• Газеты, часопісы і г.д.
  • Цяжкі шлях да адраджэння  Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Цяжкі шлях да адраджэння

    Станіслаў Дубянецкі, Эдуард Дубянецкі

    Выдавец: Выдавецтва С. Лаўрова
    Памер: 89с.
    Брэст 1997
    118.35 МБ
         Бессэнсоўная, непатрэбная жорсткасць тэрору была, мабыць, своеасаблівай формай агоніі сталінскай тыраніі і праяўленнем духоўнага крызісу тых, хто сам чагосьці баяўся і не вельмі ўпэўнена адчуваў сябе сярод звычайных людзейпрацаўнікоў. Праўда, у гэты ж час і па другі бок савецкапольскай мяжы у Заходняй Беларусі — таксама прыкладваліся актыўныя намаганні па дэнацыяналізацыі карэннага насельніцтва. Але драматызм сітуацыі быў у тым, што аднаўленне тэрытарыяльнага адзінства заходніх абласцей з Савецкай Беларуссю, якое адбылося ў верасні 1939 года, суправаджалася непараўнальна больш жорсткімі і вытанчанымі рэпрэсіямі, фізічным вынішчэннем інтэлігенцыі, кіраўніцтва нацыянальнадэмакратычных і нават камуністычных арганізайый. Тысячы простых, далёкіх ад ідэалогіі і палітыкі працаўнікоў былі кінуты за краты па абвінавачанні ў “контррэвалюцыйнай дзейнасці”.
        Дарэчы, усё гэта нам добра вядома па “справе” нашага бацькі і дзядулі
    
    34
    
    Фёдара Ігнатавіча Дубянецкага — звычайнага селяніна з палескай вёскі, які быў арыштаваны органамі НКУС у лістападзе 1940 года і абвінавачваўся ў “злачынствах”, прадугледжаных артыкуламі 72 (антысавецкая агітацыя і прапаганда) і 74 (удзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі) Крымінальнага кодэксаБССР, • а дакладней — у агітацыі сярод аднавяскоўцаў супраць савецкай улады і выбараў у Саветы, ва ўдзеле ў нейкім невядомым яму “саюзе рэзервістаў” і інш. I мы ганарымся тым, што на ўсіх турэмных допытах (зняволенне было спынена вайной) ён катэгарычна адхіліў гэтыя выдуманыя абвінавачанні, а зусім нядаўна намі атрымана афіцыйная даведка з Камітэта дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь аб тым, што пры пасляваенным пераглядзе “справы” яго прызналі невінаватым.
         Кансалідацыі беларускай нацыі і адраджэнню яе культуры, інтэлектуальнага патэнцыялу не дапамагла і перамогаў Вялікай Айчыннай вайне, на алтар якой Беларусь аддала кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прычынай сталася ўсё тая ж сталінская рэпрэсіўная машына, тая ж паталагічная боязь нацыянальнага самавызначэння, усяго нацыянальнаспецыфічнага. Яны і ляглі ў аснову новага шырокамаштабнага эксперыменту па дэнацыяналізацыі беларускага грамадства, які суправаджаўся “укрепленнем” кіруючых кадраў рэспублікі за кошт “передвнженцев” галоўным чынам з унутраных і ўсходніх абласцей РСФСР, прымусовай русіфікацыяй сістэмы народнай адукацыі, дээтнізацыяй гарадскога і сельскага насельніцтва.
         Такія фактары стваралі спрыяльныя ўмовы і адпаведнае асяроддзе для ўзмацнення асімілятарскіх тэндэнцый, разбурэння нацыянальнай культуры і адміністрацыйнага ўвядзення двухмоўя ў рэспубліцы. А ў той час двухмоўе ў разліках бюракратыі, як адзначаў Зянон Пазьняк, было метадам націску на нацыянальную культуру, сродкам падрыву яе адзінага кансалідуючага пачатку, “раззбраення” перад тварам асіміляцыі ў інтарэсах адзінай бюракратычнай дзяржавы. Сфармуляваны яшчэ пяць гадоў таму назад у артыкуле “Двухмоўе і бюракратыя”, гэты вывад захоўвае сваю сілу і сёння, бо тыя адчайныя высілкі па наданні рускай мове статуса дзяржаўнай якраз і скіраваны на недапушчэнне росту нацыянальнай самасвядомасці як лепшай гарантыі захавання суверэнітэту нацыі, на працяг асімілятарскай лініі ў надзеі на хуткае аднаўленне ўжо існуючай імперыі.
         Далейшае аслабленне патэнцыялу нацыянальнай культуры, зніжэннеўзроўню нацыянальнага самаўсведамлення працягвалася і ў перыяд “застою”, і ў гады так званай “перабудовы”. Небывалыя маштабы дэнацыяналізацыі на працягу 1960—80х гг. прывялі да размывання ў значнай часткі людзей менталітэту, развіцця так званага комплексу непаўнацэннасці, сораму за родную мову, за сваё паходжанне. Ды і не магло быць інакш, калі ў рэспубліцы не засталося практычна ніводнай беларускамоўнай школы ці беларускамоўнага дзіцячага садка, і рускае аднамоўе, а не дэклараванае двухмоўе, панавала ва ўсіх
    
