• Газеты, часопісы і г.д.
  • Хлеб надзённы беларускай вёскі

    Хлеб надзённы беларускай вёскі


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 311с.
    Мінск 2016
    131.58 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    А дзе ж ён ні зірне, Там колас зацвіце41.
    Аграрна-магічны характар насіла і веснавая паэзія беларусаў. У цыкле юраўскіх песняў святы Юры маляваўся як просты працаўнік, памочнік селяніна:
    Юр’я, Юр’я па полі ходзіць,
    Юр’я, Юр’я да бога просіць:
    «Урадзі, урадзі жыта — пшаніцу,
    Пабі, пабі кукаль — мятліцу*2.
    14—18 лютага 1913 г. у Вільні праходзіла Першая выстава насення сельскагаспадарчых культур. На выставе Беняконская і Бейсагольская пробныя сельскагаспадарчыя станцыі прадставілі лепшыя сарты збожжа, раяніраваныя для Беларусі. Сярод сартоў жыта найбольш ураджайным было прызнана «Петкускае», якое дало 157 пудоў зерня здзесяціны. За ім па ўраджайнасці ішлі «Шампанка», «Высока-літоўскае», «Мікуліцкае», «Святаянскае».
    Сярод сялянскіх сартоў жыта лепшымі былі прызнаны «Сабешынскае», «Падольскае», «Загніцкае», «Маліноўскае», «Фінляндскае»43. Сорт «Сабешынскае» быў узяты з польскіх сялянскіх гаспадарак, дзе ён мала баяўся кепскай пагоды. Па словах агранома, які працаваў на выставе, яно не баялася макраты, рэдка вылягала, расло на ўсіх глебах. Сорт «Маліноўскае» быў з маёнтка памешчыка Свентаржэцкага з-пад мястэчка Гарадок Вілейскага павета Вілейскай губерні і сеяўся там здаўна44.
    Тутэйшае сялянскае жыта пры выпрабаванні ў Бейсагольскай пробнай сельскагаспадарчай станцыі заняло другое месца па ўраджаю зерня (156 пудоў здзесяціны) пасля «Петкускага», а па ўраджаю саломы — першае месца (320 пудоў). Гэты сорт заўсёды радзіў, не баяўся дрэнных кліматычных умоў, але меў тонкую салому, колас няроўны, пастрэляны, зерне дробнае, шылаватае, якое лёгка высыпалася45. Астатнія сарты жыта былі яшчэ дрэнна выпрабаваны ў мясцовых умовах Беларусі.
    Адной з найбольш вырошчваемых на Беларусі харчовых і фуражных культур быў авёс. У некаторых паветах пад яго займалі ўсё яравое поле пры трохпольнай сістэме земляробства46.
    ■	Поле аўса ў сялянскай гаспадарцы. Дудзічская вобласць Iгуменскага павета Мінскай губерн і. Пачатак XX ст.
    У адносінах да глебы авёс з’яўляецца самым непатрабавальным хлебным злакам. Толькі на пясчаных глебах ён менш ураджайны за жыта. На балоцістых, тарфяністых глебах, на якіх другое збожжа не расце, авёс дае сярэднія ўраджаі.
    Непатрабавальны ён і да апрацоўкі глебы: пры раннім пасеве дружна ўсходзіць і менш іншай збажыны заглушаецца пустазеллем. Таму сяляне адводзілі пад авёс звычайна самыя горшыя палі або нівы, абясплоджаныя іншымі хлебнымі пасевамі.
    Авёс з паказальнага ўчастка селяніна В. Дземідовіча.Злева вырашчаны з мінеральнымі ўгнаеннямі,справа без іх.Магільнянская воласць Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    ■	Авёс з сялянскай гаспадаркі.Злева — вырашчаны з мінеральнымі ўгнаеннямі,справа без іх.Уздзенская воласць Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    ■	Лён з сялянскай гаспадаркі. Вёска Узляны Узлянскай воласці Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    Сеялі авёс як мага раней, бо яго насенне патрабуе для прарастання шмат вільгаці, а перыяд вегетацыі даўжэйшы за іншыя збожжавыя культуры. Авёс менш адчувальны да халадоў ілёгка пераносіць веснавыя замаразкі. Пры ранняй сяўбе яго ўраджай павышаецца, што адлюстравана ў народнай прыказцы: «Сей авёс у гразь — будзеш князь». Аднак пры надзвычай ранняй сяўбе ў вельмі вільготную глебу на яе паверхні ствараецца скарынка, якую прыходзілася «ламаць» баранаваннем поля.
