Хлеб надзённы беларускай вёскі

Хлеб надзённы беларускай вёскі

Выдавец: Беларусь
Памер: 311с.
Мінск 2016
131.58 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
■ Сарты пшаніцы.Злева вырашчаныя без мінеральных угнаенняў, справа з мінеральнымі ўгнаеннямі.Узлянскі агранамічны ўчастак Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
пшаніцы і ячменю.
Для беларусаў проса з’яўлялася адной з асноўных крупяных культур, і на сямейныя патрэбы яго сеялі ў кожнай сялянскай гаспадарцы. Аднак гэта культура вельмі патрабавальная да цяпла на працягу ўсяго вегетацыйнага перыяду. Сяўба ў непрагрэтую глебу замаруджвае ўсходы, а пры доўгім ляжанні ў зямлі насенне проса загнівае16.
Спачатку проса расце марудна і лёгка заглушаецца пустазеллем. Таму яго сеялі на лядах (пасеках, расцяробах) пасля выпальвання лесу, калі ўсё пустазелле было знішчана агнём, або пасля жыта, на ачышчаных ім ад пустазелля палях. За лета проса абавязкова два-тры разы праполвалі. Хаця яно не надта патрабавальнае да глебы, але на цяжкіх гліністых і ўвільготненых глебах расце слаба і не дае добрага ўраджаю.
Кашнае ўжыванне зерневых культур больш старажытнае, чым хлебнае. Старажытныя віды пшаніцы — полба і адназярнякі — спачатку таксама былі кашнымі культурамі17. Мяккая пшаніца-полба, якая была менш патрабавальная да глебы і кліматычных умоў, наогул была ў старажытнасці пануючай земляробчай культурай у паўднёвай частцы лясной паласы Еўропы.
На стаянцы Віта-Літоўская (IV— III тысячагоддзі да н. э.) у паўднёвай частцы Верхняга Падняпроўя археолагамі былі выяўлены астаткі зерня ячменю. Старажытнымі алейнавалакністымі раслінамі з’яўляюцца лён і каноплі, семя якіх знойдзена ў археалагічных пластах першай паловы II тысячагоддзя да н. э.
Па дадзеных Ю. А. Краснова, у лясной паласе Усходняй Еўропы насельніцтва ведала ўраннім жалезным веку чатыры віды пшаніцы, ячмень, проса, жыта, авёс, бабы, гарох, пялюшку, лён, каноплі — гэта значыць, амаль усе зерневыя, бабовыя і тэхнічныя культуры, якія вырошчваюцца тут і ў цяперашні час18.
Па меркаванні палеабатанікаў, жыта было акультывавана славянамі з пустазелля ў больш позні час, чым пшаніца, але дзякуючы сваёй непатрабавальнасці і зімастойкасці з цягам часу стала найбольш пашыранай зерневай культурай на Беларусі.
■	Звычайнае проса: а і б — кветка;
взерне; г асобная ветка мяцёлкі; д каласок.

■	Ячмень з сялянскай гаспадаркі. Дудзічская воласць Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Знаходка А. Г. Мітрафанавым на гарадзішчы Свіла 1 у Глыбокскім раёне Віцебскай вобласці азімага жыта (без дамешкаў зерня іншых культур), датаванага IX ст., паказала, што ўжо ў гэтым стагоддзі на поўначы Беларусі азімае жыта з’яўлялася самастойнай палявой куль-
■	Складзеныя ў «бабкі» снапы жыта на гумнішчы селяніна Т. Осіпчыка. Вёска Узляны Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
==^Ва99Еі	5 7

■	Ячмень з сялянскай гаспадаркі.Уздзенская воласць Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
турай19. Гэта знаходка з’яўляецца самым раннім сведчаннем вырошчвання азімых культур на тэрыторыі Усходняй Еўропы20. У наступных стагоддзях жыта сустракаецца ўжо ва ўсіх археалагічных паселішчах на Беларусі і займае ў XI ст. вядучае месца сярод зерневых культур21. У масе зерневых знаходак XII—XIII стст. яго ўдзельная вага складала ўжо ад 50 да 98 працэнтаў22.
Параўнанне свільскага жыта з жытам XI—XIII стст. з Мінска, якое вызначалася больш буйным зернем, дало падставу Э. М. Загарульскаму выказаць думку, што ўжо ў разглядаемы перыяд праводзілася селекцыя збожжавых культур23.
