• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Адсюль і зместтой шырокаразгорнутай кампаніі на выкрыцці “палітычнага
    
    
    10
    
    невуцтва” аўтараў усялякага роду артыкулаў, адозваў, зваротаў, праграм. Самога Адамовіча абвінавачвалі ў тым, што ён стаў амаль што галоўным нагхніцелем руху супраць асноў існуючай Сістэмы, адной з галоўных фііур у сіянісцкай змове супраць “сацыялістычнай Лйчыны”. (Простатакі на некалькі год аііярэдзілі “Советскую Россню” і блізкія ёй па духу выданні, якія сёння ў такіх жа грахах абвінавачваюць Гарбачова, Якаўлева, Шэварднадзе і іншых “прарабаў перабудовы”).
         Масавы чытач у той час і ў вочы не бачыў ідэйнапалітычнай платформы “Талакі”, а крытыкі ўжо палохалі яго тым, што гэта платформа — ні больш, ні менш!  падвяргае грунтоўнай ператрэсцы асноватворныя палажэнні марксісцкаленінскай тэорыі, насычана духам “даўно асуджанага гісторыяй і ўсім беларускім народам буржуазнага нацыяналізму”. А ў жаданні моладзі аднавіць у Беларусі дзейнасць “беларускае аўтакефальнае праваслаўнае царквы і беларускае грэкакаталіцкае (уніяцкае) царквы” ўбачылі не што іншае, як падкопы былых гітлераўскіх прыслугачоў у асобе збегшых ад народнага гневу паліцэйскіх і бургамістраў. Ніколькі не лепшае, маўляў, і жаданне талакоўцаў узнавіць “практыку стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў”, бо гэтым у свой час займаліся эсэры, беларускія буржуазныя нацыяналісты сумесна з белапольскімі акупантамі.
         Прыкладна натакім узроўні крытыкавалі пасля, у верасні 1989 года, праграму і статут Беларускага народнага фрон гу “Адраджэнне”. Прычым Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прыцягнуў для аналізу такія ведамствы і ўстановы, як Саўмін, Белсаўпроф, праваахоўныя органы. У падрыхтаваным на аснове гэтага аналізу “Заключэнні” выказвалася нязгода з палажэннем праграмы БНФ аб праве рэспублікі мець уласныя вайсковыя фарміраванні, аб вяршэнстве законаў Беларусі на яе тэрыторыі, аб неабходнасці адмены шостага артыкула Канстытуцыі СССР і ўстанаўлення шматпартыйнай сістэмы. Які далейшы лёс гэтых афіцыйнанавуковых высноў, вядома кожнаму з нас.
         Горкі прысмак пакінулі і іншыя кампаніі канфрантацыі з грамадскапалітычнымі рухамі і партыямі. Беларуская сялянская партыя, да прыкладу, не падабаецца некаму за яе імкненне на практыцы рэалізаваць лозунг “Зямля — сялянам”. Беларуская СацыялДэмакратычная Грамада—за прыхільнасць ідэям сацыяльнай справядлівасці і гуманізму, жаданне стварыць, абапіраючыся на вопыт іншых краін, дэмакратычную прававую дзяржаву, у якой забяспечваюцца эканамічная, палітычная і духоўная свабода грамадзян, роўнасцьусіх перад законам, высокі ўзровень дабрабыту і культуры народа. “Камуністаў Беларусі за дэмакрагыю” не прызнаюць таму, што яны хочуць удыхнуць новае жыццё ў аслабелы ад сталінскіх догмаў арганізм КПСС, зрабіць яе цывілізаванай палітычнай партыяй парламенцкага тыпу.
         I калі б справатолькі абмяжоўвалася славеснымі баталіямі, узаемнай крыгыкай — гэта было б яшчэ паўбяды. Галоўнае ў тым, што пастаянная і бяскон
    
    11
    
    цая псіхалагічная атака ў адзін выдатны момант здольная ператварыцца ў матэрыяльную сілу, у фізічнае дзеянне. Так здарылася і 30 кастрычніка 1988 года, калі ва ўмовах масіраванай ідэйнапалітычнай анрацоўкі грамадскай думкі некаторыя работнікі праваахоўных органаў і сапраўды паверылі, што на Маскоўскіх могілках і ў Курапатах сабраліся “экстрэмісты”.
         Вось адкуль, мабыць, і прыйшла ідэя дэпалітызацыі і дэпартызацыі такіх органаў, як і іншых дзяржаўных структур. Зразумелі гэтую ідэю і тыя мінскія міліцыянеры, якія прапаноўвалі альтэрнатыўны праекг Закона БССР аб міліцыі. Зразумелі яе і лідэры рабочага руху ў сталіцы Антончык, Быкаў і Мухін, члены стачачных камітэтаў. На жаль, палітызаваны Вярхоўны Савет Беларусі замест глыбокага аналізу сутнасці справы і прыняцця разумных рашэнняў учыніў, можна сказаць, суд над стачкомамі, ды і над дзесяткамі тысяч рабочых, якія прыходзілі на плошчу Леніна і плошчу Перамогі ў тыя сонечныя красавіцкія дні.
    
