• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
    
    Дубянецкі С.Ф.
    Дубянецкі Э.С.
    
    
    Цяжкі шлях і)а а^жэння
    
    Брэст
    Выдавецтва С.Лаўрова
    1997
    
    
    
    
    
                                         Хай Беларусь, мая старонка, Ўваскрэсне к во.іыіаму жыццю!
    
                                                  Янка Купала
    
    
    
    
                3 ВЕРАЙ У БУДУЧЫНЮ (замест прадмовы)
    
    
        Для гісторыі Беларусі характэрны як перыяды сапраўднага росквііу, адраджэння, так і працяглыя часы ўсеагульнага заняпаду, адмаўлення самабытнасці беларускага народа, яго культуры і мовы. Аднак і ў самых неспрыяльных абставінах нашы продкі ўсё ж ніколі поўнасцю не страчвалі свайго унікальнага менталітэту, нацыянальнага характару, сваіх адмысловых традыцый, звычаяў, абрадаў. У мінулым беларусы нярэдка яскрава выяўлялі свае найлепшыя рысы і якасці, дэманстравалі ўсяму свету сваю таленавітасць, працаздольнасць, надзвычайнае багацце народнай духоўнакультурнай спадчыны.
        Тым не менш, нягледзячы на шматвяковую гісторыю беларускай дзяржаўнасці, багатыя духоўныя традыцыі і прыкметны ўклад у скарбонку агульначалавечай культуры, нам пакуль не ўдалося да канца вырашыць праблему станаўлення нацыянальнай самасвядомасці як трывалага фундаменту суверэнітэту і свабоднага, незалежнага развіцця краіны.
        Сёння наша грамадства сутыкнулася са шматлікімі цяжкасцямі і перашкодамі, якія прыкметна запавольваюць яго паспяховую эвалюцыю ў накірунку паглыблення дэмакратыі, ажыццяўлення прагрэсіўных сацыяльнаэканамічных пераўтварэнняў, дасягнення маральнадухоўнага адраджэння нацыі. Але ў гістарычнай перспектыве, як вядома, ніякае праследаванне і ніякія перашкоды няздольныя задушыць нацыянальнае адраджэнне народа і яго волю да свабоды і незалежнасці.
        Адсюль неабходнасць глыбокага асэнсавання і вывучэння вытокаў нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, прычын і вынікаў іх асіміляцыі і дэнацыяналізацыі. Вельмі важна, каб мы ўсе ўсведамлялі сябе беларусамі, зразумелі, што ў нас ёсць што адраджаць, ёсць свае самабытныя традыцыі і багаты гістарычны вопыт.
        А вопыт гэты сведчыць, што кожны раз выжыванню беларускай нацыі дапамагалі традыцыі талерантнасці і верацярпімасці, узаемасувязі і ўзаемапа
    
    
    
