• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
        Найбольшую актыўнасць праяўляюць у Беларусі пярвічныя арганізацыі “Ліберальнадэмакратычнай партыі Савецкага Саюза” пад кіраўніцтвам пана Жырыноўскага. Гэта ён засведчыў яшчэ ў сваім выступленні па Беларускім тэлебачанні, калі растлумачваў народу “новую канцэпцыю развіцця краіны”, сутнасць якой зводзіцца да некалькіх простых ісцін: усе так званыя “незалежныя” рэспублікі будуць ліквідаваны і на іх месцы ўтвораны губерні; усе
    
    26
    
    арганізатары развалу Саюза будуць пасаджаны ў турму, усе палітычныя партыі левай арыентацыі і іх друкаваныя органы будуць забаронены.
        Да самага апошняга агнявога рубяжа змагаліся за ленінскасталінскі Саюз лідэры былой Камуністычнай партыі Беларусі. Яшчэ ўчора выступаючы — пад націскам няўмольнага поступу жыцця — за незалежнасць КПБ ад КПСС і падтрымку суверэнітэту рэспублікі, яны сёння адкрыта ствараюць камітэты па адраджэнні той жа партыі, аднаўляюць у ёй сваё членства па закліку Маскоўскага (?) абкома і наваг паведамляюць праз рэспубліканскую прэсу аб існаванні Гродзенскага падпольнага абкома і яго кіпучай дзейнасці па падрыхтоўцы да XXIX з’сзда забароненай КПСС. У свае саюзнікі і партнёры ПКБ выбрала рэгіянальныя аддзяленні “Усесаюзнай” рабочасялянскай сацыялістычнай партыі і нінаандрэеўскай ВКП(б), члены якой на ўстаноўчай канферэнцыі ў Мінску калектыўна выпрацоўвалі рэкамендацыі аб рашучым спыненні “контррэвалюцыйнай вакханаліі”, нейтралізацыі “самага натуральнага класавага ворага” і пераможным завяршэнні гэтай барацьбы ў ходзе прамога ваеннага супраціўлення. А ўдзельнікі больш шырокага фарміравання — “Рух за дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць” (ДСПС) у сваіх афіцыйных заявах, рэзалюцыях мітынгаў і зваротах з зайздроснай паслядоўнасцю гавораць аб неканстытуцыйнасці СНД, аб тым, што яго стварэннем завяршыўся правы, буржуазна”дэмакратычны” пераварот, а рашэнне “правіцеляў” Расіі, Украіны і Беларусі па спыненні дзеяння Дагавору 1922 года з’яўляецца выкананнем сацыяльнага заказу міжнароднай фінансавай алігархіі па расчляненні, эканамічным і палітычным закабаленні магутнай дзяржавы,
        “Патрыятызм”, які дапускае адмаўленне павагі і любові да сваёй кулыуры, мовы, да роднай зямлі дзеля захавання старых і новых утопій аб Вялікай Расіі, Вялікай Савецкай Айчыне, можа прывесці да непажаданай канфрантацыі паміж народамі, да самагубства. Урэшце, важкае словатут павінен сказаць Закон. У ім дакладна вызначаны адносіны да палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў і асоб, якія выступаюць супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь, маюць на мэце гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу, прапаведуюць ідэі нецярпімасці і варожасці ў міжнацыянальных адносінах.
    
    (“Літаратура імастацтва”, 19 чэрвеня 1992 г.)
    
    27
    
    
    
    
    
                    СІНДРОМ БЕЛАРУСАФОЫІ
    
    
    
    
    
        1 этая сацыяльная “хвароба” была і застаецца галоўнай перашкодай на шляху нацыянальнакультурнага адраджэння Беларусі. А перашкод такіх сапраўды шмат. Гэта і свядомае процідзеянне адраджэнскім працэсам з боку дэнацыяналізаваных работнікаў апарату, кіраўнікоў вытворчасці і розных псеўдарыначных структур. Гэта і ліхаманкавае стварэнне нейкіх каардынацыйных камітэтаў і “народных рухаў” з ліку разнамасных палітычных груповак, адзіных хіба што ў сваім імкненні аднавіць “вялікі і магутны Савецкі Саюз” і прыдаць анафеме ўсіх рупліўцаў на ніве беларушчыны, нацыянальнадзяржаўнага будаўніцтва. Гэта і істэрычныя спробы ўвядзення, насуперак закону, афіцыйнага двухмоўя, спынення беларусізацыі ў школах, ВНУ, на прадпрыемствах і ў дзяржустановах. Нарэшце, гэтатая злосная кампанія парламентарыяў, пісьменнікаў, вучоных і журналістаў, якая разгарнулася ў неабальшавіцкіх выданнях і сваім зместам вельмі нагадвае “знішчальныя” ўдары па “нацдэмакратызму” і “буржуазнаму рэстаўратарству” ў трагічныя для беларускага народа ЗОя гады.
    