    Паколькі авёс адносіцца да найбольш познапаспяваючых злакаў, то яго часта ўбіралі пасля жыта і яравых хлябоў. Калі пасевы аўса былі моцна заросшыя пустазеллем, то яго не жалі, а касілі касой і перад вязкай у снапы пакідалі на полі ў пракосах на некалькі дзён, пакуль добра не высахне трава. Авёс менш за іншае збожжа баіцца дажджу і можа без шкоды для зерня знаходзіцца на полі ў вільготнае надвор’е больш тыдня47.
    ■ Селянін на полі капусты каля канапляніка. Вёска Осава Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст. Фота І.А. Сербава
    У пачатку XX ст. на Беларусі сеялі шведскія сарты аўса «Лігава», «Гальдрэген» і новы на той час «Пераможца», а таксама чорны сорт «Волат». 3 іх найбольш быў пашыраны сорт «Лігава», які даваў добрыя ўраджаі на ўсіх глебах. Падобны на «Лігава» быў сорт «Волат», вельмі ўраджайны, меў поўнае, белае зерне, невысокую, але спрунжыстую салому. «Гальдрэген» меў жоўтае зерне, але з тонкай луской. «Велікан» — сорт з чорным цяжкім зернем, быў вельмі прыдатным на корм жывёле. Ураджайны на любой глебе, ён не вылягаў, але даспяваў позна. У мястэчку Рось Гродзенскай губерні «Волат» даваў большыя ўраджаі за іншыя сарты48. Найбольш пашыранымі сартамі аўса на Беларусі ў пачатку XX ст. былі «Рыхлік Сабешынскі» і «Залаты дождж»49.
    3 крупяных культур на невялікіх плошчах сяляне вырошчвалі грэчку. Пасевы яе былі найбольш распаўсюджаны ў паўднёвых, заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі і зусім мала сеялі яе на поўначы. Зерне грэчкі было знойдзена археолагамі ў Браславе, Гродне, Друцку, Віцебску, Крычаве ўпластах X—XI стст., што адхіляе меркаванне, нібы яна была завезена ў Еўропу арабамі ледзь не ў XV ст.50 Звычайна пад грэчку выдзялялі
    ^»»»е==: 65
    ■ Сланечнік. 1920—1930-я гг.
    супясчаныя і пясчаныя ўчасткі, бедныя перагноем. Грэчка з’яўляецца каштоўнай меданоснай раслінай. 3 аднаго гектара пасева пчолы збіраюць ад 2 да 4 цэнтнераў мёду. Пры гэтым пчолаапыленне значна павышае ўраджайнасць грэчкі51.
    
    Галоўнай прадзільна-алейнай культурай на Беларусі быў лён. Радзімай лёну з’яўляецца Заходняя Азія. Сведчанні аб яго выкарыстанні ўтрымліваюць ужо старажытныя егіпецкія помнікі. Ільняное валакно знойдзена іўтканінах на егіпецкіх муміях. Ролю важнай прадзільнай расліны лён адыгрываў у грэкаў. Здаўна займаліся ільнаводствам і славяне52. Амаль усё адзенне беларусаў многія стагоддзі выраблялася з лёну, таму яго сеялі ўкожнай сялянскай гаспадарцы. У пачатку XIX ст. лён з’яўляўся на Беларусі найбольш пашыранай сельскагаспадарчай культурай пасля збожжавых. Іншы раз ён даваў большы даход, чым жыта і пшаніца. Распаўсюджанымі сартамі лёну былі ранні «Прагалец», пазнейшы «Арловен», і самы лепшы — «Велькалён», высокі, з буйнымі галоўкамі53.
    У многіх мясцовасцях Беларусі лён складаў важную крыніцу даходаў сялянскай гаспадаркі. Таварным вырошчваннем лёну ў Віленскай губерні сяляне займаліся пераважна ў Віленскім, Свянцянскім, Лідскім і Дзісненскім паветах. У Гродзенскай губерні яго шырока вырошчвалі на продаж амаль ва ўсіх паветах, таксама як і ў Ковенскай губерні, асабліва ў паўночнай яе частцы, дзе лён надзвычай добра радзіў як на гліністых, так і на пясчаных глебах, асабліва на навіне. Шырока славіўся ракішскі лён з Нова-Аляксандраўскага павета Ковенскай губерні, з маёнтка графа Тызенгаўза. Ракішскі лён быў вядомы нават за мяжой пад назвай «карона». Галоўнымі пунктамі збыту льну былі Рыга, Лібава, Мемель і Кёнігсберг54.
    Распаўсюджанай таварнай культурай лён быў і на Віцебшчыне. В. М. Севяргін у «Запісках падарожжа па заходніх правінцыях Расійскай дзяржавы» ў пачатку XIX ст. пісаў пра Сенненшчыну: «Хоць збожжа ў гэтых краях расце добра, аднак жыхары больш займаюцца вырошчваннем лёну, як па даўнейшай да таго звычцы, так і таму, што ў некаторыя гады бывае ён у добрай цане»55.