Структуру палявых сельскагаспадарчых культур, характэрных для канкрэтнага рэгіёна, адлюстроўваюць матэрыялы спаленых свірнаў з ацалелым у іх зернем, выяўленыя пры раскопках у Мінску, Вішчынскім феадальным замку XII—XIII стст., пад Рагачовам і ў іншых месцах24.
На аснове матэрыялаў больш чым з дваццаці старажытных населеных пунктаў Беларусі археолагі выявілі, што другой па значнасці харчовай культурай пасля жыта з X ст. была пшаніца (асабліва ў Тураве, Мінску, Лукомлі, Ваўкавыску, Клецку, Крычаве)25.
Наступнай культурай пасля пшаніцы па ўдзельнай вазе ў масе зерневых знаходак з археалагічных помнікаў X—XIII стст. быў ячмень. Сярод прыгатаванага для Мінска зерня ячмень складаў 15,5 працэнта, што адпавядае яго ўдзельнай вазе ў структуры палявых культур у іншых землях Русі і ў Прыбалтыцы26. 3 X — пачатку XI ст. у археалагічным збожжавым матэрыяле (Строчыцкае гарадзішча) сустракаецца авёс, але яго нязначная ўдзельная вага ў агульнай масе збожжавых культур сведчыць аб тым, што ў фуражных мэтах ён яшчэ не выкарыстоўваўся27. Асноўныя харчовыя палявыя культуры ў X—XIII стст. на Беларусі дапаўнялі грэчка, палявыя (конскія) і гароднінныя бабы, гарох, віка, сачавіца, чына28.
Вывучэнне зерневага матэрыялу з археалагічных раскопак дае магчымасць сцвярджаць, што ў Старажытнарускай дзяржаве вырошчвалася даволі шырокае кола зерневых, бабовых і алейна-валакністых культур: пшаніца (цвёрдая і мяккая), ячмень (шасцірадны, двурадны і галазёрны), проса, авёс, жыта, грэчка, мак, сачавіца, гарох, конскія бабы, віка яравая (як харчовая зерневая культура), лён і каноплі29. Склад зерневых культур на Беларусі ў IX—XIII стст. адпавядаў структуры культурных раслін у іншых старажытнарускіх рэгіёнах30.
3. Ю. Капыскі пісаў, што сяляне ў XVI — першай палове XVII ст. на сваіх надзелах сеялі жыта, пшаніцу, авёс, ячмень, гарох, грэчку, а з тэхнічных культур — лён і каноплі. Ураджай зерневых культур быў невысокі, у сярэднім сам — 2,5—331 (гэта значыць, збіралі ў 2,5—3 разы больш, чым пасеялі). Аднак трэба адзначыць, што склад культур, якія вырошчвалі сяляне ў гэты перыяд, быў, безумоўна, значна шырэйшым. Так, проса і дробныя палявыя бабы (конскі зуб), якія прысутнічаюць у археалагічных зерневых знаходках на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў32 і займалі значнае месца ўструктуры палявых культур у XIX ст.,33 несумненна, сеяліся сялянамі і ў XVI—XVIII стст. Даволі значнае месца займалі і пасевы сачавіцы. У апісанні маёмасці земяніна Марціна Падбярэзскага (1599) упамінаецца «чецевнцы бочка»34.
Конскія бабы адносяцца да кармавых бабовых культур і вырошчваліся выключна на зерне, бо іх высокія і тоўстыя сцёблы не маглі ісці ў корм для жывёлы. У параўнанні з агароднымі бабамі яны маюць болып дробнае зерне цёмна-бурага або шэрага колеру. Выкарыстоўваліся ў якасці дзерці для пасыпкі непажыўнога корму для жывёлы. Часцей за ўсё іх сеялі на цяжкіх пладародных глебах або пасля азімых культур. Конскія бабы з’яўляюцца буйнымі раслінамі, таму іх сеялі пад саху радамі з наступным праворваннем міжраддзяў.
У канцы XVIII ст. сярод пашыраных на Крычаўшчыне сельскагаспадарчых культур A. К. Мейер у «Апісанні Крычаўскага графства або быўшага староства 1786 г.» назваў пшаніцу-лядзянку, пшаніцу яравую, жыта, ячмень, гарох, грэчку, авёс, проса, лён, каноплі, сачавіцу, мак. Ураджай быў невялікі, бо пасевы часта вымакалі, зарасталі пустазеллем — званцом і кукалем35.