    
                СТРАХ I БОЯЗЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
    
    
        Наогул, сярод пэўнай часткі нашых грамадзян усё прыкметней праяўляюццаразнастайныя сімптомы непрыняцця самой ідэі і адмаўлення самога факта існавання незалежнай Беларусі, нецярпімасці, а ў шэрагу выпадкаў і адкрытай варожасці да беларускасці, нацыянальна ўсвядомленых рашэнняў і дзеянняў. А ўзятыя разам, у сваёй сукупнасці, гэтыя сімптомы сведчаць аб новай успышцы застарэлай “хваробы” беларусафобіі, якая для сучасных “рэстаўратараў” савецкай імперыі становіцца такой жа неад’емнай часткай свядомасці, як і юдафобія, прыбалтафобія, армянафобія, грузінафобія і г.д.
        Сапраўды, колькі нянавісці і зла, колькі страху яшчэ зусім нядаўна выклікалі ў гэтых людзей свабодалюбівыя імкненні прыбалтыйскіх народаў, іх самаадданасць у барацьбе за аднаўленне незалежнасці! Як не хацелася і не хочацца ім бачыць свабоднымі і незалежнымі дзяржавамі Украіну, Малдову, Грузію, Арменію! На якія толькі авантуры і хітрыкі не спрабуюць ісці сёння расійскія апазіцыянеры, каб зноў запрэгчы ў адны аглоблі ўсе былыя рэспублікікалоніі, неадкладна вярнуць Расіі ролю метраполіі ці “старэйшага брата”. Ну, a што датычыць юдафобіі, то яна наогул стала казырнай картай неабальшавікоў і славянафілаў — ва ўсіх цяжкасцях і няшчасцях вінаваціць не саміх сябе, a нейкіх ворагаў — іншародцаў і жыдамасонаў, у любых нацыянальнадэмакратычных актах і дзеяннях бачыць вынік нейкай сусветнай змовы і падкопы агентаў міжнароднага сіянізму.
        Усе гэтыя віды “фобіі” дыялектычна ўзаемазвязаны, дапаўняюць адзін
    
    
    28
    
    другога, уяўляючы нешта ўпаўне цэласнае, комплекснае і часта пераходзяць у своеасаблівы псіхічны стан страху, боязі чагонебудзь альбо кагонебудзь, актыўнага процідзеяння чамунебудзь ці камунебудзь. I ў дадзеным выпадку пад тэрмінам “беларусафобія” мы разумеем зусім не боязь і нянавісць да другога чалавека, скажам, да канкрэтнага беларуса ці жыхара Беларусі, якія развіваюцца альбо маглі б узнікнуць у асобных людзей пры некаторых формах псіхозу. Мы вядзём гаворку пра сацыяльную паталогію, пра тую сацыяльнапалітычную ідэалогію і практыку (заходнерусізм, сталінізм, шавінізм), якая заўсёды адмаўляла і адмаўляе беларускай нацыі ў яе праве на самастойнае палітычнае і культурнае развіццё, не давала і не дае ёй магчымасці раскрыць свой стваральнатворчы патэнцыял, з гонарам увайсці ў агульначалавечую сям’ю народаў.
        Боязь самастойнасці і незалежнасці сваёй Айчыны абавязкова суправаджаецца і непрызнаннем такога права за іншымі народамі былога дзяржаўнаімперскага ўтварэння на адной шосгай частцы зямной сушы. А гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да своеасаблівай раздвоенасці асобы, калі яна, жывучы, скажам, у незалежнай і ўжо прызнанай усім сусветным супольніцтвам Рэспубліцы Беларусь, адначасова жыве і ў створаным ёю свеце ілюзій, дзе паранейшаму “існуюць” СССР і БССР, КПСС і КПБ, УЛКСМ і ЛКСМБ, Савецкая Армія і ЧБВА... I калі б такая раздвоенасць стала вынікам якіхнебудзь рэальных змяненняў у свядомасці чалавека, то гэта было б яшчэ паўбяды. Галоўнае ж заключаецца ў тым, што яна ёсць адлюстраванне свядомых дзеянняў зацікаўленых палітычных сіл па псіхалагічнай апрацоўцы мас альбо проста няздольнасць ці нежаданне некаторых людзей вызваліцца ад палітыкаідэалагічных стэрэатыпаў.
        Дзе ж глыбінныя вытокі так моцна ўзросшай “актыўнасці” людзей з падобнай арыентацыяй? Ці здольныя яны, абапіраючыся на нацыянальны нігілізм і пасіўнасць значнай часткі беларускага грамадства, затармазіць альбо адцягнуць аб’ектыўна наспеўшыя працэсы нацыянальнага адраджэння і сацыяльнага прагрэсу? Каб адказаць на гэтыя пытанні, варта перагартаць найбольш драматычныя старонкі нашай мінуўшчыны, прааналізаваць перадумовы і вынікі дэнацыяналізацыі Беларусі на розных гістарычных этапах яе развіцця, прасачыць пераемнасць і ўзаемасувязь гэтага працэсу з сучаснымі высілкамі па “контрбеларусізацыі”, адмаўленню нацыянальных каштоўнасцей, і перш за ўсё такой з іх, як суверэнітэт і свабода выбару народам уласнага шляху развіцця.
    