    
                МЕТАСТАЗЫ БЕЗЗАКОННЯ
    
    
         Менавіта ў такіх абставінах і стала магчыма тое, што здарылася 7 мая гэтага года, калі быў арыштаваны і пасаджаны пад варту супрацоўнік газеты “Навіны Беларускага народнага фронту “Адраджэнне” Валеры Сядоў. А праз два месяцы праз “Народную газету” мы даведаліся аб неверагодных умовах утрымання падследных у следчым ізалятары МУС БССР і аб галадоўцы Сядовазпатрабаваннем прызнаць яго справу палітычнай і замяніць арышт падпіскай аб нявыездзе.
         Гэтае паведамленне выклікала расчараванне і боль, прымусіла людзей зноў мысленна вярнуцца да той страшнай “віцебскай справы”. Бо ўжо, як вядома, шмат каму з нас здавалася, што ў Беларусі нарэшце перарваны гэты злавесны ланцуг беззаконня, грубаі а парушэння правоў грамадзян. Здавалася, што ўжо ніколі не паўтарыцца тое, што за турэмныя краты могуць быць кінуты і нават расстраляны ні ў чым не вінаватыя людзі. Хаця найбольш прадбачлівыя папярэджвалі, што занадта рана супакойвацца. Што яшчэ дзейнічае тая заганная сістэма барацьбы за высокія паказчыкі выкрыцця злачынства, якая забяспечвае кожнаму належнае месца, пасаду і званне. Што метастазы беззаконня ахапілі самыя розныя сферы жыцця і зводзяць на нішто ўсе намаганні па лячэнні задоўжанай хваробы.
         Тут мы маем на ўвазе беззаконне ў шырокім сэнсе слова. Гэта значыць, усё тое, што робіцца або насуперак дзеючаму заканадаўству, або проста зыходзячы з таго, што правамоцная любая форма насілля над асобаю, калі яна не знайшла адлюстравання ў законе. Такое можа здарыцца, напрыклад, калі хтонебудзь па сваім меркаванні або па чыімнебудзь загадзе заводзіць “персанальную справу” на ўпаўне прыстойнага чалавека. Калі хтонебудзь можа бесцы
    
    
    12
    
    рымонна паймаць “на вудачку” ячэйку з вашым тэлефонным нумарам. Калі з такой лёгкасцю могуць запісаць на відэакасету, магнітафонную стужку любы ваш рух ці нават шэпт на мітынгу або ў пікеце перад будынкам урада або Вярхоўнага Савета.
        Хочацца звярнуць увагу яшчэ на адну акалічнасць. Мяркуючы па апублікаваным прадстаўленні Пракуратуры БССР Вярхоўнаму Савету БССР аб дачы дазволу на прымяненне мер адміністрацыйнаі а спагнання да народнагадэпутата рэспублікі, усё бліжэй і бліжэй праваахоўныя органы “падбіраюцца” да лідэра Беларускага народнага фронту З.С.Пазьняка. I наўрад ці можна тут схаваць таксама палітычныя матывы праследавання, якімі б аргументамі і спасылкамі на артыкулы розных кодэксаў і законаў гэта ні прыкрывалася.
        Мабыць, нехта не здольны да гэтай пары зразумець, якія надзеі ўскладаюць людзі на дэмакратычныя пераўтварэнні і абнаўленне свайго ладу жыцця. 1 галоўнае — не здольны зразумець, што непасрэднымі творцамі і носьбітамі гэтых перамен з’яўляюцца сам народ і вылучаныя з яго асяроддзя лідэры, людзі высокага іптэлектуальнага ўзроўню і грамадзянскай мужнасці, людзі, якія разумеюць аб’ектыўныя патрабаванні часу і могуць штосьці зрабіць для іх практычнага ўвасаблення. Мабыць, ёсць яшчэ нямала людзей, якіх нічому не навучыў наш уласны гістарычны вопыт па ўстанаўленні амаль поўнага аднадумства, “усенароднага адзінства”, дзеля дасягнення якога, па выразу Васіля Быкава, адзін са старажытнейшых і культурнейшых еўрапейскіх народаў праліў рэкі ўласнай і чужой крыві.
    
    (Літаратура і мастацтва”, 23 жніўня 1991 г.)
    