    3
    
    разумення паміж народамі пры адначасовым захаванні такіх універсальных сімвалаў самавызначэння беларусаў і носьбітаў іх духоўнасці, як родная мова, нацыянальнае аблічча і традыцыйны лад жыцця.
        Драматызм гістарычнага лёсу беларусаў, іх неадольнае імкненне захаваць незалежнасць свайго духу з’яўляюцца прадметам асаблівай увагі беларускіх даследчыкаў, усіх тых, для каго любоў да Бацькаўшчыны і клопат пра яе будучыніо вызначаюць аснову светапогляднай і жыццёвай пазіцыі. Тым больйі, што і сёння не змаўкаюць дыскусіі не толькі вакол праблемы гістарычных каранёў беларускага народа, але і нацыянальнай спецыфікі яго культуры і светабачання, яго права “на законнае сярод іншых народаў існаванне” (І.Канчэўскі).
        Добра вядома, аднак, што культура кожнага народа развіваецца не толькі ў рэчышчы агульначалавечага культурнага працэсу, але і па сваіх уласных законах, што яе важнейшай функцыяй з’яўляецца захаванне этнічнай своеасаблівасці, фарміраванне самасвядомасці і каштоўнасных арыентацый людзей. Пры ўсёй шматграннасці ўнутранай структуры такая культура ўяўляе пэўную цэласнасць і таму здольная супраціўляцца знешнім уздзеянням і самааднаўляцца, калі якаянебудзь яе частка аказваецца разбуранай. Лб гэтым могуць сведчыць прыкметы раннехрысціянскага адраджэння на Беларусі, грамадскапалітычны і культурны ўзлёт у эпоху Рэнесансу, развіццё беларускай мовы, літаратуры і мастацтва, незалежных сацыяльнакультурных структур у канцы 19 пачатку 20 ст.
        Асаблівасці гістарычнага шляху беларускага народа аказваюць істотны ўплыў на далейшае развіццё культуры і мовы, ажыццяўленне яго неад’емнага права на самавызначэнне і дзяржаўны суверэнітэт. Паспяховае вырашэнне такіх складаных і актуальных задач будзе залежыць ад настойлівай і мэтанакіраванай дзейнасці ўсёй грамадзянскай супольнасці па захаванні сваёй гісторыкакультурнай спадчыны, творчаму авалоданню каштоўнасцямі айчыннай і сусвстнай культуры, назапашаным чалавецтвам вопытам пабудовы свабоднага, дэмакратычнага грамадства. Як падкрэсліваў Аляксандр Цвікевіч, калі вычэрпваюцца ўсе сілы народа, калі не застаецца ў ім ніводнай групы, годнай весці барацьбу за існаванне, тады памірае, зыходзіць са сцэны ўвесь народ, але калі здольнасць да творчай дзейнасці захоўвае хаця б асобная яго частка, то ўвесь народ яшчэ не асуджаны на скон.
        Верыцца, што Беларусь зможа пераадолець наступствы радыяцыйнага і духоўнага Чарнобыля і з годнасцю ўвайсці ў сям’ю еўрапейскіх народаў, агульначалавечую супольнасць. У іэтай кнізе чытач знойдзе цікавыя факты, лічбы і высновы, якія датычацца цяжкага, часам трагічнага шляху беларускага народа да свайго новага Адраджэння. У аснову кнігі пакладзены навуковапапулярныя і нубліцыстычныя артыкулы, апублікаваныя намі ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу 1991—96 гг.
    
    4
    
    
    
    
    
                    СВАБОДА ДУМКІ ЦІ НАСІЛЛЕ?
    
    
    
    
        Гэтая спрадвечная антыномія не давала і не дае спакою чалавечаму розуму, выклікаючы непераадольнае жаданне хаця б крыху наблізіцца да яе вырашэння, хаця б трошкі аслабіць удары непрадказальнага і драматычнага Лёсу. Ва ўсе часы людзі пакутавалі ад бязлітаснасці абставін і жахлівых хваляў, якія кідалі іх у бездань новых пакут, сацыяльнага і духоўнага прыгнечання. 1 разам з тым іх ніколі не пакідала вера ў тое, што Дабро здольнае перамагчы Зло, што праз змрочныя краты іх абяздоленага быцця праб’ецца ў рэшце рэшт праменьчык святла і надзеі.
        Такая надзея неаднойчы сустракала і наш гаротны, спакутаваны і цярплівы народ. Здарылася гэта пасля цяжкай і доўгачаканай перамогі над нацыяналсацыялісцкай тыраніяй з яе блюзнерскмі планамі заняволення ўсяго чалавецтва. Але найбольш блізкай да свайго ўвасаблення гэтая мара здавалася тады, калі ўжо засталіся ў мінулым нягоды сталінскажданаўскай сістэмы насілля і татальнага падаўлення асобы, яе неад’емнага права на свабоду думкі і неракананняў. Калі пачалі аддаваць даніну памяці ахвярам былых злачынстваў і генацыду, асэнсоўваць антычалавечую сутнасць і тую ж блюзнерскую афарбоўку ўсёпажыральнага ГУЛАГа.
        I якое ж расчараванне спасцігла занадта даверлівых людзей, калі яны неўзабаве пераканаліся, што і без сталінскіх гужоў ім немагчыма “людзьмі звацца”! Што ўцалелыя жрацы культу правадыра вельмі хутка пакончылі з хрушчоўскай адлігай, з яго адчайііымі спробамі ачысціць неба ад чорных хмар страху і беззаконня. Што ў адно імгненне яны вынайшлі новыя метады барацьбы з іншадумствам — псіхушкі, ссылкі, забароны на прафесіі, на выезд з краіны і нават тайны абмен дысідэнтаў на савецкіх ійпіёнаў за мяжой ці лідэраў заакіянскіх кампартый.
        Зыходным пунктам падобных проціпраўных дзеянняў была“ўпэўненасць” улад у тым, што ў нашым грамадстве няма сацыяльнай глебы для прарастання атрутнага насення іншадумства, а яны, улады, нясуць асаблівую адказнасць за стан свядомасці грамадзян. I ніякіх, маўляў, зняволеных за перакананні ў нас няма, нікога не праследуюць у судовым парадку за палітычныя погляды і выказванні, адрозныя ад пануючай у грамадствс ідэалогіі. Ёсць толькі нешматлікія выпадкі прыцягнення да адказнасці людзей за дзеянні, якія кваліфікуюцца судом або як антысавецкая агітацыя і прапаганда, або як сістэматычнае распаўсюджванне загадзя ілжывых выдумак, знеслаўляючых савецкі дзяржаўны і грамадскі лад.
    