    
                ГВАЛТ НАД ДУШОЮ НАРОДА
    
    
        Беларусь заўсёды была арэнай барацьбы за авалодванне ёю паміж рознымі нацыянальнадзяржаўнымі ўтварэннямі, рознымі палітычнымі сіламі і ідэалогіямі. Гэтая барацьба аказвала негатыўнае, а ў большасці выпадкаў разбуральнае ўздзеянне на фарміраванне і развіццё нацыянальнай самасвядомасці
    
    
    29
    
    беларусаў, іх разуменне непаўторнасці і самабытнасці сваёй нацыянальнай культуры і мовы, усведамленне сваёй чалавечай годнасці.
        Гвалт, прымус, здзекі — найбольш характэрныя прыкметы гой вялікай трагедыі народнага духу, якая была вечным спадарожнікам і сутнасцю такога змагання. А пачалося яно яшчэ ў X—XI стст., калі Беларусь аказалася паміж дзвюма варожымі кірункамі прынятаіаславянамі хрысціянства, калі вызначальнай рысай яе гісторыі была жорсткая барацьба паміж кіеўскімі (рускімі) і полацкімі (беларускімі) князямі.
        Уплывы з усходу і захаду, па вобразным выразе Ігната Абдзіраловіча (Канчэўскага), круцілі і гвалцілі душу беларуса, прымушаючы яго ўбачыць, што ў чужой скуры заўсёды дрэнна, што трэба вытварыць нешта сваё, роднае, блізкае, арганічнае. 1 сярод нашых суайчыннікаў нават у самыя змрочныя часы знаходзіліся людзі з такім разуменнем жыцця, прычым іх колькасць значна ўзрастала ў перыяды большменш спрыяльных умоў для развіцця нацыянальнага пачатку альбо інтэнсіўнага, паскоранага засваення айчыннага і сусветнага вопыту. Так сталася, напрыклад, у перыяд першага пасапраўднаму беларускага адраджэння, якое супала з эпохай еўрапейскага Рэнесансу і было цесна звязана з навуковай і культурнаасветніцкай дзейнасцю Францішка Скарыны, яго шматлікіх паслядоўнікаў і пераемнікаў, якія заклалі падмурак нашага гуманізму і талерантнасці, высокай духоўнасці і нацыянальнай самасвядомасці.
        Пасля аб’яднання ў 1569 годзе Польскага Каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, у якім беларусы мелі ўсе магчымасці для поўнага і ўсебаковага самавыражэння, культурная сітуацыя, мякка кажучы, змянілася яўна не на іх карысць. Абвешчаны ўладамі Рэчы Паспалітай прынцып “Адна дзяржава — адзін народ” прывёў да ліквідацыі шэрагу існаваўшых у Княстве дэмакратычных інстытуіаў, згортвання і летаргіі ўсяго беларускага нацыянальнага жыцця.
        Паступова, але няўхільна пачала скарачацца сфера ўжывання беларускай мовы, многія адміністрацыйныя пасады займалі часцей за ўсё палякі альбо прадстаўнікі акаталічанай беларускай шляхты, вышэйшага і сярэдняга слою беларускага дваранства. Яны нярэдка вельмі ганебна, пагардліва адносіліся да беларускай мовы і самі першыя адмаўляліся ад яе на карысць польскай. А неўзабаве мова беларускага народа была поўнасцю выцеснена са справаводства дзяржаўных органаў і судоў, з навучальных устаноў, выдавецкай справы, літаратуры. Значна спрыяў паскарэнню працэсаў паланізацыі на Беларусі і часам насільны, гвалтоўны перавод праваслаўнага насельніцтва краю ў каталіцкае веравызнанне. Саміх жа беларусаў у той час не лічылі самастойным этнасам, a ўсяго толькі “галіной” польскай народнасці.