх з хлява, гаспадыня апырсквала іх свянцонай вадой. Прыехаўшы на поле, гаспадар запрагаў валоў у саху і яшчэ раз асвячаў іх свянцонай вадой. Пасля гэтага ён праводзіў сахой некалькі барознаў і вяртаўся дадому, бо асноўны сэнс заворвання быў у тым, каб толькі распачаць земляробчыя работы24. У Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні сяляне ехалі заворваць поле вечарам на захадзе сонца, узяўшы з сабой хлеб і соль. Калі хтосьці пераходзіў дарогу, то бралі камень і перакідвалі цераз яго след, каб нейтралізаваць небяспеку ад гэтай сустрэчы. На полі выбіралі месца, дзе зямля лепш прасохла, узворвалі дзве-тры баразны і вярталіся дадому. Вечарам заворвалі для таго, каб не займацца іншай работай і не пашкодзіць будучаму ўраджаю25. На паўночным усходзе Беларусі існаваў земляробчы абрад, звязаны з пачаткам веснавых палявых работ, — «провідкі» (правідкі). За некалькі дзён да першага выезду ў поле з сахой на заворванне селянін ішоў у поле, узяўшы з сабой загорнутыя ў чысты ручнік хлеб, соль і асвечаныя ў царкве на Вербніцу галінкі вярбы. Паклаўшы на мяжы хлеб і соль, ён абыходзіў палетак і ўтыкаў па краях галінкі вярбы з мэтай асвячэння і засцерагання поля. Калі провідкі прыпадалі на час пасля Вялікадня, то селянін браў з сабой яшчэ і чырвоныя велікодныя яйкі26. Да веснавога заворвання сяляне ніколі не ўбівалі ўзямлю ніякіх калоў, каб «не забіць зямлю», — лічылася, што пасеянае пасля гэтага дзеяння насенне не дасць усходаў27. Ніхто з сялян не пачынаў араць і асабліва сеяць у маладзік (першую квадру месяца) або ў той дзень тыдня, на які ў тым годзе прыпадала свята Грамніц, таму што ад гэтага магла назаўжды сапсавацца ніва28. He сеялі збожжавыя іўапошнюю квадру месяца: «Пасеяўшы на сходу, не ажыдай харошага плоду»29. Векавыя назіранні за прыродай, паводзінамі жывёл, птушак, вопыт стагоддзяў земляробчай працы пераканалі селяніна, што «сей у добрую пару — збярэш хлеба гару»30. У Мазырскім павеце Мінскай губерні ў дзень, калі першы раз ехалі ў поле араць або сеяць, ніхто не пазычаў суседзям з дому ніякай рэчы і агню, бо ў першым выпадку лічылі, што на ніве будзе неўраджай, а ў другім, што пасевы прападуць ад засухі31. На Віцебшчыне першы выезд у поле з сахой адбываўся абавязкова пасля першага веснавога грому, які «адмыкаў зямлю»32. ■ Парнае ярмо для валовай запрэжкі. Фота Д. Мазаніка У Мсціслаўскім павеце Магілёўскай губерні, пачынаючы першы дзень араць, селянін выводзіў свайго каня ў поле, запрагаў яго ў саху і перад пачаткам работы качаў па ім курынае яйка, прыгаворваючы: «Будзь, мой конь, так гладак і повін, як ето яйцо». Пасля гэтае яйка аддаваў старцу, каб той памаліўся аб здароўі яго каня33. Е. Р. Раманаў пісаў, што беларус, едучы першы раз араць, браў з сабой пасвечаную на Вербніцу вярбу. На полі ён выпрагаў каня з калёс і запрагаў у саху, затым надзяваў на плечы сявалку, браў у рукі вярбу і тры разы абыходзіў вакол каня, молячыся Богу: «Благаславі, Госпадзі, да памагі нам!». Потым з вярбой і сявалкай селянін араўтры баразны з аднаго краю поля і тры з другога; пасля гэтага клаў сявалку і вярбу ў воз, а сам пачынаў араць. Некаторыя, выходзячы першы раз араць поле, бралі з сабой косткі ад пасвечанага на Вялікдзень мяса і заворвалі іх у баразну каля мяжы34. У многіх вёсках Гродзенскай губерні сяляне ніколі не пачыналі араць зямлю чорным валом, а прасілі суседа пазычыць для гэтага вала іншай масці. He пачыналі араць поле і сівым валом, бо лічылася, што тады памрэ хтосьці з сям’і35. ■ Ярмо для парнай запрэжкі валоў на сцяне хлява. Мястэчка Рэмень. Заходняе Палессе. 1920—1930-я гг. Земляробства з’яўлялася галоўным сродкам існавання беларусаў і задавальнення іх важнейшых жыццёвых патрэб. Сяляне любоўна адносіліся да зямлі і вельмі старанна апрацоўвалі свае палеткі. Пад засеў кожнай збожжавай культуры яны звычайна ўзворвалі і баранавалі палі ад трох да пяці разоў. Глыбіня і час узворвання зямлі, а таксама колькасць узворванняў залежалі ад глыбіні ворнага слоя глебы, ад якасці і складу глебы і падглебы, ад вільготнасці ці сухасці зямлі, ад ступені засмечанасці травамі і прыроды збожжавых культур, якія высяваліся36. Каб узараць дзесяціну поля сахой за адзін дзень, патрэбны былі тры двухваловыя запрэжкі і трое работнікаў або дзве запрэжкі коней і двое аратых. На пясчаных глебах можна было ўправіцца з гэтай працай paHeft, а на глебах гліністых, асабліва пасля засухі, патрабавалася болып працоўнай жывёлы і працоўных рук37.