    35
    
    універсітэтах, інстьпутах, тэхнікумах і прафтэхвучылішчах, ва ўсіх установах і на прадпрыемствах. Калі тыражы рускамоўных газет прыкладна ў дзесяць разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускай прэсы, а па колькасці выданняў на нацыянальнай мове Беларусь займала апошняе месца сярод усіх рэспублік былога СССР. Калі амаль поўнасцю зрусіфікаванымі аказаліся навука, мастацкая культура, грамадскапалітычнае жыццё і іншыя сферы.
    
    
                АДОЛЕЦЬ БЯДУ
    
    
        Вось такая яна, разнастайная і шматколерная беларусафобія — непрыязнасць да самастойнасці і незалежнасці Беларусі, да свабоднага выяўлення нацыянальнага духу яе сыноў і дачок. I яе рухаючымі спружынамі, стымулятарамі з’яўляюцца не радавыя людзі, а канкрэтныя сацыяльнапалітычныя інстытуты, якія ў сваёй дзейнасці кіруюцца канкрэтнымі нацыянальнадзяржаўнымі ўстаноўкамі і мэтамі.
        Тым больш не вінаватыя ў беларусафобіі тыя ці іншыя народы, да прыкладу, рускі народ, які і сам быў па сутнасці ахвярай таталітарнай сістэмы і не падзяляў канцэпцый прымусовай русіфікацыі альбо рускамоўнага “інтэрнацыяналізму”. Ды і прагрэсіўная руская культура, да якой з вялікай павагай заўсёды ставіўся беларускі народ, не мела нічога агульнага з нацыянальнашавіністычнымі імкненнямі ўладных структур у мінулым, як не мае яна нічога агульнага і з дзейнасцю сучаснай парламенцкай апазіцыі і самазванага “фронту нацыянальнага выратавання”.
        Нацыянальны нігілізм, нізкі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці ёсць “самая цяжкая спадчына, якую пакінулі нам і царызм, і дзесяцігоддзі панавання бальшавіцкай дыктатуры. I гэтую бяду нам трэба адолець — абавязкова і ў першую чаргу” (Н.Гілевіч). Яны сталі адным з асноўных вынікаў дзяржаўнабюракратычнай беларусафобіі і сёння вельмі энергічна выкарыстоўваюцца сіламі, якія хацелі б павярнуць кола гісторыі назад. Але, як сведчыць тая ж гісторыя, на Беларусі заўсёды былі людзі, якія імкнуліся захаваць адметныя рысы культуры, нацыянальных традыцый і звычаяў і прыкладвагп свядомыя намаганні, каб дапамагчы хутчэйшаму выхаду сваёй Айчыны са стану нацыянальнага і палітычнага анабіёзу. Такія намаганні ў якасці своеасабліваіа прафілактычнага сродку ігралі (і яшчэ могуць адыграць) дадатную ролю ў ахове грамадства ад гістарычнага манкурцтва і нацыянальнага самаадмаўлення.
        3 гонарам неслі і нясуць эстафету сваіх папярэднікаўкласікаў, змагароў за беларушчыну І.Мележ, Ул.Караткевіч, В.Быкаў, Я.Брыль, С.Грахоўскі, ГІ.ГІанчанка, Р.Барадулін і іншыя майстры слова, нацыянальнапатрыятычная і гуманістычная накіраванасць творчасці якіх вызначала ўнутраную сутнасць і духоўны змест сапраўднай, а не бюракратычнаэлітарнай беларускай культуры, уводзіла яе ў агульнаеўрапейскі і агульначалавечы культурны абарот. I гэта нягледзячы на тое, што творы некаторых з іх дзесяцігоддзямі забараняліся, падвяргаліся цэнзуры, выкідваліся з тэматычных планаў, а часам нават “рассыпаліся” ў друкарнях ужо ў набраным выглядзе. Шмат зрабілі для аднаўлення гістарычнай памяці народа, збліжэння і ўзаемапаразумення паміж людзьмі
    