    Пасевы льну моцна спусташалі і абясплоджвалі палі, але прыносілі даход, які акупаў угнаенне56.
    Другой валакніста-алейнай сельскагаспадарчай культурай на Беларусі былі каноплі. Радзімай іх з’яўляецца Азія, дзе яны сустракаюцца ў дзікім стане. У культуру каноплі ўведзены вельмі даўно, бо яшчэ старажытныя грэкі і рымляне выраблялі з іх тканіны57.
    Каноплі — двухдомная расліна. Мужчынскія калівы на Беларусі называюцца «посканні», «поскань», «плоскуні». Яны адметныя ад жаночых асобін больш тонкім сцяблом, малым пакрыццём лісцеў і болып хуткім дасягненнем валакном гаспадарчай спеласці. Жаночыя расліны маюць многа пакрытых лісцем бакавых парасткаў, на якіх, як і на вярхушцы сцябла, густа скручаны кветкі.
    Найбольш вядомыя ў свеце сарты канапель — «Кітайская», «Звычайная», «Індыйская», «П’ямонцкая», «Савойская58». На Беларусі сяляне здаўна вырошчвалі «Звычайныя» каноплі, вышыня якіх была 1,5 м і болей. Выкарыстоўвалі як самі расліны, так і насенне. Мужчынскія расліны выбіралі з пасеваў канапель раней і пасля апрацоўкі ткалі з іх зрэбнае палатно. Валакно з жаночых асобін — пянька — ішло на віццё вяровак, вожжаў, канатаў. 3 насення ціснулі алей (часта разам з ільняным насеннем), у пост каноплі таўклі і прыпраўлялі імі розныя стравы.
    ■	Плантацыя тытуню. Слуцкі раён Мінскай вобласці. 1922 г.
    ■	Уборка хмелю ў калгасе імя Сталіна Койкаўскага сельсавета. 1939 г.
    ■	Бульба з тэрыторыі Узлянскага агранамічнага ўчастка. Вёска Узляны Узлянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
    Каноплі не патрабавальныя да клімату, але для іх вырошчвання неабходны добра ўгноеная, глыбока разрыхленая вільготная глеба і абарона ад вятроў. На Магілёўшчыне каноплі вырошчвалі ў вялікай колькасці на продаж59, а на астатняй тэрыторыі — у асноўным толькі на ўласныя патрэбы.
    Для атрымання насення, якое ішло на ласунак, сяляне вырошчвалі на агародах сланечнік. Радзіма яго — Мексіка і Перу, адкуль ён быў вывезены іспанцамі, а затым хутка распаўсюдзіўся па ўсёй Еўропе60. Садзілі яго рана, звычайна пасля сяўбы аўса, бо ён не баіцца веснавых замаразкаў.
    Яшчэ адной сельскагаспадарчай культурай для вырошчвання на агародзе быў тытунь. А. Башняк, які прыязджаў на тэрыторыю Беларусі са Смаленшчыны, пісаў у «Дзённых запісках падарожжа ў розныя вобласці Заходняй і Палудзеннай Расіі» (1820—1821), што за Духаўшчынай «усё гаварыла ўжо аб хуткім набліжэнні да краіны, не зусім рускай. Мова жыхароў была больш змешана з польскай; люлька, такая ненавісная рускім сялянам, была ўроце кожнага; у адзенні таксама назіралася перамена»61. Курэнне тытуню было здаўна вельмі распаўсюджана на Беларусі. Археолагі знаходзяць люлькі ўкультурных слаях XI—XIII стст., але курыць, мець люльку, насіць у кісеце трут і крэсіва дазвалялася толькі жанатым, самастойным гаспадарам. Падлеткам і юнакам курыць забаранялася.
    ■	Бульба цвіце. Вёска Сямёнаўка Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. 1965 г. Фота П. М Захаранкі
    У кожным павеце Мінскай губерні, пісаў I. Зяленскі, знойдзецца некалькі сялян, якія займаюцца развядзеннем тытуню. Паколькі курэнне махоркі надзвычай распаўсюджана, асабліва на Палессі, дзе люлька зрабілася неадлучным спадарожнікам селяніна, то вырошчванне простых сартоў тытуню павінна прыносіць вялікія выгады тым, хто ўмее даглядаць за гэтай раслінай. Але занятак гэты пакуль што рэдкі. Больш усяго вырошчваўся тытунь у Пінскім, Рэчыцкім, Слуцкім і Навагрудскім паветах, дзе сяляне выручалі з кожнага пуда ад 2 руб. 40 кап. да 4 руб. серабром. У губерні было нават некалькі памешчыкаў, якія разводзілі тытунь62. На перапрацоўчых прадпрыемствах бадылле тытуню ішло на выраб махоркі,