    13
    
    
    
    
    
                    ВЫЙСЦІ 3 НАЦЫЯНАЛЬНАГА АНАБІЁЗУ
    
    
    
    
       Гістарычны лёс беларускага народа з’яўляецца надзвычай адметным і своеасаблівым. Безумоўна, у падобным меркаванні ёсць вельмі значная доля ісціны. Дык у чым жа канкрэтна выяўляецца адметнасць станаўлення і развіцця культуры, мовы беларусаў, спецыфічныя рысы нацыянальнага светапогляду і самасвядомасці беларускага народа? Адказ на дадзенае пытанне ўвогуле досыць складаны, няпросты. Думаецца, тут неабходна аб’яднанне творчых намаганняў прадстаўнікоў розных навуковых дысцыплін — гісторыкаў, філосафаў, этнолагаў, літаратуразнаўцаў і г.д. Аднак пры вырашэнні праблем, звязаных з эвалюцыяй нацыянальнай свядомасці, з раскрыццём аўтэнтычных бакоў характару беларусаў, немагчыма абысціся без комплекснага, шматпланавага падыходу, у якім былі б адначасова выкарыстаны самыя разнастайныя метады і формы даследавання.
       Сапраўды, фактараў (дэтэрмінант), якія накладвалі пэўны адбітак на асаблівасці псіхалогіі беларусаў, вельмі многа, прычым характар такога ўздзеяння быў нярэдка супярэчлівы. Адразу адзначым, што Беларусь у XIX ст. з’яўлялася арэнай барацьбы двух даволі моцных уплываў — польскага і расійскага. Ужо адно гэта вызначала адметнасць гістарычнага шляху беларусаў. Нават пры вонкавым разглядзе гэтай праблемы відавочна, што ўздзеянне двух супрацьлеглых фактараў не магло, у большасці выпадкаў, стымуляваць развіццё беларускай культуры і мовы. Але на самай справе ўсё было больш складаным, і таму некаторыя факты не паддаюцца адной дакладнай трактоўцы. Ды і ўвогуле неабходна разумець, што тыя фактары, якія негатыўна ўздзейнічаюць на асобны аб’ект, у іншых выпадках і пры іншыхумовах могуць, наадварот, прыводзіць да пазітыўных зрухаў у іх. I гэта таксама трэба ўлічваць, каб пазбегнуць крайнасцей і аднабаковасці.
       3 гісторыі вядома, што з XVI—XVII стст. Беларусь знаходзілася пад даволі моцным уплывам Польскай Кароны. У канцы XVIII — пачатку XIX ст. сітуацыя пачала мяняцца. Тэрыторыя беларускіх губерняў трапляе, пасля яе інкарпарацыі ў склад Расійскай імперыі, у сферу асаблівай увагі з боку апошняй. I ўжо далейшае развіццё беларускага народа праходзіла пры парадаксальных умовах, як бы на скрыжаванні польскага і расійскага націску. Пры Аляксандры I у значнай меры захавалася перавага польскай культуры і мовы на землях Беларусі ў сферы адукацыі, справаводства і г.д. Але з пачатку 30х гг., у час праўлення Мікалая I, цэнтр уплыву пасзупова пераносіцца на рускі элемент. Немалы штуршок падобнаму пераходу дало паўстанне 1830—31 гг. і яго хуткае паражэнне. Тады царскі ўрад надаў сваім дзеянням вядомую ідэалагічііую “падкладку” ў выглядзе знакамітай трыадзінай фармулёўкі — “самаўладдзе, праваслаў’с, народнасць”. У адносінах да Беларусі палітыка царызму вялася на аснове распрацаванай прыкладна тады ж канцэпцыі “заходнерусізму”. ГІа
    
    14
    
    водле яе, тэрыторыя Беларусі афіцыйна была аб’яўлена “ПаўночнаЗаходнім краем”, а ўсе яе насельнікі з таго часу лічыліся “заходнерусамі”. Па справядлівым меркаванні А.Цвікевіча, “заходнерусізм” на “некалькі дзесяцігоддзяў затрымаў развіццё беларускага культурнага адраджэння”/ Асабліва значныя практычныя вынікі рэалізацыя гэтай канцэпцыі на Беларусі прынесла ў другой палове XIX ст., пасля падаўлення паўстання 1863—64 гг. Менавіта тады быў нанесены найбольш магутны ўдар па самасвядомасці беларусаў, па іх самабытнай культуры, мове, па маральнадухоўным абліччы беларускага народапакутніка. У дадзеным сэнсе Беларусь была адкінута назад, на доўгі час былі “закансерваваны” самыя негатыўныя якасці і праявы духоўнага жыцця розных народаў, якія насялялі Беларусь. Што ж у першую чаргу маецца на ўвазе?