    5
    
    
    
                АБЯСШКОДЖВАННЕ “БОМБАЎ ХЛУСНІ”
    
    
        Тым часам работа па своечасовым выяўленні і абясшкоджванні “бомбаў хлусні”, як гэта раіў у свой час Ленін, працягвалася поўным ходам і ў масавым маштабе. Адных абвінавачвалі ў закліках да ўзброенай барацьбы супраць існуючага ў Савецкім Саюзе ладу, другіх — у распальванні нацыяналізму і варожасці паміж народамі СССР, трэціх — у парушэнні заканадаўства аб рэлігійных культах або недазволеным рэлігійным выхаванні дзяцей, чацвёртых — ва ўдзеле ў акцыях пратэсту супраць савецкага ўмяшання ў справы Чэхаславакіі і Афганістана.
        Сіняўскі і Даніэль, як вядома, адсядзелі працяглыя тэрміны за ананімную нублікацыю на Захадзе сваіх літарату'рных твораў. Якіру і Красіну не змаглі прышыць нічога “лепшага”, як сувязь з НТС. Галіча, Каржавіна, Аўтарханава і іншых разглядалі як штатных служак “імперыялістычнага цэнтра “Свабода”, кіруючы камітэт якога, маўляў, з’яўляўся адным з галоўных органаў, накіроўваючых падрыўную дзейнасць супраць СССР і іншых сацыялістычных краін. Недаравальным грахом Максімава лічылі рэдагаванне ім “антнсоветского журнальчнка “Контннент”, які быццам бы таксама прэтэндаваў на тое, каб задаваць тон антысавецкім кампаніям.
        Над вядомым праваабаронцам Кавалёвым, цяперашнім старшынёй камісіі Вярхоўнага Савета РСФСР па правах чалавека, учынілі судзілішча ні больш ні менш, як за выданне “Хронікі каталіцкай царквы ў Літве” і падпісанне кантраета з замежным выдавецтвам на права распаўсюджвання сваіх матэрыялаў. Ну, а мужнага, прастадушнага генерала Грыгарэнку трымалі ў спецыяльнай псіхіятрычнай бальніцы за тое, што ён дабіваўся вяртання крымскіх татар на сваю гістарычную Радзіму.
        А хіба ўкладваюцца ў рамкі элементарнай прыстойнасці, не гаворачы ўжо аб нормах законнасці і маралі, тыя знявагі і здзекі, якія выпалі на долю Андрэя Дзмітрыевіча Сахарава і Аляксандра Ісаевіча Салжаніцына? Хіба вытрымліваюць якуюнебудзь крытыку суслаўскаандропаўскія байкі аб тым, што гэтыя людзі выступалі супраць разрадкі міжнароднай напружанасці і міралюбівай палітыкі СССР, дзейнічалі не інакш, як супраць сваёй Айчыны і савецкага народа, насуперак іх карэнным інтарэсам і спадзяванням?
        Вельмі цікава будзе нагадаць і аб сапраўднай цане ходкага ў тыя гады тэзіса аб тым, што ў поглядах так званых барацьбітоў за правы чалавека няма нічога свайго, што ўсё гэта спачатку імпартавана, а потым зноў падхоплена буржуазнымі журналістамі і радыёгаласамі і выдаецца за “думку ўнутранай апазіцыі ў СССР”.
    
    6
    
    
    
                АХВЯРЫ КАБІНЕТНАПРАФІЛАКТЫЧНАЙ ПСІХІЯТРЫІ
    
    
    
         Каля дваццаці гадоў кідалі па турмах і псіхбальніцах нашага земляка, бабруйскага рабочага Міхаіла Кукабаку. I толькі за тое, што ён яшчэ задоўга да. перабудовы ўбачыў заганы і зразумеў бесперспекгыўнасць таталітарнай сістэмы, адкрыта іаварыў аб гэтым і змагаўся — не, не са зброяй у руках, а словам, маральным учынкам — за ліквідацыю гэтай сістэмы, устанаўленне сапраўднай дэмакратыі і справядлівых адносін паміж людзьмі.