У XIX ст. беларускія сяляне сеялі тыя ж культуры, што і ў папярэднія стагоддзі. Разам з тым спачатку ў панскіх, а з цягам часу іўсялян усё большае пашырэнне атрымлівалі сартавыя культуры.
Самай каштоўнай культурай сярод збожжавых у сялян лічылася пшаніца, але для вырошчвання яна патрабуе найлепшай глебы і добрага догляду.
■	Ячмень з сялянскай гаспадаркі. Вёска Грэбень Дудзічскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Амаль увесь сабраны ўраджай пшаніцы сяляне звычайна прадавалі, пакідаючы сабе толькі невялікую колькасць збожжа на насенне і на «булкі», што пяклі да вялікіх святаў.
У сярэдзіне XIX ст. у памешчыцкіх маёнтках на Аршаншчыне была распаўсюджана пшаніца «Ангелька» і «Арнаутка», а сяляне сеялі дрэнную «Ярушку» і «Сцелюху»36.
У канцы XIX ст. у памешчыцкіх маёнтках на Беларусі найбольш пашыраным сортам азімай пшаніцы заставалася тая ж «Арнаутка», а таксама «Сандамірка», «Кастромка» і «Банатка» («Бязвосьцевая Польская»), а з яравых сартоў — «Гірка», «Белакалоска».
Пераважная большасць сялян працягвала сеяць мясцовыя сялянскія сарты пшаніцы, пры неабходнасці купляць насенне ў знаёмых, у якіх яна добра радзіла, ды старанна яго ачышчаць ад пустазелля.
У пачатку XX ст. найбольш пашыранымі сартамі пшаніцы на Беларусі былі «Данькоўская», «Высока-літоўская», «Плоцкая» і сялянская «Сабешынская» з Люблінскай губерні37.
Самай распаўсюджанай і шануемай збажыной на Беларусі са старажытных часоў было жыта — «жыццо», як ласкава называлі яго сяляне. Ураджай жыта гарантаваў гаспадару-беларусу і яго сям’і выжыванне і харчовы дастатак.
У вусна-паэтычнай творчасці і народнай абраднасці дабрабыт сям’і беларуса таксама перш за ўсё звязваўся з асноўным прадуктам яго харчавання да сярэдзіны XIX ст. — жытам. Ужо на куццю перад Раством сяляне сачылі за небам: калі было шмат зорак, то можна было чакаць добрага ўраджаю жыта. У гэты вечар гаспадар хаваўся за гаршком з куццёй і пытаў гаспадыню: «Ці бачыш ты мяне?» I калі ў адказ чуў: «Не, не
Жыта з гаспадаркі селяніна-хутараніна І.Хлапіцкага. Шацкая воласць Ігуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
бачу!», то гаварыў: «Дай жа, Божа ласкавы, каб ты не бачыла мяне летам за густымі снапамі жыта і пшаніцы». Пасля вячэры ўсе члены сям’і па чарзе выцягвалі па сцяблінцы з сена, пакладзенага пад абрус, і глядзелі, доўгае ці кароткае выцягвалася сцябло. Доўгае абяцала высокае жыта на ніве, кароткае — наадварот38.
■	Жыта з гаспадаркі селяніна К. Шычко.Злева вырашчанае з мінеральнымі ўгнаеннямі, справа без іх. Клінокская воласць Iгуменскага павета Мінскай губерні. Пачатак XX ст.
Матывы земляробчай працы, пажаданні багатага ўраджаю жыта займалі значнае месца ў калядных віншаваннях шчадравікоў, якія жадалі сялянам:
У чыстым полі — буйна жыта, Буйна жыта каласіста, ядраніста. Кладзіце копачкі, як у небе зорачкі, Кладзіце стожкі ў чатыры рожкі...39
Земляробчая тэматыка прысутнічала і ў калядным ваджэнні «Казы», дзе гульнёвыя дзеянні суправаджаліся словамі:
Дзе каза нагою, там жыта капою,
Дзе каза рогам, там жыта стогам,
Дзе каза хвастом, там жыта кустом40.
Дадзенае пажаданне мае, відаць, язычніцкія карані, бо старажытныя славяне з падобнымі ж словамі звярталіся да язычніцкага бога Ярылы пры веснавым абходзе нівы:
А дзе ж ён нагою —
Там жыта капою.