    
    36
    
    розных нацыянальнасцей некаторыя дзеячы тэатральнага і выяўленчага мастацгва.
        Асаблівай павагі заслугоўваюць прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі, якія ў канцы 80х гадоў уступілі ў адкрытую барацьбу з дзяржаўнаасімілятарскай палітыкай і практыкай і ў сваіх шматлікіх зваротах у ЦК КПСС і ЦК КПБ, у выступленнях на пленумах творчых саюзаў (замоўчваемых афіцыйнай прапагандай) паказвалі трагічныя вынікі дэнацыяналізацыі ў рэспубліцы, прапаноўвалі канкрэтныя меры па ўзнаўленні разбуранай інфраструктуры і дэфармаванага зместу беларускай культуры. He прайшлі дарэмна смелыя захады і творчыя ініцыятывы па адраджэнні нацыянальных традыцый і духоўных каштоўнасцей, з якімі выступілі ў той час маладзёжныя “нефармальныя” аб’яднанні “Талака”, “Паходня”, “Тутэйшыя”, а таксама такія аб’яднанні старэйшага пакалення нацыянальнай інтэлігенцыі, як “Мартыралоі' Беларусі”, “Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны” і іншыя.
        У своеасаблівы каардынацыйны цэнтр па аб’яднанні ўсіх нацьынальна свядомых творчых сіл ператварыўся ў тыя пераломныя гады штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”, які і сёння застаецца, можна сказаць, флагманам сярод перыядычных выданняў у барацьбе за беларушчыну, нацыянальную самасвядомасць і духоўнае аднаўленне і які таксама, як і тады, падвяргаецца масіраваным нападкам з боку прыхільнікаў саюзнаімперскай ідэалогіі і практыкі.
        Несумненным з’яўляецца той факт, што галоўную ролю ў псіхалагічнай падрыхзоўцы грамадства даўспрымання ідэй суверэнітэту і нацыянальнакультурнага адраджэння адыграў Беларускі народны фронт “Адраджэньне”. Яго палітычная дзейнасць, парламенцкія ініцыятывы па распрацоўцы і абароне ідэй незалежнасці дапамагаюць стварыць грунтоўную прававую аснову, перадумовы і гарантыі сапраўды свабоднага эканамічнага, палітычнага і духоўнага развіцця беларускай нацыі, яе вяртання ў сям’ю еўрапейскіх народаў і агульначалавечую супольнасць. Было б вельмі добра, калі б і парламенцкая большасць, і выканаўчыя структуры ўлады, і розныя палітычныя партыі і рухі нарэшце ўсвядомілі жыццёвую неабходнасць і незваротнасць новага нацыянальнадзяржаўнага Адраджэння і сумесна дамагаліся ўмацавання свайго нацыянальнага дома і згоды ў ім, развіцця ў кожнага грамадзяніна пачуцця нацыянальнага гонару, асабістага дачынення да лёсу сваёй Айчыны.
        Становіцца відавочным, што многія нашы суайчыннікі ўжо адчулі сябе беларусамі, зразумелі, што ў нас ёсць што адраджаць, ёсць свае самабытныя градыцыі і гістарычны вопыт. Адраджаючы гэтыя традыцыі, мы, па словах кіраўніка нашай дзяржавы Станіслава Шушкевіча, перасзаём прытрымлівацца тых звычаяў, якія не падыходзяць нашай зямлі, але для таго, каб Беларусь стала сапраўды свабоднай і незалежнай, трэба добра і доўга працаваць. 1 менавіта ў гэтым нам бачыцца дзейсны сродак “выздараўлення” ад яшчэ даволі жывучай, цяжка пераадольваемай і небяспечнай “хваробы” беларусафобіі, рэальнага ўвасаблення стваральнатворчага патэнцыялу беларускага народа.
    (“Літаратура імастацтва”, 12 сакавіка 1993 года)
    
    37
    
    
    
    
    
                    ЦЯЖКІ ШЛЯХ ДА АДРАДЖЭННЯ
    
    
    
    
        Наша Бацькаўшчына перажывае цяпер вельмі важны і складаны этап свайго новага нацыянальнага адраджэння, пераадольвае цяжкія вынікі ранейшай татальнай дэнацыяналізацыі ўсіх сфер жыццядзейнасці грамадства. Створаны аб’ектыўныя перадумовы і магчымасці для свабоднага, незалежнага развіцця беларускай нацыі, яе вяртання ў сям’ю еўрапейскіх народаў і ў агульначалавечую супольнасць. Яны грунтуюцца на абвешчанай Вярхоўным Саветам Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь, прынятых у адпаведнасці з ёю законах аб мовах, аб адукацыі, кулыуры і інш.